Дзiкi сабака дзiнга, альбо аповесць пра першае каханне
Шрифт:
Вось ён падышоў да павароту, ведучы аленя за повад, i павярнуўся яшчэ раз. Яго цёмны твар, нiбыта зроблены з дрэва, i здалёк здаваўся прыветным. I Танi стала шкада, што ён так хутка знiк.
– Добры ў цябе бацька, Фiлька, - сказала яна ў роздуме.
– I я яго люблю, калi не б'ецца.
– Хiба ён бiў цябе калi-небудзь?
– Вельмi рэдка, i толькi тады, калi п'яны.
– Вось як!
– Таня пакiвала галавой.
– А твой бацька хiба цябе нiколi не бiў? I дзе ён? Я нiколi яго не бачыў.
Таня паглядзела яму ў вочы - цi няма там
Але Фiлька глядзеў ёй проста ў твар, i ў вачах яго была адна прастадушнасць.
– Нiколi, - сказала яна, - ён мяне не бiў.
– Ты, мусiць, вельмi любiш яго.
– Не, не люблю, - адказала Таня.
– Вось як, - прамовiў у сваю чаргу Фiлька. I, памаўчаўшы крыху, крануў Таню за рукаў: - Чаму?
Таня нахмурылася.
I адразу ж у Фiлькi скончылiся ўсе словы, быццам яму адрэзалi язык. Здавалася, нiколi ўжо ён нiчога не запытае ў яе.
Але раптоўна Таня пачырванела.
– Я яго не ведаю зусiм.
– Хiба ён памёр?
Таня павольна пакiвала галавой.
– Дык дзе ж ён?
– Далёка, вельмi далёка. Можа, нават за акiянам.
– Значыць, у Амерыцы?
Таня кiўнула галавой.
– Я ўгадаў!.. У Амерыцы?
– паўтарыў Фiлька.
Таня моўчкi павяла галавой справа налева.
– Дык дзе ж ён?
– спытаў Фiлька.
Тоўстыя губы Фiлькi адтапырылiся. Па праўдзе кажучы, Таня здзiвiла яго.
– А ты ведаеш, дзе Алжыр i Тунiс?
– Ведаю. У Афрыцы. Значыць, ён там?
Таня зноў адмоўна закiвала галавой, гэтым разам з большым сумам, чым раней.
– Не, Фiлька. Ведаеш, ёсць такая краiна - Марасейка.
– Марасейка?
– паўтарыў за ёй задуменна Фiлька. Гэтая назва спадабалася яму.
– Вiдаць, прыгожая краiна - Марасейка.
– Так, Марасейка, - цiха прамовiла Таня, - дом нумар сорак, кватэра пяцьдзесят тры. Ён там.
I яна знiкла ў сваiм двары.
А Фiлька застаўся адзiн на вулiцы. Ён усё больш дзiвiўся з Танi. Калi казаць праўду, ён быў зусiм збiты з панталыку.
– Марасейка, - сказаў ён.
Можа, гэта востраў, пра якi ён забыўся за лета? Гэтыя праклятыя астравы нiяк не трымалiся ў яго памяцi. Ён быў толькi звычайны школьнiк, хлопчык, якi нарадзiўся ў глухiм лесе ў скураным будане звералова. Ну навошта яму тыя астравы!
III
Вада лiлася з дзежкi ў бляшаную палiвачку з такiм цудоўным шумам, нiбыта гэта была не старая вада, замкнутая ў гнiлой дзежцы, а маленькi вадаспад, якi нарадзiўся высока ў гарах пад каменнем.
Яго голас быў чысты i поўны ўдзячнасцi гэтай дзяўчынцы, якая адным рухам сваёй рукi вызвалiла яго i дала магчымасць выбегчы на волю. Ён гучна звiнеў ёй проста ў вушы i так прыгожа струменiўся ў паветры, магчыма, толькi з-за аднаго жадання звярнуць на сябе яе ўвагу.
А Таня зусiм не чула i не прыкмячала яго.
Трымаючы ў руцэ драўляную затычку, яна думала пра бацьку. Размова з Фiлькам растрывожыла яе памяць.
Цяжка думаць пра чалавека, якога нiколi не бачыла i пра якога нiчога не памятаеш,
Так думала Таня, а вада з дзежкi ўсё цякла i цякла, маленькi вадаспад усё шумеў i весялiўся, пакiнуты без усялякай увагi. Даўно напоўнiў ён бляшаную палiвачку Танi i бег па зямлi, нiчога не баючыся. I, прыбегшы да Танi, дакрануўся да ног.
Але i тут не звярнула яна на яго ўвагi. Тады ён пабег далей, да градкi з кветкамi, сярдуючы i шапочучы па-змяiнаму памiж чорных каменьчыкаў, што скрозь валялiся на дарожцы.
I толькi крыкi нянькi вывелi Таню з задумення.
Старая стаяла на ганку i крычала:
– Чаго дурэеш? Усю ваду выпусцiла! I сама вымакла. Глянь на сябе! Не шкада табе матчыных грошай? Мы ж за ваду грошы плацiм!
Таня агледзела сябе. Рукi яе былi запэцканы зямлёй, тапачкi падраныя, панчохi мокрыя.
Яна паказала iх старой. Тая перастала крычаць i толькi пляснула рукамi. Яна прынесла Танi з калодзежа свежай вады ўмыцца.
Калодзеж быў далёка ад двара, а вада халодная. Пакуль Таня мылася, нянька бурчала:
– Расцеш ты, як пагляджу, хутка. Пятнаццаты год пайшоў, - гаварыла яна, а ўсё нiяк не паразумнееш. Думная ты вельмi.
– А што гэта такое?
– запытала Таня.
– Разумная?
– Ды не разумная, а думаеш шмат, з таго i неразумная. Iдзi сухiя панчохi надзень.
Яна гаварыла на сваёй асобай мове, гэтая старая з жылiстай спiной i цвёрдымi жылiстымi рукамi, якiмi яна мыла Таню ў маленстве.
I Таня, зняўшы на парозе мокры абутак, увайшла ў свой дом басанож. Яна пагрэла ногi на матчыным дыване, на танным дыванчыку з аленевай шкуры, пацёртай у многiх месцах, i засунула рукi пад падушку, каб сагрэць i iх. Калодзежная вада была такая халодная. Але халадней за яе здалася Танi цвёрдая папера, што зашамацела ў яе пад пальцамi.
Яна дастала з-пад падушкi лiст. Ён быў трохi пакамечаны, з адарваным краем, чытаны ўжо некалькi разоў лiст.
Што гэта?
Мацi нiколi не хавала пад падушку лiстоў.
Таня паглядзела на капэрту. Гэта быў бацькаў лiст да мацi.
Таня здагадалася па тым, як моцна стукнула яе сэрца, i яшчэ таму, што ўнiзе прачытала яна бацькаў адрас. Вiдаць, ён вельмi баяўся, что лiст не дойдзе, калi на самым краi напiсаў так старанна: "Марасейка, дом нумар 40, кватэра 53".
Таня паклала лiст на ложак i босая пахадзiла па пакоi. Потым узяла яго ў рукi i прачытала: