Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дзярлiвая птушка
Шрифт:

«Што-ж рабiць цяпер? Як быць?» Думкi, як груганьнё, мiтусiлiся ў галаве, як неспакойныя васеньнiя хмары то сьпяшылi насустрач, то адплывалi ў нябыт.

«А каб Алена ня выбегла наперад, нi заступiлася за мяне, можа гэты баньдзюга й ня стрэлiў-бы… А можа, гэта ў яго так нехаця сталася, бо яна-ж за стрэльбу тарганула… Можа, ён толька пастрашыць хацеў… Бiзгалоўя яго знаiць…»

Пры гэтай думцы й сумлевах аб невядомым яшчэ больш ныла-балела ў грудзёх.

«Усягды яна такая была, наперад iрвалася, зубы сашчамiўшы, хоць самой не па сiлах прыходзiлася, бо хацела, каб другiм лякчэй было… От i галавой налажыла. I нi дарма-ж мусiць-ткi

той сон сасьнiўся. Божачкi мае, гэта як усiроўна якое лiха адчувала. Зьгiнулi-б няхай яны прапалi тыя малiны, каб гэта чалавек… Ды позна, хоць ты вый-крычы, грудзi расьпiрай, дык яе нi ўваскросiш…»

«А як-жа пахаваць? Навет доскi на дамавiну нiма… Людзей папрасiць, каб памаглi…»

Ля могiльнiка павярнулi на хутарную Якубаву дарожку, пераехалi малы мосьцiк, што на канаве ў аселiцах i празь Якубаў двор выехалi на вулiцу.

Народ ля Бахмачовай хаты стаяў цiха, як анямеўшы. Ужо як зусiм наблiзiлiся, людзi расступiлiся, каб даць дарогу пад'ехаць пад ганак. Кмiтава Аўдоля шаптала на вуха Пiлiпавай Аксенi:

— А ягадка-ж мая, а мiленькая, глянь ты на Пракопа.

Завэдзганы крывёй Пракопаў твар быў аб'ектам агульнае ўвагi. Хто Бахмача яшчэ ўчора бачыў, дык сяньня ледзь пазнаць мог. Мутныя вочы глядзелi й, здаецца, ня бачылi. Запушчаная барада й валосы адно акцэнтавалi тое, што Пракоп нейдзе разьмiнуўся з нармалёвым жыцьцёвым нуртом.

Калi Яўхiм стрымаў каня ля самага ганку й мяркаваў, што тут рабiць далей, каб у хату нябожчыцу ўнесьцi, да воза скочыла Аленiна сястра Кацярына. Ухапiўшыся за мёртвую бязладную руку й прыкладаючыся да грудзей замардаванае сястры, пачала галасiць i прыгаварваць:

— А мая ты Аленачка,а роднiнькая сястрычачка,а цябе-ж бiз пары закатавалi,зараньня на той сьвет зьвялi,ых-гых-гых…А ты-ж усё жыцьцё гаравала,а ты-ж дабра ня вiдзiла,а каму-ж ты свайго Пракопа пакiдаiш,а каму-ж ты дзетак астаўляiш? А хто-ж iх будзiць даглядацi?А чаму-ж твая долiчка такая нiшчасная?А ты-ж дабра нiякага ў жыцьцi нi знала,ты-ж сьветлых дзянёчкаў ня вiдзiла…

Натоўп стаяў бязрадны. Цi адна жанчына цiха пусьцiла сьлязу. Да галосячай Кацярыны падыйшоў яе муж Алесь, русы высокi мужчына. Паклаўшы руку на плячо, прабаваў адцягнуць ад возу.

— Каця, нi плач, твой лямант нiчога не паможыць…

Мiкола, пачуўшы пра забойства маткi, яшчэ раней прывёў дамоў Чарнулю, цяпер стаяў крокаў пяць ад возу. Iншым разам саромiўся-б плакаць на вачох у людзей, цяперака-ж нестрыманыя сьлёзы, як гарох, кацiлiся па твары.

— Швагрок, будзь добры, памажы ўнесьцi… Яхiмка, ты таксама… — прасiў Пракоп.

На покуцi пад абразамi ў хаце саставiлi дзьве лавы, паклалi сяньнiк i падушку i ўнясьлi нябожчыцу. Росламу, плячыстаму, дабразычлiваму да людзей парабку Лазоўскага Яўхiму ня рупiла ехаць назад. Ён прывязаў ля плоту каня, падкiнуў яму сена, узяўся палiць i гутарыць зь мяйсцовымi.

Кацярына бралася арганiзаваць жанок, каб памыць i апрануць нябожчыцу-сястру. Пракоп раiўся з Алесем, дзе ўзяць дошкаў на дамавiну, каго папрасiць, каб зрабiў яе, хто-б мог выкапаць дол на могiльнiку й iншае. Перад хатай не суцiхаў гоман. Людзi не разыходзiлiся, а яшчэ больш iх прыбывала. Дзялiлiся ўсiмi дробязямi аб трагэдыi ў лесе, прыгадвалi ўсё добрае аб Алене й лiхое аб лясьнiку.

— Калi-б ты, швагрок, — гаварыў Пракоп Алесю, — i твая Кацярына дагледзiлi-б тут усё, дык мне трэба было скочыць да папа, каб заўтра прыйшоў…

— Добра, я тутака буду глядзець, бяжы, — згадзiўся Алесь.

— Ды й Чарнулю трэба было-б падаiць, — прыгадаў Бахмач. Ён убачыў Мiколу, што стаяў ля парогу, мяркуючы, мусiць, дзе цяпер яго мейсца. — Ты падоiш, Мiкола?

Пакуль той здолеў адказаць, выперадзiла яго Кацярынiна дачка Надзя:

— Я, дзядзечка, падаю.

— Добра, дачушка, ты зробiш, — сказала ёй мацi.

Раўнамерны гоман на двары раптам сьцiх. Тыя, што стаялi перад знадворнымi дзьвярмi ў сенцах, выглядалi навонкi.

— Палiцыя прыехала, — пачулася знадворку й перадавалася з адных вуснаў у другiя аж у хату. У галасох чулася трывожная цiкаўнасьць.

— А гэта-ж якi чорт iх прынёс…

Не пасьпеў Алесь даказаць сваё, як у хату, са стрэльбамi на плячох, увайшло двух: адзiн чарнавусы маладжавы Вадзiмскi й другi, пажылы, Мэндлiк.

— Пахвалёны Езус Хрыстос, — сказаў грубым басам Мэндлiк.

Нiхто яму не адказаў. Людзi насьцярожылiся, пiльна сочачы прадстаўнiкоў улады. Пракоп стаяў побач швагры пасярод хаты. Твар ягоны ўсё яшчэ быў ў крывi. Палiцыянты, убачыўшы гэта, зьбянтэжылiся. Глухое маўчаньне нiчога добрага ня весьцiла.

— Пане Бахмач, мы маем да вас пару пытаньняў. Пан Бжончэк замэльдаваў нам у пастарунак палiцыi панствовай, што вы напалi на яго ў лесе й што ён, у вабароне… — пачаў гэтак Мэндлiк гаварыць да Пракопа.

У Бахмача дрыжыкi прабеглi па целе, моцна да болю сьцiснулiся песьцi.

— Вон! — выбухнуў ён голасна, коратка й адрывiста. — Каб вашага сабачага сьледу тут ня было! Жонку забiлi й яшчэ цяпер тутака мне на вочы асьмелiлiся паказацца! Вон!

Здавалася, што прытаiўся ўвесь сьвет, чакаючы далейшага. У гэну хвiлiну Пракоп запраўды быў страшны. Выглядала, што гатовы быў з голымi рукамi кiнуцца на гэтых азброеных нозьбiтаў «владзы панства польскага», душыць iх кляшчамi рук, аж пакуль сьсiнеюць у перадсьмяротных уздрыгах мяккiя панскiя шыi.

Алесь схапiў Пракопа за руку. Бахмач увесь калацiўся.

— Паночкi, цi-ж вы ня вiдзiце, што тут у нас? Уважце хаця нябожчыцу, калi вы ў Бога верыце, — плаксiвым голасам прасiла Кацярына.

— Вон з маёй хаты кажу! — ня сунiмаўся Пракоп.

— Чакай, пане, чакай, — адкрыў рот Вадзiмскi.

— Страляйце й мяне, вы душагубы!

Iз такiмi словамi Пракоп вызвалiўся ад Алесявай рукi й зрабiў крокi два наперад. Вiдаць, што дзеяў, пабуджаны высокiм эмацыянальным напружаньнем, гатовы кiнуцца на Палякоў. Вочы яго, здавалася, набеглi чырваньню. Апроч гэтых двох у чорнай вопратцы, ён нiкога цяпер навокал ня бачыў. Янук сачыў бацьку iзь цiмалай трывогай i — сам аб гэтым ня ведаючы — захапленьнем. Гэта быў зусiм новы чалавек. Цэлы век перад iншымi гнуў сьпiну, цяперака яе выпрастаў, iшоў вялiкi й жахлiвы ў сваёй злосьцi, наважаны за глоткi схапiць нозьбiтаў зьненавiджанага чужога ладу.

Поделиться:
Популярные книги

Виконт. Книга 2. Обретение силы

Юллем Евгений
2. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.10
рейтинг книги
Виконт. Книга 2. Обретение силы

Вираж бытия

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Фрунзе
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.86
рейтинг книги
Вираж бытия

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Лорд Системы 14

Токсик Саша
14. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 14

Все еще не Герой!. Том 2

Довыдовский Кирилл Сергеевич
2. Путешествие Героя
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Все еще не Герой!. Том 2

Кровь, золото и помидоры

Распопов Дмитрий Викторович
4. Венецианский купец
Фантастика:
альтернативная история
5.40
рейтинг книги
Кровь, золото и помидоры

Live-rpg. эволюция-5

Кронос Александр
5. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
боевая фантастика
5.69
рейтинг книги
Live-rpg. эволюция-5

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Граф Рысев

Леха
1. РОС: Граф Рысев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Граф Рысев

Сильнейший ученик. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 2

Не верь мне

Рам Янка
7. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Не верь мне

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Физрук: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
1. Физрук
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Физрук: назад в СССР

Истинная поневоле, или Сирота в Академии Драконов

Найт Алекс
3. Академия Драконов, или Девушки с секретом
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.37
рейтинг книги
Истинная поневоле, или Сирота в Академии Драконов