Дзiкi сабака дзiнга, альбо аповесць пра першае каханне
Шрифт:
– Выкiнуць проста вон, - сказаў тоўсты хлопчык, якi паступiў у школу разам з Колем.
Не разумеючы, да каго маглi адносiцца гэтыя словы, Таня не спяшалася падысцi.
Але, адвёўшы вочы ад люстра, яна падышла да натоўпу. Газету яна пазнала. Гэта была раённая газета, якую выпiсваў атрад.
Яна запытала:
– Што тут робiцца?
Пачуўшы яе голас, дзецi павярнулiся да яе i зноў адвярнулiся i знiклi раптам усе як адзiн.
Таня прывыкла адчуваць заўжды побач з сабой сяброў, бачыць iх твары i,
– Што гэта значыць?
– усклiкнула яна.
Ёй нiхто не адказаў.
Тады яна падняла руку да жалезнай сеткi, замкнутай на замок, i прачытала.
"Школьныя справы.
У школе нумар два чыняцца страшэнныя агiднасцi. Вучанiца сёмага класа Таня Сабанеева ў буран павезла катацца на сабаках вучня таго ж класа Колю Сабанеева. Хлопчык пасля таго праляжаў у ложку ўсе вакацыi. А вучань таго ж класа Белалюбскi, якi прыбег у крэпасць паведамiць пра гэта бацьку Колi, адмарозiў сабе палец. Дзяцей выратавалi нашы слаўныя пагранiчнiкi. Але пра што думаюць настаўнiкi i пiянерарганiзацыя, дапускаючы ў школьным асяроддзi падобныя задумы, небяспечныя для жыцця?"
– Што гэта значыць?
– паўтарыла Таня цiха, азiрнуўшыся вакол i не ўбачыўшы каля сябе нiкога, апроч Фiлькi.
Ён стаяў прама.
I Таня зразумела, што гэта значыць. Яна зразумела, што халодныя вятры дуюць не толькi з аднаго боку, але i з другога, блукаюць не толькi па рацэ, але пранiкаюць i скрозь тоўстыя сцены, нават у цёплым доме даганяюць яны чалавека i збiваюць яго iмгненна з ног.
Яна апусцiла рукi. Кажушок споўз з яе пляча i ўпаў на падлогу. Яна не падняла яго.
– Але ж гэта ўсё няпраўда, Фiлька, - сказала яна шэптам.
– Вядома, няпраўда, - таксама шэптам адказаў ён ёй i паказаў свой палец, абматаны доўгiм бiнтам.
– Мне зусiм не балiць. Што яны выдумляюць, не ведаю. Але ты паслухай мяне, паслухай, Таня.
А Таня глытала паветра, якое здалося ёй яшчэ больш колкiм, чым тады на рацэ. Вушы яе нiчога не чулi, вочы не бачылi. Яна сказала:
– Што са мной будзе цяпер?
I, схапiўшыся за галаву, кiнулася ўбок, iмкнучыся, як заўсёды, моцным рухам супакоiць сябе як-небудзь i знайсцi якое-небудзь рашэнне.
Шырока iдучы, як ходзяць у сне, яна iшла па калiдоры, стукаючыся плячом аб сцяну, натыкаючыся на малых, якiя з вiскам кiдалiся ад яе. За вуглом яна абышла старэнькага, якi замахаў на яе ўказкай. Яна нават не пакланiлася яму, хаця гэта быў дырэктар. Стары з глыбокай роспаччу пакiваў ёй услед галавой i паглядзеў на настаўнiка гiсторыi Арыстарха Арыстархавiча Арыстархава, якi дзяжурыў у гэты дзень у калiдоры.
– Гэта яна, - сказаў Арыстарх Арыстархавiч Арыстархаў, - i я зусiм не шкадую, што паведамiў пра гэты выпадак у газету.
А Таня ўсё iшла па калiдоры. I ў роўным шуме мноства дзiцячых галасоў, у якiм знiкаў кожны гук, кiпела i калацiлася яе сэрца. Але што рабiць? Усё стала ўпоперак яе дарогi.
"А сябры? Дзе яны?" - думала Таня, хаця пайшла ад iх сама i зараз нiяк не магла iх убачыць.
XVII
Нiхто лепш за Фiльку не ведаў, цi была ў яго сэрцы хоць якая-небудзь iншая думка, чым памагчы Танi як мага хутчэй. А ўсё ж ён не быў задаволены нi сваiмi ўласнымi паводзiнамi, нi паводзiнамi сяброў у гэты дзень.
У першы момант ён быў кiнуўся следам за Таняй па калiдоры, але ўбачыўшы за вуглом Арыстарха Арыстархавiча Арыстархава, яго плечы, паднятыя занадта высока, яго раўнадушныя акуляры, якiя займалi там многа прасторы, што, здавалася, нiкому не заставалася месца на свеце, Фiлька спынiўся мiжволi i рашыў павярнуць назад.
Але i ў раздзявальнi ён не пабачыў нiчога добрага. У цемры памiж вешалкамi ля газеты ўсё яшчэ тоўпiлiся дзецi. Кнiгi Танi былi скiнуты з падлюстэрнiка на падлогу. I тут жа на падлозе ляжаў кажушок, якi падараваў ёй нядаўна бацька. Па iм хадзiлi. I нiхто не звяртаў увагi на сукно i бiсер, якiмi ён быў абшыты, на выпушку з барсучынай футры, што ззяла пад нагамi, як шоўк.
Засвоiўшы сабе дзiўную звычку час ад часу раздумваць, Фiлька падумаў, што, калi б старажытныя воiны - i не старажытныя, а iншыя, якiх ён бачыць сёння пад суконнымi шаломамi з чырвонай зоркай, - не дапамагалi адзiн аднаму ў паходзе, то як бы яны маглi перамагаць? Што, калi б сябар успамiнаў пра сябра толькi тады, калi бачыць яго, i забываўся б на яго, калi той пайшоў у дарогу, то як бы ён мог калi-небудзь вярнуцца назад? Што, калi б паляўнiчы, згубiўшы свой нож на сцежцы, не мог папытаць пра яго сустрэчнага, то як бы ён мог засынаць спакойна, заўсёды адзiнокi, ля вогнiшча?
Раздумваючы так, Фiлька апусцiўся на каленi ў пыл сярод натоўпу, i многiя наступалi яму на пальцы. Але ўсё ж ён сабраў Танiны кнiгi i, учапiўшыся за Танiн кажушок, з усяе сiлы стараўся вырваць яго з-пад ног.
Нават i гэта было не так лёгка зрабiць. Наступiўшы на яго цяжкiмi валёнкамi, не рухаючыся з месца, стаяў на iм тоўсты хлопчык, якога Таня заўсёды лiчыла нягоднiкам. Ён крычаў на Колю:
– Я магу гэта тысячу разоў паўтарыць! Так, магу паўтарыць: трэба выкiнуць тваю Таню вон з атрада.
А Коля ў цёплай шапцы - ён не паспеў яе зняць, - падняўшы бледны твар, моўчкi глядзеў яму ў вочы. I ад абурэння яму не хапала голасу.
Ён цiха прамовiў:
– Ну, скажы яшчэ што-небудзь пра яе, i я не пагляджу, што ты такi тоўсты, - я скручу цябе, як шчанюка, i выкiну на вулiцу!
– Гэта ты мяне скруцiш?
– з гучным рогатам адказаў хлапчук.
– Ты ж мяне з месца не зрушыш!
Коля схапiў яго за грудзi, але, аслабелы пасля хваробы, не мог яго нават пахiснуць.
А мiж тым хлапчук падняў ужо руку над Колем, гатовы ўдарыць яго кулаком.