Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дзяўчына i бясхвостыя парсючкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Але дарагi ёй iдыёт! Што ён рабiў, паранены, на вулiцы, пакiдаючы за сабою сляды крывi? Трэба было адбегчыся ад дома графа Ньёля. Толькi б ён не дадумаўся ўзяць таксi!.. Тады яго непазбежна знойдуць: палiцыя ж, вядома, апытае ўсiх шафёраў таксi. Ужо апытвае. Але нават усхваляваны, Марсэль мусiў быць хiтрэйшы.

– Iдыёт!
– зноў паўтарыла сама сабе.

Але, iдыёт, што не прыйшоў адразу ж дадому. Яна б дагледзела яго, вядома ж! Знайшла б знаёмага доктара, любога доктара, якi б перавязаў яго i зрабiў усё неабходнае,

не выдаючы палiцыi. Каго хочаш можна знайсцi, як спатрэбiцца.

Напэўна, яму было сорамна перад ёю.

"Урэшце, я не якi-небудзь жулiк", - зноў успомнiла яна яго словы.

Iдучы, Жэрмэн размаўляла з Марсэлем - i нi разу яшчэ не была яна з iм такая лагодная. Гэты хлапчук, але, нягодны хлапчук, што так гарэзлiва ўсмiхаўся, меў цяпер як нiколi патрэбу ў ёй: яго трэба было выцягнуць з бруднай гiсторыi, у якую ён трапiў.

Iдыёт, так!.. Хлапчук, смелы на словах, нават у нейкiх учынках, але зусiм яшчэ баязлiвы ў душы.

Хацеў - пан такi!
– звазiць яе на адпачынак у горы i пакатаць на аўтамабiлi! А яна i не пярэчыла, не заiкнулася нават: адкуль жа мы возьмем на гэта грошы? Усмiхалася адно. А трэба было сказаць:

"Ты з глузду з'ехаў, дурненькi... Пра гэта падумаем неяк пазней... А пакуль што пiшы свае рэпартажы пра бокс ды рэгбi..."

Вядома, уначы яна не памылiлася, калi адчула раптам, што ён яе клiча. Як яна была яму тады патрэбная! Толькi духу ў яго не хапiла паклiкаць яе на дапамогу.

– Пан вельмi горды, - з'едлiва сказала яна сама сабе.

Ну i дурань, ну i iдыёт!.. Але ж якi дарагi ёй!.. Дагэтуль яшчэ не набраўся розуму...

Толькi ж не застаўся ён на вулiцы на ўсю ноч?.. Дзе ён мог спынiцца, каб прывесцi сябе ў парадак?..

Цi ж думаў ён пра тое, што перажывае цяпер яна? Ну, вядома! Мабыць, уяўляе яе ўсю ў слязах. Думае, ягоная Жэрмэн баiцца, што ён кiнуў яе, падмануў!..

Дурненькi...

Толькi таму i не паддалася роспачы, што, нягледзячы нi на што, адчувала радасць: цяпер яна ведала, што ён яшчэ зусiм маленькi i мае патрэбу ў ёй.

Напачатку баялася яна. Думала, што прыйдзе неяк дзень i Марсэль даведаецца, хто яна такая, чым займаецца яе бацька, дрыжала, бо ў параўнаннi з мужам, журналiстам, яна была зусiм нiхто...

А ён, аказваецца...

Яна iшла i ўсё яшчэ думала, думала - толькi ўжо старалася не гаварыць сама з сабою, бы старая дзеўка.

Трэба было спяшацца, каб паспець Марсэлю на выручку. Хто-небудзь мог прыкмецiць яго ў зале "Ваграм", якраз тады, калi ён падбiраў з падлогi ключ Маленькай Графiнi.

Цяпер ужо роўна гадзiна, як Марсэль павiнен быў з'явiцца ў рэдакцыi. Яна зноў зайшла ў кавярню. Божа мой, i тут мандарынавы лiкёр! Падышла да тэлефона, набрала нумар.

– Алё, мадэмуазэль, будзьце так ласкавы, дайце мне рэдактара. Гэта панi Блан...

Так, спакойна, не хвалявацца. Жэрмэн не ведала, цi правiльна яна рабiла, што званiла,

але трэба было захоўваць абсалютны спакой.

– Алё? Пан Манш?.. Гэта панi Блан... Муж просiць у вас прабачэння... Калi ён вярнуўся ноччу, пасля таго, як паслаў вам рэпартаж, я ўжо чакала яго з тэлеграмай ад цёткi з правiнцыi: у яе толькi што памёр муж... Марсэль выехаў першым ранiшнiм цягнiком... Некалькi дзён яго не будзе...

Яна адчувала ўздым усiх сваiх сiл. Пазванiўшы рэдактару, адразу ж згадала пра Жуля.

Марсэль двойчы прыязджаў разам з iм у Марсанг. Гэта быў доктар. Ён атрымаў дыплом яшчэ летась, але, каб практыкаваць самому, яму не хапала яшчэ грошай, i ён служыў нарыхтоўшчыкам лекаў у вялiкай аптэцы на Севастопальскiм бульвары. Высокi, кашчавы хлопец з крыху падобным на конскi тварам i кучаравымi, усё роўна як у херувiмчыка, светлымi валасамi, што так не адпавядалi яго фiзiяномii.

Трэба было знайсцi яго. А яна нават прозвiшча яго не помнiла. I адраса нiколi не ведала.

Узяла таксi. А ў кашальку толькi сто франкаў. Ды дзе там: частку гэтай сумы растрацiла ўжо ў кавярне... А што заставалася рабiць, калi час быў такi дарагi?..

– Выбачайце, пане, я хацела б пагаварыць з мсьё Жулем... Вы ведаеце: высокi бландзiн, часта бывае ў гэтым раёне...

– Доктар Бэлуар?

– Але... Кучаравы бландзiн, з вялiкiм носам.

Адрас ёй даваць не хацелi.

– Сёння ранiцай доктар не прыходзiў i не тэлефанаваў. Прыходзьце пасля абеду. Можа, з'явiцца.

– Мне трэба бачыць яго цяпер. Я яго стрыечная сястра. Толькi што прыехала ў Парыж, а ён мяне падвёў: павiнен быў чакаць на вакзале...

Шушуканне. Нарэшце:

– Калi вы на самай справе яго кузiна...

– Ды клянуся вам... Мой бацька - ягоны...

– Вулiца Мон-Сэнiз, дзвесце сорак шэсць...

Зноў таксi. Яна праехала ўверх па Манмартры, да сабора Сакрэ-Кэр... Заплацiла пятнаццаць франкаў. Дзiўны двор, усё адно як на вясковай ферме. У глыбiнi - невялiкая двухпавярховая будынiна. На першым паверсе жыве сталяр.

– Дзе тут можна знайсцi пана Бэлуара?

– На другiм паверсе...

Яна паднялася, пастукала ў зашклёныя дзверы: званка не было.

– Што там такое?
– крыкнуў нехта незнаёмы.

– Гэта я!
– холадна адказала яна.

Чаканне. Асцярожныя крокi. Нарэшце да шкла прыцiснуўся конскi твар Марсэлевага сябра. Яшчэ праз нейкi час Жуль павярнуўся i знiк. Жэрмэн была ўпэўнена, што гаспадар з кiмсьцi гаварыў. Сэрца ў яе часта бiлася.

– Адчыняйце...

Адзеты быў Жуль па-хатняму, твар - няголены.

– Выбачайце, не пазнаў вас. За што такi гонар?..

– Дзе Марсэль?

Аднапакаёвая доктарава кватэра была адначасова i спальняю, i залаю, i чымсьцi накшталт майстэрнi, як у сталяра ўнiзе. Джутавая шторка падзяляла яе на дзве часткi. Два старыя прамятыя крэслы, стол, кнiгi, лямпа.

Поделиться:
Популярные книги

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый

Идеальный мир для Социопата 12

Сапфир Олег
12. Социопат
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 12

Неудержимый. Книга XIII

Боярский Андрей
13. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIII

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Береги честь смолоду

Вяч Павел
1. Порог Хирург
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Береги честь смолоду

Сын Петра. Том 1. Бесенок

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Сын Петра. Том 1. Бесенок

Измена. Наследник для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Наследник для дракона

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Сонный лекарь 7

Голд Джон
7. Сонный лекарь
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 7

Измена. Жизнь заново

Верди Алиса
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Жизнь заново

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Темный Лекарь

Токсик Саша
1. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь