Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)
Шрифт:
– Заткнiся, стары, - закрычаў ён, - а то ў мяне ёсць багата спосабаў заткнуць тваю глотку!
Але Мацiяс не даваў iм запалохаць сябе.
– Не, вы спачатку прыбярыце за сабой, - абураўся ён.
– Паглядзiце, што вы тут нарабiлi! Ператварылi ўсё ў свiнушнiк.
Гэта якраз i прымусiла iх паспешлiва выбiрацца.
– Сам прыбiрай свой свiнушнiк, стары хрэн!
– сказаў салдат з бародаўкай. Ён выйшаў першы, а за iм iншыя салдаты, пакiнуўшы пасля сябе незачыненыя дзверы.
– У iх зусiм няма сумлення, - уздыхнуў Мацiяс.
–
– Шчасце Джанатана...
Мацiяс папляваў на пальцы.
– Так, невялiкiя пажары зрэдку вельмi патрэбны, - сказаў ён.
– Хаця, халера, вельмi пячэ ў пальцы, калi бярэш з агню гарачае вуголле.
Але гэта не быў яшчэ канец нашых няшчасцяў.
Яны абшукалi стайню, i салдат з бародаўкай крыкнуў Мацiясу:
– Стары! У цябе два канi. У Далiне Дзiкай Ружы нiкому не дазваляецца мець больш за аднаго. Ты гэта ведаеш. Мы прышлём чалавека, ён забярэ аднаго каня, таго, з белай зорачкай. Яго трэба аддаць Тэнджылу.
– Гэта конь майго ўнука, - запярэчыў Мацiяс.
– Быў... А цяпер гэта конь Тэнджылаў.
Пачуўшы гэта, я пачаў плакаць. Мы павiнны былi пакiнуць Далiну Дзiкай Ружы ў гэты вечар, наш доўгi падземны ход быў закончаны. Да гэтага моманту я не думаў, як мы возьмем з сабой Грыма i Ф'ялара, яны ж не маглi прапаўзцi па падземным ходзе. Як неразумна было не падумаць раней пра тое, што нам трэба будзе пакiнуць коней з Мацiясам. Гэта было дрэнна, але цяпер справы паварочвалiся яшчэ горш. Тэнджыл забярэ Ф'ялара, i я не ўяўляю, як не разарвалася маё сэрца, калi я пачуў пра гэта.
Салдат з бародаўкай выцягнуў з кiшэнi маленькую драўляную дошчачку i паднёс яе да самага носа Мацiяса.
– Вось тут напiшы нумар свайго дома, - загадаў ён.
– А чаму я павiнен гэта рабiць?
– недаўменна запытаўся Мацiяс.
– Пацвердзi, што ты хочаш добраахвотна аддаць каня Тэнджылу.
– Але я не хачу...
У адказ салдат выцягнуў меч.
– Не, ты вельмi хочаш. Ты зробiш гэта з вялiкiм задавальненнем. I пастаў вось тут нумар свайго дома. А потым ты аддасi гэтую дошчачку чалавеку, якi прыйдзе з Карманьякi, каб забраць каня, бо Тэнджылу патрэбны доказы, што ты аддаў усё добраахвотна, ты разумееш, стары?
– гыркнуў ён, штурхнуўшы Мацiяса так, што ён ледзьве не павалiўся.
Што мог зрабiць Мацiяс? Ён напiсаў нумар свайго дома, а салдаты рушылi далей шукаць Джанатана.
Гэта быў наш апошнi вечар з Мацiясам. У апошнi раз мы селi за стол, у апошнi раз ён налiў нам супу. Усiм нам было сумна, але больш за ўсiх мне. Я плакаў. I з-за Ф'ялара, i з-за Мацiяса: ён стаў мне амаль родным дзядулем, а цяпер даводзiлася яго пакiдаць. Я плакаў яшчэ таму, што я быў малы, быў напалоханы i нiчога не мог зрабiць, каб абаранiць дзядулю ад грубых салдат.
Джанатан сядзеў моўчкi, задумаўшыся.
– Калi б я ведаў пароль...
– нарэшце прамовiў ён з горыччу.
– Якi пароль?
– пацiкавiўся я.
–
– Чаму ж, ведаю... Я ведаю нават гэты пароль: "Уся ўлада Тэнджылу, нашаму вызвалiцелю". Я чуў, як яго гаварыў Джосi, цi ж я табе не расказваў пра гэта?
Джанатан угледзеўся на мяне i глядзеў даволi доўга.
– Сухарык, ты мне падабаешся, - засмяяўся ён.
– Ты сапраўды гэта ведаў?
Я не мог зразумець, чаму ён быў так задаволены гэтым паролем, бо ён не збiраўся праходзiць праз вароты, але мне было прыемна, што я, такi слабы i бездапаможны, мог хоць крыху, хоць ледзь-ледзь дапамагчы яму.
Мацiяс выйшаў у спальню прыбраць усё, Джанатан пайшоў следам за iм. Яны гаварылi пра нешта шэптам. Я пачаў прыслухоўвацца.
– Калi я загiну, ты паклапоцiшся пра майго брата, праўда?..
– даляцеў да мяне братаў голас.
Потым ён вярнуўся да мяне.
– Паслухай, Сухарык, я зараз збiраюся i знiкаю, а ты павiнен заставацца тут з Мацiясам i чакаць, пакуль не атрымаеш ад мяне вестку. Магчыма, гэта будзе не вельмi хутка - мне трэба зрабiць тое-сёе ў першую чаргу. Але ты не хвалюйся...
Мне гэта вельмi не спадабалася. Я заўсёды з цяжкасцю чакаў Джанатана, асаблiва тады, калi баяўся за яго. I цяпер вельмi баяўся, бо хто ведае, што можа здарыцца з Джанатанам па той бок сцяны, калi што ў яго не атрымаецца.
– Ды ты не хвалюйся, - супакойваў мяне Джанатан.
– Ты ж усе гэтыя днi Карл Львiнае Сэрца!
Ён хутка развiтаўся са мной i Мацiясам i паспешлiва знiк у падземным ходзе. Апошняе, што мы ўбачылi, гэта як ён яшчэ раз памахаў нам рукой.
Мы з Мацiясам засталiся адны.
– Таўстун Додзiк i не ўяўляе сабе, якi крот пракладвае сабе шлях зараз пад сцяной, - цiха прамовiў Мацiяс.
Уяўляць-то не ўяўляе, але ён можа ўбачыць, калi гэты крот высуне сваю галаву на паверхню, i тады ўжо ён, вядома, не марудзячы выпусцiць стралу.
Мне было вельмi сумна, i я пайшоў на стайню да Ф'ялара, каб у апошнi раз пашукаць у яго суцяшэння. Але i ён не мог супакоiць мяне, бо я ведаў, што пасля гэтага вечара я ўжо нiколi яго не ўбачу.
У стайнi было цёмна, праз маленькае акенца праходзiла мала святла, але я ўбачыў, як Ф'ялар радасна павярнуў да мяне галаву. Я падышоў да яго стойла i абняў за шыю. Я хацеў, каб ён не крыўдзiўся за тое, што адбудзецца, бо тут не мая вiна.
– А можа, я вiнаваты?
– сказаў я праз слёзы.
– Калi б я застаўся ў Вiшнёвай Далiне, то Тэнджыл нiколi б не забраў цябе. Даруй мне, Ф'ялар, даруй, але ж я не мог зрабiць iначай.
Вiдаць, ён адчуваў, што мне сумна. Сваёй мяккай пысай ён цёрся аб маё вуха, быццам хацеў супакоiць мяне.
Але я працягваў плакаць. Я абдымаў яго i плакаў, плакаў, пакуль у мяне не скончылiся слёзы. На развiтанне я пагладзiў яго i даў яму апошнюю порцыю аўса, якою ён, вядома, падзялiўся з Грымам.