Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дзiкi сабака дзiнга, альбо аповесць пра першае каханне
Шрифт:

"Дарагая Маша, я пiсаў табе раней некалькi разоў, але, вiдаць, лiсты мае не даходзяць: вы жывяце так далёка - на другiм канцы свету. Спаўняецца, нарэшце, мая даўняя мара - мяне накiравалi на Далёкi Ўсход. Буду служыць якраз у вашым горадзе. Вылятаем самалётам утраiх - з Надзеяй Пятроўнай i Колем. Ты павiнна ведаць, што значыць для нас з Надзеяй гэты хлопчык. Яго ўжо прынялi ў вашу школу, у той самы клас, дзе вучыцца Таня. Ва Ўладзiвастоку сядзем на параход. Чакайце нас першага чысла. Падрыхтуй, прашу цябе, Таню. Мне сорамна прызнацца табе, Маша, як я вiнаваты перад ёю. Справа не ў тым, што мы з табой разышлiся,

што ўсё так атрымалася ў жыццi: у цябе, у мяне, у Надзi, не ў гэтым мая вiна перад Таняй. Хаця клопаты за яе нiколi не пакiдалi мяне, з першага дня яе нараджэння, але я так рэдка пiсаў ёй, так часта забываўся пра яе. I яна мне вельмi рэдка пiсала. I нават у тых лiчаных лiстах, з часу, як яна навучылася пiсаць, калi рука яе няўмела выводзiла па тры словы на старонцы, я знаходзiў абвiнавачванне для сябе. Яна мяне зусiм не ведае. Як мы сустрэнемся з ёю - вось чаго я баюся. Ёй жа было толькi восем месяцаў, калi мы з табой рассталiся. У яе былi такiя кволыя ножкi, а пальцы - як гарошынкi, i ручкi з чырвонымi далонькамi. Я так добра гэта помню..."

А Таня нiчога не помнiла. Яна глянула на свае босыя ногi, смуглявыя па каленi, з гладкай скурай, лёгкiмi ступнямi. На iх так добра стаяць! Яна разглядвала свае рукi, тонкiя ў кiсцях, але з моцнымi пальцамi, дужай далоняй. Але хто, акрамя мацi, радаваўся iх росту i сiле? Бо нават пасеяўшы гарох пры дарозе, чалавек прыходзiць наведаць яго i радуецца шторанiцы, заўважыўшы ўсходы.

Таня горка заплакала.

А паплакаўшы, адчула заспакоеную радасць, якая прыйшла да яе, як прыходзяць голад i смага.

Гэта ж прыязджае яе бацька!

Таня ўскочыла на ложак, паскiдвала падушкi на падлогу. Потым легла нiцма i доўга ляжала так, плачучы i смеючыся пацiху, пакуль не ўспомнiла, што зусiм не любiць бацьку. Дзе ж дзелася яе гордасць? Цi не той хлопчык Коля забраў у яе бацькаву любоў?

– А ўсё ж я ненавiджу iх, - сказала яна.

I старая крыўда то авалодвала яе сэрцам, то зноў праходзiла.

Таня ўскочыла на каленi i з сiлай грукнула кулаком па раме.

Акно расчынiлася ад яе ўдару, i Таня зноў убачыла Фiльку - трэцi раз на дзень.

Вiдаць, у сэрцы яго не было нi туману, нi крыўды, якую адчувала Таня.

Ён сядзеў на прызбе пад акном i трымаў на каленях атлас.

– Няма такой краiны Марасейкi, - сказаў ён.
– Ёсць далёкая краiна Марока, ёсць востраў Маёрка. А Марасейка - гэта не востраў, не паўвостраў, не мацярык. Навошта ты падманваеш мяне?

Таня глядзела на Фiльку i не бачыла яго, нiбыта глядзела праз яго на пясок.

– Маўчы, маўчы, Фiлька, - прамовiла яна.
– Усё адно не люблю.

– Хiба я цябе чым пакрыўдзiў?
– спытаў Фiлька.

Ён апусцiў рукi, як толькi заўважыў на Танiных вейках слёзы. Яго душу агарнула слабасць. Але зманiць Фiлька мог лёгка, як i сказаць праўду, i ён ляпнуў далоняй па атласе, усклiкнуўшы:

– Ёсць такая краiна Марасейка! Ёсць! Гэта дрэнны атлас. Я цяпер успомнiў, як настаўнiк расказваў нам пра яе.

Таня толькi цяпер пачула Фiльку. I яго прастадушная мана вярнула ёй спакой.

"Вось хто будзе сапраўдным маiм сябрам, - вырашыла яна.
– Нi на каго яго не прамяняю. Цi ж не дзелiцца ён са мной усiм, што ў яго ёсць, нават самай дробяззю?"

– Фiлька, - сказала яна, - я не пра

цябе гаварыла. Я ўспомнiла зусiм iншага хлопчыка, якога завуць Коля. Не крыўдуй на мяне.

А Фiлька даўно забыў крыўду, як толькi з вуснаў яе зляцела першае ласкавае слова.

– Калi пра другога, - сказаў ён, - ты можаш яго i не любiць. Мне ўсё роўна. Але скажы, за што ты яго не любiш?

Таня адказала не адразу i, памаўчаўшы крыху, запытала:

– Як ты думаеш, Фiлька, чалавек павiнен быць гордым цi не?

– Павiнен, - адказаў Фiлька цвёрда.
– Але калi ганарышся не ты, а Коля гэта iншая справа. Тады ўспомнi пра мяне, калi табе будзе трэба моцная рука, альбо аркан, якiм ловяць аленяў, альбо кiй - я навучыўся добра валодаць iм, палюючы ў тайзе за дзiкушамi.

– Але ж ты зусiм не ведаеш таго хлопчыка, за што ты збiраешся яго набiць?

– Я ведаю цябе, - запярэчыў Фiлька.

I думка плацiць за крыўду не слязьмi, а помстай здалася ёй у нейкi момант зусiм яснай, без усялякай цьмянасцi, якую насiла яна ў сабе. Яна i сама ўмела выдатна збiваць з дрэў дзiкуш, трапна шпурляючы ў гэтых спакойных птушак каменнем i сучкамi.

Але праз хвiлiну ёй падумалася: "Здаецца, я раблюся злою".

А Фiлька раптам адышоўся ад акна ўлева, сумеўшыся, паглядзеў паверх Танiных плячэй i, прыцiснуўшы свой атлас локцем, нечакана кiнуўся бегчы з двара.

За Танiнымi плячыма блiзка стаяла мацi. Яна ўвайшла нячутна. У дажджавым плашчы, у белым доктарскiм халаце, яна здалася Танi зусiм iнакшай, чым месяц назад. Так прадмет, паднесены блiзка да вачэй, трацiць раптам сваю знаёмую форму. I Таня, не паспеўшы апамятацца, секунду, дзве глядзела не маргнуўшы на мацi. Яна ўбачыла ледзь прыкметныя маршчынкi, якiя разбеглiся ад куточкаў носа, i худыя ногi ў туфлях, занадта свабодных для яе - мацi нiколi не ўмела глядзець за сабой, - i худыя, слабыя рукi, што так добра лячылi хворых. Толькi позiрк яе застаўся нязменным. Такi заўжды ён быў у памяцi Танi. Мацi глядзела на яе вялiкiмi шэрымi вачыма. I ў гэтых вачах, як дробка солi ў моры, iмгненна растала Танiна крыўда. Яна пацалавала мацi асцярожна, стараючыся не крануцца вачэй, нiбы баялася лiшнiм рухам патушыць iх погляд.

– Мама!
– сказала Таня.

Мацi абняла яе.

– Я спяшалася дадому, - сказала яна, - як я сумавала па табе, дачушка.

Яна агледзела дачку доўгiм i ўважлiвым позiркам. Спачатку зiрнула на валасы - яны выгаралi i сталi падобныя на сталь, потым паглядзела ў твар - ён быў гарачы i скура пацямнела ад загару.

"Вiдаць, ёй было добра ў лагеры", - падумала мацi.

Затым мацi зiрнула на ногi i здзiвiлася, што Таня сядзiць босая. Толькi цяпер заўважыла мацi непарадак: падушкi валялiся на падлозе, ложак быў памяты i на ложку лiст i капэрта.

I позiрк яе вачэй, якi Таня так баялася патрывожыць сваёй ласкай, патух сам сабой, нiбыта вецер, наляцеўшы раптоўна, замуцiў яго яснасць. У iм з'явiлiся неспакой, няўпэўненасць, трывога. Нават прытворства знайшла ў iм Таня. Iнакш навошта мацi так павольна збiрае з падлогi падушкi i наводзiць парадак на ложку?

– Ты прачытала гэта без мяне, Таня?
– цiха спытала мацi.

Таня моўчкi апусцiла галаву.

– Ты павiнна радавацца, Таня.

Але i гэтым разам Таня прамаўчала.

Популярные книги

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Месть Пламенных

Дмитриева Ольга
6. Пламенная
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Месть Пламенных

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Гром над Академией Часть 3

Машуков Тимур
4. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Гром над Академией Часть 3

По воле короля

Леви Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
По воле короля

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Крепость над бездной

Лисина Александра
4. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость над бездной

Завод: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
1. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод: назад в СССР

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак