Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дзяўчына i бясхвостыя парсючкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Алё... Што вы кажаце?.. Яго ў вас няма?.. А вы не ведаеце, цi...

Электрык паклаў слухаўку. Яна зноў разгублена ўтаропiлася вачыма ў ружовага парсючка на стале... Бясхвостага парсючка...

– Слухай, Марсэль, трэба, каб ты мне сказаў, - забыўшыся, вымавiла яна.

Але Марсэля тут не было. Яна была адна, i ёй раптам стала жудасна ад свайго адзiноцтва. Жэрмэн падышла да акна, адчынiла.

Ноч была светлая, цемрадзь разрэджвалася нейкiм шэрым блакiтам. Выразныя абрысы дахаў, комiнаў, кароткiх i доўгiх вулiц, абрысы зiхоткiх лiхтароў... Манмартрскi

бульвар, Белая плошча, плошча Пiгаль, Мулен-Руж, сотнi начных рэстарацыяў, шынкоў, пiўнушак, усюды вакол iх - слабае святло...

Па вулiцы Каленкур паволi ўзбiралiся ўверх легкавыя аўтамабiлi. Кожны раз, калi адзiн якi спыняўся, Жэрмэн здавалася, што зараз з машыны выйдзе Марсэль i яна ўбачыць, як нязмушана павернецца ён да шафёра, каб расплацiцца, пасля кiне позiрк на iх вокны. Глядзела яна i на аўтобусны прыпынак каля дома: было позна, i з кожнага выходзiлi, падымаючы каўняры, толькi два-тры чалавекi, не больш.

– Гэтага не можа быць, Марсэль, - цiха сказала сама сабе...

Раптам яна адчула, што не можа больш заставацца ў хатнiм халаце прыйшоўшы дамоў, Жэрмэн, як звычайна, дараадзелася. Яна хутка прайшла ў спальню, узяла шарсцяную сукенку - першую, якая трапiлася. Тую самую, зашпiлька ў якой была на спiне i якую Марсэль так любiў адшпiльваць, цалуючы яе ў патылiцу.

Чаго яна баялася? Прайшло, можа, некалькi дзён цi, сама больш, тыдняў, як фарфоравы парсючок апынуўся ў кiшэнi яго палiто. Калi Марсэль апранаў яго? Трэба было ўспомнiць: у яго ж былi толькi два палiто. I ўвогуле, яна павiнна была згадаць гэта, бо кахала яго i таму ўсё ў iм прыкмячала. Сто разоў на дзень яна ўпотайкi з захапленнем разглядвала яго, асаблiва ягоную дужую постаць. А як любiла яна глядзець на мужа, калi ён тушыў цыгарэту: Марсэль рабiў гэта так элегантна!

Удзень яны яшчэ паабедалi разам, i не ў "Французска-iталiйскай" рэстарацыi, куды звычайна хадзiлi ўвечары, а блiжэй да Вялiкiх бульвараў, у "Матухны Катрын"... Але яна нiяк не магла ўзгадаць, калi ён апошнi раз апранаў гэтае палiто!..

Ва ўсякiм разе, сама меней дзён восем таму, бо на тым тыднi яна насiла палiто ў хiмчыстку.

А яшчэ ўпэўненая была, што нiчога не абмiнала ў мужу сваёю ўвагай! Ён расказваў ёй усё, нават рэдакцыйныя анекдоты. Бесперапынку званiў ёй. Яны часта сустракалiся ўдзень. Калi ў яго толькi з'яўлялася вольная хвiлiнка, ён заскокваў да яе ў краму - проста каб сказаць "добры дзень".

Жэрмэн павярнулася да балкона i, усхваляваная, яшчэ больш збляднела...

"Ты ж нiколi не ездзiла ў горы катацца на лыжах?" - спытаўся ён неяк у яе.

"Не, - адказала яна, - адзiн раз была, але як прадаўшчыца: сёстры Каро адчынялi ў Межэў сезонны фiлiял".

"Табе спадабалася там? Як ты думаеш, дадуць табе два тыднi адпачынку? Вось давяду да ладу адну справу, i махнём удваiх!.."

Чаму яна не пагаварыла з iм сур'ёзна, не сказала, што такiя забавы не для iх?.. Ёй, вядома, прыемна было гэта чуць, але яна ў гэта нi секунды не верыла. Часам ён дурыў ёй галаву i не такiмi пражэктамi, зусiм ужо фантастычнымi, i кожны з iх патрабаваў шалёных грошай, больш, чым папярэднi, быццам у iх гэтых грошай мора было - на адны ж яго рэпартажы ды яе невялiкую зарплату i жылi.

Толькi i сказала яму:

"Ты нарадзiўся, каб быць багатым. Усё хочаш мець..."

"Асаблiва для цябе, - адказаў ён нязвычна сур'ёзна.
– Я яшчэ i машыну хачу купiць... З тае пары, як ведаю цябе, проста нясцерпна хачу..."

"Ты ўмееш вадзiць?"

"У мяне была колiсь машына..."

Яна не стала пытацца, калi гэта было. Урэшце, яны нiчога не ведалi адно пра аднаго - кахалiся толькi, ды ўсё. I тое, што яны сышлiся, таксама было чымсьцi накшталт вясёлай гульнi.

"У цябе ёсць бацькi?"

"Мой бацька...
– пачаў быў ён i раптам змянiў тон.
– Ну, вядома, у правiнцыi!.. Але ты ў маiм жыццi галоўны чалавек... Няма ў мяне нiкога болей... Займiся паперамi... Будзем распiсвацца ў дзевятнаццатай акрузе..."

У гэтай акрузе, каля сквера святога Георгiя, Жэрмэн здымала мэбляваны пакой.

"Там не вельмi брудна, у аддзяленнi мэрыi?.. Праўда, што калi мы там будзем..."

Зноў праехала таксi. Не, не спынiлася. Яна паглядзела на гадзiннiк. Мiнула поўнач. Мiнакi цяпер былi настолькi рэдкiя, што Жэрмэн нават чула, як ацiхалi ўдалечынi iх крокi.

"Мне трэба было сустрэць цябе тры гады таму..."

"Чаму?"

"Бо калi малады, дык растрачваеш час..."

Яна помнiла процьму такiх фраз. I значэння iм нiякага нiбыта не надавала, але яны пастаянна ўсплывалi ў памяцi.

Увогуле ён быў тэмпераментны, i ўсё ў яго выходзiла неяк нязмушана. Натуральная была ў яго весялосць, гуллiвая. I, аднак, бывалi моманты, калi ён рабiўся раптам вельмi сур'ёзны.

"Ты ўбачыш, што я не такi благi, як здаецца..."

"Чаго гэта ты благi?.."

Ён смяяўся, цалаваў яе.

"Урэшце, я ад iншых не адрознiваюся... Ёсць ува мне i добрае, i кепскае так перамяшалася, што, бывае, i сам не магу разабрацца, што я за тып..."

Толькi б ён вярнуўся! Пад'ехаў у таксi да дома, выйшаў з машыны, павярнуў за рог... Толькi б яна пачула на лесвiцы яго крокi!

Чаму ён пазванiў а палове адзiнаццатай?.. Чаму ў яго быў такi ненатуральны голас, нiбыта ён, калi тэлефанаваў першы раз, нешта ад яе ўтойваў?

Дарэмна яна званiла ў залу "Ваграм". Цяпер ёй гэта было ясна. Невядома яшчэ, да чаго яно можа прывесцi... Цi сказала дзяжурнаму электрыку, што яна Марсэлю жонка? Гэтага Жэрмэн ужо не памятала.

Ды не! Немагчыма, каб менавiта сёння... Чаму якраз сёння?..

Але чаму тады ён гаварыў з ёю пра адпачынак у гарах i нават пра аўтамабiль? На якую такую справу, што трэба давесцi да ладу, мог разлiчваць? Што ў яго было, апроч рэпартажаў пра спорт? Адсоткi, якiя атрымлiваў як удзельнiк маленькага акцыянернага таварыства? Але там ён мог зарабiць максiмум некалькi тысяч франкаў.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Идеальный мир для Социопата 4

Сапфир Олег
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.82
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Попаданка в академии драконов 4

Свадьбина Любовь
4. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.47
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 4

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Убийца

Бубела Олег Николаевич
3. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Убийца

Книга пяти колец. Том 2

Зайцев Константин
2. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Книга пяти колец. Том 2

Вечная Война. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
5.75
рейтинг книги
Вечная Война. Книга VII

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Месть Паладина

Юллем Евгений
5. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Месть Паладина