Чтение онлайн

на главную

Жанры

Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)
Шрифт:

Раптам мы ўбачылi, што вароты адчынiлiся, хтосьцi выйшаў з пячоры - яшчэ адзiн ахоўнiк. Ён вынес пустую мiску з-пад ежы, паклаў яе на зямлю. Вароты за iм зачынiлiся, i мы пачулi, як шчоўкнулi засаўкi.

– Ну вось, мы гэтую свiнню накармiлi апошнi раз, - пачулi мы словы ахоўнiка.

Астатнiя ахоўнiкi засмяялiся, i адзiн з iх пытаецца:

– Цi сказаў ты яму, што сёння асаблiвы дзень - апошнi дзень яго жыцця? Спадзяюся, ты нагадаў, што Катла чакае яго ўвечары, як толькi сцямнее?

– Так,

я ўсё сказаў яму. I ведаеце, што ён адказаў? "Ну, нарэшце..." Потым папрасiў, каб яму дазволiлi паслаць запiску ў Далiну Дзiкай Ружы. I ведаеш, што ў ёй? "Орвар можа памерцi, але свабода нiколi!"

– Ого, - азваўся другi вартавы.
– Ён можа сказаць гэта сёння вечарам Катле i паслухаць, што яна адкажа на гэта.

Я паглядзеў на Джанатана - ён збялеў.

– Хадзем, - сказаў ён.
– Нам трэба ўцякаць адсюль.

Мы адпаўзлi ад краю стромы хутка i непрыкметна, а калi апынулiся па-за полем зроку салдат, то пабеглi. Увесь зваротны шлях мы беглi без перадыху, пакуль не дабралiся да Грыма i Ф'ялара.

Мы сядзелi ў цяснiне каля коней i не ведалi, што рабiць. Джанатан быў зусiм разгублены. Я пакутаваў - чым яго супакоiць? Яму вельмi было шкада Орвара, разлiчваў, што зможа выбавiць яго, а цяпер ён ужо не спадзяваўся на гэта.

– Орвар, сябра мой, якога я нiколi не бачыў, - са смуткам загаварыў ён. Сёння ты памрэш, а што будзе з зялёнымi далiнамi Наджыялы?

Мы падсiлкавалiся хлебам, якiм падзялiлiся з Грымам i Ф'яларам. Канечне, я з задавальненнбм выпiў бы некалькi глыткоў казiнага малака, у нас яго яшчэ было крыху.

– Не цяпер, Сухарык, - перапынiў мяне Джанатан.
– Сёння, як сцямнее, я аддам табе ўсё да апошняй кроплi, але не раней.

Ён яшчэ доўга сядзеў нерухома.

Гэта будзе ўсё роўна, што шукаць iголку ў стозе сена, - сказаў ён нарэшце, - але мы павiнны паспрабаваць.

– Паспрабаваць - што?
– не зразумеў я.

– Знайсцi выхад, праз якi выйшла Катла.
– Было вiдаць, што i сам ён не вельмi верыў у поспех.
– Калi б у нас быў наперадзе год, - разважаў ён, - тады б мы знайшлi, а ў нас толькi адзiн дзень.

Пакуль ён гэтак гаварыў, адбылося штосьцi дзiўнае. У вузкай цяснiне, дзе мы сядзелi, расло некалькi кустоў, i з-за аднаго з iх раптам выскачыла напалоханая лiсiца, прамчалася каля нас i знiкла, перш чым мы разгледзелi яе.

– Адкуль, чорт бы яе ўзяў, яна магла выскачыць?
– здзiвiўся Джанатан.
– Я павiнен высветлiць.

Ён знiк за кустамi. Я застаўся адзiн, чакаю. Джанатана так доўга не было, што я пачаў ужо непакоiцца.

– Джанатан, дзе ты?
– гукнуў я, не вытрымаўшы.

I зусiм рэальна пачуў адказ. Голас яго быў узбуджаны.

– Як ты мяркуеш, адкуль з'явiлася лiсiца? З самой гары! Ты ўяўляеш, Сухарык, з гары Катлы! Тут ёсць невялiкая пячора.

Магчыма, у сагах усё было вядома загадзя. Магчыма, Джанатан быў названы выратавальнiкам Орвара ў iмя Далiны Дзiкай Ружы. Магчыма, iснавалi нейкiя таемныя сiлы ў сагах, якiя накiроўвалi нас, i мы пра гэта нават не здагадвалiся. Бо ў iншым выпадку як бы мог Джанатан знайсцi ўваход у пячору Катлы менавiта там, дзе мы пакiнулi сваiх коней? Гэта было вельмi дзiўна, як i тое, што з усiх дамоў у Далiне Дзiкай Ружы я выбраў дом Мацiяса, а не якi-небудзь iншы.

Джанатан знайшоў-такi выйсце, якiм Катла выбралася з пячоры. З пячоры быў ход у глыбiню гары - не вельмi шырокi, але дастаткова прасторны, каб галодная драконiха магла па iм прапаўзцi, як лiчыў Джанатан, калi яна прачнулася пасля тысячагадовай спячкi i высветлiла, што яе звычайны шлях зачынены меднымi варотамi.

Для нас гэты праход быў дастаткова свабодны. Я ўглядаўся ў цемру. Колькi спячых драконаў можа быць там, у глыбiнi? А як прачнецца каторы, калi незнарок наткнуцца ды наступiць? Вось пра што я думаў.

Я адчуў Джанатанавы рукi на сваiх плячах.

– Сухарык, - сказаў ён, - я не ведаю, што чакае нас там, у цемры, але я iду туды зараз жа.

– I я з табой, - усклiкнуў я, не пазнаючы свайго голасу.

Джанатан ласкава патузаў мяне за шчаку, як ён гэта звычайна рабiў.

– Ты ўпэўнены, што табе не хочацца пачакаць мяне тут, з коньмi?

– Хiба я не казаў табе, што я пайду з табой усюды?
– пакрыўдзiўся я.

– Але, ты гэта казаў, - згадзiўся Джанатан з радасцю.

– Бо я заўсёды хачу быць з табой, - дадаў я.
– Нават у падземным царстве.

Пячора Катлы i была падземным царствам. Прабiрацца гэтым падземным ходам было ўсё роўна, што прабiрацца пеклам, гэта было як жахлiвы сон, ад якога ты нiяк не можаш прачнуцца, гэта было як пераход ад сонечнага святла ў вечную ноч.

Уся пячора Катлы была нiчым iншым, як апусцелым гняздом дракона, што патыхала злавеснасцю яшчэ тых даўнiх часоў. Без сумнення тысячы яек драконаў былi выведзены менавiта тут, i жорсткiя драконы выпаўзалi зграямi, каб знiшчаць усё на сваiм шляху.

Па задуме Тэнджыла, менавiта старое гняздо дракона было самым прыдатным месцам для турмы. Я скаланаўся пры думцы, што адбывалася з людзьмi, якiя траплялi сюды.

Здавалася, паветра напоўнена жорсткасцю, з усiх куткоў пячоры мне чулiся стогны i крыкi, праклёны i слёзы, тут панавалi смерць i пакуты, - усё гэта бачыла пячора Катлы за час уладарання Тэнджыла. Я хацеў запытацца ў Джанатана, цi чуе ён гэтыя стогны, але наўрад цi ён чуў, таму што мне ўсё гэта, мабыць, проста ўяўлялася.

– Ну вось, Сухарык, мы з табою на такой прагулцы, якую ты нiколi не забудзеш, - парушыў маўчанне Джанатан.

Поделиться:
Популярные книги

Совок 2

Агарев Вадим
2. Совок
Фантастика:
альтернативная история
7.61
рейтинг книги
Совок 2

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

СД. Том 17

Клеванский Кирилл Сергеевич
17. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.70
рейтинг книги
СД. Том 17

Первый пользователь. Книга 3

Сластин Артем
3. Первый пользователь
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Первый пользователь. Книга 3

Хочу тебя навсегда

Джокер Ольга
2. Люби меня
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Хочу тебя навсегда

Адъютант

Демиров Леонид
2. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
6.43
рейтинг книги
Адъютант

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Измена. Испорченная свадьба

Данич Дина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Испорченная свадьба

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Совок – 3

Агарев Вадим
3. Совок
Фантастика:
фэнтези
детективная фантастика
попаданцы
7.92
рейтинг книги
Совок – 3

С Д. Том 16

Клеванский Кирилл Сергеевич
16. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.94
рейтинг книги
С Д. Том 16

Назад в СССР: 1986 Книга 5

Гаусс Максим
5. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Назад в СССР: 1986 Книга 5

Ретроградный меркурий

Рам Янка
4. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ретроградный меркурий