Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)
Шрифт:

I вось я апынуўся адзiн у падзямеллi, доўга поўз па цёмным i цесным тунэлi, размаўляючы сам з сабой, каб не вельмi баяцца.

"Нiчога страшнага няма, толькi што цёмна... Нiчога страшнага... Не бойся, задыхнуцца тут нельга. Ну i што з таго, што зямля сыплецца за каўнер, гэта зусiм не азначае, што ўсё абвалiцца, дурненькi! Не, не, Додзiк не заўважыць цябе, калi ты выпаўзеш, ён жа не кот, каб бачыць у цемры. Канечне ж, Джанатан чакае цябе, ён там, ты чуеш, што табе кажу? Ён там, ён чакае!"

I ён сапраўды чакаў. Ён сядзеў на каменi, нябачны ў цемры, а воддаль пад дрэвам стаялi Грым i

Ф'ялар.

– Ну, Карл Львiнае Сэрца, нарэшце ты тут, - цiха ўсклiкнуў ён.

12

Мы спалi ў тую ноч пад елкай i прачнулiся на дасвеццi. Было вельмi холадна, ва ўсякiм разе я проста акалеў. У густым тумане Грым i Ф'ялар ледзьве праглядвалiся, яны здавалiся ў шэрай дымцы прывiдамi. У лесе стаяла глухая, злавесная цiшыня. Не магу зразумець, чаму ў тую ранiцу ўсё здавалася такiм змрочным, пустэльным i трывожным. Адзiнае, чаго мне хацелася, дык гэта вярнуцца ў цёплую Мацiясаву кухню, бо палохала невядомасць, што чакала нас наперадзе.

Я стараўся не паказваць Джанатану сваiх страхаў, каб ён раптам не адправiў мяне назад, а мне так хацелася быць з iм побач, нават калi пагражала небяспека.

Джанатан паглядзеў на мяне i ўсмiхнуўся.

– Не апускай носа, - кажа.
– Нiчога страшнага няма, павер майму слову, самае страшнае наперадзе.

Нiшто сабе, супакоiў! Але тут паднялося сонца, туман рассеяўся, у лесе заспявалi птушкi. Усё змрочнае i загадкавае таксама развеялася, маiх страхаў як i не было. Я сагрэўся, i ўсё ў нашым становiшчы здавалася мне не такiм ужо i дрэнным.

Грыму i Ф'ялару было таксама добра. Яны, пакiнуўшы цёмную стайню, з задавальненнем скублi зялёную траву. Думаю, што iм гэта падабалася.

Джанатан пасвiстаў iм, пасвiстаў цiхутка, але яны пачулi i прыйшлi.

Джанатан вырашыў ехаць неадкладна, хутчэй адсюль як мага далей!

– Сцяна адразу за гэтымi зараснiкамi, - растлумачыў ён.
– А нам зусiм няма патрэбы трапiць на злыя вочы Додзiка.

Наш падземны ход выходзiў каля двух кустоў арэшнiку, Джанатан яшчэ замаскiраваў уваход галiнкамi, тым самым адзначыўшы, каб лягчэй было знайсцi яго.

– Запомнi, як усё гэта выглядае, - навучаў ён мяне.
– Запомнi гэты вялiзны камень i елку, пад якой мы спалi, i зараснiк арэшнiку, бо, магчыма, давядзецца зноў прыехаць сюды, калi...

Больш ён нiчога не сказаў, мы асядлалi коней i паехалi.

Раптам над вершалiнамi дрэў мы ўбачылi галубка, аднаго з галубкоў Сафii, якi iмклiва наблiжаўся.

– Глядзi, гэта - Палома, - сказаў Джанатан, сочачы за яе палётам.

Я здзiвiўся - як ён мог пазнаць на такой адлегласцi?

Мы так доўга чакалi навiн ад Сафii, нарэшце прыляцеў яе галубок, а мы былi па гэты бок сцяны. Галубок паляцеў да дома Мацiяса, зараз ён апусцiцца ў галубятнi на стайнi, i толькi Мацiяс прачытае Сафiiну вестку.

Гэта азмрочыла Джанатана.

– Ах, калi б галубок прыляцеў учора, - сказаў ён, - я даведаўся б пра тое, што мне так неабходна.

Але нам трэба было ехаць, хутчэй аддалiцца ад гэтай сцяны, i ад Далiны Дзiкай Ружы, i ад салдат Тэнджыла, якiя шукаюць Джанатана.

Мы павiнны былi спусцiцца да ракi акружным шляхам праз лес, а потым берагам - да вадаспада Карма.

– I там, малы, ты ўбачыш такi вадаспад, якога ты нiколi ў жыццi не бачыў.

Я наогул мала што бачыў у жыццi, пакуль не трапiў у Наджыялу, i, вядома, не бачыў i такога лесу, якiм мы зараз ехалi. Гэта быў сапраўдны казачны лес, густы i цёмны, без адзiнай пратаптанай сцяжынкi. Мы ехалi наўпрост па лесе мiж дрэў, i iх вiльготныя галiны хвасталi нам па тварах. Але мне гэта нават падабалася. Мне падабалася ўсё: i сонечныя промнi, якiя прабiвалiся праз шаты дрэў, i спеў птушак, i лясныя пахi. А больш за ўсё мне падабалася ехаць побач з Джанатанам.

Паветра было свежае i халаднаватае, але паступова пацяплела. Адчувалася, што дзень будзе спякотны.

Неўзабаве Далiна Дзiкай Ружы засталася ззаду, а мы былi ў лясных нетрах. На паляне, акружанай высокiмi дрэвамi, мы ўбачылi маленькi шэры дамок - проста сярод густога лесу. Як можна жыць у такiм закiнутым месцы! Але тут хтосьцi жыў, бо з комiна iшоў дым, а каля агароджы пасвiлiся дзве казы.

– Тут жыве Эльфрыда, - паведамiў Джанатан.
– Калi добра папрасiць, яна дасць нам малака падмацавацца.

Малака нам далi ўдосталь, а мы ж так доўга ехалi i нiчога не елi. Мы сядзелi ў Эльфрыды на прыступках ганка, пiлi смачнае малако i елi хлеб, якi быў у нас з сабой, елi сыр з казiнага малака, якiм пачаставала добрая Эльфрыда.

Эльфрыда - маленькая, тоўсценькая бабулька - жыла тут зусiм адна. Яна жыла тым, што трымала коз. Быў у яе i шэры кот для кампанii.

– Дзякуй богу, што не жыву я за сцяной, - казала бабуля.

Яна многiх ведала ў Далiне Дзiкай Ружы i ўсё распытвала, цi жывыя яны, яе знаёмыя, i Джанатан расказваў ёй навiны. Яму цяжка было гаварыць, таму што навiны былi невясёлыя i вельмi засмучалi бабульку.

– Ох, цяжка жывецца людзям у Далiне Дзiкай Ружы, - уздыхнула Эльфрыда. Няхай будзе пракляты Тэнджыл, няхай будзе праклята Катла!.. Усё б было добра, калi б у яго не было Катлы.

Яна закрыла твар фартухом, i мне здалося, што яна плача.

Я не мог глядзець на ўсё гэта i пайшоў пашукаць сунiцы. Хто такая Катла? Дзе жыве Катла? Калi мне раскажуць пра гэта?

Гарачынёй мы нарэшце дабралiся да ракi. Сонца, як вогненны шар, ззяла на небе, а вада пералiвалася, як тысяча маленькiх сонцаў. Мы стаялi на высокiм стромым беразе, а ўнiзе пад намi вiравала рака. Якое гэта было вiдовiшча! Рака iмчалася да вадаспада Карма так, што ажно пенiлася ў вадаваротах. З усёй сiлай яна iмкнулася да вадаспада, i мы ўжо на адлегласцi чулi яго раскаты.

Нам хацелася спусцiцца ўнiз, каб адчуць прахалоду. Грым i Ф'ялар напiлiся ў лесе з ручая, а нам хацелася пакупацца, i мы пабеглi ўнiз з крутога схiлу, па дарозе сцягваючы з сябе адзенне. На беразе ракi густа рос лазняк, над вадою раскiнула свае галiны тоўстая вярба. Мы ўзлезлi на дрэва, i Джанатан паказаў мне, як, трымаючыся за галiны, апусцiцца ў ваду.

– Ды глядзi ж, трымайся, не адпускай галiну, - папярэдзiў ён.
– А то хутка апынешся ў вадаспадзе Карма!

I я моцна трымаўся, ажно пальцы пабялелi. I доўга цялёпкаўся на сваёй галiне, а iмклiвая плынь абмывала мяне. Нiколi раней у мяне не было такога небяспечнага, але ж i такога цiкавага купання.

Поделиться:
Популярные книги

Вечная Война. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Вечная Война
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
космическая фантастика
7.09
рейтинг книги
Вечная Война. Книга VIII

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Сфирот

Прокофьев Роман Юрьевич
8. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.92
рейтинг книги
Сфирот

Снегурка для опера Морозова

Бигси Анна
4. Опасная работа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Снегурка для опера Морозова

Волк: лихие 90-е

Киров Никита
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк: лихие 90-е

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Диверсант

Вайс Александр
2. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Диверсант

Королевская Академия Магии. Неестественный Отбор

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Королевская Академия Магии. Неестественный Отбор

Неудержимый. Книга XI

Боярский Андрей
11. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XI

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая