Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)
Шрифт:
– Гэта вогнiшча самае лепшае за ўсе, каля якiх даводзiлася сядзець, прызнаўся я.
– Бо тут я побач з табой, Джанатан.
Дзе б я нi быў, я адчуваў сябе ўпэўнена да таго часу, пакуль Джанатан быў са мной. I цяпер я быў шчаслiвы, таму што я сядзеў каля вогнiшча побач з iм, а гэта якраз тое, пра што мы так часта гаварылi, калi яшчэ жылi на зямлi.
– Днi вогнiшчаў i легенд - памятаеш, як ты расказваў мне пра гэта?
– Так, памятаю, - адказаў Джанатан.
– Але тады я не ведаў, што тут, у Наджыяле, такiя жорсткiя легенды.
– А цi гэта павiнна быць так?
– запытаўся
Нейкi час ён, гледзячы на агонь, сядзеў моўчкi, потым загаварыў:
– Не, калi апошняя бiтва закончыцца, Наджыяла зноў, магчыма, будзе краiнай, дзе ўсе казкi стануць добрымi, а жыццё будзе лёгкiм, як раней.
Успыхнула полымя, i ў яго водблiсках я ўбачыў, якi сумны i стомлены быў Джанатан.
– Апошняя бiтва, Сухарык, будзе страшнай казкай пра смерць i толькi пра смерць. Таму Орвар павiнен узначалiць бiтву. Я не магу забiваць...
"Я гэта ведаю", - падумалася мне, i я запытаўся ў яго:
– Навошта ты выратаваў жыццё таму чалавеку, Парку? Цi ж гэта добра?
– Я не ведаю, цi правiльна зрабiў, - адказаў Джанатан.
– Але ёсць рэчы, якiя трэба рабiць не разважаючы, iнакш ты не чалавек, а дрэнь, - я казаў табе пра гэта раней.
– А вось, скажам, яны здагадалiся б, хто ты, - працягваў я, - i схапiлi б цябе...
– Ну што ж, яны схапiлi б Львiнае Сэрца, а не кавалак дрэнi, - адказаў Джанатан.
Наша вогнiшча паступова затухала, i цемра апускалася на горы. Спачатку толькi мяккае сутонне ахiнула наваколле, а потым найшоў чорны змрок, якi засланiў сабою ўсё, i можна было чуць толькi гул вадаспада Карма.
Я яшчэ блiжэй прытулiўся да Джанатана, мы сядзелi, прыпёршыся спiнамi да скалы, i ў цемры размаўлялi адзiн з адным. Я зусiм не баяўся, але мне было неяк не па сабе. Я павiнен быў заснуць, як сказаў мне Джанатан, але я ведаў, што не змагу. Я i размаўляць не мог з-за таго пачуцця неспакою, якое ў мяне з'явiлася не ад цемры, а па нейкай iншай прычыне, не ведаю чаму. I ўсё ж побач са мной быў Джанатан.
Успыхнула маланка, i прагрымеў гром. Аглушальны грукат пранёсся па гарах, а потым абрынуўся на нас. Гэта была навальнiца, якую цяжка ўявiць: раскаты грому неслiся па гарах так аглушальна, што перакрывалi гул вадаспада Кармы, а ўспышкi маланак спяшалiся адна за адной. Маланка то асляпляла нас, то зноў наставала непраглядная цемра.
Потым яшчэ раз успыхнула маланка, больш жахлiвая, чым усе папярэднiя, на iмгненне асвятлiўшы ўсё навокал.
I ў гэтае iмгненне, у гэтым святле я ўбачыў Катлу. Я ўбачыў Катлу.
13
Так, я ўбачыў Катлу, але што адбылося потым, не памятаю. Я проста правалiўся ў нейкую цемру i не прачынаўся да таго часу, пакуль не прайшла навальнiца i пакуль свiтанак не ўзяўся над вершалiнамi гор. Галава мая ляжала на каленях у Джанатана, i як толькi я згадваў, што далёка, на тым беразе ракi, на строме над вадаспадам паявiлася Катла, мяне ахоплiваў жах. Я пачынаў ускрыкваць, калi згадваў пра гэта, i Джанатан спрабаваў супакоiць мяне:
– Яе ўжо тут няма, яна пайшла.
А я ўсё енчыў i енчыў:
– Як жа такое стварэнне, як Катла, можа iснаваць? Гэта - страшыдла, праўда?
– Так, гэта страшыдла, - адказваў Джанатан.
– Гэта - драконiха, якая захавалася са старадаўнiх часоў, i яна такая
– Дзе ж ён яе ўзяў?
– не сунiмаўся я.
– Яна паявiлася з пячоры Катлы, так думаюць людзi, - адказаў Джанатан. Яна заснула калiсьцi ў старажытныя часы i праспала тысячы год, i нiхто не ведаў, што яна iснуе. Але аднойчы ранiцой яна прачнулася, i той страшнай ранiцой яна папаўзла да замка Тэнджыла, выпускаючы смертаносны агонь на кожнага, хто ёй трапляўся. I ўсе на яе шляху памiралi.
– Чаму ж яна не забiла Тэнджыла?
– запытаў я.
– Тэнджыл схаваўся ў пакоях свайго замка. Калi яна наблiзiлася да яго, ён схапiў вялiзны рог, якiм склiкаюць салдат, i затрубiў у яго.
– I што з таго?
– здзiвiўся я.
– Катла падпаўзла да яго, як сабака, i з таго часу яна падпарадкоўваецца Тэнджылу i толькi Тэнджылу, яна баiцца гуку гэтага рога. Калi ён дзьме ў яго, яна падпарадкоўваецца яму без пярэчання.
Станавiлася ўсё святлей i святлей. Вяршынi гор у Карманьяцы паблiсквалi, як агонь Катлы, а мы якраз збiралiся ў Карманьяку! Як я баяўся, о, як страшэнна я баяўся! Хто ведае, дзе падпiльноўвае Катла? Дзе яна сядзiць, дзе яна жыве? Цi мо i жыве ў пячоры Катлы? А як Орвар трапiў туды? Я i запытаў у Джанатана пра гэта.
Ён пачаў расказваць, што Катла не жыве ў пячоры Катлы пасля таго, як прачнулася. Яна нiколi не вярталася туды. Тэнджыл трымае яе на прывязi каля вадаспада Карма ў пячоры. Яна нiбы сядзiць на залатым ланцугу i будзе датуль там заставацца, пакуль Тэнджыл не возьме яе з сабой, каб навесцi жах на людзей, якiх ён катуе.
– Аднаго разу мне давялося бачыць яе ў Далiне Дзiкай Ружы, - сказаў Джанатан.
– I ты не спалохаўся?
– Спалохаўся, - прызнаўся ён.
Жах ахапiў мяне.
– Я так баюся, Джанатан, Катла заб'е нас.
Ён паспрабаваў зноў супакоiць мяне:
– Але ж яна на ланцугу. Яна можа рухацца толькi на даўжыню ланцуга. Не далей, як да стромы, на якой ты яе бачыў. Яна амаль увесь час стаiць на гэтай строме i глядзiць на вадаспад Карма.
– Навошта яна робiць гэта?
– дзiўлюся я.
– Не ведаю, - кажа Джанатан.
– Магчыма, яна шукае Карму.
– А хто такi Карм?
– дапытваюся я.
– О, гэта балбатня Эльфрыды, - кажа Джанатан.
– Нiхто нiколi не бачыў Карма. Яго наогул няма. Але Эльфрыда сцвярджае, што калiсьцi, даўным-даўно, ён жыў у вадаспадзе Карма i што Катла ненавiдзела яго. I нiяк не можа пра гэта забыць. Таму яна i стаiць тут i ўглядаецца.
– Але хто ж ён такi? Як ён мог жыць у вадаспадзе?
– Гэта таксама страшыдла, - адказаў Джанатан.
– Марскi змей, даўжынёй, як гэта рака ўшыркi. Але, магчыма, гэта адна са старадаўнiх легенд.
– А можа, ён такая ж выдумка, як Катла?
– прыйшла мне ў галаву нечаканая думка.
Джанатан як не пачуў майго пытання i загаварыў пра iншае:
– Ведаеш, што мне сказала Эльфрыда, калi ты збiраў у лесе сунiцы? Яна сказала, што калi яна была маленькай, то дзяцей часта палохалi Кармам i Катлай. Сагi пра дракона ў пячоры Катлы i пра марскога змея ў вадаспадзе Карма ў дзяцiнстве яна чула шмат разоў. Дык, можа, гэта сапраўды адна са старадаўнiх саг, якой людзi палохаюць дзяцей...