Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дзярлiвая птушка
Шрифт:

У пакоi было нязручнае маўчаньне. Жанчыны й Пцiчкiн шматзначна пераглянулiся.

— То за ваша здароўе! — падняў Абухаў чарку.

Пракоп быў ашаломлены да рэшты. Чуўся так, як чалавек, што сьцякае кроўю. Выцягнуў руку з прозьбай, каб яму дапамаглi, перавязалi раны, агледзелi, а тыя, замiж помачы, укалолi ў найбольш кволае й балючае мейсца. Адылi не фiзычную рану зрабiў зрабiў Пракопу Абухаў. Рана была шмат цяжэйшая й глыбейшая.

Не памятаў, колькi яшчэ, як аслупянелы, стаяў у пакоi, калi выйшаў. Ногi пацяжэлi, быццам iх хто волавам налiў. «Два пуды жыта. Нi дасi, то й гаварыць ня буду» — надакучлiва зьвiнелi сьвятаровы

словы. Пракоп быў чалавекам глыбока веруючым. У яго галаве не магло зьмясьцiцца, што сьвятар ня толькi задумаў гандлявацца зь iм у час такога цяжкога сямейнага няшчасьця, але зусiм адмовiўся на паховiны прыехаць.

Зьнясiлены фiзычна, дабiты маральна, Бахмач ня толькi што ня мог разважаць лягiчна, але нават думаць пасьлядоўна. I выглядала, што хвалi тэй рабушаванай ракi, у якой апынуўся сяньня пасьля абеду, цяпер канчаткова яго праглынуць. I ад Бога няма помачы й ласкi. За што-ж Бог так яго карае? Цi-ж нябожчыца можа быць пахаваная безь сьвятара, бяз слова Божага?

Не памятаў, як доўга йшоў. Цемра была, як пальцам у вока. Здавалася, што з дарогi зьбiўся. Пастаяў крыху, паслухаў, у якiм баку чыгунка. З Гацяў далятала галёканьне цягнiка. Бахмач наважыўся адпачыць, сеў на нейкi камень, далонямi падпёр твар. У галаве хаос думак бушаваў, быццам тое чорнае груганьнё ў мiнулую вайну над трупамi ў Гараватцы. I хаос гэты, пры росьце эмацыянальнага паднечаньня, яшчэ большаў.

Сяньня ранiцай яшчэ жыў у сонечным сьвеце. Калi пасьвiў Чарнулю пры дарозе, ён вокам сына гэтае зямелькi, якому любае кожнае дыханьне й колер ейны, назiраў нараджэньне новага дня, бачыў, як прырода славiла Бога.

Пракопаў сьвет быў малы й цесны. I з кожнага кута яго шчэрыла зубы вялiкая галiта й цяжкая нядоля. Але ён, за тым кароткiм выняткам часу, калi працаваў у Пецярбургу, ня ведаў iншага сьвету. Тутака нарадзiўся, вырас. Колькi папрацаваў, папацеў, пагараваў, каб заваяваць сабе права грамадзянства ў гэтым сьвеце, зьвiць сваё, няхай сабе сьцiплае, гняздо, ня быць апошнiм мiж апошнiх. Карэньнi ягоныя, як гэнага шматстагодняга дуба на сугры Гараваткi, сягалi глыбака ў гэтую зямлю. Цяперака-ж, здавалася, гэтыя карэньнi падсякалi. Пракоп пахiснуўся, трацiў раўнавагу. Дзе-ж шукаць апоры?

Дзе падзелася тая залатая нядзельная ранiца? Адыйшла яна, беспаваротная, адплыла ў вечнасьць, у нябыт. А зь ёю, здавалася, сплыло да рэшты Бахмачова жыцьцё. Мусiць, ранiца тая была Бог ведае як даўно; так шмат чаго здарылася ад гэнага часу. Не хацелася даць веры, што яна, сьветлая й шмат абяцаючая, была яшчэ тутака колькi гадзiн таму назад. Пракоп за гэты дзень пастарэў гадамi. Цяпер бачыў перад сабою цемрай ахутанаю, нязглыбленую бездань. З аднаго боку злосна-агiдны руды каржакаваты лясьнiк, а з другога — чарнабароды поп, штурхалi яго ў тую продань. Падаў i ляцеў, дарэмна махаючы рукамi й нагамi, каб за што зачапiцца, утрымацца. I цi будзе ўжо адкуль якi ратунак?

— Давай, галгане едэн, ягады, ато застрэлю! — крычэў каржакаваты чалавек iз стрэльбаю ў руках. Побач грозна вурчэў i скалiў iклы вялiкi ваўчар-сабака.

— Нi дасi два пуды жыта, то нi пахаваю! — зьдзеквалiся ў цеменi дрыжачыя пэйсы ў чорнай барадзе.

— Божа, ратуй! Згаварылiся! Жывога ў магiлу загоняць! — стагнаў Бахмач. Ён падняў галаву ўверх, аж да зыркiх у начной цеменi зораў, паволi перахрысьцiўся. Устаў з камяня, як прывiд у дзёгцi ночы паклыпаў у той бок, дзе яго чакалi. Тамака жывыя, дабразычлiвыя людзi, сябры ягоныя. Там ён

патрэбны. Дык трэба йсьцi…

XIV

Пракопаў Янук да гэнай нядзелi нiколi лоб-у-лоб не сутыкнуўся iзь сьмерцяй. Нельга сказаць, каб сьмерць была для яго навiной. У ягоным уяўленьнi сьмерцi былi дваякiя: адны — гэта тых, што адпраўлялi на вясковы могiльнiк лiтоўскiх людзей, а другiя, гэта тыя, аб якiх гаварылi настаўнiкi гiсторыi ў школах. Першыя, вядома, былi побач. Маладому хлапцу здавалася, што яны былi нялюбымi, бо, калi каго хавалi, дык надта-ж многа галасiлi. Адылi хоць на iх наракалi, запярэчвалi iм права да зьяўленьня ў вёску, сьмерцi гэтыя прыходзiлi няпрошаныя. Мусiць, мелi яны ў Лiтоўцах такое самае права, як, прыкладна, жыта, што каласiла нiвы, салаўi, што сьпявалi па гаёх i дубровах ды ўсё чыста iншае, што бытавала навокал.

Тыя сьмерцi, аб якiх гаварылi настаўнiкi ў школах, належалi, мусiць, да зусiм iншае катэгорыi. Iх называлi слаўнымi, гэройскiмi, ды яшчэ й ахвярнымi. Як дзяцюк у касавiцу траву, касiлi яны адважных людзей на палёх баёў. Людзi гэныя былi найчасьцей у росквiце маладосьцi, фiзычных сiлаў i ваеннага спрыту. Днi iхнай гiбелi памiналi пасьля доўгiмi гадамi, некаторым ставiлi помнiкi, прысьвячалi адмысловы час, каб аддаць належную пашану. Значыцца, iхныя сьмерцi не былi дарэмнымi: яны былi патрэбнымi, каб вольна жылi тыя людзi, што прыходзiлi пасьля.

Сьмерць свае маткi юнак ня мог прыдзялiць анi да першае, анi другое групы. Гэта ня толькi таму, што была яна бязьлiтасная й брутальная, што матка сканала з рукi чужога й бессардэчнага забойцы, але перадусiм таму, што яна ў поўнай i жахлiва-гвалтоўнай сваёй велiчы першы раз станула перад пастухом Януком, забрала найбольш любую яму йстоту. Хлапец разгубiўся, спалохаўся. Сьлёзам не было супыну. Цэлы надвячорак i вечар, як п'яны, сноўдаўся ля бацькавай хаты, нiдзе не знаходзячы сабе мейсца й патолi.

Зь мiнулага вырастаў i прамянiўся перад iм дарагi матчын твар; ласкаў-суцяшаў яго, тулiлi да сябе матчыны грудзi. Голас вымаўляў словы спагады, падтрымкi. Ведаў Янук, што голас гэны ня здольны быў да рэзкага слова нават тады, калi капрызамi сваймi гнявiў матку. Матка была для яго ўсiм на сьвеце: апорай у злыбядзе, сябрам у дарозе, крынiцай сьвятла й ласкi, пацехай i радасьцю.

Цi праўда гэта, што яна адыйшла? А мо, гэта толькi благi сон? Не, ня сон гэта. Вунь на покуцi ў хаце пад абразамi — пажаўцелая й страшная — гэта была яна. Гэта не кашмар. Жаль душыў i расьпiраў юнаковы грудзi. Наапошку не было ўжо чым плакаць: перасохлi сьлёзы. Быццам жарства, нешта сухое дзёрла ў горле.

Як нiколi, людна было ў той вечар ля Бахмачовай хаты. Людзi прыходзiлi, цiха заглядалi праз адчыненыя дзьверы ў хату, упоцемках поўнiлi сенцы, як пчолы пасьля працавiтага дня ў вульлi гудзелi на вулiцы. Выглядала, як быццам сабралася тут усенароднае веча.

Цяжка прыдушыла народ польская акупацыйная ўлада. Адылi гвалт гэны, асаблiва апошнiмi часамi, рэдка выяўляўся ў такой зыркай хворме, як сталася гэта сяньня ў скарбовым лесе. Нават тыя, што так цi йнакш шлi ўладзе насустрач, спатуралi ёй, або ў найлепшым выпадку былi пасыўнымi, цяперака пабачылi ейны запраўдны твар у поўнай нагласьцi й брыдоце. Усе былi паднечаныя, некаторыя-ж — да лютасьцi злосныя. Полымя нянавiсьцi разьдзьмухваў той просты факт, што безабаронная ахвяра была цяжарнай. Значыцца, замардаваў лясьнiк не аднаго, а двох чалавек.

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Ведьма и Вожак

Суббота Светлана
Фантастика:
фэнтези
7.88
рейтинг книги
Ведьма и Вожак

Темный Кластер

Кораблев Родион
Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Темный Кластер

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Обыкновенные ведьмы средней полосы

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Обыкновенные ведьмы средней полосы

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Ненастоящий герой. Том 1

N&K@
1. Ненастоящий герой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Ненастоящий герой. Том 1

СД. Том 17

Клеванский Кирилл Сергеевич
17. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.70
рейтинг книги
СД. Том 17

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25