Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дзiкi сабака дзiнга, альбо аповесць пра першае каханне
Шрифт:

Яна перасякла дарогу i ўбегла ў лагер, лёгка пераскокваючы праз канавы i купiны, таму што была вельмi спрытная.

Дзецi сустрэлi яе крыкам. Узняты на мачце сцяг лунаў у паветры. Яна стала ў сваю шарэнгу, паклаўшы кветкi на зямлю. Важаты Косця пагразiў ёй вачыма i сказаў:

– Таня Сабанеева, трэба ў час станавiцца на лiнейку. Смiрна! На-пра-ва раўняйся! Адчувайце локцем суседа.

Таня шырэй рассунула локцi i падумала: "Добра, калi справа побач з табой сябры. Добра, калi ёсць яны i злева. Яшчэ

лепей, калi яны i там, i тут".

Павярнуўшы галаву направа, Таня ўбачыла Фiльку. Пасля купання твар яго блiшчаў, што камень, а гальштук пацямнеў ад вады.

I важаты звярнуўся да яго:

– Фiлька, якi ж ты пiянер, калi кожны раз робiш са свайго гальштука плаўкi. Толькi не манi, калi ласка! Я ўсё ведаю. Пачакай, вось я пагутару з тваiм бацькам сур'ёзна.

"Бедны Фiлька, - падумала Таня, - як яму не шанцуе сёння".

Яна глядзела ўвесь час направа. Налева ж зусiм не глядзела. Па-першае, таму, што гэта было не па правiлах, а па-другое, таму, што там стаяла тоўсценькая дзяўчынка Жэня, якую яна не любiла.

Ах, гэты лагер, дзе пяты год запар праводзiць яна сваё лета! Чамусьцi сёння ён не здаваўся ёй такiм вясёлым, як раней. А яна ж заўсёды так любiла прачынацца на свiтаннi ў палатцы, калi з тонкiх калючак ажыны капае на зямлю раса! Любiла голас горна ў лесе, падобны на рык iзюбра, i стук барабанных палачак, i кiслы мурашкавы сок, i песнi ля вогнiшча, якое яна ўмела распальваць лепш за ўсiх у атрадзе.

Што ж здарылася сёння? Няўжо гэтая рака навяла яе на такiя дзiўныя думкi? З якiм няясным прадчуваннем сачыла яна за ёю. Куды хацелася ёй плыць? Навошта спатрэбiўся ёй аўстралiйскi сабака дзiнга? Нашто ён ёй?

А можа, гэта адыходзiць ад яе дзяцiнства? Хто ведае, калi адыходзiць яно?

Са здзiўленнем думала Таня пра гэта, пакуль стаяла смiрна на лiнейцы, i думала пра гэта пазней, вячэраючы ў сталоўцы. I толькi ля вогнiшча, якое даручылi ёй раскласцi, яна ўзяла сябе ў рукi.

Яна прынесла з лесу тонкую бярозку, ссохлую на зямлi пасля буры, i паставiла яе ў сярэдзiну вогнiшча, а вакол па-майстэрску развяла агонь.

Фiлька ж абкапаў яго i счакаў, пакуль зоймуцца сучкi.

I бярозка гарэла без iскраў, але з лёгкiм трэскам, з усiх бакоў атуленая змрокам.

Падыходзiлi дзецi з другiх звенняў палюбавацца вогнiшчам. Прыходзiў i важаты Косця, i доктар з паголенай галавой, i нават сам начальнiк лагера. Ён запытаўся, чаму яны не пяюць i не гуляюць, калi ў iх такi цудоўны касцёр.

Дзецi праспявалi адну песню, потым другую.

А Танi не хацелася спяваць.

Як раней на ваду, вялiкiмi адкрытымi вачыма глядзела яна на полымя, такое ж вечна рухомае, пастаянна памкнёнае ўвысь. Яно шумела аб нечым, навявала на душу няясныя прадчуваннi.

Фiлька, якi не мог бачыць яе засмучанай, прынёс да вогнiшча свой кацялок з бруснiцамi,

каб парадаваць яе тым нямногiм, што меў сам. Ён частаваў усiх таварышаў па звяну, а Танi выбраў ягады самыя буйныя. Яны былi спелыя i халодныя, i Таня з'ела пачастунак з задавальненнем. А Фiлька, убачыўшы яе зноў вясёлай, пачаў расказваць пра мядзведзяў, бо яго бацька быў паляўнiчы. I хто iншы мог бы так добра расказаць пра iх!

Але Таня спынiла яго.

– Я нарадзiлася тут, у гэтых мясцiнах, у гэтым горадзе, i больш нiдзе нiколi не была, - прамовiла яна, - але заўсёды мяне здзiўляла, чаму так многа гавораць пра мядзведзяў. Заўсёды пра мядзведзяў...

– Таму, што вакол тайга, а ў тайзе жывуць мядзведзi, - адказала тоўстая дзяўчынка Жэня, у якой не было нiякай фантазii, але якая ўсё ведала i на ўсё ўмела знаходзiць прычыну.

Таня моўчкi паглядзела на яе i запытала ў Фiлькi, цi зможа ён расказаць што-небудзь пра аўстралiйскага сабаку дзiнга.

Але пра дзiкага сабаку дзiнга Фiлька нiчога не ведаў. Ён расказаў бы пра злосных нартавых сабак, пра лаек, а пра аўстралiйскага сабаку яму нiчога не вядома.

I тоўстая дзяўчынка Жэня спыталася:

– Скажы, калi ласка, Таня, навошта табе аўстралiйскi сабака дзiнга?

Але Таня не адказала нiчога, бо не ведала, што адказаць. Яна толькi ўздыхнула.

Нiбыта ад гэтага цiхага ўздыху, бярозка, што гарэла дагэтуль роўна i ярка, раптам пахiснулася, як жывая i павалiлася, рассыпаўшыся попелам. У коле стала цёмна. Цемра падступiла зусiм блiзка. Усе зашумелi. У гэты момант са змроку пачуўся незнаёмы голас. То не быў голас важатага Косцi.

Ён сказаў:

– Ай-ай, друга, нашто крычыш?

Чыясьцi цёмная вялiкая рука пранесла над галавой Фiлькi бярэма ламачча i кiнула яго ў касцёр. То былi яловыя лапкi, што даюць шмат святла i iскраў, якiя з гудзеннем ляцяць угору. I там, угары, яны гаснуць не хутка, а гараць i мiгцяць, нiбы россыпы зорак.

Дзецi ўскочылi на ногi, а да вогнiшча падсеў чалавек. З выгляду ён быў невялiкi, насiў скураныя накаленнiкi, а на галаве ў яго быў капялюш з бяросты.

– Гэта Фiлькаў тата, паляўнiчы!
– закрычала Таня.
– Ён сёння начуе тут, побач з нашым лагерам. Я яго ведаю.

Паляўнiчы падсеў блiжэй да Танi, закiваў ёй галавой i ўсмiхнуўся. Усмiхнуўся ён i iншым дзецям, паказаўшы свае шырокiя зубы, сточаныя доўгiм муштуком меднай люлькi, якую ён моцна сцiскаў у руцэ. Штохвiлiнна ён падносiў да сваёй люлькi вугольчык i соп ёю, нiчога не гаворачы. Аднак гэтае сапенне, гэты цiхi i мiрны гук нiбыта гаварылi ўсiм, хто сабраўся яго слухаць, што ў галаве гэтага дзiўнага паляўнiчага не было нiякiх благiх намераў.

I таму калi да агню падышоў важаты Косця i запытаўся, чаму ў лагеры чужы чалавек, то дзецi закрычалi ўсе гуртам:

Поделиться:
Популярные книги

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

Афганский рубеж 2

Дорин Михаил
2. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Афганский рубеж 2

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Деспот

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Деспот

Херсон Византийский

Чернобровкин Александр Васильевич
1. Вечный капитан
Приключения:
морские приключения
7.74
рейтинг книги
Херсон Византийский

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Тринадцатый III

NikL
3. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый III

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых