Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)
Шрифт:

Але гэта быў не Губерт. Гэта быў Джосi! Залаты Певень...

8

Джосi i нiхто iншы!

Мне спатрэбiлася iмгненне цi крыху больш, каб апамятацца. Джосi - чалавек, якi заўсёды быў такi добры i такi лагодны, якi частаваў мяне пiрожнымi, якi супакойваў мяне, калi я сумаваў, - i ён быў здраднiкам Вiшнёвай Далiны.

I вось ён тут, сядзiць ля вогнiшча. Зусiм недалёка ад мяне, разам з салдатамi Тэнджыла - Ведэрам i Кадэрам, як ён назваў iх, i тлумачыў, чаму не прыйшоў раней.

– Губерт палюе на ваўкоў у гарах, i я не хацеў трапляць яму на вочы.

Ведэр i

Кадэр па-ранейшаму пахмурна маўчалi, а Джосi працягваў:

– Вы, напэўна, не забылi Губерта, яго таксама неабходна кiнуць у пячору Катлы, ён таксама ненавiдзiць Тэнджыла.

– Што ж, зрабi што-небудзь, - падаў голас Ведэр.

– Бо гэта ж ты наш чалавек у Вiшнёвай Далiне, хiба не?
– напомнiў Кадэр.

– Так, так, - адказаў Джосi.

Ён увесь час падлiзваўся, унiжаўся, але Ведэр i Кадэр не любiлi яго, я зразумеў гэта адразу. Мне здаецца, нiхто не любiць здраднiкаў, нават тыя, хто iх выкарыстоўвае.

Вушы яму пакiнулi, не адрэзалi. Яны зрабiлi iншае: паставiлi кляймо Катлы.

– Усе людзi Тэнджыла павiнны насiць гэта кляймо, нават такiя здраднiкi, як ты, - сказаў Ведэр.
– Гэта для таго, каб ты мог паказаць яго, калi хто-небудзь з нашых, хто не ведае цябе, прыйдзе ў Вiшнёвую Далiну.

– Так, так, - згадзiўся Джосi.

Яны загадалi яму расшпiлiць кашулю i жалезам, нагрэтым на вогнiшчы, паставiлi на грудзях кляймо Катлы.

Джосi, калi да яго датыкнулiся нагрэтым да чырванi жалезам, войкнуў.

– Цярпi, - сказаў Кадэр.
– Ведай, што цяпер ты навечна адзiн з нас, хоць ты i здраднiк.

З усiх начэй майго жыцця гэта, напэўна, была самая доўгая i самая цяжкая. Прынамсi, з таго часу, як я прыйшоў у Наджыялу, i самае горшае з усяго гэтага было тое, што мне давялося слухаць выхваляннi Джосi, як ён надумаў знiшчыць Вiшнёвую Далiну.

Джосi запэўнiваў, што хутка ён зловiць i Сафiю, i Губерта.

Але ўсё гэта павiнна быць зроблена так, каб нiкому i ў галаву не прыйшло, хто стаiць за ўсiм гэтым. Iнакш як я надалей змагу быць вашым тайным чалавекам у Вiшнёвай Далiне.

"Ты ўжо не будзеш iм, - падумаў я.
– Таму што тут ёсць нехта, хто выкрые цябе, так што ты збялееш, чырванашчокi здраднiк".

Потым ён сказаў такое, ад чаго маё сэрца зайшлося:

– Вы яшчэ не злавiлi Джанатана Львiнае Сэрца? Ён усё яшчэ на волi ў Далiне Дзiкай Ружы?

Я зразумеў, што Ведэру i Кадэру не спадабалася пытанне.

– Мы iдзём па следзе, - сказаў Ведэр.
– Добрая сотня чалавек шукаюць яго днём i ноччу.

– I мы знойдзем яго, нават калi б нам выпала абшукаць кожны дом у Далiне Дзiкай Ружы, - дадаў Кадэр.
– Тэнджыл чакае яго.

– Што ж, мне гэта зразумела, - азваўся Джосi.
– Гэты Львiнае Сэрца больш небяспечны, чым хто iншы, гэта я вам кажу. Ён сапраўдны леў.

Я быў вельмi горды, што Джанатана назвалi сапраўдным iльвом, i я адчуў вялiкую палёгку, даведаўшыся, што ён жывы. Але мяне душыў гнеў, калi я думаў аб тым, што зрабiў Джосi. Ён здрадзiў Джанатану. Толькi Джосi мог даведацца пра тайную паездку Джанатана ў Далiну Дзiкай Ружы i паслаць паведамленне Тэнджылу. Гэта была iменна яго вiна, што сотня чалавек днём i ноччу высочвае майго брата i, калi знойдзе, аддасць яго ў рукi Тэнджыла.

Але пакуль Джанатан жывы. Уявiце сабе, ён жывы! Ён на волi, але чамусьцi мне саснiлася, што брат клiча мяне на дапамогу. Так, я ляжаў i думаў, спадзеючыся даведацца, што адбылося на самай справе.

Хаця я ўжо даведаўся пра вельмi многае, падслухоўваючы Джосi.

– А што датычыць Губерта, то ён проста зайздросцiць Сафii, што мы выбралi яе галоўнай у нашай Вiшнёвай Далiне, - сказаў Джосi.
– А Губерту здаецца, што ён лепшы за ўсiх.

Ага, вось у чым справа. Я прыгадаў, якi злы быў Губерт, калi кiнуў: "Ну што асаблiвага ў гэтай Сафii". Значыць, ён проста зайздросцiў ёй i нiчога iншага тут не было. Можна каму-небудзь зайздросцiць i заставацца прыстойным чалавекам. А я ўбiў сабе ў галаву з самага пачатку, што Губерт - здраднiк у Вiшнёвай Далiне. I ўсё, што ён рабiў i гаварыў, усё было дрэнна. Вось бачыце, як лёгка дрэнна думаць пра людзей. Бедны Губерт, ён апякаў мяне, выратаваў мне жыццё, даў мне вяндлiны, а ва ўдзячнасць я толькi крыкнуў яму: "Не забiвай мяне!" Не дзiўна, што ён раззлаваўся. "Даруй мне, Губерт, - падумаў я, даруй!.." Абавязкова я скажу гэта яму сам, калi сустрэну зноў.

Джосi адчуваў сябе ўжо больш упэўнена, i было бачна, што яму падабаецца сядзець тут, але, вiдаць, кляймо Катлы зрэдку давала аб сабе знаць, бо ён пацiху стагнаў, i кожны раз Кадэр гаварыў:

– Так табе i трэба.

Мне хацелася зiрнуць, як выглядае гэтае кляймо. Мусiць, вiдовiшча мала прыемнае, таму добра, што я яго i не бачыў.

А Джосi ўсё хвалiўся i хвалiўся тым, што ён ужо зрабiў, i тым, што збiраўся зрабiць. Потым кажа:

– У Львiнага Сэрца ёсць маленькi брат, якога ён любiць больш за ўсiх на свеце.

Я ажно застагнаў, так хацелася ўбачыць Джанатана.

– Мы маглi б выкарыстоўваць гэтага маленькага чарцяку як прынаду, каб злавiць на кручок Сафiю, - сказаў Джосi.

– Ты, ёлупень, чаму не гаварыў нам пра гэта раней?
– папракнуў Кадэр. Вядома, можна было б выкарыстаць брата, каб выманiць Львiнае Сэрца з яго сховiшча. Бо дзе б ён нi хаваўся, ён абавязкова б даведаўся, што мы схапiлi яго брата.

– Гэта прымусiць яго з'явiцца, - сказаў Ведэр.
– Маўляў, вызвалiце майго брата i забярыце мяне замест яго. Ён будзе вымушаны сказаць iменна так, калi ён сапраўды непакоiцца пра свайго брата i хоча абаранiць яго.

Мне стала так страшна, што я нават не мог больш плакаць. Джосi надзьмуўся i пачаў хвалiцца далей:

– Усё гэта я ўладкую, як толькi вярнуся дадому, я сам магу заманiць маленькага Карла Львiнае Сэрца ў пастку. Гэта будзе не вельмi цяжка. Я змагу гэта зрабiць з дапамогай некалькiх пiрожных. А потым можна будзе i Сафiю заманiць, каб яна ратавала яго.

– А цi не здаецца табе, што Сафiя для цябе занадта разумная?
– з'едлiва запытаў Кадэр.
– Думаеш, так лёгка яе абмануць?

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

Отмороженный 8.0

Гарцевич Евгений Александрович
8. Отмороженный
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 8.0

Наследник и новый Новосиб

Тарс Элиан
7. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник и новый Новосиб

Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Стар Дана
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ребёнок от бывшего мужа

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

Приручитель женщин-монстров. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 6

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость