Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дзярлiвая птушка
Шрифт:

Iншыя жанкi й дзяўчаты да суседнiх паноў на полiва, жнiво цi iншыя польныя работы хадзiлi. Макатунiшка ўпадабала зёлкi. Тут над табой нiхто з паганякай не стаяў. Добра руку набiўшы, завiхнуўшыся, можна было больш, чым у пана, цэлы дзень крукам стоячы, зарабiць. Заробкi йшлi на вопратку й хлеб. Зiмой-жа ў школу трэба было хадзiць, а ў хаце бяда з кожнага кута выглядала.

Ня меў Янук лепшае сяброўкi за гэту ўвiшную, працавiтую й прыгожую дзяўчыну. Сяброўства было, як звычайна мiж падлеткамi — дзiцячае, шчырае, безь нiякiх заднiх думкаў. Сам сабе ня верыў Янук, калi прыгадваў, як да гэтага дайшло.

На краю Лiтоўцаў, пры балоце, на вузкiм лапiкле малаўрадлiвае зямлi стаяла невялiкая хата.

Здалёк выглядала недакончанай. Так фактычна й было. Гадоў пяць таму перанесьлi Макатунiшкi яе зь вёскi. Нанятыя цi ўпрошаныя людзi паклалi зруб, накрылi страху, услалi столь, уставiлi вокны ды й так без гаспадарскага заканчэньня пакiнулi. Iз страхi тарчэлi, быццам замарожаныя скасьцянелыя пальцы, непаадразаныя кроквы, вецер мейсцамi ўжо здолеў пазакасваць i павыскубваць салому. Хата ня мела нават сенцаў. Знадворныя дзьверы адчынялiся адразу ў пакой, што быў i кухняй, i спальняй, i ўсiм чысьценька. Воддаль ад хаты, за дзьвюма паветкамi, як тая квактуха на яйках, прысела меншая будынiна, што служыла разам пуняй i хлевам. Часта чуваць было адтуль скуголеньне сьвiньнi, рыканьне каровы й кудахтаньне курэй.

Нiколi ня быў Янук у гэнай хаце, хоць жыла там сяброўка Дуня з маткай, iзь дзьвюма сёстрамi й iхнымi дзяцьмi. Гэта была сям'я без мужчыны. Стары Макатун — апавядалi тыя, што ведалi, — даўно-даўненька зьбег сабакам сена касiць. Пакуль на той сенакос выбраўся, мала зь яго клёку для сям'i было: усяго, мусiць, што трое дачок прыдбаў. Удосыць нагаравалася Макатунiха, пакуль першыя дзьве падрасьлi. Спадзявалася на лепшае.

Падрастуць, думае, дык падзарабiць якi грош дапамогуць: «Разам якi аруд жыта насыпем, сьвiран склецiўшы, лёну напрадзём-натчом, кусок скаромiны лацьвей завядзецца».

Набегла зусiм што iншае: глядзiць мацi на найстарэйшую й вачам веры не дае — гэтак неяк ненармальна круглець пачала. Тут-як-тут, бач, i новы крыклiвы маленькi чалавечак на сьвет. Гэткага мацi не спадзявалася, бо быў гэта ня той прыбытак, аб якiм гавораць, што ад яго галава не балiць. Тут галава забалела-закружылася. Ды гэта адно пачатак быў. Малодшая, цi то на сястру заглядзеўшыся, цi што, навыперадкi давай: ажно двое адразу. Адкуль? Iзь кiм набегалi? — ламала мацi галаву.

Вясковыя жанкi, што на ўсiм пiльнае вока трымалi, найчасьцей Шпунтова Лявона ў павялiчэньнi Макатунiшынай сям'i вiнавацiлi. Дачкi-ж, як вады ў рот панабiраўшы, каб словам заiкнулiся…

Каб вось ня дзеткi гэтыя, можа-б, i зажылi палюдзку, у чужых пазарабiўшы й сваё куртатае лапiкла зямлi дагледзеўшы. А так… Колькi нi таўчыся, усiх дзiркаў не залатаеш. Ратоў да яды, плячэй да апрананьня, ног да абуваньня хоць аднiмай, а на заробкi адхiнуцца некаму. Хоць ты гвалт крычы!

Мо й саромелася найменшая Макатунiшка Янука ў хату свае маткi калi завесьцi. Можа, ён, з гэтай спрэчнай i незвычайнай сямейкай пазнаўшыся, будзе аб ёй благiя думкi мець. Шмат разумела дзяўчына, усё тое непахвальнае, што аб iх людзi гаворылi, слухаючы. Не лахва была зацёпканую глiняную падлогу, поўзаючых па ёй мурзатых галапупых дзетак Януку паказваць. Або гэныя шырокiя, на ўсю даўжыню сьцяны, палаткi ля пячы, дзе ўсе супольна, як снапы на памосьце, спалi… Навошта каму чужому непаклiканаму носа туды тыцкаць?

Звычайна пасьля Калядаў пачыналiся вандроўкi Макатунiшынай сям'i па людзях, што летам наймiтаў патрабавалi. У гэтага пазычалi мех бульбы, у гэнага — жыта, крупаў цi яшчэ чаго. Варыва ставала свайго, але найгорш iз скаромнiнай было. Так i перабiвалiся з прогаладзi ў посьнiцу.

У добрых людзей адна, а ў Макатунiхi, бывае, ажно тры гаспадынi аднэй чапялой, качаргой, памялом цi вiламi ля печы арудуюць. I калi скупога ў катлах цi мiсках не падзеляць, дрыжыць-трысецца тады ад сваркаў квола збудаваная Макатуновых хата: «Ты ўзяла маё, табе перапала замнога, ты не зарабiла, а сваiх дзяцей маiм кормiш», i гэтак бясконца. За зiмовыя-ж пазыкi адраблялi Макатунiшкi па людзях цэлае наступнае лета й восень. Замiж таго, каб перш зарабiць, а пасьля спажываць, тут наадварот: паўгады цi больш наперад за пазычанае жылi. У вёсцы й ваколiцы Макатуновых нядоля прыказачнай сталася. Здарыцца, што пытае адзiн дзядзька другога: «Ну, як жывеш?» — «Добра, адказвае запытаны, — як Макатуны, нi раўнуючы…»

Адразу ясна. Ледзь ногi валачэ, а аб зьвязваньнi тых прыказачных «куртатых канцоў» i язык мазолiць шкада.

Мо й не была-б сям'я Макатуноў аб'ектам такiх кпiнаў, калi-б ня гэны прырост.

— Гэта-ж нада во, — казала цi раз адна кабета, — каб вас пранцы, сколька папанаводзiць. Самi здыхлы за бульбiнай прападаюць, а тут яшчэ чаго. Саўсiм Бог розум адабраў, суседачка…

Кабеты ня толькi што ня скупiлiся на каляровыя эпiтэты, але аж празь меру перабольшвалi. Як у вадзiн голас, падмацоўваючы ведамай прыказкай аб сучцы й сабаку, Макатунiшыных дачок ганiлi. Такую-ж давалi волю языкам, што, паслухаўшы, падумаў-бы добры чалавек, што ўсе жанкi лiтоўскiя — прос-напраст сьвятыя: дзеткi ў iх цi ня шляхам духа сьвятога нарадзiлiся.

Аб найстарэйшай Макатунiшцы Парасцы, што з выгляду нiякаватая была, казалi, што быццам «ня ўсе дома» ў галаве ейнай. Дык, калi й аб сынку ейным прыгадвалi, то на тое «ня ўсе дома» ськiдку давалi. Калi-ж Параска, як пасьля выявiлася, узялася Сабакевiчаву трухлядзь-прапаганду разносiць, гэткi ейны занятак iзноў-жа на тое самае конта запiсалi.

Куды больш зьвягалi на сярэднюю й нiштаватую з выгляду Алену, што аж двое — хлопчыка й дзяўчынку мела. Жанкi пастанавiлi, што абодва ў Шпунтовага Лявона «цюцелька ў цюцельку ўдалiся й крошачкi пабралi». Парознаму тлумачылi Аленiну лёккадумнасьць, цi што iншае, дый, вядома, да ладу дайсьцi не маглi. Часта й бацьку вiнавацiлi. Яблык, маўляў, далёка ад дрэва не адкоцiцца.

Мяркавалi, што й наймалодшая Дуня ўтаптанай сьцежкай сваiх сёстраў пойдзе. Пастанавiлi, што якраз так, а ня йнакш будзе, дый кропку над тым паставiлi. Папрабавалi-б вы, чаго добрага, свае сумлевы адносна гэтых кабечых меркаваньняў выказаць, вас-бы найбольш руплiвыя жанкi, што з найдаўжэйшымi языкамi, у белы дзень гэт! аж за лiтоўскае балота прагналi-б. Цi льга тады дзiвiцца, што такую агульнапрынятую думку пра Дуню й Януку ў галаву ўвялi.

Надта-ж мiзэрнай з выгляду, сухой як лучына, была Дуня Макатунiшка, калi яшчэ ў пачатковую школу хадзiла. Вучнi-ж — дзецi як дзецi; ад бацькоў удома шмат дрэннага пра Макатуноў наслухалiся, — думалi, што Дуня за iх горшая. Дзяўчынку часта й без прычынаў квялiлi. Так напракудзяць, насоляць ёй, бывала, што адыйдзе на бок, вочкi кулачкамi трэ, каб сьлёзы ўтаймаваць. А заступiцца за яе не было каму. Дзяўчаткi ад сябе гоняць, гуляць зь ёй ня хочуць. Жаль i крыўда непамерная грудзi й горла душаць. Удома-ж ня лепш: вечныя звадкi, галiта. I ня гледзячы на ўсё, што даводзiлася цярпець дома й у школе, Дуня была аднэй зь перадавых вучанiцаў. Як нехта сказаў, «затуканая й загуканая», яна расла наперакор перашкодам, маўклiвая й спакойная.

Можа, i расла-б так дый пасьля й яна ахвярай каторага «сабакi» сталася-б, калi-б на паратунак той дзядзька, матчын брат, не прыйшоў. Сьвет дарогi ён ад Лiтоўцаў жыў. Невялiкi зь яго быў багацей, але канцы з канцамi неяк зьвязваў. Меў добрую працавiтую жонку й двое дзетак: старэйшага за Дуню хлопчыка й дзяўчынку — ёй аднагодку.

— Схадзiла-б ты, дачушка, да Андрэя, — сказала аднойчы Дунiна мацi дачцэ, калi ёй адзiнаццаць стукнула. — Нi раз-жа прасiлi i ён, i Тацьцяна, каб ты прышла ды лета пабыла ў iх. Iзь iхнай Верачкай забаўляцца будзеш, весялей так удзьвюх.

Поделиться:
Популярные книги

Студент

Гуров Валерий Александрович
1. Студент
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Студент

Варлорд

Астахов Евгений Евгеньевич
3. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Варлорд

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Пенсия для морского дьявола

Чиркунов Игорь
1. Первый в касте бездны
Фантастика:
попаданцы
5.29
рейтинг книги
Пенсия для морского дьявола

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Утопающий во лжи 3

Жуковский Лев
3. Утопающий во лжи
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Утопающий во лжи 3

Драконий подарок

Суббота Светлана
1. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.30
рейтинг книги
Драконий подарок

Средневековая история. Тетралогия

Гончарова Галина Дмитриевна
Средневековая история
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.16
рейтинг книги
Средневековая история. Тетралогия

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Кодекс Охотника. Книга V

Винокуров Юрий
5. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга V