Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)
Шрифт:
I вось, калi мы сядзелi тут у цiшынi, Джанатан загаварыў:
– Сухарык, я павiнен штосьцi сказаць табе.
Спачатку я спалохаўся, таму што калi ён так гаварыў, то гэта заўсёды было штосьцi журботнае.
– Што ты павiнен мне сказаць?
– запытаўся я.
Ён пагладзiў мяне па шчацэ.
– Не палохайся, Сухарык... Але памятаеш, што гаварыў Орвар? "Нават маленькi язычок полымя Катлы мог забiць або паралiзаваць любога", - ты памятаеш, як ён гаварыў гэта?
– Так, але чаму ты ўспомнiў пра гэта?
– Таму
– адказаў Джанатан, - таму што маленькi язычок полымя Катлы ўсё-такi датыкнуўся да мяне, калi мы ўцякалi ад яе.
Цэлы дзень балела маё сэрца ад гора i страху, але я не плакаў. А цяпер слёзы пакацiлiся градам.
– Ты што, збiраешся памерцi зноў, Джанатан?
– закрычаў я.
Але Джанатан сказаў:
– Не, але я б хацеў, таму што я нiколi не змагу рухацца.
Ён растлумачыў, якiм жорсткiм было полымя Катлы. Калi яно не забiвала, то прыносiла яшчэ горшае зло, яно разбурала штосьцi ўсярэдзiне, i чалавек станавiўся паралiзаваным. Спачатку ты гэтага не заўважаеш, але потым яно павольна i няўмольна падпаўзае да цябе.
– Цяпер я магу яшчэ рухаць рукамi, - сказаў ён.
– Але неўзабаве я не змагу рабiць i гэтага.
– А цi ж гэта не пройдзе?
– я яшчэ на нешта спадзяваўся.
– Не, Сухарык, гэта пройдзе, калi толькi я траплю ў Наджылiму.
"Толькi калi ён трапiць у Наджылiму..." - нарэшце я зразумеў! Ён збiраецца зноў мяне пакiнуць, я ведаў гэта. Усё-такi калi-небудзь ён пойдзе ў Наджылiму без мяне...
– Не iдзi, - заплакаў я.
– Не пакiдай мяне, ты не павiнен сыходзiць у Наджылiму без мяне.
– Ты хочаш туды са мной?
– запытаў ён.
– Так, а як жа iнакш!
– усклiкнуў я.
– Цi ж я табе не казаў, што дзе будзеш ты, там буду i я.
– Так, ты гаварыў, i гэта мяне суцяшае, - сказаў Джанатан.
– Але туды цяжка трапiць.
Нейкi час ён маўчаў, а потым кажа:
– Цi памятаеш той выпадак, калi мы выскачылi з акна? Той жахлiвы час, пажар, а мы скочылi ўнiз у двор? I тады я трапiў у Наджыялу, ты помнiш?
– Вядома, помню, - сказаў я, плачучы яшчэ больш.
– Як ты можаш пытацца пра гэта? Цi ж ты можаш падумаць, што я хоць пра што-небудзь забыўся?
– Так, я ведаю, - сказаў Джанатан, пагладзiўшы мяне зноў па шчацэ.
Потым ён сказаў:
– Дык, можа быць, мы скочым яшчэ раз. Унiз, у цяснiну, вунь на той лужок.
– Але тады мы памром, - сказаў я.
– А мы трапiм у Наджылiму?
– Так, ты можаш быць у гэтым упэўнены, - адказаў Джанатан.
– Як толькi мы прызямлiмся, мы ўбачым святло Наджылiмы. Мы ўбачым ранiшняе святло над далiнамi Наджылiмы. Так, таму што там зараз ранiца.
– Ха, ха, мы можам скочыць адразу ў Наджылiму, - засмяяўся я. Упершыню за доўгi час засмяяўся.
– Так, адразу ў Наджылiму, - сказаў Джанатан.
– Як толькi мы прызямлiмся, мы ўбачым сцяжынку ў Яблыневую Далiну якраз перад намi. Грым i Ф'ялар будуць чакаць нас там. Нам застанецца толькi сесцi на iх i ехаць.
– I
– усё не верыў я.
– Не, я буду свабодны ад варажбiцтва i шчаслiвы, як нiхто на свеце. I ты, Сухарык, ты таксама будзеш шчаслiвы. Сцяжынка ў Яблыневую Далiну вядзе праз лес. Уяўляеш, як будзе здорава ехаць праз лес у промнях ранiшняга сонца?
– Добра, - я зноў засмяяўся.
– I мы не будзем спяшацца, - працягваў Джанатан.
– Мы зможам пакупацца ў якiм-небудзь маленькiм возеры, калi захочам. Але ўсё-такi мы трапiм да Мацiяса к таму часу, як ён згатуе суп.
– Як рады ён будзе, што мы з'явiмся, - сказаў я. Але раптам мне як ударыла ў галаву. Грым i Ф'ялар - як мог падумаць Джанатан, што мы зможам узяць iх з сабой у Наджылiму!
– Чаму ты гаворыш, што яны нас чакаюць? Яны ж спяць тут?
– Яны не спяць, Сухарык. Яны мёртвыя. Ад агню Катлы. А тое, што ты бачыш тут, гэта толькi iх абалонкi. Павер мне, Грым i Ф'ялар ужо ўнiзе на сцяжынцы ў Наджылiме i чакаюць нас.
– Тады давай спяшацца, - сказаў я.
– Каб яны не чакалi так доўга...
Але Джанатан паглядзеў на мяне i ўсмiхнуўся.
– Я зусiм не магу спяшацца, - сказаў ён.
– Я ж не магу зрушыцца з месца.
I тады я зразумеў, што я павiнен зрабiць.
– Джанатан, - сказаў я.
– Я пасаджу цябе на спiну. Калiсьцi ты гэта рабiў для мяне, цяпер я гэта зраблю для цябе. Гэта будзе справядлiва!
– Так, гэта справядлiва, - згадзiўся Джанатан.
– Але цi хопiць у цябе смеласцi, Сухарык Львiнае Сэрца?
Я падышоў да краю стромы i паглядзеў унiз. Было ўжо вельмi цёмна, i я ледзь-ледзь разгледзеў лужок. Ён быў так далёка, што ў мяне перахапiла дыханне. Калi мы скочым туды, то мы дакладна трапiм у Наджылiму - абодва. Нiкому не трэба будзе заставацца тут, каб тужыць, плакаць i баяцца ўсяго.
Але гэта не нам трэба было скакаць. Скакаць трэба было мне. Джанатан гаварыў, што ў Наджылiму цяжка трапiць. Як я адважуся, як я пераадолею свой страх?
"Калi я не асмелюся зараз, - падумаў я, - я проста маленькая дрэнь, i я заўсёды не буду нiчым, акрамя як маленькая дрэнь, убоства".
– Я гатовы, - сказаў я Джанатану.
– Смялей, маленькi Сухарык, - падбадзёрыў мяне ён.
– Што ж, давай паспрабуем.
– Давай, толькi яшчэ крыху пасядзiм тут з табой, - прапанаваў я яму.
– Толькi нядоўга, - згадзiўся Джанатан.
– Пакуль не стане зусiм цёмна, каб я нiчога не бачыў, - сказаў я.
I так я сядзеў побач з iм, трымаючы яго руку, i адчуваў, якi ён дужы i добры i што нiчога страшнага не будзе, пакуль ён побач са мной.
Потым ноч i непраглядная цемра апусцiлiся на Наджыялу, на горы, схавалi раку i зямлю, а я стаяў на краю цяснiны з Джанатанам, якi моцна абняў мяне за шыю, i адчуваў, як ён дыхае мне ў вуха. Ён дыхаў зусiм спакойна, ён не быў падобны на мяне... Джанатан, мой брат, чаму я не такi смелы, як ты?