Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дзярлiвая птушка
Шрифт:

Ужо раз даў належны iм адпор. Гэта-ж прыйшлi былi ў ягоную хату й хацелi ад яго Бог ведае чаго. Перш замардавалi жонку, а тады, мусiць, цi не прабавалi тлумачыць яму й iншым сялянам, што гэта ён, Пракоп, напаў на Бжончка й што гэны бедны лясьнiк, калi баранiўся, дык забiў Бахмачыху.

Пракоп гэных людзей не спалохаўся й даў iм адбой. У вачох мiгацеў пазалочаны арол — сымбаль чужога ладу. Да таго-ж было ўзбушавала ў грудзёх, што нозьбiтаў нялюбае птушкi вытурыў за дзьверы.

А пасьля… Што-ж пасьля? Усё яно йшло-паўзло, як быццам увосьнi, у густой iмгле. Ледзь-ледзь

распазнаваў Пракоп зарысы навакольнае мiтусьнi, што называлася йснаваньнем, ды так брыў некуды наўгад. У гэных зарысах найбольшае й цантральнае мейсца займала мёртвая постаць найбольш любай i дарагой сяброўкi.

I цяпер ён вось тут, у сьвятаровым пакоi. Ведаў, чаго прыйшоў. Сядзеў як зьдзервянелы, чакаў. Там дзесьцi за сьцяной чуваць былi звонкiя галасы й рогат моладзi. Хрыпеў-задыхаўся нейкi голас у сiпатай грамафоннай трубе. Што да iх Пракопу? Яны для яго як-бы не за сьцяной, па суседзтву, а на другiм канцы сьвету былi. Якая-ж цяпер вялiзная продань мiж тым, што адбывалася ў ягоным сэрцы й тым, што навокал. Зь iншага пакою даляталi мужчынскiя й жаночыя галасы, бразгат судздзя. Там ядуць цi што — Пракоп не прабаваў угадваць.

Пракоп быў зусiм абыякавы да таго, што адбывалася навокал. Нават, каб хто прыйшоў, узяў за руку ды сказаў: лезь вунь, Пракоп, праз гэнае вакно, — бяз одуму палез-бы.

Вочы яго ўжо каторы раз затрымлiвалiся на нечым сьветлым, што ляжала на падлозе ля парогу. Цi ня белае гэта што? А мо, яно толькi некалi было белае? Цяперака такое затаптанае, завэдзганае, што цяжка гадаць пра колер. Рызман, мусiць, нейкi. Пракоп пацiкавiўся й пачаў разглядаць пры млявым сьвятле малой лямпы. На гэтай вялiкай шмаце, што служыла дзяружкай пад ногi, пачаў адрозьнiваць нейкiя павышываныя каляровыя ўзоры. Былi яны якраз такiя, якiмi вясковыя жанчыны цi дзеўкi аздабляюць ручнiкi, настольнiкi, кашулi. — «Гэта-ж, мусiць, i будзiць вялiкi ручнiк», — мяркаваў Пракоп.

I тады прыгадаў: людзi цi адзiн раз гаварылi, што Абухаў ручнiкамi й посьцiлкамi падлогi ў хаце засьцiлае. А Божа-ж мой! Можа, каторая парахвiянка прынесла ў царкву, каб на якi абраз павесiў. I ягоная-ж нябожчыца Алена цi раз ручнiкi ўзорамi вышывала ды ў царкву дарыла. Ды цi толькi адны ручнiкi. А гэта вось пад нагамi адзiн мо якраз i быў Аленiн. Божа-ж ты мой! Пракоп аж жахнуўся, разважаючы такую магчымасьць, што вось перад iм ля сьвятаровага парогу, завэдзганы гразёй, вышываны можа рукамi нябожчыцы ручнiк.

Цi-ж не памятае ён, зь якой руплiвасьцю, стараннасьцю й адданасьцю папацела яна, вышываючы, як прыгожа й памастацку пад ейнымi спрактыкаванымi пальцамi расьлi, расьлi й зацьвiталi тыя палатняныя нiтачныя васiлькi? Гэта-ж нi для каго iншага, а для самога Бога рабiла яна. Думала, мусiць, што праца ейная аздабляць будзе вобраз Стваральнiка цi iншага сьвятога дзе на якiм абразе. А тутака, на табе! А колькi-ж такiх ручнiкоў, цi iншага, вытканага працавiтымi мазольнымi рукамi сялянкаў было ў iншых сьвятаровых пакоях пад нагамi? Дык вось як ён шануе працу пабожных парафiянак!

Цяжкiмi крокамi на калiдоры зарыпела падлога, i ў дзьвярох вырасла мажная, аздобленая чорнай барадой, постаць Абухава.

— Ты ка

мне? — спытаў сьвятар.

— Га? — ускочыў Пракоп з крэсла iз прашмуляным цыраватым сядзеньнем.

— Я спрашываю: ты ка мне? Што з табой?

Абухаў выглядаў, быццам устаў ад доўгага «чаепiцiя». Нос i твар былi чырвоныя, вочы памутнелыя ад гарэлкi. Цi раз бачыў Пракоп гэтыя вочы ў царкве пры алтары. Тады яны былi йнакшыя — куды прыемнейшыя; можа, таму, што да Бога ў высi падносiлiся. Цяперака-ж як-бы шукалi й не знаходзiлi апоры, быццам ня ведалi, на чым iм затрымацца й цi затрымацца наагул. Бегалi-коўзалi па Бахмачу й нейдзе воддаль ззаду за iм.

— Я да вас, бацюшка, iз просьбай, — пачаў Пракоп.

— Ну што? Гавары, гавары! — наглiў сьвятар, гледзячы на гэтага басанога, у зацяганай вопратцы, селянiна.

— У мяне нiшчасьце, бацюшка… Жонка мая, яе сягоньня лясьнiк…

Далей не хапiла паветра. Каторы ўжо раз той чорны вобраз нядаўнай трагэдыi кружыў уваччу, аддаляўся. Сьвятар маўчаў.

— … лясьнiк у леся яе забiў…

— Гм… Упакой Госпадзi душу яе, — зусiм механiчна адлепятаў Абухаў. — А чаму-ж ты ў лес у празьнiк пашоў? Нi знаеш, што ў царкву далжон быў?

— У буднi дзень нiма калi, бацюшка, работа…

— Заўтра харонiш?

— А калi-ж… Адкладаць нiма як.

— Два пуды жыта.

Пракопавы думкi ў той час былi так расьцярушаныя, што ён зусiм забыўся, што сьвятар можа вялiкую цану засьпяваць. Думаў, што праслухаўся.

— Як, бацюшка, кажаце? — спытаўся.

— Два пуды жыта дасi, то пахараню.

Памылкi не магло быць. За паховiны сьвятар пытаў два пуды жыта. Пракоп цяпер прыгадаў, што ў ягонай хаце даўно свой хлеб зьвёўся, ужо колькi на пазычаным, а то й зусiм ня бясхлебiцы перабiвалiся. У ягоным сьвiране й мышам не было чаго есьцi, мусiць цi не ў суседзкiя перабралiся. А гэты вось сыценькi брухаты чалавек стаяў перад iм i наспакайней у сьвеце засьпяваў такую вялiкую цану, што Пракопу той апошнi дух ад неспадзеўкi заняло.

— Бацюшка, дзе-ж я гэта iх вазьму? Сам вуньдзiка бяз хлеба ўжо сколька часу… Вы-ж Богу служыце, дык, можа, беднаму пасобiце…

— Два пуды жыта, кажу. Нi дасi, то й гаварыць ня буду.

— I нi ўрадзiла-ж ў мяне сёлета, нi дай ты, Божа, майму нiпрыяцiлю. А дзе-ж яшчэ тоя жнiва. Ну, алi можа як сажну, дык заплачу… Што ўжо з вамi зробiш…

У Пракопа млелi ногi, ён ледзь стаяў. Пякло ў сярэдзiне. Ад таго нiшчымнага сьнеданьня нiчога ў роце ня меў. Яму патрэбная была цяпер матар'яльная й маральная падтрымка.

— Ня буду я ажыдаць, пака сажнеш. Заўтра, как пахараню, тады й заплоцiш. Ну то как?

— Нi магу, бацюшка, памiлуйце! Цi-ж вы беднаму ня можаце паспагадаць, папусьцiць трохi хоць?

— Нi прыеду. Iдзi нанiмай каго дзiшавей, а мяне не ажыдай!

З гэткiмi словамi сьвятар выйшаў з пакою. Вярнуўшыся ў ядальню, ён рассасулiўся на шырокiм выгадным крэсьле й зьвярнуўся да Пцiчкiна:

— Ну то што? Можа яшчэ па румачке?

— Ну эта как вы… Чалавек зачэм прыхадзiл?

— На пахароны прасiл. А плацiць ня хочэт. Гаворыць, што нету ў яго. Я атказался, — спакойна тлумачыў Абухаў, налiваючы манапольку.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Имя нам Легион. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 4

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Начальник милиции. Книга 5

Дамиров Рафаэль
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 5

Пенсия для морского дьявола

Чиркунов Игорь
1. Первый в касте бездны
Фантастика:
попаданцы
5.29
рейтинг книги
Пенсия для морского дьявола

Низший - Инфериор. Компиляция. Книги 1-19

Михайлов Дем Алексеевич
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Низший - Инфериор. Компиляция. Книги 1-19

Мастер 4

Чащин Валерий
4. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер 4

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ветер перемен

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ветер перемен

По дороге пряностей

Распопов Дмитрий Викторович
2. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
По дороге пряностей

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Повелитель механического легиона. Том I

Лисицин Евгений
1. Повелитель механического легиона
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том I