Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дзiкi сабака дзiнга, альбо аповесць пра першае каханне
Шрифт:

Можа, захацелася яму ўспомнiць сваё дзяцiнства, калi рос ён тут хлапчуком, i няхай халодны, а ўсё ж родны вецер дзьмуў у ягоны твар, i знаёмы снег клаўся яму на вейкi. Цi, можа быць, захацелася яму паглядзець, як новыя парасткi шумяць цяпер на беразе яго ракi. А можа, засумаваў ён са сваёй славай у Маскве i рашыў адпачыць, як тыя вялiкiя зоркiя птушкi, што цэлы дзень лунаюць высока над лiманам i потым апускаюцца на нiзкiя ялiны, каб адпачыць тут у цiшынi.

Але Таня думала не так.

Хай сабе гэта не Горкi, думала яна, няхай

гэта iншы, але затое ён прыехаў сюды, да яе дадому, у яе далёкi край, каб i яна магла паглядзець на яго сваiмi вачыма, а можа, нават i дакрануцца да ягонага футра рукой.

У яго былi сiвыя валасы на скронях, хаця ён быў не стары, i тонкi голас, якi ўразiў яе.

Яна толькi баялася, каб ён не спытаў яе, цi любiць яна Лушкiна i цi падабаюцца ёй яго ўласныя кнiгi.

Але ён нi пра што не запытаўся. Ён толькi сказаў:

– Дзякуй табе, дзяўчынка. Што ты будзеш рабiць з мышаняткам?

I хаця многiя чулi, што пiсьменнiк нiчога асаблiвага не сказаў, але клопатаў праз яго было ўсiм нямала.

Як добра бывала раней, калi раз у дзесяць дзён Аляксандра Iванаўна па вечарах, пасля заняткаў, займалася з лiтаратурным гуртком.

Яны сядалi за доўгi стол у пiянерскiм пакоi, а Аляксандра Iванаўна сядала ў крэсла. Яна рабiлася нiбыта зусiм iншай, чым у класе, нiбы з далёкага падарожжа прыплывала да iх на нябачным караблi. Яна клала падбародак на свае пераплеценыя пальцы i пачынала раптам чытаць:

Когда волнуется желтеющая нива

И свежий лес шумит при звуке ветерка...

Затым падумае крыху i скажа:

– Не, не гэта хацела я вам сёння прачытаць. Лепш паслухайце вось што:

И он к устам моим приник

И вырвал грешный мой язык.

И празднословный, и лукавый,

И...

Ах, дзецi, я так хачу, каб вы зразумелi, якiм цудоўным бывае паэтава слова, якiм чароўным сэнсам напоўнена яно!

А Фiлька нiчога не разумеў i гатовы быў без жалю вырваць свой язык, якi толькi i рабiў, што калацiўся без толку аб зубы, дапамагаючы яму жаваць усё, што нi трапляла ў рот, а нiводнага такога верша скласцi не мог. Але затое ён выдатна гаварыў, як кiтаец, што стаяў на рагу з лiпучкамi.

"I мала-мала ёсць, - гаварыў ён, - i худа ёсць, i шыбка харошо".

Усе смяялiся з яго.

Потым Жэня чытала вершы пра пагранiчнiкаў, а Таня - апавяданнi. Коля ж заўсёды ўсё крытыкаваў раўнадушна, жорстка i сам нiчога не пiсаў - ён баяўся напiсаць дрэнна.

Але зусiм нядаўна, некалькi дзён назад, Таня прачытала iм сваё апавяданне пра маленькае мышаня, якое пасялiлася ў рукаве старога футра. Яно жыло там доўга. Але аднойчы футра вынеслi з кладоўкi на мароз, i ўпершыню мышаня пабачыла снег. "I як толькi людзям не сорамна таптаць яго, - падумала мышаня, - гэта ж цукар!" - i выскачыла з рукава. Беднае мышаня! Як яно цяпер будзе жыць?

У гэты раз Коля не сказаў нiчога благога. Яго маўчанне Таня прыняла за пахвалу i цэлы дзень i ўсю ноч, нават у сне, адчувала шчасце. А ранiцай

парвала апавяданне i выкiнула.

"Няўжо, - думала яна, - нават не пахвала, а маўчанне гэтага дзёрзкага хлопчыка можа зрабiць мяне шчаслiвай?"

Але сёння на занятках было зусiм iнакш.

Дзiўныя турботы апанавалi iх. Дзе дастаць кветак, каб падарыць iх увечары пiсьменнiку? Дзе ўзяць iх зiмой, пад снегам, калi нават звычайны хвошч на балоце, калi нават апошняя траўка ў лесе не засталася жывой?

Усе думалi пра гэта. Таня думала, але нiчога не магла прыдумаць - у яе болей не было кветак.

Тады таўсташчокая Жэня сказала (яна заўжды гаварыла карысныя рэчы):

– У нас дома, у гаршках, расцвiлi царскiя кучары.

– I ў нас, - разам сказалi дзяўчынкi, - зацвiлi кiтайскiя ружы i фуксii.

– У нас...
– сказаў Фiлька i ў той жа момант змоўк, таму што яго гаспадыня не трымала кветак у хаце. Яна трымала свiнню, якую яго сабакi, чаго б гэта нi каштавала, хацелi разарваць на кавалкi.

Такiм чынам, назбiралi шмат кветак. Але хто ж аддасць iх яму? Хто пры ўсiх, у вялiкай школьнай зале, дзе будуць ярка гарэць сорак лямпаў, падымецца на драўляную сцэну, i пацiсне пiсьменнiку руку, i скажа: "Ад iмя ўсiх пiянераў..."

– Няхай гэта зробiць Таня!
– выгукнуў Фiлька мацней за iншых.

– Хай Жэня, - сказалi дзяўчынкi.
– Гэта ж яна прыдумала, як сабраць кветкi.

I хаця яны мелi рацыю, але ўсё ж хлопчыкi спрачалiся з iмi. Толькi Коля маўчаў.

I ўсё ж калi абралi Таню, а не Жэню, ён прыкрыў вочы рукой. I нiхто не зразумеў, што ён гэтым хацеў сказаць.

– Значыць, - сказала Аляксандра Iванаўна, - ты ўзыдзеш на трыбуну, Таня, падыдзеш да госця, пацiснеш яму руку i потым падасi кветкi. Ты скажаш яму тое, што мы тут вырашылi. Памяць у цябе добрая, больш я цябе вучыць не буду. Да пачатку засталося нямнога. Вазьмi кветкi.

I Таня выйшла, трымаючы кветкi ў руках.

"Вось яна справядлiвасць! Вось сапраўдная ўзнагарода за мае ўсе крыўды! думала Таня, прыцiскаючы да сябе кветкi.
– Не хто iншы, а я пацiсну вядомаму пiсьменнiку руку, i аддам кветкi, i буду глядзець на яго, колькi захачу. I калi-небудзь потым, як пройдзе многа-многа часу - гадоў так праз пяць, - i я змагу сказаць сябрам, што пабачыла штосьцi на свеце".

Яна ўсмiхалася ўсiм, хто падыходзiў да яе блiзка. Яна ўсмiхалася i Жэнi, не заўважаючы яе злосных позiркаў.

– Дзiўна, чаму ўсё-такi выбралi Таню Сабанееву, - сказала Жэня сябрам.
– Я не гавару пра сябе - я не ганарлiвая i мне гэта зусiм не трэба, - але лепш было б выбраць Колю. Ён разумнейшы за яе. А зрэшты, хлопчыкаў лёгка зразумець. Яны выбралi яе таму, што ў яе прыгожыя вочы. Нават пiсьменнiк штосьцi сказаў пра iх.

– Ён назваў iх толькi шэрымi, - сказаў Коля, смеючыся.
– Але ты, Жэня, сказала праўду. Яны прыгожыя. I ты, вiдаць, хацела б, каб у цябе былi такiя вочы?

Поделиться:
Популярные книги

Sos! Мой босс кровосос!

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Sos! Мой босс кровосос!

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Я – Орк

Лисицин Евгений
1. Я — Орк
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Наследник и новый Новосиб

Тарс Элиан
7. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник и новый Новосиб

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Промышленникъ

Кулаков Алексей Иванович
3. Александр Агренев
Приключения:
исторические приключения
9.13
рейтинг книги
Промышленникъ

Адъютант

Демиров Леонид
2. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
6.43
рейтинг книги
Адъютант

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый