Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Цыганскі кароль

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

І зноў сеў. Баль працягваўся, а Знамяроўскі ўсё ніжэй апускаў галаву. Яноўскі даўно заўважыў, што хмель налятаў на яго хвалямі.

 - Дзевак! Дзевак!
– зноў зараўлі госці.

І раптам Якуб устаў. Яноўскі жахнуўся, гледзячы на яго твар. Наліты крывёй, з ашклянелымі вачыма, страшны. Вялізнай, як цэбар, лапай грукнуў па стале:

 - Маўчаць, падлы!

Знямелая цішыня запанавала ў пакоі. Толькі чутна было, як крывая свечка капала воскам на плеш нейкаму п'янаму і той мыкаў у сне.

На твары

Якуба краплінамі высыпаў пот.

 - Вы - падлы, вы - шчанюкі, п'янюгі, нахабнікі. Дзевак ім, віна! Дзе слава, дзе моц, дзе воля, дзе веліч?! Сны ўсё!!! Сны!!! Сны аб загубленым! З вамі, ці што, царствы пакараць? Вы, можа, воіны, вы, можа, людзі? Лярвы вы, еўнухі, чарвякі! Хто вам дасць больш - таму вы нявесту, маці, зямлю сваю... пад хвост!

Ён заскроб пяцярнёю па абрусе. Вочы сталі дзікімі і вартымі жалю.

 - Мерцвякі вы! Людзей вы толькі распінаеце! І я распінаю, і я б'ю. Дзярмо - людзі! Руку, што б'е, ліжуць! Хоць бы хто, хоць бы хто мне па мордзе даў у адказ. Гной прымушу вас есці - будзеце жэрці. Харкну у твар - зад пацалуеце. Шляхта! Соль зямлі!

Ён павольна пачаў спаўзаць набок, вывяргаючы самую чорную лаянку, упаў на падлогу, забіўся ў п'яных сутаргах, рыдаў:

 - Мне б... мне б хоць у зубы тады... можа, чалавекам быў бы... Чалавекам.

Яму прыціснулі ногі, трымалі за галаву. Пасля панеслі ў спальню. Запанавала маўчанне, такое цяжкае, што, здавалася, грымні пярун - будзе лягчэй.

І раптам "каронны судзя" выскаліўся, і з горла яго вырвалася:

 - Гі-гі-гі-гі!

І адразу загігікалі, ашчэрыліся ўсе. Нясмелы спачатку, смех узмацнеў, пакаціўся хвалямі. Смяяліся доўга, са смакам.

 - Дзевак прывёў!
– абвясціў гайдук, з'яўляючыся ў дзвярах.
– Недабраў толькі гуляшчых, таму з вёскі адну прыхапіў.

І сапраўды, у дзвярах стаялі нарумяненыя дзеўкі. Амаль кожная - капа капою. Вочы падведзеныя, бровы падмазаныя, зубы нахабна выскаленыя.

Усё завіравала. Тыя, што трымаліся на нагах, кінуліся на стракатую юбу. Віск, прытворныя ўскрыкі, смех. Сям-там пачыналі скакаць, сёй-той знікаў з залы. Нейкая таўстуха кінулася на Яноўскага:

 - Прыгарні ж ты мяне, красунчык.

Ён з прыкрасцю адмахнуўся, выйшаў у калідор і пайшоў да выхаду. Слабы крык прагучаў за павароткаю калідора. Яноўскі ўбачыў постаць "кароннага суддзі", які паспешліва цягнуў кудысьці за руку дзяўчыну ў белым уборы. Танюткая, сінявокая, яна вельмі нагадала Міхалу тую, што схаваў у сябе медыкус. Тая? Не, не тая. Але падобная. Яна слаба чаплялася за сценку, ён штуршкамі адрываў яе, цягнуў далей. Спуджаная налётам гайдукоў, напалоханая карцінай оргіі, яна толькі паўтарала перарывістым дзікім голасам:

 - Пане! Пане! Пашкадуйце мяне. Я баюся.

"Зараз папросіць ляльку ўзяць з сабою", - сумна падумаў Яноўскі.

Месяц назад ён прайшоў бы міма. Бацькі яго не заахвочвалі

распусты, але гэта ж былі прыгонныя, быдла, створанае для лепшых людзей зямлі. Ды яшчэ і чужое быдла.

 - Пане! Пашкадуйце! Памажыце!

І тут Яноўскі прыпомніў постаць той дзяўчыны, прыпомніў медыкуса, што накідваў на яе мантыю, прыпомніў п'яныя яго словы над талеркай з гуркамі, разгром Яноўшчыны, страшны, звярыны крык Якуба сёння ў зале, ногі яго, што біліся на зямлі.

Адзіным скачком ён дагнаў аднавухага, які ўцягваў ужо дзяўчыну ў пакой, і рвануў яго за плячо.

 - Пусці. Чуеш, пусці яе.

– А-а, шчанюк... Адчапіся! Мая!
– І суддзя пацягнуўся за шабляй. Замест таго каб выцягнуць сваю, Яноўскі сказаў зняважліва:

– Эх ты, соль зямлі...

І разлічана, страшна ўдарыў яго між вачэй. Вораг быў п'яны, толькі гэта і дапамагло Міхалу, калі яны пакаціліся па падлозе, месячы адзін аднаго кулакамі. Міхал хутка высвабадзіўся і, схапіўшы яго за скроні, ударыў галавою аб сцяну, а пасля яшчэ доўга біў яго, біў раз'юшана, глытаючы слёзы ад абурэння на самога сябе, на тое, што на іх амаль аднолькавая вопратка.

У калідоры пачуліся крыкі, тупат ног. Тады Яноўскі хутка выцягнуў ашаломленую дзяўчыну з кутка, штурхнуў у пакой і замкнуў за сабою дзверы. У дзверы адразу пачалі ламацца, пасля пакінулі, пайшлі кудысьці, і стала ціха.

Дзяўчына не плакала, яна проста глядзела на яго з цемры бліскучымі вачыма.

Яноўскі адсмактаў кроў і, каб не было саромна за раптоўны парыў, амаль суха спытаў:

– Як цябе завуць?

– Аглая, - прашаптала яна.

– Які чорт цябе сюды панёс, - сказаў Міхал і пачырванеў.

– Прывялі, пане, - уздыхнула яна.
– Адну мяне ўзялі з вёскі. Я ведаю вас. Вы сястру маю абаранілі тады, калі яе хацелі караць... Яна сястра мая.

– Глупства, - разважліва буркнуў Яноўскі.

І таму, што з гэтай дзяўчынай нельга было размаўляць пра мову кветак і прыгоды Дафніса, прыбавіў:

– Кладзіся. Спі. Пойдзеш перад світаннем, калі ўсе заснуць. Зараз небяспечна. Могуць спаймаць за дзвярыма. Спі.

– А вы, васпане?

– Спі. Спі.

– Вы добры, вы вельмі харошы чалавек. Як быццам зусім не пан. Як брат старэйшы. Бог вам заплаціць за гэта, вы будзеце з намі ў раі.

І прывабіла з глыбокім сумам:

– Я толькі думаю часам, ці ёсць ён, бог, - так мы пакутуем.

– Но!
– па прывычцы прыкрыкнуў на яе Яноўскі і спалохаўся, бо яна раптам горка, узахлёб заплакала:

– Божа, як страшна! Як страшна!

"Раскапусцілася, Хадора", - назнарок груба падумаў Міхал і раптам убачыў яе мокры ад слёз мізэрны тварык, вочы, у якіх стаяў сапраўдны жах.

Тады ён, сам не ведаючы, што прымушае яго так абыходзіцца з гэтай мужычкай, сеў поруч з ёю і пацалаваў яе ў лоб.

Поделиться:
Популярные книги

Шведский стол

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шведский стол

Мой любимый (не) медведь

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.90
рейтинг книги
Мой любимый (не) медведь

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Жандарм 5

Семин Никита
5. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 5

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Наизнанку

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Наизнанку

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая