Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дзiкi сабака дзiнга, альбо аповесць пра першае каханне
Шрифт:

Яна паклала каробку на старыя санi каля бочкi з вадою, i кроплi адразу ж пачалi капаць на яе. Яны стукалi, як гром у цiшынi. Потым прыйшоў сабака, прыйшла кошка Казак з кацянятамi - усе яны старалiся абнюхаць каробку.

Мацi пацiху кiвала галавой. Задумлiва паглядзела на каробку i занесла яе ў дом.

А Таня засталася на двары.

Бацька абняў яе яшчэ раз.

Цяпер, калi барацьба з цукеркамi закончылася, ён загаварыў. Ён быў узбуджаны i размаўляў вельмi голасна, увесь час напружана ўсмiхаючыся:

Шкада, што цябе не было на прыстанi! Мы з цёткай Надзяй чакалi цябе. Праўда, мы крыху затрымалiся на параходзе. Коля захварэў на малярыю. Чакалi санiтараў, каб занеслi яго. Уявi сабе, нейкая дзяўчынка падарыла яму на прыстанi кветкi. Гэта былi саранкi, якiх я не бачыў ужо шмат гадоў. Так, уявi сабе, яна паклала кветкi на насiлкi. Яму так хацелася, каб гэта была ты. Але цябе не было.

Таня падняла руку да скронi, нацiснула на яе пальцамi, нiбы хацела спынiць кроў, што прылiла да твару, i адступiла трохi назад.

– Ты што, Таня?
– спытаў бацька.

– Тата, не гавары так гучна, - сказала яна.
– Я добра цябе чую.

I свой дворык ашаламiў яе раптам цiшынёй.

Бацька змоўк. Яго ўзбуджаны твар стаў строгiм. Усмешка знiкла. А вочы засталiся добрымi. Ён кашлянуў. I дзiўна, гэты кашаль быў знаёмы Танi. Яна сама так парывiста кашляла, калi сумныя думкi, як халодны вiхор, знянацку наляталi на яе.

Ён уважлiва глядзеў на Таню, пацiху сцiскаючы яе плячо.

– Я ведаю, што ты на мяне сярдуеш, Таня, - сказаў ён.

– Але ж мы будзем сапраўднымi сябрамi, так?

– Пойдзем пiць гарбату, - сказала Таня.
– Вы хочаце гарбаты?

– Ого! Вось ты ў мяне якая, - цiха вымавiў бацька, мацней сцiскаючы плячо Танi.

Яна зразумела яго i выправiлася.

– Пойдзем пiць гарбату да нас, тата, - сказала яна. I слёзы паказалiся на яе вачах.
– Я не прывыкла яшчэ, тата. Я не прывыкла...

Ён пакiнуў яе худое плячо i рукой правёў па халоднай шчацэ Танi.

– Гэта праўда, дачушка, - сказаў ён ледзь чутна.
– Цяжка ўсё гэта ў пятнаццаць год. А ўсё-такi мы будзем сябрамi. Пойдзем пiць гарбату.

I ўпершыню на драўляным нiзенькiм ганку Танiнага дома прагучалi iнакшыя крокi, чым яна прывыкла чуць, - цяжкiя крокi мужчыны, яе бацькi.

VII

Калi ў школе запыталiся ў Танi, цi не даводзiцца ёй сваяком або стрыечным братам Коля Сабанееў, што нядаўна прыйшоў да iх у клас, то адным яна адказала - так, другiм сказала - не, i паколькi большасць аднеслася да гэтага абыякава, то хутка яе перасталi распытваць.

А Фiлька, патрацiўшы столькi марных намаганняў на пошукi краiны Марасейкi, болей нi пра што не распытваў Таню.

Але затое ён сядзеў на парце якраз за Таняй i мог глядзець ёй у патылiцу, колькi яму хацелася. Аднак i патылiца можа пра многае расказаць. Яна можа быць халоднай i жорсткай,

як камень, з якога Фiлька крэсiў агонь у лесе. Яна можа быть пяшчотнай, як сцяблiнка адзiнокай травы.

Патылiца ў Танi была i такая i iнакшая, часцей за ўсё яна выказвала толькi адно яе жаданне - не думаць пра тое, што робiцца ў яе ззаду.

А ззаду на парце сядзелi Фiлька i Коля.

Да каго ж з iх адносiцца гэта ўпартае жаданне Танi?

I паколькi Фiлька глядзеў па рэчы заўсёды з добрага боку, то вырашыў гэта датычыцца перш за ўсё не яго. Што да Колi, то калi Таня назвала яго тады гордым, то Фiлька павiнен быў прызнацца, што гэта няпраўда. Яму Коля не здаваўся гордым. Ён, можа быць, быў слабы здароўем, у яго вельмi вузкiя рукi, занадта бледны твар, але гордым ён не быў - гэта бачылi ўсе.

Калi Фiлька паказаў яму ўпершыню, як жуюць у iх у школе серу, Коля толькi запытаўся:

– Што гэта?

– Гэта пiхтавая смала, - адказаў яму Фiлька.
– Ты можаш дастаць яе ў кiтайца, якi прадае на рагу лiпучкi. За палцiннiк ён дасць табе цэлы кубiк серы.

– А што такое лiпучкi?
– спытаў Коля.

– Э, браток!
– адказаў яму з прыкрасцю Фiлька.
– Пра ўсё ты хочаш даведацца адразу.

I Коля не пакрыўдзiўся на заўвагу Фiлькi.

– Добра, - сказаў ён, - я пасля даведаюся. Але дзiўная звычка ў вашай школе. Я нiдзе не бачыў, каб жавалi пiхтавую смалу.

Але серы купiў багата, i пачаставаў Фiльку, i сам пажаваў, навучыўшыся вельмi хутка гэтак жа шчоўкаць ёю на зубах, як i iншыя.

Ён прапанаваў пажаваць i Танi са шчырасцю, у якую яна не магла не паверыць. Яна нехаця ўсмiхнулася яму, паказаўшы блiскучыя, як снег, зубы.

– Цi не дзякуючы гэтаму, - сказаў ён, - у вас ва ўсiх такiя белыя зубы? Гэта сера добра ачышчае iх.

Усе яго словы здалiся ёй брыдкiмi.

– Так, дзякуючы гэтаму, адчапiся ад мяне!
– сказала яна.

Ён прамаўчаў i ўсмiхнуўся.

Ён глянуў на яе светлымi, як лёд, вачыма, i Таня ўпершыню ўбачыла, што позiрк iх упарты.

Цi была гэта сапраўдная сварка, Таня не магла вырашыць, але менавiта з той пары пачалася iх варожасць, i гэты хваравiты хлопчык пачаў займаць яе думкi болей, чым у першыя днi.

У выхадныя днi Таня абедала ў бацькi.

Яна праходзiла ля гарадскога гаю, што недалёка ад яе дома, i выходзiла на дарогу, якая вяла да крэпасцi. Дарога не была прамая. Яна бегла берагам, зварочвала то ўправа, то ўлева, нiбы штохвiлiны заглядвалася на раку, якая, расштурхаўшы ў розныя бакi горы, слалася пад ёю далёка.

Таня iшла нетаропка, часта аглядваючыся на раку. Калi на дарозе было цiха, яна слухала шыпенне глiняных камлыг, што аселi пад берагам у ваду. I сабака яе таксама прыслухоўваўся да гэтага гуку. Ён хадзiў за ёй усюды.

Поделиться:
Популярные книги

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2

Внешники

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Наследник павшего дома. Том IV

Вайс Александр
4. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том IV

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Герой

Бубела Олег Николаевич
4. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Герой

Я тебя не предавал

Бигси Анна
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не предавал

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Гнев Пламенных

Дмитриева Ольга Олеговна
5. Пламенная
Фантастика:
фэнтези
4.80
рейтинг книги
Гнев Пламенных

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Последняя Арена 7

Греков Сергей
7. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 7