Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дзiкi сабака дзiнга, альбо аповесць пра першае каханне
Шрифт:

"Што гэта?
– падумала Таня.
– Гэта ж ён пра мяне. Няўжо ўсе яны, пават Фiлька, такiя бязлiтасныя, што нi на хвiлiну не даюць забыць мне пра тое, што ўсiмi сiламi я стараюся не помнiць".

I, падумаўшы так, яна адказала:

– У сказе, дзе ёсць зваротак, патрэбна коска або клiчнiк, або пытальнiк.

– Вось бачыш, - звярнулася да Фiлькi настаўнiца, - Таня добра помнiць правiла. Iдзi ж да дошкi, напiшы якi-небудзь прыклад, дзе быў бы зваротак.

Фiлька, падышоўшы да дошкi, узяў крэйду ў рукi.

Таня сядзела

па-ранейшаму, апусцiўшы вочы, закрыўшыся рукой. I твар яе здаўся хлопчыку такiм няшчасным, што ён быў гатовы правалiцца на месцы, калi яго жарт выклiкаў у яе незадаволенасць.

"Што з ёй?" - падумаў ён.

I падняўшы руку, крэйдай напiсаў на дошцы:

"Эй, товарищь, больше жизни!"

Настаўнiца пляснула рукамi.

– Фiлька, Фiлька, - сказала яна з дакорам, - ты ўсё перазабыў! Чаму ты слова "товарищ" пiшаш з мяккiм знакам?

– Гэта дзеяслоў другой асобы, - адказаў, не сумеўшыся, Фiлька.

– Якi дзеяслоў, чаму дзеяслоў?
– усклiкнула настаўнiца.

– Вядома, дзеяслоў другой асобы, - упарта паўтарыў Фiлька.
– "Таварыш! Ты, таварыш, што робiш?" Адказвае на пытанне: "што робiш?".

Рогат прайшоўся па класе, прымусiўшы Таню ўзняць галаву. I калi Фiлька зноў зiрнуў на яе, яна ўжо смяялася сваiм мiлым смехам мацней за ўсiх.

Фiлька, усмiхнуўшыся, страсянуў с пальцаў мел.

Фiлька быў задаволены.

А настаўнiца, нiчога не разумеючы, сачыла за iм, прыхiнуўшыся да сцяны.

Як гэты хлопчык, якога яна цанiла за спрытны розум i знаходлiвасць, мог быць задаволены грубай памылкай? Не, тут крыецца нешта iншае. Дзецi падманваюць яе. А яна думала, што добра ведае дзiцячае сэрца!

VI

Тыя рэдкiя хвiлiны, калi пасля працы мацi выходзiла ў двор адпачыць на траве каля градак, былi самыя ўцешныя для Танi. Няхай сабе кволая асенняя трава дрэнна ўсцiлае зямлю, а градкi пустыя, а ўсё-такi добра! Таня лажылася побач з мацi i клала сваю галаву ёй на каленi. I адразу мякчэла трава, удвая святлей станавiлася неба. Яны абедзве падоўгу i моўчкi глядзелi ўгору, дзе ў недасяжнай вышынi над ракой, цiкуючы рыбу ў лiмане, пастаянна луналi арлы. Яны стаялi нерухома, пакуль самалёт, што пралятаў у небе, не прымушаў iх крыху пасунуцца ўбок. I пошум матора, прыглушаны лясамi, даносiўся да двара ледзь чутным гулам. А калi ён раптоўна сцiхаў цi знiкаў над дваром дзiўным воблакам, абедзве маўчалi.

Але сёння, прыслухоўваючыся да гэтага гуку, мацi сказала:

– Якi вялiкi шлях памiж намi! Значыцца, яны не прыехалi.

Таня маўчала.

Мацi выцягнула руку да градкi, дзе ўжо не было нiчога, апроч пустых сцяблiнак, сказала:

– Касачы - куды ж падзелiся яны? А як тут было прыгожа, на тваёй маленькай клумбе! Няўжо гэта пражорлiвая качка склявала ўсе кветкi?

– Я сама прагнала яе ранiцай, - сказала Таня i засталася ляжаць нерухома.

– Саранкi, - паўтарыла мацi, - яны ж не растуць пад Масквой. Бацька вельмi любiў нашы кветкi, i мне так хацелася, каб ты падарыла iх яму!

Таня нiчога не адказала, i мацi дадала:

– Ён добры, цудоўны чалавек.

Таня хутка паднялася, села i зноў нахiлiлася да зямлi, прылегла ля мацi.

– Ты нешта хацела сказаць мне?
– спытала мацi.

– Калi ён добры чалавек, - сказала Таня, - дык навошта ён пакiнуў нас?

Мацi варухнулася на траве, пасунулася, нiбы мулкi камень трапiў ёй выпадкова пад локаць. А Таня, iмгненна адчуўшы жорсткасць сваiх слоў, стала на каленi, цалуючы сукенку мацi, цалуючы яе твар i рукi.

Як было добра i спакойна абедзвюм, калi яны маўчалi, лежачы на гэтай кволай траве, у гэтым цесным дворыку, над якiм няма нiчога, апроч неба! I адно толькi слова "бацька" забрала iх жаданы спакой. Як жа ёй любiць яго?

– Мама, - гаварыла Таня, - я болей не буду. Не трэба. Як добра, што яны не прыехалi! Як гэта добра! Хiба нам блага ўдзвюх? I што кветкi? Я пасаджу другiя. Я назбiраю насення - я ведаю ў лесе балота, я ўсё зраблю, i ў нас у двары будзе зноў прыгожа, прыгажэй, чым было.

Так мармытала яна, не ведаючы, што гаворыць, не пачуўшы, як бразнула клямка на брамцы, нi голасу мацi, якая ўжо некалькi разоў паўтарала ёй:

– Адчынi, Таня! Нехта не можа адчынiць. Мусiць, з бальнiцы прыслалi.

Нарэшце Таня паднялася на ногi, пачула крокi ля варот i падышла да брамкi. Ей зусiм не хацелася нiкому адчыняць, нават хворым.

Яна сярдзiта спытала:

– Вам каго трэба? Да ўрача? Вы хворы?

Але перад ёю стаяў здаровы чалавек, высокi i вясёлы. Ён быў апрануты ў боты, шынель палкоўнiка i нiчога не пытаўся, а толькi глядзеў на яе, усмiхаючыся. Як гэта было дзiўна!

I тут за сабой пачула яна слабы крык мацi. Таня прыжмурыла вочы i прыцiснулася да варот.

"Бацька!" Яна зразумела гэта адразу.

Ён ступiў праз дошку, што ляжала на зямлi, рушыў трошкi наперад, нiбы схiлiўся над мацi, нiбы хацеў яе пацалаваць. Яна адступiла назад i падала толькi руку. Ён пакорлiва прыняў яе i патрымаў у сваiх далонях. Другой рукой мацi паказала на Таню. Ён павярнуўся так хутка, што рыпнулi рамянi яго партупеi. Ён i ёй працягнуў свае вялiкiя адкрытыя далонi. Таня падышла да яго. Яна была бледная i глядзела на яго спалохана. Ён пацалаваў яе ў лоб, прытулiўшы галаву да сябе. Ад яго пахла сукном i рамянямi. Потым ён сказаў:

– Ты такая вялiкая. Трэба было прынесцi табе кветкi, а я прынёс цукеркi.

Ён засунуў руку ў кiшэню, каб дастаць каробку. Але кiшэня была цесная, а каробка - вялiкая, яе не пускала падшэўка. Ён драў яе пальцамi, ён камячыў каробку, ён стараўся. Твар яго пачырванеў. Ён нават пацiху стагнаў. А Таня чакала, усё болей бляднеючы. I гледзячы ў ягоны твар, няшчасны, разгублены як у дзiцяцi, яна думала: добры ён чалавек цi не?

I вось ён дастаў каробку i падаў яе Танi. I Таня ўзяла, не ведаючы, што з ёй рабiць, - яна ёй таксама замiнала.

Поделиться:
Популярные книги

Студент

Гуров Валерий Александрович
1. Студент
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Студент

Варлорд

Астахов Евгений Евгеньевич
3. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Варлорд

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Пенсия для морского дьявола

Чиркунов Игорь
1. Первый в касте бездны
Фантастика:
попаданцы
5.29
рейтинг книги
Пенсия для морского дьявола

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Утопающий во лжи 3

Жуковский Лев
3. Утопающий во лжи
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Утопающий во лжи 3

Драконий подарок

Суббота Светлана
1. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.30
рейтинг книги
Драконий подарок

Средневековая история. Тетралогия

Гончарова Галина Дмитриевна
Средневековая история
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.16
рейтинг книги
Средневековая история. Тетралогия

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Кодекс Охотника. Книга V

Винокуров Юрий
5. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга V