Дзiкi сабака дзiнга, альбо аповесць пра першае каханне
Шрифт:
Мацi сказала:
– Бацька, не дурэй. Вiна iм нельга.
– Я ведаю цвёрда толькi адно, - сказаў бацька: - Нельга есцi воўчыя ягады. А вiна - па кроплi можна.
– Па кропельцы можна, - паўтарылi дзецi.
I нянька прынесла на вялiкiм падносе бутэльку салодкага вiна. А ўслед за нянькай зайшоў зусiм малады чырвонаармеец Фралоў. Ён быў у кажусе шафёра, усмiхаўся ўсiм хiтрай усмешкай, а ў руцэ трымаў вядро.
– Фралоў, дружок, - сказаў бацька, - пакажы-тка наш падарунак дзецям.
Дзецi самi зазiрнулi ў вядро, але ўбачылi
– Што гэта?
– спыталiся яны.
– Тут снег i больш нiчога няма.
– А вось зараз, дзецi, - сказаў Фралоў.
I, запусцiўшы руку ў вядро, ён дастаў з-пад снегу вялiкi апельсiн, потым яшчэ два i яшчэ. Дзецi крыкамi сустрэлi гэтыя плады. Яны бралi iх у рукi i адразу ж клалi назад, таму што апельсiны былi халодныя i цвёрдыя. Трымаць iх было цяжка, як жалеза, якое доўга ляжала на марозе.
– Пачакайце, дзецi, - сказаў смеючыся бацька.
– Iх трэба спачатку размарозiць. I тады - даю слова - яны спадабаюцца вам.
Ён апусцiў апельсiн у халодную ваду, i на паверхнi яго праз iмгненне выступiў лёд. Ён пакрываў яго тонкай скарынкай, i апельсiн блiшчаў, як шар на маленькай пiхце. Бацька ўдарыў па скарынцы нажом, яна раскалолася на часткi, i з асколкаў лёду, якiя раставалi хутка на далонi, выйшаў круглы i свежы плод. Незнаёмы i цудоўны на Поўначы быў ягоны пах i колер. I маленькi брат Фiлькi баяўся яго i не еў.
Сам жа Фiлька прынёс свой апельсiн бацьку.
– З'еш яго, - сказаў паляўнiчы, без усялякага здзiўлення гледзячы на гэты дзiўны плод.
– Ён падараваны табе сябрамi i не можа быць шкодным. Калi б ён не быў такi вялiкi, я палiчыў бы яго за ягаду, што ўпала з рабiны на зямлю, i пачысцiў бы iм сваю люлечку, на якой медзь так хутка цямнее ад холаду ў нашым лесе. Аднак, - дадаў ён з гонарам, - рабiна ў нас таксама бывае буйная перад марозам.
Ён адхiлiў апельсiн рукой. Ён быў ужо стары i не хацеў аддаваць перавагу таму, што не расло ў яго родным лесе.
Тады Фiлька сунуў свой апельсiн за пазуху, каб падзялiцца iм з Таняй. Нiчога не мог ён з'есцi адзiн - нi салодкага кораня, якi знаходзiў у лесе, нi веснавой абалоны лiп, нi чмялiнага мёду, нi кiслага соку мурашак.
Але Танi не было ў натоўпе яе гасцей. Куды яна пайшла? Яна была сёння сумная.
Фiлька зазiрнуў у другi пакой, дзе было цёмна i на ложках ляжалi футры.
Яе i тут не было. Тады ён пайшоў на кухню i ў сенцах убачыў Таню. Яна непрыкметна прабiралася да дзвярэй. Яна была апранутая ў кажушок i, нагнуўшыся, зацягвала на шчыкалатках раменьчыкi сваiх новых тарбасаў.
Фiлька моўчкi адсунуўся, засланiў яе ад позiркаў гасцей.
Таня выйшла на ганак. Паветра слупамi падымалася ўгору. I на страшэннай вышынi ператваралася ў тонкiя аблокi, што валачылiся па асветленым небе. I скрозь iх, нiбы скрозь празрыстае шкло, затуманенае дыханнем, глядзеўся невялiкi халодны месяц.
Таня ступiла на снег, стараючыся не рыпець. Лёгкая зiхатлiвая iмгла пасыпалася ёй на плечы, на твар. Яна правяла рукой па сваёй непакрытай галаве i выйшла за вароты. Яна перабегла
Таня прысела на снег i пасядзела трохi, саромеючыся зазiрнуць у акно. Потым стала на сумёт. Акно было якраз перад вачыма. I скрозь шкло было бачна святло, падобнае на месяц сваёй смутнай белiзной. Гэта гарэлi свечкi на ёлцы. А вакол яе рухалiся дзецi. Ценi iх праплывалi мiма нерухомага позiрку Танi, i ў кожнай яна пазнавала Колю.
Галава яе палала на марозе.
А яна ўсё глядзела. I ценi плылi i плылi, як у цьмяным царстве вады. I толькi адна заставалася нерухомай, больш глыбокай i нерухомай, чым iншыя, цень вялiзнай рыбы з апушчаным хвастом. Але i яна таксама паплыла. Яна рухалася то ўверх, то ўнiз, то станавiлася ўпоперак усяго шкла. I нават бурбалкi, што яна выпускала з рота, былi добра бачны.
"Што гэта?
– з дзiкiм страхам падумала Таня.
– Дык гэта ж акварыум Жэнi, якi стаiць на акне".
Але вось чыесьцi цёмныя рукi пацягнулiся да акна, i рыба знiкла. Знiкла i ўся чароўная карцiна, якая доўга займала Таню. Нехта спiной засланiў акно.
Блiзка стукнулi дзверы на ганку. Таня хутка прысела. Яна слiзганула з сумёта i, пераскокваючы цераз снег, цераз лёд, праз мёрзлыя дошкi палiсада, памчалася прэч.
Яна бегла немаведама куды, блукала без напрамку, пакуль хваляванне яе не сцiхла. Але якая глыбокая журба ўсё яшчэ цяснiла яе iстоту!
Таня не адважвалася зайсцi ў свой дом. Яна пастаяла яшчэ на двары пад плотам за ствалом бярозы, якая схавала яе ад усiх.
– Што гэта са мной?
– гаварыла яна, невядома да каго звяртаючыся.
– Што са мной? Адкуль усё гэта, скажыце мне хто-небудзь!
Бяроза маўчала, i шумела адна толькi ялiна, неахвотна прапускаючы скрозь хвою халоднае паветра.
Фiлька выйшаў без шапкi на ганак i цiха паклiкаў Таню. Яна не азвалася. Ён зазiрнуў нават за браму i пайшоў назад. I толькi калi ён схаваўся, Таня вярнулася ў дом. Яна ўвайшла ў свой пакой, дзе дзецi па-ранейшаму кружылiся вакол яе бацькi. А на крэсле стаяў Коля i мяняў згарэлыя на пiхце свечкi. Калi Таня ўбачыла яго, у яе перахапiла дыханне. Яна пахiснулася. Валасы яе былi вiльготныя ад iнею, уся вопратка ў снезе.
– Таня, дзе ты была?
– спытаў з трывогай бацька.
– Я выходзiла на вулiцу падыхаць. У мяне закруцiлася галава.
– Тады iдзi лажыся на мой ложак, - сказала мацi.
Коля саскочыў з крэсла i падышоў да Танi зусiм блiзка.
– Пачакай, - сказаў ён, - я хачу паказаць табе свой падарунак. Я хадзiў па яго далёка да знаёмага кiтайца.
Ён прынёс ёй спачатку цэлую кучу матылёў - тонкiх чарвячкоў, чырванейшых за ягады шыпшыны ў лесе. Яна паклала iх на печ, дзе сушылiся дровы. Потым ён паказаў ёй маленькi акварыум, дзе плавала залатая рыба. Яна была вялiкая, з апушчаным хвастом, падобным на доўгую сукенку. Яна штурхалася ў шкло. Яна ледзьве змяшчалася ў сваiх празрыстых сценах. Лiсточкi зелянiны плавалi зверху па вадзе.