Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дзiкi сабака дзiнга, альбо аповесць пра першае каханне
Шрифт:

Таня сказала:

– Ты хадзiў па яе да кiтайца? I зусiм дарэмна. Я не трымаю, як Жэня, рыбак за шклом на акне. Прыйдзецца яе засмажыць.

Коля ссунуў бровы, вочы яго пацямнелi, зрабiлiся непранiкальныя. Ён як быццам не чуў слоў Танi. Толькi рукi яго аслабелi, акварыум захiстаўся, рыба, пляснуўшы хвастом, усплыла наверх, i некалькi кропель вады вылiлася цераз край на падлогу.

Коля падышоў да старой, якая ўвесь вечар стаяла ў дзвярах.

– Няня, - сказаў ён, - засмажце гэтую рыбу з бульбай. Таня просiць.

– Так, так, - сказала Таня, - засмажце яе, няня. Яна вельмi смачная.

Яна з пароды карасёвых.

I падышоўшы да бацькi, яна ўзяла яго за рукi.

– Тата, мы будзем з табой сёння многа танцаваць. Ты добра танцуеш.

I вось ногi яе, што так многа выбегалi па сумётах i па снезе, зноў пачалi рухацца - цяпер па гладкай падлозе. Яна станавiлася на дыбачкi, каб пакласцi руку на плячо бацькi. I калi галава яе, злёгку закiнутая назад, стамлялася, Таня нахiлялася i лбом прыцiскалася да ягонага рукава. А рукi бацькi злёгку пагойдвалi яе. Яна хiлiлася туды i сюды, як рачная трава, што вырасла на цiхай плынi. I ён быў шчаслiвы, усмiхаўся. Нарэшце ён быў узнагароджаны за свае намаганнi, якiя здавалiся яму сёння дарэмнымi: за свае багатыя падарункi, за вясёлыя танцы, за апельсiны ў лёдзе, за некалькi кропель вiна, якiя дазволiў ён выпiць дзецям.

Мацi хадзiла сярод гасцей таксама шчаслiвая. Хаця кожны крок яе быў стрыманы, але твар жывы, i нават голас быў у яе iншы.

Таня танцавала i з мацi, i з Надзеяй Пятроўнай i, стамiўшыся, спынiлася ў кутку за сваiм прыбраным дрэўцам. Побач з ёй ля акна стаяў адзiнока Фiлька. Пра яго яна зусiм забыла: за ўвесь вечар не сказала яму нi слова.

Фiлька некалькi разоў паклiкаў яе. Яна ўзняла на яго свой няўважлiвы позiрк.

– А заўтра нехта з Колем пойдзе на каток, - сказаў Фiлька.

– Ты хiба?
– спытала Таня.

Фiлька пакiваў галавой.

– Дык хто ж?

– Жэня.

– А-а...

Таня схапiлася за дрэўца. Яно захiсталася пад цяжарам яе рукi, i срэбны шарык звалiўся i пабiўся аб падлогу. Таня наступiла на асколкi нагой.

– Што яшчэ прасiў цябе сказаць мне Коля?

Але Фiльку ўжо стала шкада яе.

Яго твар, цёмны, як у бацькi i братоў, блiшчаў пры святле свечак.

Ён сказаў:

– А я магу свечку з'есцi.

Таня моўчкi глядзела на яго. А Фiлька сапраўды ўзяў з пiхты запаленую свечку, пагасiў яе i пачаў жаваць. Таня схамянулася.

– Што ты робiш, Фiлька?
– закрычала яна.
– Можа, гэта шкодна!

– Ты што, Таня, гэта зусiм не шкодна, - сказаў Фiлька.
– Гэта не так смачна, але затое смешна. Праўда?

Сапраўды, Таня не магла ўтрымацца ад смеху.

А на вачах у Фiлькi загарэлiся слёзы. Яны, быццам агеньчыкi, свяцiлiся з-пад ягоных тоўстых павек. Ён усё жаваў i жаваў.

"Чаму ён быццам плача?"

Таня азiрнулася, але не знайшла нiкога, праз каго Фiлька мог бы плакаць.

"Можа, у гэтыя дзiцячыя свечкi падмешваюць якое-небудзь горкае рэчыва?"

Яна сiлай адабрала ў яго свечку.

– Ты захварэеш, Фiлька, - сказала Таня.
– А ранiцай я хацела пайсцi з табой на спектакль у школу. I навошта ты, - дадала яна, - паказваеш дзецям дурныя прыклады? Паглядзi.

Побач з Фiлькам стаяў яго маленькi брат i таксама жаваў свечку. Але ён, напэўна, не адчуваў пры гэтым нiякай горычы. Яго твар з шырокiмi скiвiцамi быў толькi хiтраваты i выказваў

поўнае задавальненне.

А ў руцэ ён трымаў апельсiн.

XV

Госцi разышлiся за поўнач, i Таня ўсiм пажадала шчасця: сваiм дружным i нядружным сяброўкам, i паляўнiчаму, i Фiльку, i бацьку, i мацi, i Надзеi Пятроўне.

I Колю сказала:

– З Новым годам, Коля! Будзь, сябра, шчаслiвы i забудзем пра гэтую дурную рыбу.

Яна вырашыла болей не думаць пра яго.

А сярод ночы Таня спалохана прачнулася. З лiчынак, што яна ўчора паклала на печ, вывеўся малады камар. Можа, гэта быў i стары камар, якi абагрэўся памiж матылёў на печы, але толькi ён раптам ажыў i зазвiнеў.

Гэта было так страшна! Ён звiнеў сярод ночы ўзiмку, калi яму зусiм не трэба звiнець.

Таня сядзела на ложку, гледзячы ў цемру, i слухала гэты звон, гэтае трапятанне камарыных крылаў, а сэрца яе стукала моцна, нiбы ляскотка начнога вартаўнiка.

Няўжо гэты слабенькi гук мог яе спалохаць?

"Трэба яго забiць", - падумала Таня.

Але камар папiшчаў яшчэ трохi i змоўк. Ён памёр сам.

Таня зноў заснула i ранiцай прачнулася з радасцю.

Мацi пайшла ўжо ў бальнiцу на дзяжурства, але гэта не засмуцiла Таню. Якое раздолле было ў яе на душы, якiм лёгкiм стала яе цела - яно нiбыта згубiла сваю вагу.

"Што гэта, - думала яна, - вакацыi? Цi, быць можа, на самай справе каханне, пра якое без усякага сумнення гаворыць тоўстая Жэня? Ну i няхай каханне... Няхай яно... Але я буду з iм сёння танцаваць на ёлцы. I я пайду на каток. Я iм не буду перашкаджаць. Я пастаю там з краю за сумётам i пагляджу, як яны будуць катацца. I, можа, у яго на каньку развяжацца якi-небудзь раменьчык. Тады я завяжу яго сваiмi рукамi. Так, я зраблю гэта абавязкова".

I пакуль Таня мылася i снедала, яна ўвесь час думала пра гэта. I вочы яе ззялi, i новым уражаннем здаваўся ёй кожны яе крок, кожны рух рукi.

Яна натачыла канькi, перавязала iх моцна раменьчыкамi i паклiкала старога сабаку, кiнуўшы яму на снег кавалачак цукру. Той пашукаў яго, тыцкаючы пысай у розныя месцы, але пры сваiм слабым нюху так i не змог знайсцi.

I ўсё-такi бедны Тыгр i гэтым разам пайшоў з ёю. Але, як потым разважыў ён сваiм старэчым розумам, гэта было абсалютна дарэмна. Яны дарма прастаялi цэлую гадзiну на рацэ ля катка, хаваючыся за кожны сумёт. Нiкога яны тут не напаткалi. Пуста было вакол. А тое, што яны ўбачылi ўнiзе на рацэ, было нават небяспечна. З-за далёкага мыса, пакрытага лесам, цiха краўся вецер, ён краем чапляў скалы i з сiпеннем здуваў снег з камення.

Так прастаялi яны з Таняй даволi доўга i пайшлi назад. Але толькi яны паднялiся наверх па сцежцы за рыбаковымi хатамi, як адразу ж убачылi Колю. Ён iшоў, падтрымлiваючы Жэню, а яна нахiлялася, коўзалася па ледзяных дарожках, раскатаных дзецьмi рыбакоў. У руках яны трымалi канькi.

Таня завярнула налева ў завулак i стаiлася за хатай, схаваўшы свае канькi ў сумёт. Тыгр прысеў побач, гледзячы на яе. Ён не разумеў яе.

Вось Коля прайшоў мiма, нiчога не прыкмецiўшы, а яна ўсё стаяла. Тыгр паскуголiў трошкi, лапы яго задрыжалi. Ён успомнiў пах птушыных костак, якiя Коля часта прыносiў яму, i сумленне яго заныла. Ён з вiскам скочыў з-за хаты i кiнуўся следам за Колем. Той азiрнуўся.

Поделиться:
Популярные книги

Гарем вне закона 18+

Тесленок Кирилл Геннадьевич
1. Гарем вне закона
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.73
рейтинг книги
Гарем вне закона 18+

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Ярость Богов

Михайлов Дем Алексеевич
3. Мир Вальдиры
Фантастика:
фэнтези
рпг
9.48
рейтинг книги
Ярость Богов

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Большая Гонка

Кораблев Родион
16. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Большая Гонка

Краш-тест для майора

Рам Янка
3. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.25
рейтинг книги
Краш-тест для майора

Дикая фиалка Юга

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дикая фиалка Юга

Идеальный мир для Социопата 4

Сапфир Олег
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.82
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4

Вперед в прошлое 6

Ратманов Денис
6. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 6

Специалист

Кораблев Родион
17. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Специалист

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке