Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дзяўчына i бясхвостыя парсючкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Прынесла ж цябе халера!
– прабурчаў за дзвярыма бацька.

Аднак адчынiў. Зачынiўшы за ёю дзверы, запалiў ярчэйшае святло i запрасiў дачку ў пыльную, няпаленую залу. Там было сыра, непрыбрана, пахла цвiллю.

– Не вярнуўся муж?
– спытаў ён, хутаючыся ў халат, асцярожна сеў у старое крэсла.

– Калi б вярнуўся, мяне б тут не было.

Гэты вялiзны чалавек з гадамi стаў азызлы, твар у яго праз хваробу сасудаў пабарвовеў ледзь не да сiнявы, пад вачыма з'явiлiся страшэнныя мяшкi. Час ад часу ён дакранаўся рукою да распухлай ад падагры

нагi.

Бацька глядзеў на дачку з цiкаўнасцю. Не без iронii, але i крыху задаволена.

– Ну, як жывеш?.. Не заязджаеш... Не варта задужа казырыцца... Калi я iншы раз думаю пра ўсё, што ты мне колiсь напляла...

– Пасля пра гэта... Я прыехала пагаварыць з табой сур'ёзна... Ты ведаеш Марсэля...

– Ты ж не лiчыш, мусiць, што я ведаю толькi аднаго Марсэля... Ты б хоць прозвiшча сказала, а не задавала загадак... Што з iм здарылася, га?.. У турму засадзiлi?

Яна не стала абурацца, толькi прашаптала:

– Не ведаю... Ён яшчэ не вярнуўся дамоў сёння ноччу... I я выпадкова знайшла ў яго ў кiшэнi аднаго з тваiх парсючкоў... Калi ён прыходзiў да цябе?

Бацька, якога ўсе ведалi як пана Франсуа, праводзiў на гэтай вялiзнай цаглянай вiле толькi ночы i выхадныя. У самым цэнтры Парыжа, каля сабора святой Мацi Ларэты, за два крокi ад залы мастацкiх выстаў Друо, у яго быў вялiкi салон антыкварыяту, якi больш выдаваў на краму старызнiка. У краме можна было знайсцi ўсё: старадаўнiя фатэлi, сакрэтнiкi, зжаўцелыя эстампы, карцiны - нiбыта арыгiналы, кiтайскiя забаўкi з нефрыту, вырабы са слановай косцi...

Там, таксама, як i на вiле, было пыльна, адусюль патыхала старызнаю, дый сам гаспадар крамы быў заўсёды ў пракаветным, завэдзганым гарнiтуры, якi проста вiсеў на iм, - локцi свецяцца, засалены каўнер ажно блiшчыць.

– Днi тры-чатыры назад, - адказаў ён.

У глыбiнi крамы можна было ўбачыць на палiцы некалькi бясхвостых парсючкоў, адзiн з якiх, знойдзены ў кiшэнi ў Марсэлевым палiто, так усхваляваў Жэрмэн. А ў падсобным памяшканнi гэтых парсючкоў была цэлая скрыня.

Калiсьцi iх было тысяча - падобных адзiн на адзiн як дзве кроплi вады. Адсутнасць звычнага скручанага хвосцiка, якi надае жывым парсючкам такi вясёлы выгляд, рабiла iх фарфоравых братоў вельмi прыкметнымi.

Некалькi гадоў таму ў краму прыйшоў комiваяжор i паказаў пану Франсуа адну такую забаўку.

"Гэта сапраўдны лiможскi фарфор, - растлумачыў ён.
– Iх роўна тысяча абсалютна аднолькавых. Не буду расказваць пра тонкасць фарфору i колеру: самi бачыце. Гэта частка велiзарнага заказу... Партыя розных жывёлiн, на экспарт... Што здарылася, пра што думаў мастак, як так магло выйсцi, што на заводзе нiхто не прыкмецiў памылкi, не ведаю. Так цi iнакш, праца была выканана, калi ўрэшце нехта заўважыў, што парсючкi бясхвостыя... Ну, дык вось, пан Франсуа: бясхвостых iх нiхто не хоча купляць... Я аддаю вам усю партыю, тысячу штук... Колькi вы за яе дасце?.."

Гаспадар назваў смяхотную цану - i назаўтра ў яго былi поўныя скрынi гэтага дабра. За год ён прадаў толькi двух парсючкоў: кожны раз, калi паказваў забаўку клiенту, той круцiў галавою:

"Шкада як, што хвост адламаны..."

"Ён не адламаны - яго нiколi не было..."

Аднак патроху парсючкi знiкалi адзiн за адным з крамы. Больш таго, тыя клiенты, што забiралi iх, не прадавалi забаўкi зноў, не шукалi нiчога ў краме, толькi пыталiся, ледзь пераступiўшы парог:

"У вас ёсць фарфоравыя парсючкi?"

Пры гэтым адбывалася нешта зусiм дзiўнае. Калi клiент пытаўся пра цану, гаспадар думаў больш, чым звычайна, i называў амаль кожны раз iншую.

"Дваццаць два франкi..."

Або дваццаць адзiн цi дваццаць тры, радзей - менш за дваццаць. А iншы раз, напрыклад, i ўвогуле толькi адзiн франк.

Дваццаць два франкi - дваццаць дзве гадзiны, вось што гэта значыла. Дзесяць гадзiн вечара. Адзiн франк - гадзiна ночы. У гэты час пан Франсуа мусiў чакаць клiента ў сябе на вiле.

Такiм чынам, усе гэтыя людзi маглi прыходзiць да гаспадара ў краму, i нiхто чужы нi пра што не здагадваўся. Дый госцю, нават новаму, не трэба было нiчога расказваць: толькi ён пытаўся пра парсючкоў, як адразу ж рабiлася ясна, што прыслаў яго сюды свой чалавек, якi прадаў яму арыгiнальную забаўку, - i гаспадар назначаў клiенту час спаткання ў Жуанвiлi.

– Ён прынёс табе што-небудзь?
– спытала Жэрмэн, утупiўшыся позiркам у бацьку.

– Гэты раз - не, - пацiраў той хворую нагу.

Марсэль прыходзiў да яго тры цi чатыры днi назад... А пяць-шэсць дзён таму гаварыў з ёю пра паездку ў горы...

– Ну, i чаго яму ад цябе было трэба?..

– Таго, дзеля чаго звычайна прыходзяць, калi з грашыма нявыкрутка... Бабкi прасiў... Калi ў iх ёсць што пiхнуць мне, тады яны памяркоўныя i прымаюць маю цану моўчкi... А як не свецiць нiчога, дык тон у iх мяняецца... Песня адна i тая ж: "Вы няблага зарабiлi на мне... Апошнi раз вы мяне абдурылi... Вы б маглi пазычыць мне колькi тысяч, пакуль выгарыць справа..." I тут яны пачынаюць расказваць, на што выйшлi. Ну, сенсацыйныя проста палотны: Рэнуар, Сезан, а то ажно i старыя майстры... "Праз тыдзень прынясу, не, праз пяць дзён, добра?.. Трэба, каб я пачакаў зручнага выпадку, разумееце?.. Гэта ж больш у вашых iнтарэсах, чым у маiх: якi будзе мой заробак - i якi ваш..."

Ён перадаў усё гэта лянiва, з пагардаю. Уздыхнуў.

– Усе аднолькавыя! Думаюць, я скупы. Дзiўлюся нават, як гэта хто з iх не прыйдзе сюды, каб прыкончыць мяне ды прыхапiць мае бабкi... Бо ж думаюць, я сплю над iмi, што матрац у мяне набiты купюрамi, золатам...

Зрэшты, Жэрмэн знала, што ён не быў скупы. Яна была, бадай што, адзiны чалавек, якi ведаў яго. Бацька не быў скупы - ён быў маньяк.

Мала якiя з карцiн i iншых каштоўнасцей з тых, што кралi яму на вiлах i ў багатых кватэрах гэтыя дурнi (як казаў, бязмерна пагарджаючы клiентамi, пан Франсуа), прадавалiся. Аматар мастацтва згаджаўся развiтацца з некаторымi набыткамi толькi тады, калi яны выклiкалi ў яго сумненне ў сваёй арыгiнальнасцi або былi вiдавочна другарадныя.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Идеальный мир для Социопата 4

Сапфир Олег
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.82
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Попаданка в академии драконов 4

Свадьбина Любовь
4. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.47
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 4

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Убийца

Бубела Олег Николаевич
3. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Убийца

Книга пяти колец. Том 2

Зайцев Константин
2. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Книга пяти колец. Том 2

Вечная Война. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
5.75
рейтинг книги
Вечная Война. Книга VII

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Месть Паладина

Юллем Евгений
5. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Месть Паладина