Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дзярлiвая птушка
Шрифт:

— Дзядзька, пусьцi, — прасiўся Янук.

— Скажы, чаму дзяўчыну бiў, тады пушчу! — загадаў Захарук.

Янук маўчаў i тузаўся.

— Завошта ён цябе бiў, Дуня? — спытаў рудавусы дзядзька дзяўчыну.

— Нi пушчаiць у школу. Кажыць, каб зь iм нi хадзiла, — дрыжачым галаском скардзiлася пакрыўджаная Макатунiшка.

— Так? — зьдзiўлена зiрнуў проста Януку ў вочы здаравенны дзядзька. — Ты гэта што? Яна цябе пытацца маiць? Чаму-ж гэта?

— Калi яна….
– зацяўся Янук.

— Ну, ну! Што яна? — спанукаў дзядзька.

— Яна — Макатунiшка, от што. Мне ўсе хлопцы наругаюцца,

праходу нi даюць.

— От як! Дык гэта ты думаiш, што ты за яе лепшы, га? Скажы, чым-жа ты за яе лепшы!

Янука як быццам хто доўбняю па галаве ў той момант смалянуў. Нiколi ня бачыў сваiх суадносiнаў з Макатунiшкай у сьвятле такога параўнаньня. Iншыя раней за яго ацанiлi, пастанавiлi, вынесьлi маральны вырок. Янук прыняў той вырок, як добрую манэту. Нiхто-ж раней не пярэчыў, што Макатунiшкi — гэта нешта самае найгоршае й найнiжэйшае. I ён малпаваў iншых.

— Дзядзiчка, пусьцi! Балiць, — прасiўся.

— А будзiш болi бiць?

— Ня буду.

— Ну глядзi-ж, а то дух зь цябе вон, як другi раз злаўлю! — памахаў Захарук пагрозьлiва жоўтым, пазакурваным тытунёвым дымам, пальцам. — Ты ня думай, што ты за яе лепшы. Усе чыста людзi перад Богам роўныя. Толькi адны ёсьцека багацейшыя, а другiя бяднейшыя, адны маюць болi, а другiя менi бяды, от як. А на другiх хлопцаў, каторыя цябе дражняць, плюнь. Яны самi ў школу лянуюцца хадзiць i табе й Дунi зайздросьцяць, от як. Ну, дык ты дзяўчыну ня крыўдзi, а памагай ей. Будзiш цi не?

— Ня буду бiць.

— Дык глядзi.

Часта пасьля вяртаўся Янук да пастаўленага Захаруком пытаньня: «чым-жа ты за яе лепшы?» Падрастаючы ў асяродзьдзi, дзе быў войстры сацыяльны падзел, Янук пераймаў-малпаваў думкi iншых, разважаў прынятымi нормамi й катэгорыямi. Адно было лепшае, а другое горшае, гэта было чорнае, а тое — белае. Макатунiшка была горшая за iншых таму, бо выводзiлася зь бяднейшых, найбольш сацыяльна пакрыўджаных у вёсцы.

Захарукова пытаньне спрычынiлася да завайстрэньня Януковай назiральнасьцi. Пiльней пачаў цяпер прыглядацца Макатунiшцы, дый ужо ня з тэй пазыцыi, што раней, калi дзяўчына загадзя прыдзелена была да групы найгоршых.

Перадумаўшы, Янук ужо гатовы нават быў згадзiцца, што Макатунiшка не абавязкова горшая за яго таму, што яна зь бяднейшых, што прынамсi гэта яшчэ канчаткова не ўстаноўлена; у сваёй ацэне даваў пэўную скiдку на дзяўчынiн характар. Дуня-ж далей трымалася ад яго здалёк. Школу наведвала рэгулярна. Янук заўважыў, што выяўляла немалыя здольнасьцi, матар'ял заўсёды мела добра апанаваны. Адно недахоп сьцiпласьцi замiнаў Януку прызнацца, што з навукай ня горш, чым ён, спраўлялася. Калi-б хлапец прыгадаў яшчэ, у якiх умовах Дуня жыла й што дома амаль ня мела магчымасьцi рыхтаваць школьных працаў, запраўды мо зьдзiвiўся-б, як яна раду дае. Але так далёка думаць цi ацэньваць Бахмач яшчэ ня ўмеў.

Адзiн выпадак зьблiжыў яго назаўсёды з Макатунiшкай.

Гацкую школу наведвалi найбольш местачковыя дзецi польскiх ураднiкаў, чыгуначнiкаў, асаднiкаў ды iншых. Гэта была тая катэгорыя людзей, якiх Янукоў бацька залiчыў да «не твайго носа-палоса». Iхныя кругленькiя пунсовенькiя тварыкi ня звыклi моршчыцца ад нявыгады, а кiшкi ў чэравах — бурчэць ад голаду. Добры мелi абутак, а на вопратцы

рэдка калi дзе латку ўбачыш. Куды там да iх пастуху Януку раўняцца было! Зiмой у iх i канькi, i лыжы, летам i мячы, i рыбалоўнае знарадзьдзе, а часу для гульняў i адпачынку хоць адбаўляй. Яны заўсёды ўлёгцы час праводзiлi. Дзе гэта калi Янук бачыў каторага зь iх пры якой працы.

Прыгадвалася Януку адно цi другое яйка, што мацi зь вялiкай руплiвасьцю адкладала ад тых трох цi чатырох нясушак, каб-жа хаця якi дзясятак назьбiраць; прыгадвалася дбайна й скваплiва зьбiраная ў вялiкiм стаўбуне сьмятана, зь якой пасьля ў маслабойцы-самаробцы масла бiлi, а перагонам i сыраваткай свае дзеткi сытыя мусiлi быць; тварог iшоў на сыр, якi мацi выцiскала ў кружэльнай чыстай торбачцы й пасьля падсушвала. Усё гэта, старанна ашчаджанае, ад сваiх дзетак адабранае, пасьля ў мястэчка мацi на рынак нясе, каб паном прадаць. За тыя-ж скупыя грошы трэба й солi, i газы, i запалкаў, i цукру — усё найнеабходнейшае ў гаспадарцы, без чаго не абыйдзесься. Самi-ж неяк ногi валачылi: то на сыраватцы, полiўцы, то на перагоне, а то часта й у прыгаладзь.

Дык вось гэта й былi тыя самыя дзеткi панкоў, што на цяжка сабраных маткай ласунках гадавалiся й круглелi. Як-жа не ласавацца й не абжырацца iм, калi ў iхных бацькоў усе грошы былi! Яны не даглядалi й не гадавалi, адно спажывалi. Януковы-ж ад цямна да цямна на неўрадлiвай сваёй цi ўрадлiвай панскай нiве кешкалiся, а калi гэта дзеткi Бахмачовы якiя ласункi бачылi? Хiба адно на Каляды цi Вялiкдзень, дый то скупа. Дзiва няма, што Янукова чэрава на лiхой поснай страве бурчэла-жалiлася.

Разважаньнi гэткiя радзiлi ў Янука нялюбасьць да сыценькiх польскiх дзетак. Адылi як на дзiва, хоць часта галодны, Янук на навуку моцна налягаў i хутка адным зь першых вучняў у клясе стаўся. Местачковыя-ж вучнi пачалi глядзець на гэтага худога, сьцiпла апранутага юнака iзь зьдзiўленьнем i зайздрасьцю.

Янук увыдатняўся й iншым. Хаця ў школе забаранiлi гаварыць пабеларуску, асаблiва падчас лекцыяў, ён нiколi не цураўся роднага слова. Як толькi што трэба было да якога беларускага хлопца цi дзяўчыны сказаць, дык як наўмысьля ад нiкога ня крыўся. Мо таму, што адным зь перадавых у клясе быў, настаўнiкi гэта мiма вушэй пушчалi. Не палюбiлi-ж яго некаторыя, «хамам» i «кацапам» пачалi клiкаць ды шукалi нагоды, каб «падцерцi хаму носа». Янук не адказваў на iхныя выклiкi й зачэпкi.

Было двух, што настырлiва Януку на пяткi налазiлi, безь зьняважлiвае зачэпкi рэдка калi мiналi. Сьцiснуўшы зубы, доўга цярпеў хлапец. Ажно аднойчы пастанавiў, што перабiраюць мерку, што далей, то праходу нiдзе не даюць. Калi якой рады ня ўзяць, дык i на галаву ўзьлезуць.

Пры першай нагодзе пасьля такой пастановы насалiў ён тым дакучлiвым, колькi ўлезла. На вынiкi доўга ня трэба было чакаць. Панкi ведалi, што й свiньня, бывае, дзеля свае патрэбы ад карыта адыходзiцца, дык у школе Янука не чапалi. Аднаго дня пасьля школы аж на краю мястэчка Бахмача прыпiльнавалi. Янук ня першы раз удужкi браўся, i пакуль яго ўтаймавалi, дасталося й самiм. Але-ж двух аднаму цяжка асiлiць. Ну й спаганялi-ж ахвоту. Калi зьнядужэлы хлапец ня мог баранiцца, яшчэ паваленага чаравiкамi даканчвалi.

Поделиться:
Популярные книги

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2

Внешники

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Наследник павшего дома. Том IV

Вайс Александр
4. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том IV

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Герой

Бубела Олег Николаевич
4. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Герой

Я тебя не предавал

Бигси Анна
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не предавал

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Гнев Пламенных

Дмитриева Ольга Олеговна
5. Пламенная
Фантастика:
фэнтези
4.80
рейтинг книги
Гнев Пламенных

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Последняя Арена 7

Греков Сергей
7. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 7