Чтение онлайн

на главную

Жанры

Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)
Шрифт:

Усё больш i больш добраахвотнiкаў прыбывала з Вiшнёвай Далiны.

У глыбiнi лесу непадалёку ад сядзiбы Эльфрыды Сафiя i Губерт арганiзавалi ваенны лагер. Зрэдку Сафiя карысталася падземным ходам i прыходзiла да Мацiяса, каб разам з Орварам i Джанатанам абмеркаваць план бiтвы.

Я ляжаў на кухнi, таму што патаемны пакойчык займаў Орвар, якому неабходна было хавацца.

Калi прыходзiла Сафiя, кожны раз яна бянтэжыла мяне.

– Вось мой выратавальнiк!
– гаварыла яна, убачыўшы мяне.
– Як гэта я забылася падзякаваць табе, Карл?

Потым

пачынаў гаварыць Орвар, што я герой Далiны Дзiкай Ружы, а я ўвесь час думаў пра Джосi, якога паглынула бурная рака, i мне станавiлася сумна.

Сафiя дапамагла жыхарам Далiны хлебам. Яго перапраўлялi з Вiшнёвай Далiны горамi, а потым перацягвалi падземным ходам. Мацiяс хадзiў па Далiне з торбай i ўпотай раздаваў людзям хлеб. Да гэтага я нiколi не бачыў, каб людзi так радавалiся хлебу. Ходзячы з Мацiясам, я зразумеў, як пакутавалi людзi Далiны Дзiкай Ружы, з якой надзеяй яны чакалi бiтву за вызваленне.

Сам я баяўся гэтага дня, але ў рэшце рэшт пачаў iм жыць - гэтак, як i астатнiя, таму што чакаць было ўжо невыносна, ды i небяспечна, як лiчыў Орвар.

– Доўга трымаць усё ў сакрэце вельмi цяжка, - гаварыў Орвар.
– Наша мара аб вызваленнi можа быць лёгка разбурана.

Пэўна ж, ён меў рацыю. Дастаткова было якому-небудзь салдату Тэнджыла выявiць патаемны ход або распачаць новыя вобыскi ў дамах, i могуць быць выяўлены Орвар i Джанатан. Пры думцы пра гэта я ажно халадзеў.

Аднак салдаты Тэнджыла былi нiбы сляпыя i глухiя, iнакш яны што-небудзь ды заўважылi б. Калi б яны хоць крыху прыслухалiся, то пачулi б раскаты грому вызвалення, навальнiцы, якая ачысцiць усю Далiну Дзiкай Ружы. Але яны нiчога не чулi.

Ноччу напярэдаднi бiтвы я не мог заснуць, па-першае, з-за навальнiцы ў небе, а па-другое, вельмi хваляваўся. Было вырашана, што паўстанне пачнецца на досвiтку. Орвар, Мацiяс i Джанатан сядзелi i гаварылi пра гэта, а я ляжаў i слухаў. Орвар гаварыў больш за ўсiх; ён увесь час гаварыў, i вочы яго зiхацелi.

Наколькi я зразумеў з iх размовы, план быў такi. У першую чаргу будзе знiшчана ахова ля галоўных варот i ля рачных варот, з тым каб яны былi адчынены для войска Сафii i Губерта. Сафiя ўвойдзе са сваiм войскам праз галоўныя вароты, а Губерт - праз рачныя.

– Мы павiнны перамагчы або памерцi, - казаў Орвар.
– Усё павiнна адбыцца вельмi хутка, - даводзiў ён.
– Далiна павiнна быць вызвалена ад усiх салдат Тэнджыла, i ўсе вароты павiнны быць зачынены, перш чым Тэнджыл збярэцца прывесцi Катлу, таму што зброi супраць Катлы няма. Яе нiчым нельга знiшчыць, акрамя як голадам, - тлумачыў Орвар.

– Нi коп'i, нi стрэлы, нi мячы яе не бяруць, - казаў ён, - але дастаткова маленькага язычка яе полымя, каб паралiзаваць або забiць любога.

– Але ж Тэнджыл трымае Катлу ў гарах, дык навошта тады вызваляць Далiну? не разумеў я.
– З яе дапамогай ён зможа падавiць нас зноў, як гэта было першы раз.

– Ён сам пабудаваў сцяну, яна i выратуе нас, не забывай гэта, - адказаў Орвар.
– Перад страшыдламi можна зачынiць вароты...

З

Тэнджылам турбот асаблiвых не будзе, усё прадумана. Як сказаў Орвар, ён, Джанатан, Сафiя i яшчэ некалькi воiнаў прабяруцца ў Тэнджылаў замак, знiмуць ахову i пакончаць з iм, перш чым яму стане вядома пра паўстанне ў Далiне. Потым Катлу пасадзяць у пячоры на ланцуг - да таго часу, пакуль яна не аслабее ад голаду, - тады можна будзе развiтацца i з ёй.

– Iнакш мы нiяк не зможам ад яе пазбавiцца, - сказаў нарэшце Орвар.

Потым ён зноў пачаў гаварыць пра тое, што трэба вельмi хутка расправiцца з салдатамi Тэнджыла.

– Расправiцца? Ты маеш на ўвазе забiць?
– насцярожыўся Джанатан.

– Вядома, а што яшчэ я магу мець на ўвазе?

– Але я нiкога не магу забiваць, - запярэчыў Джанатан.
– I ты ведаеш пра гэта, Орвар.

– Нават калi ад гэтага залежыць тваё жыццё?

– Так, нават у гэтым выпадку, - адказаў Джанатан.

Орвар не мог зразумець гэтага, наўрад цi разумеў i Мацiяс.

– Калi б усе былi такiя, як ты, - сказаў Орвар, - тады зло панавала б заўжды.

Але тут умяшаўся я. Маўляў, калi б усе былi такiмi, як Джанатан, то зла наогул не было б на свеце. Пасля гэтага я нi слова не сказаў за ўвесь вечар, i толькi, калi прыйшоў Мацiяс, каб падаткнуць пада мной коўдру, я прашаптаў яму:

– Мне страшна, Мацiяс.

Мацiяс пагладзiў мяне па галаве.

– Мне таксама, - прызнаўся ён.

Джанатан, аднак, папярэдзiў Орвара, што не будзе знаходзiцца ў гушчынi бiтвы i падбадзёрваць людзей - рабiць тое, чаго сам ён не можа.

– Народ Далiны Дзiкай Ружы павiнен бачыць нас абодвух, - настойваў Орвар.
– Ён павiнен бачыць нас абодвух.

– Што ж, раз трэба, значыць трэба, - згадзiўся нарэшце Джанатан.

I нават пры святле адной свечкi я заўважыў, як ён пабялеў.

Грыма i Ф'ялара нам давялося пакiнуць у лесе з Эльфрыдай, калi мы вярталiся з пячоры Катлы. Але было вырашана, што Сафiя прывядзе коней у дзень бiтвы, калi пойдзе разам з усiмi праз галоўныя вароты.

Гаварылi i пра тое, што павiнен рабiць я. Я нiчога не павiнен быў рабiць, толькi чакаць, пакуль усё скончыцца. Сядзець i чакаць у кухнi.

Нiхто не спаў гэтай ноччу.

I надышло нарэшце свiтанне.

Так, надышоў свiтанак i разам з iм дзень паўстання. О, як у мяне балела сэрца ў гэты дзень! Мне былi чутны крыкi, я бачыў кроў, таму што бiтва iшла на схiлах нiжэй Мацiясавага дома. У гушчынi бою вярхом скакаў Джанатан, вецер ускалмацiў валасы, а вакол яго бой, зiхценне мячоў, коп'яў, свiст стрэл i крыкi, крыкi, крыкi... Я прызнаўся Ф'ялару, што калi Джанатан памрэ, то я тады таксама хачу памерцi.

Так, Ф'ялар быў са мной у кухнi. Я не хацеў нiкому гаварыць пра гэта, але ён мне быў вельмi патрэбны менавiта тут. Я не мог быць адзiн, проста не мог. Ф'ялар таксама выглядваў з акна, ён назiраў, што там адбываецца. Раптам ён заржаў. Не ведаю чаму - цi то хацеў быць побач з Грымам, цi то быў напалоханы гэтак жа, як я.

Поделиться:
Популярные книги

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8

Осознание. Пятый пояс

Игнатов Михаил Павлович
14. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Осознание. Пятый пояс

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Огненный князь 5

Машуков Тимур
5. Багряный восход
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 5

Новый Рал 4

Северный Лис
4. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 4

Варлорд

Астахов Евгений Евгеньевич
3. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Варлорд

Пропала, или Как влюбить в себя жену

Юнина Наталья
2. Исцели меня
Любовные романы:
современные любовные романы
6.70
рейтинг книги
Пропала, или Как влюбить в себя жену

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Васина Илана
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Приручитель женщин-монстров. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 5

Довлатов. Сонный лекарь

Голд Джон
1. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь