Чтение онлайн

на главную

Жанры

Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)
Шрифт:

"Ён знiк! Ён знiк!" - крычалi яны. Калi ўсё ацiхла, мы чакалi, што будзе пагоня, але яны чамусьцi не гналiся. Бо нават салдаты Тэнджыла, пэўна, разумелi, што ёсць другое выйсце з пячоры Катлы, праз якое мы пранiклi сюды, i таму нас будзе не так цяжка знайсцi. Але яны былi палахлiўцамi, нават калi iх было многа, тым больш яны не адважвалiся сустрэцца з незнаёмым ворагам, якi мог чакаць iх у цёмных закутках пячоры. Так, пэўна ж, яны былi вельмi палахлiвымi, бо чаму дазволiлi нам так лёгка знiкнуць? Нiхто ж раней не знiкаў з пячоры Катлы, i як яны растлумачаць

знiкненне Орвара Тэнджылу? Але гэта быў ужо iх клопат, у нас было дастаткова сваiх турбот.

Пакуль не прайшлi ўвесь гэты доўгi, вузкi ход, мы не рызыкнулi спынiцца, каб адпачыць. Толькi ў самым канцы крыху перадыхнулi, i то дзеля Орвара. Джанатан даў яму казiнага малака - яно было ўжо кiслае, i хлеба, якi быў мокры, але, нягледзячы на тое, Орвар сказаў: "Я нiколi не еў нiчога лепшага".

Джанатан расцёр доўгiя ногi Орвара, каб хоць крыху ажывiць iх, i Орвар пачаў акрыйваць, хоць iсцi яшчэ не мог, а мог толькi паўзцi.

Джанатан растлумачыў яму, як мы пойдзем, i пацiкавiўся, цi зможа ён рухацца гэтай ноччу.

– Змагу, змагу!
– усклiкнуў Орвар.
– Калi трэба, я папаўзу да самага дому, да самай Далiны Дзiкай Ружы... Я не хачу ляжаць тут i чакаць, пакуль Тэнджылавы салдаты прыйдуць сюды шукаць нас.

Мы разглядвалi, якi ён, не зломлены палоннiк, мяцежнiк i змагар за свабоду, гэты Орвар з Далiны Дзiкай Ружы. Калi я ўбачыў яго вочы ў святле лiхтара, я зразумеў, чаму Тэнджыл баяўся яго. Хоць быў ён слабы целам, унутры ў яго гарэў агонь, i, магчыма, гэты агонь дапамог яму прайсцi пекла гэтай ночы.

Усё здавалася вечнасцю, вакол столькi жаху, але калi вы змучаны, то не звяртаеце ўвагi нават на тое, што за вамi iдзе пагоня. Так, вы чуеце, як яна iдзе, вые i брэша, але ў вас няма сiлы нават спалохацца. Проста вы спадзеяцеся, што яны хутка змоўкнуць, таму што нават салдаты не асмеляцца прабрацца туды, куды мы запаўзлi.

Мы доўга паўзлi i нарэшце выбралiся на святло недалёка ад Грыма i Ф'ялара падрапаныя i змучаныя, акрываўленыя i прамоклыя да касцей, стомленыя да смерцi. Ноч мiнула, i ўжо надыходзiла ранiца. Орвар працягнуў рукi, быццам абдымаючы зямлю, i неба, i ўсё, што ён мог бачыць, але нечакана рукi яго апусцiлiся, i ён заснуў. Мы былi ў непрытомнасцi - усе ўтрох. I знаходзiлiся ў такiм стане да самага вечара. Потым я прачнуўся. Ф'ялар штурхаў мяне сваёй пысай, ён, несумненна, вырашыў, што я надта доўга сплю.

Джанатан таксама прачнуўся.

– Мы павiнны з'ехаць з Карманьякi, пакуль не сцямнела, - прапанаваў ён. Калi сцямнее, мы не зможам знайсцi дарогi.

Ён пачаў будзiць Орвара. Нарэшце Орвар прачнуўся, сеў, паглядзеў вакол сябе i тады толькi зразумеў, што ён ужо не ў пячоры Катлы. На яго вачах паявiлiся слёзы.

– Свабода, - прашаптаў ён.
– Я вольны, вольны...

Ён узяў Джанатана за рукi i доўга трымаў iх.

– Маё жыццё i мая свабода - ты даў мне iх зноў, - сказаў ён.
– Дзякуй...

Орвар падзякаваў i мне, хоць я нiчога не зрабiў, хутчэй толькi замiнаў Джанатану.

Орвар, пэўна, адчуў, як многа перажыў я за той час, як вызвалiўся ад усiх хвароб i прыйшоў у Вiшнёвую Далiну. Мне вельмi хацелася, каб ён таксама дасягнуў сваёй далiны, але мы пакуль яшчэ туды не прыйшлi. Мы ўсё яшчэ былi ў гарах Карманьякi, дзе цяпер, магчыма, поўна салдат Тэнджыла, якiя гойсаюць у пошуках Орвара. На шчасце, яны не знайшлi нас у нашай цяснiне, пакуль мы спалi.

Мы сядзелi ў цяснiне, даядаючы апошнiя крошкi хлеба.

– Падумаць толькi, я жывы, я жывы i свабодны!
– усё не мог супакоiцца Орвар.

Ён толькi адзiн з усiх вязняў пячоры Катлы застаўся жывы. Усiх астатнiх прынеслi ў ахвяру Катле.

– Будзьце ўпэўнены, Тэнджыл пастараецца, каб пячора Катлы не была пустой, - i слёзы зноў паявiлiся ў яго на вачах.
– О мая Далiна Дзiкай Ружы, як доўга табе прыйдзецца стагнаць пад прыгнётам Тэнджыла.

Орвар хацеў ведаць усё, што адбылося ў далiнах Наджыялы за час яго зняволення. Ён пытаўся пра Сафiю, пра Мацiяса i пра ўсё, што ўдалося здзейснiць Джанатану. Джанатан расказаў яму i пра здраднiцтва Джосi. Я думаў, што Орвар, калi даведаецца, што пакутаваў так доўга з-за здраднiка Джосi, памрэ проста ў нас на вачах. Праўда, ён доўга маўчаў, не мог засяродзiцца, пакуль, нарэшце, загаварыў:

– Маё жыццё нiчога не значыць. Але тое, што Джосi зрабiў для Далiны Дзiкай Ружы, нельга дараваць i нельга апраўдаць.

– Дараваць цi не - ужо не мае значэння, магчыма, ужо ён пакараны. Я не думаю, што ты ўбачыш яго зноў.

Але нянавiсць ахапiла Орвара. Ён хацеў ехаць неадкладна. Здавалася, што ён хоча распачаць барацьбу адразу ж, гэтым вечарам. Орвар праклiнаў свае ногi, якiя так дрэнна слухалiся яго, хаця ён вельмi стараўся ўстаць на iх. Ён вельмi ганарыўся, калi нарэшце гэта яму ўдалося. Што гэта было за вiдовiшча, калi ён стаяў, а яго хiстала ўзад i ўперад, здавалася, яго можна ў любы момант здзьмухнуць. I мы, вядома, гледзячы на яго, усмiхалiся.

Орвар, - заўважыў Джанатан, - кожнаму здаля бачна, што ты вязень пячоры Катлы.

Гэта было сапраўды так. Мы ўсе ўтрох былi акрываўленыя i брудныя, але Орвар выглядаў горш за ўсiх, яго адзенне было суцэльным рыззём, а твар ледзь праглядваўся з-за барады i валасоў. Толькi вочы былi прыкметныя - яго дзiўныя палаючыя вочы.

У нашай цяснiне працякаў ручай, i мы змылi з сябе ўвесь бруд i кроў. Зноў i зноў я апускаў твар у халодную ваду. Было цудоўна, здавалася, быццам мы змывалi з сябе ўсю пячору Катлы.

Потым Орвар узяў мой ножык i падрэзаў сабе бараду i валасы, каб не выглядаць як вязень-уцякач, а Джанатан выцягнуў з нашых рэчаў шлем i плашч салдат Тэнджыла, з дапамогай якiх яму ўдалося пакiнуць Далiну Дзiкай Ружы.

– Вось, Орвар, надзень, - прапанаваў ён Орвару.
– Ты будзеш падобны на салдата Тэнджыла, якi захапiў двух падарожнiкаў i кудысьцi iх вядзе.

Орвар надзеў шлем i плашч, але пераапрананне яму не спадабалася.

– Першы i апошнi раз я апранаю гэта адзенне, - заявiў ён.
– Ад яго патыхае прыгнётам i жорсткасцю.

Поделиться:
Популярные книги

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Релокант. Вестник

Ascold Flow
2. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. Вестник

По дороге пряностей

Распопов Дмитрий Викторович
2. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
По дороге пряностей

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия

Идеальный мир для Социопата 4

Сапфир Олег
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.82
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4

Охота на попаданку. Бракованная жена

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Охота на попаданку. Бракованная жена

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Приручитель женщин-монстров. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 7

Месть за измену

Кофф Натализа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть за измену

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Партиец

Семин Никита
2. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Партиец