Дзiкi сабака дзiнга, альбо аповесць пра першае каханне
Шрифт:
Так мармытала Таня, паскорваючы крок, пакуль ногi не панеслi яе, як на крылах. Яна iмчалася мiма змёрзлых барж, i цёмнае паветра гудзела ў яе вушах. А дарожка аказалася самай кароткай з усiх. Яна хутка прывяла яе на каток. Але тут Таня нiкога не застала. Яна абвяла вачыма ўсю раку, бераг, што дымiўся на высокiх мясцiнах. I нечакана заўважыла Колю блiзка, амаль каля ног. Ён сядзеў на снезе побач з хвойнымi гiрляндамi, што ўпалi ад ветру, i Жэня сядзела побач з iм. Iмгла падбiралася ўжо да сонца.
Таня грудзьмi разадрала
– Вы што, сляпыя?
– сказала яна Жэнi.
– Хутка пачнецца буран. Аляксандра Iванаўна загадала, каб усе iшлi па дамах.
Але, сказаўшы гэта, яна ўбачыла, што Жэня i без таго напалохана: хаця шчокi яе былi чырвоныя, але яна ўся дрыжала.
– Што здарылася?
– у трывозе спытала Таня.
– Гэта ўсё Коля падстроiў, - сказала Жэня, дрыжучы.
– Яму хацелася пакатацца са мной на каньках. Але мне страшна, тут вецер.
– Нашто ты манiш?
– сказаў Коля.
– Хiба ты не хацела пакатацца ранiцай?
– А хiба ты не прасiў Фiльку, каб той сказаў Танi, што мы ранiцай пойдзем сюды?
– злосна адказала Жэня.
Але Таня не слухала iх. Яна занепакоена схiлiлася над Колем.
Твар яго быў бледны, ён трымаўся за нагу, не маючы сiлы ўстаць з сумёта.
– Iдзi ты, дурнiца, - сказаў ён Жэнi.
– Iдзiце вы абедзве, я застануся адзiн.
Жэня ўсё не пераставала калацiцца.
– Я пайду дамоў, - сказала яна.
Таня ўзяла Жэню за плечы, цiха павярнула тварам да горада.
– Iдзi, - сказала яна.
– Толькi зайдзi да Фiлькi i скажы, што мы тут. Мамы няма дома.
– Не, не, я пайду дадому. Я баюся - хутка пачнецца буран.
Жэня пабегла ўверх на гару, рукавом закрываючы ад ветру твар.
Таня села на лёд перад Колем, пачала рукамi развязваць рамянi.
– Ты ўдарыўся? Табе балiць?
– спытала яна.
Ён прамаўчаў.
Навокал цямнела ўсё: рака, i лёд, i неба.
Пальцы яе змерзлi. Яна сагравала iх, зрэдку моцна зацiскаючы памiж каленяў. Коля сiлiўся не стагнаць. Яна падала яму руку. Ён устаў i зноў апусцiўся на снег.
– Ты зламаў нагу?
– сказала Таня з жахам.
– Не, - адказаў Коля, - я толькi трохi расцягнуў сабе жылу. Гэтая дурная Жэня зусiм не ўмее катацца.
Потым яна пачула яго смех, мiж тым як смяяцца яму было б не варта.
Можа, ён смяецца з яе, з яе страху за жыццё? Можа, гэта толькi прытворства i жарт - нага ў яго зусiм не балiць?
– - Паглядзi на дарогу, - сказаў ён са смехам, - гэта ж Тыгр нясе твае канькi ў зубах. Я так i думаў, што ты iх схавала.
Яна паглядзела на дарогу.
Так, гэта Тыгр бег па лёдзе, цягнучы за раменьчыкi канькi. Ён паклаў iх ля яе ног i прысеў побач, чакаючы падзякi. Яна правяла змерзлай рукой па яго халоднай поўсцi. Але навошта ёй цяпер канькi i дзе ён iх узяў? Ён, вiдаць, выкапаў iх з сумёта за домам. Ён валок iх па вулiцы, палохаючыся сустрэчных. I вецер кiдаў у яго
– Што ж мне рабiць?
– сказала яна.
– Мамы няма дома. Няма нiкога, апроч Тыгра. Але калi ты не можаш iсцi, я на руках занясу цябе да рыбаковых хат. А тут заставацца нельга. Ты не ведаеш нашых буранаў.
– Я не баюся вашых буранаў, - упарта адказаў Коля.
– А калi ты думаеш, што я спалохаўся глыбокай вашай ракi i не пайшоў тады ў ваду па тое няшчаснае кацяня, - твая справа. Думай, як хочаш. Iдзi, калi ты баiшся.
– Не, - сказала Таня, - я не бурану баюся, я баюся за цябе. Гэта небяспечна, i я застануся тут з табой.
Яна села на снег каля Колi. Яна глядзела на яго з пяшчотай i не хавала яе больш. I твар яе выказваў трывогу.
Ён апусцiў галаву.
– Я павiнен быць дома, - сказаў ён.
– Я даў слова бацьку. Ён жа не ведае, дзе я.
– Што ж мне рабiць?
– паўтарыла Таня.
Яна адвяла вочы ад Колi i задумлiва паглядзела на Тыгра, што дрыжаў на лятучым снезе, потым ускочыла на ногi, ужо вясёлая.
Неба спаўзала з гор, сцелючыся, як дым, па цяснiнах. I чорная далячынь была блiзкая, стаяла за скаламi побач. Але самы страшны вецер яшчэ не выйшаў з-за пясчанай касы, дзе былi раскiданы камянi. I снег яшчэ не падаў зверху. Буран насоўваўся павольна.
– У нас ёсць час, - сказала Таня.
– У Фiлькi сабакi, а я праўлю нартай выдатна. Я прыганю iх сюды. Мы можам паспець. Пачакай мяне тут, i я завязу цябе да бацькi. Толькi не палохайся. З табой застанецца сабака. Ён нiкуды не пойдзе.
Таня пасадзiла Тыгра ў сумёт i дала яму лiзнуць сваю руку. Ён застаўся на месцы, гледзячы са страхам на поўнач, дзе бура ўжо рухала снег i калыхала лясы на гарах.
Таня ўзбегла на бераг.
Нахiлiўшы твар i рассякаючы вецер целам, яна прабегла па вулiцы, заваленай высокiмi сумётамi. Усе вароты былi ўжо зачынены. Толькi адны Фiлькавы вароты стаялi адкрытыя насцеж. Толькi што ён прыехаў з бацькам на сабаках. Ён стаяў на ганку, i чысцiў свае лыжы, i, убачыўшы побач Таню, якая дыхала моцна, здзiўлена адступiў перад ёй. А сабакi ляжалi ля варот на двары, запрэжаныя ў нарту, - iх яшчэ не паспелi распрэгчы. I каюр - доўгая палка з ясеню - быў уторкнуты побач з iмi ў снег.
Таня схапiла каюр i ўпала ў нарту.
– Што ты робiш, Таня!
– крыкнуў спалохана Фiлька.
– Асцярожна, яны злыя.
– Маўчы, - сказала Таня, - маўчы, любы Фiлька! Мне трэба хутчэй адвезцi да бацькi Колю. Ён звiхнуў сабе нагу на катку. Я зараз прыганю тваю нарту. Па рацэ гэта блiзка.
Яна ўзмахнула каюрам, крыкнула на сабак па-нанайску, i сабакi вынеслi яе з варот.
Пакуль Фiлька паспеў саскочыць з ганка i надзець на ногi лыжы, нарта ўжо была далёка. Але ўсё ж ён бег за Таняй i крычаў з усёй моцы: