Чтение онлайн

на главную

Жанры

Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)
Шрифт:

Мне было страшна... страшна... страшна...

Я бачыў, як ад кап'я Сафii звалiўся Ведэр, як загiнуў Кадэр ад мяча Орвара, а за iм i Додзiк, а потым яшчэ некалькi салдат; яны падалi справа i злева. Джанатана можна было заўважыць у самай гушчынi бою, яго твар усё больш бляднеў, i сэрца ў мяне сцiскалася ўсё больш i больш.

I настаў нарэшце бiтве канец!

Шмат крыку было ў гэты дзень у Далiне Дзiкай Ружы, але ў нейкi момант узняўся крык незвычайны. У разгар бiтвы раптам пачуўся гук баявога рога, i хтосьцi пранiзлiва закрычаў:

Катла iдзе!

I адразу ж пачуўся рык, галодны рык Катлы, якi ўсе так добра ведалi. Воiны пачалi кiдаць на зямлю мячы, стрэлы, коп'i, таму што не мела сэнсу змагацца далей - ад Катлы паратунку не было. Усё змяшалася ў суцэльны голас - гром навальнiцы, гукi баявога рога Тэнджыла, аглушальны роў Катлы... З храпаў Катлы вырываўся смертаносны агонь, забiваючы кожнага, на каго паказваў Тэнджыл. А ён усё паказваў i паказваў, i яго жорсткi твар цямнеў ад лютасцi. Цяпер я ўжо не сумняваўся, што надышоў канец Далiне Дзiкай Ружы.

Я не хацеў глядзець, я не хацеў бачыць... усё гэта. Але ж Джанатан!.. Мне трэба было ведаць, дзе ён, i я ўбачыў яго якраз каля Мацiясавага дома - ён сядзеў на Грыме, збялелы i спакойны.

– Джанатан, - закрычаў я.
– Джанатан, ты чуеш мяне?

Але ён не чуў, i я заўважыў, як ён прышпорыў каня i паляцеў унiз па схiле, як страла, iмчаў хутчэй, чым хто калi-небудзь мог iмчацца. Ён iмчаўся да Тэнджыла... I вось ён ужо ў яго ззаду.

Вось баявы рог загучаў зноў, але цяпер ужо трубiў Джанатан. Ён выхапiў рог з рук Тэнджыла i трубiў што было сiлы, каб Катла магла зразумець, што ў яе цяпер новы гаспадар.

Потым усё раптам супакоiлася, здаецца, нават прайшла навальнiца. Усе замерлi ў чаканнi. Тэнджыл сядзеў на сваiм канi напалоханы i чакаў таксама. Чакала i Катла.

Джанатан падзьмуў у рог яшчэ раз.

Раптам Катла зараўла i, злосная, павярнулася да чалавека, якому калiсьцi яна так слепа падпарадкоўвалася.

I я прыгадаў, як Джанатан сказаў аднойчы:

– Калi-небудзь адплата знойдзе Тэнджыла!

I вось гэты дзень настаў!

Гэта быў канец бiтвы ў Далiне Дзiкай Ружы. Многiя аддалi свае жыццi за свабоду. Так, Далiна была свабодная, але вакол ляжалi забiтыя, i яны ўжо нiколi не даведаюцца аб свабодзе.

Мацiяс быў мёртвы, у мяне ўжо не было дзядулi. Губерт таксама быў мёртвы, ён загiнуў у лiку першых. Яму не давялося прайсцi праз рачныя вароты, таму што ён сустрэў салдат Тэнджыла раней, i самае страшнае - ён сустрэў Катлу. Тэнджыл узяў яе з сабой у той дзень, каб жорстка пакараць Далiну Дзiкай Ружы за ўцёкi Орвара.

Тады ён не ведаў, што гэта будзе Днём Бiтвы, а калi даведаўся пра гэта, дык, пэўна ж, быў рады, што ўзяў з сабой Катлу.

Але цяпер ён быў мёртвы, як i многiя iншыя.

– Нашым пакутам прыйшоў канец!
– гукнуў Орвар.
– Нашы дзецi будуць расцi свабоднымi i шчаслiвымi. Мы зробiм Далiну Дзiкай Ружы такой жа, якой яна была раней.

Але я падумаў, што без Мацiяса Далiна нiколi не будзе такой, якой яна была раней.

Орвара паранiлi мячом у спiну, але здавалася, што ён не адчуваў болю i наогул не турбаваўся пра гэта. Вочы яго ззялi, калi ён гаварыў з народам Далiны.

– Мы будзем шчаслiвымi зноў, - як клятву, паўтараў ён перад народам.

Многiя плакалi ў той дзень - многiя, але толькi не Орвар.

Сафiя таксама засталася жывой, яе нават не паранiла, i ёй трэба было разам з воiнамi, якiм пашчасцiла ўцалець, вярнуцца ў Вiшнёвую Далiну.

Яна падышла да нас развiтацца.

– Так, вось тут жыў Мацiяс, - сказала яна, заплакаўшы. Потым абняла Джанатана.
– Вяртайцеся ў Сядзiбу Рыцараў. Я буду ўвесь час думаць пра вас, пакуль мы не сустрэнемся зноў.

Потым яна паглядзела на мяне.

– Карл, ты ж паедзеш са мной?

– Не, - адказаў я.
– Я паеду з Джанатанам.

Я вельмi баяўся, што Джанатан пашле мяне разам з Сафiяй, мне так гэтага не хацелася.

– Я хачу, каб Карл застаўся са мной, - сказаў ён.

На схiле за домам Мацiяса ляжала Катла. Гэта была страшэнная, маўклiвая, налiтая крывёю глыба. Вось i цяпер яна зноў паглядзела на Джанатана, як сабака, якi хоча ўгадаць, чаго жадае гаспадар. Цяпер яна ўжо нiкога не чапала, але да таго часу, пакуль яна ляжала тут, жах напаўняў Далiну i нiхто не адважваўся быць шчаслiвым. Далiна Дзiкай Ружы не рашалася нi святкаваць вызваленне, нi смуткаваць у жалобе па загiнуўшых да таго часу, пакуль iснавала драконiха Катла. Адзiным чалавекам, якi мог прымусiць яе вярнуцца ў пячору, быў Джанатан.

– Выручы Далiну Дзiкай Ружы яшчэ раз, - звярнуўся да яго Орвар.
– Калi ты завядзеш яе туды i пасадзiш на ланцуг, то ўсё астатняе, як прыйдзе час, зраблю я сам.

– Добра, - згадзiўся Джанатан.
– Гэта апошнi раз, калi я магу паслухаць цябе.

Я ўявiў сабе, як можна падарожнiчаць уздоўж ракi. Ты павольна iдзеш i назiраеш, як цячэ рака, блiшчыць вада, як трапечуцца пад ветрам галiнкi лазы. Але я нiяк не мог уявiць падарожжа ўздоўж ракi, калi ў цябе па пятах iдзе драконiха.

А гэта было менавiта так. Мы ехалi, прыслухоўваючыся да цяжкога тупацення яе лап: "Туп, туп, туп, туп..." Было вельмi трывожна чуць гэта, нашы конi Грым i Ф'ялар як не шалелi, i мы ледзьве стрымлiвалi iх. Час ад часу Джанатан дзьмуў у рог, i ён выдаваў жахлiвы гук, якi Катле, натуральна, не падабаўся. Але яна павiнна была падпарадкоўвацца, калi чула яго. Гэта было адзiнае, што супакойвала мяне ў нашай паездцы.

Мы не сказалi адзiн аднаму нi слова, мы проста ехалi i ехалi. Джанатану трэба было пасадзiць Катлу на ланцуг у яе пячоры перш, чым настане ноч, i там ёй будзе наканавана памерцi. Мы нiколi яе больш не ўбачым i забудзем, што была такая краiна - Карманьяка. Старажытныя горы будуць стаяць тут вечна, але мы больш нiколi не будзем пераходзiць iх.

Поделиться:
Популярные книги

Деспот

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Деспот

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Изменить нельзя простить

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Изменить нельзя простить

Колючка для высшего эльфа или сиротка в академии

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Колючка для высшего эльфа или сиротка в академии

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Возвращение

Жгулёв Пётр Николаевич
5. Real-Rpg
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Возвращение

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке