Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дзярлiвая птушка
Шрифт:

— Ах, вы, што гэта робiце?! — крыкнула, падбегшы, Макатунiшка. Забылася ўраз аб крыўдзе, якую Янук ёй некалi зрабiў, сьпяшалася на помач.

— Заўтра дырэктару скажу, пабачыце вы, бандыты! — крыкнула яна, уплёўшыся за палячкоў i адцягваючы iх ад Янука.

Адзiн сыкнуў на дзяўчыну, але другi спынiў яго. Янук ляжаў на траве ля дарогi й стагнаў. Пазьбягалiся, каб пабачыць, што сталася, абступiлi Янука й Дуню суседнiя дзеткi й старэйшыя. Палячкi змылiся. Як тая клапатлiвая кураводка затупала ля хлапца Макатунiшка, мяркуючы, як-бы яму памагчы. Кiнулася ў суседнi двор,

намачыла ля калодзезя ў цэбрыку хустку й пачала абмываць акрываўлены твар. Стогнучы, хлапец уставаў.

— Але-ж i зьбiлi, чэрцi! — кляла дзяўчына. Яна нясьмела глядзела Януку ў вочы, быццам баялася, каб не прагнаў. Янук абмацваў твар, бакi. Смылела скура, набухалi пухлiны, паказвалiся сiнцы. Ён iз сарамяжлiвай удзячнасьцю зiрнуў на Дуню й рад быў-бы ейную руку пацалаваць. Нiколi яшчэ ня чуўся перад ёй такiм маленькiм. Ня мог наважыцца зiрнуць у васiлькова-сiнiя заклапочаныя вочы, прыгадваючы, як некалi яе скрыўдзiў.

З таго дня пасябравалi. Разам хадзiлi ў школу, дзялiлiся вучнёўскiмi клопатамi й iнтарэсамi, уражаньнямi й спасьцярогамi аб iншых вучнях, настаўнiках, кнiжках, што чыталi цi жадалi-б прачытаць. Чым больш пазнаваў Янук Дуню, тым больш яе шанаваў.

Было гэта аднойчы перад Калядамi. Дуня, выклiканая да дошкi з арытмэтыкi, часта запiналася, голас ейны дрыжэў. Янук быў больш зьдзiўлены, чым разчараваны. Бачыў, як некаторыя дачушкi панкоў хiхiкалi, задаволена моргаючы адна другой вачыма. Януку шкада стала Дунi. Калi-б мог, пасьпяшыў-бы ёй на дапамогу. Дзяўчынка, атрымаўшая дрэнную ацэнку, пунсовая ад сораму, вярталася на сваё задняе мейсца.

Дамоў iшла сумная. Як нi прабаваў разьвясялiць яе Янук, нiчога не памагала.

— Скажы мне, чаму ты сягоньнiка лекцыi нi знала. Ты-ж кажды раз…

— Учорака нi далi мне навучыцца, от чаму, — злосна адказала дзяўчына.

— Хто гэта?

— Знаiш хто…

Дрыжэла ейная нiжняя вусьнiна. Заносiлася на плач. Старалася не глядзець Януку ў вочы.

— Не, нi знаю, — сказаў Янук.

— Бахуры, от хто! — сказала й злосна зiрнулi на сябру. Васiльковыя вочы загарэлiся благiм агнём.

— Дык, а чаму ты ад iх нi схаваесься?

— Куды-ж? Да сьвiньнi ў катух пайду, цi што? У нас цесна, разлажыцца недзiка.

Доўга йшлi моўчкi. Янук цяпер пачынаў разумець, як цяжка Дунi даецца навука. Iншая даўно рукой махнула-б, плюнула-б на яе. Але не яна. От-жа-ж i вытрывалая. Хоць iз плачам, але цягне, не паддаецца. Ды, прызнацца, Янук i ня бачыў яе яшчэ нiколi ў плачы.

— Слухай, Дуня, — пачаў ён. — А можа-б разам са мной магла ты лекцыi адрабляць, га? Калi хочаш, я папытаю тату.

Дзяўчына доўга й уважна паглядзела на яго, нiчога не адказаўшы. Здалося Януку, што тварык ейны праясьнiўся, як у хмарны дзень нясьмела вызiрне з-за кружалю хмар i хлыне сьвятлом, каб вомiг зноў схавацца, сонейка.

— Ну, дык што ты на гэта? — насядаў Янук.

— Нi знаю, Янучок. Пагавару з мамай, што яна скажа. А ты папытайся свайго таты, калi захачу прыйсьцi, то цi пусьцiць.

— Ну добра, — буркнуў Янук.

Быў крыху разчараваны, што не згадзiлася адразу. Падсьведама, вiдаць, жадаў, каб дзяўчына была ў яго ў нечым, хоць самым маленькiм, залежная. Ужо нават хлопцы вясковыя спынiлi дражнiць яго Макатунiшкай, калi ад некаторага часу iх маўчаньнем збываў. Адылi сам адно кагадзе пазнаў, як моцна быў да гэтай беднай Макатунiшкi прывязаны, якую неацэненую меў у ёй сяброўку. I найгорш упiкала яго гэтая ганарлiвая, як яму здавалася, незалежнасьць ейная. Але чаму сяньня назвала яго «Янучок»? Гэта-ж сталася ўпяршыню. Адно мацi гэтак яго клiкала. Здрабнелае ймя мела таму для яго асаблiвую цяплыню й ласку. Ня можа быць, каб з Дунiных вуснаў выскачыла яно прыпадкова. Мусiць, была яму ўдзячная за прапанаваную паслугу ды йнакш ня ўмела выказаць.

Назаўтра Дуня сказала, што мацi дазволiла ёй заходзiцца да Бахмачоў рыхтаваць лекцыi. Януковы-ж бацькi ня толькi ня мелi нiчога супраць таго, наадварот — былi задаволеныя. Навылёт ведалi, у якiх умовах жывуць Макатуны, i рады былi памагчы.

Ад таго часу, з прычыны такога зблiжэньня мiж Януком i Дуняй, сяброўства iхнае яшчэ больш утрывалiлася. Большую частку дня праводзiлi супольна. Па дарозе ў школу й назад шмат было часу для гаворак. Дзялiлiся мiжсобку, бяз утойваньняў, усiмi пытаньнямi, што iх супольна цiкавiлi. Янук ня бязь зьдзiўленьня спасьцярог, што Дуня шмат аб чым гаварыла з мудрасьцю й дасьведчаньнем старэйшых людзей. Хлапца iнтрыгавалi прычыны гэтых дасьведчаньняў, аж пакуль аднойчы не знайшоў iх кораня.

— Кiм ты, Янучок, думаеш быць як вырасьцеш? — спытала Дуня.

Iшлi дамоў чыгункай. Шарэла. Дзесь воддаль сьцiхаў грукат цягнiка, што нядаўна абмiнуў iх i паймчаўся ўва ўсходнiм кiрунку. Януку так ласкатаў сэрца гэны «Янучок» у Дунiных вуснах, што пару разоў мецiў ужо адудзячыцца тым самым — назваць яе Дунячкай, але не асьмелiўся. Так i цяпер, адчуўшы цяплыню з боку сяброўкi, марудзiў з адказам.

— Нi знаю. Можа, вучыцелем… Але цi ўдасца гэта. У пшэкаў сваiх вунь хоць ты памялом вымятай.

Памаўчалi. Скарынкi зьледзянелага сьнегу па ўзбочынах чыгункi хрупалi пад нагамi. Разглядалi апрануты ў шэрань, казачны ў сваёй зiмовай дрымоце, лес i першыя бледныя зоркi на небе.

— А ты, Дуня? — спытаў Янук.

— Нi знаю, — адказала раптоўна й коратка.

— Ну табе што: выйдзiш за багатага замуж i панаваць будзiш, — пажартаваў Янук.

— Ты папаў, як пальцам у неба. Iкраз багатыя такiх шукаюць!

У ейным голасе быў выразны сарказм.

— Ну дык што тады? Можа, служанкай у тоўстапузага якога пана збадзяiсься? Хiба-ж ня будзiш так рабiць, як твае сёстры…

— Янук, баранi цябе Бог! Як можаш ты аба мне так падумаць!

У словах ейных чуўся такi пярэпалах, зьмешаны з горачай, а ў вачох зазьзяла такая зласьлiвая маланка, што Янук жахнуўся. Нярад быў, што на такую гутарку павярнуў. Цiкавiла яго, што Дуня думала пра сваiх сёстраў. Нiколi-ж дагэтуль не пытаў яе пра гэта. I ўжо iншым разам, калi дзяўчына была, як здалося хлапцу, у гаворцы шчырая, наважыў спытацца.

— Ня гневайся, Дуня, што цябе гэта пытаюся. Што ты думаеш аб сваiх сёстрах?

Пагодны твар Макатунiшкi вомiг захмарыўся.

Поделиться:
Популярные книги

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Полководец поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
3. Фараон
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Полководец поневоле

"Колхоз: Назад в СССР". Компиляция. Книги 1-9

Барчук Павел
Колхоз!
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Колхоз: Назад в СССР. Компиляция. Книги 1-9

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР

Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Стар Дана
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Отмороженный 3.0

Гарцевич Евгений Александрович
3. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 3.0

Мимик!

Северный Лис
1. Сбой Системы!
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Мимик!

Целитель. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель. Книга вторая

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Гром над Империей. Часть 2

Машуков Тимур
6. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 2

Дикая фиалка Юга

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дикая фиалка Юга

Физрук 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Физрук
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Физрук 2: назад в СССР

Возвращение

Жгулёв Пётр Николаевич
5. Real-Rpg
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Возвращение

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант