Фаўст
Шрифт:
Уваходзіць вучань.
Вучань
Прабачце, што прыходжу рана З павагай шчыраю да пана, Турбуючы для кансультацый Асобу, вартую авацый.Мефістофель
Я вашай ветлівасці рад, Такіх, як вы, у нас няшмат. Ці выпадала вам вучыцца?Вучань
О, я хачу да вас прасіцца. З сабою я прынёс здалёк Натхненне, розум, кашалёк; Бацькі мне дома не давалі волі — Хачу вучыцца ў вашай школе.Мефістофель
Тады візіт як нельга больш дарэчы.Вучань
СказаўшыМефістофель
Нішто, прывыклі б пакрысе. Ці ж бо не гэтак цяжка і дзіцяці Прывыкнуць з першых дзён да маці? Пасля, глядзіш, са смакам, прагна ссе.— Так ад грудзей навукі, прыйдзе час, Ніхто не адарве і гвалтам вас.Вучань
Прыпаў бы я да мудрасці грудзей, Але парайце мне, шукаць іх дзе?Мефістофель
Кіруючыся ў навуковы свет, Які ж сабе абралі факультэт?Вучань
Мне імпануе тып універсала І прыдалася б ваша дапамога: Хачу, каб думка меж не знала,— Навукі знаць хачу, прыроду, бога.Мефістофель
Тады знайшлі вы ўсё на вашы густы. Аднак прашу — без гуляў, без распусты.Вучань
Вучобе я аддам і дух і плоць, Сябе трымаць гатовы ў чорным целе. Вы ж, думаю, не будзеце супроць Вакацый летніх, свята і нядзелі?Мефістофель
Цаніце час найболей з усяго! Карысць бярыце поўніцай з яго. Таму ваш першы крок у людзі Collegium logicum{30} хай будзе. Там духу вашаму дадуць работы: Душу ў гішпанскія абуюць боты{31}, Каб вы пасля абачліва маглі Ступаць па сцежках думкі і зямлі, Навучаць вас, што і такі працэс, Як есці, піць, усякі траціць сэнс, Калі камандай «раз-два-тры» здавён Не вымуштроўваецца ён, Не кажучы пра думак цёмны лес, Бо фабрыкуюць іх усё адно, Як ткач на кроснах палатно, Калі сюды-туды чаўнок пускае І ніткі бердам падціскае. Так і філосаф вам дакажа, Як знітавана думка наша: Як першая спрычыніла другую, Другая — трэцюю, а тую Як у чацвёртай адшукаць, Каб вывады лагічна ткаць, І што без першай і другой Не мае сэнсу ўвесь навой. Так вучні ўсе на кроснах ткалі, Але не ўсе ткачамі сталі, Бо іншы рэч жывую спазнае — І выганяе дух жывы з яе, Усе канцы ў руках сваіх трымае, А як у вузел іх звязаць — не знае. У хіміі encheiresis naturae{32} то завецца — Так хімія сама з сябе смяецца.Вучань
Не ўсё мне ў думках вашых ясна.Мефістофель
О, не бянтэжцеся заўчасна: Навучаць вас рэдукаваць, Па нормах класіфікаваць.{33}Вучань
Вам гэта ўсё як «раз-два-тры», А мне — спрабуй перавары.Мефістофель
Каб мела добры вынік ваша праца, За метафізіку патрэбна ўзяцца, Навукай гэтай мудрай, дарагі, Вы найвастрэй адточыце мазгі. Бязглуздзіцу ці сэнс яна адразу Адзець умее ў слова альбо фразу. Але хацеў бы я, каб вы спачатку Прыладзіліся да майго парадку: Пяць лекцый кожны дзень у нас, І па званку з’яўляцца трэба ў клас, І ўвесь зададзены дамоў урок Павінны знаць вы назубок, Настаўніку глядзіце ў рот, не ўбок, І ўсё, што ў кнізе,Вучань
Лічу ўсё гэта зразумелым І бачу ўжо карысць умоў: Усё, што чорным запішу на белым, Спакойна панясу дамоў.Мефістофель
Дык выбірайце ж факультэт!Вучань
Юрыспрудэнцыя мяне не вабіць.Мефістофель
Я дастаткова ведаю прадмет, Каб у віну вам гэтага не ставіць. Законы прававой маралі Мы ад эпох мінулых атрымалі У спадчыну, нібы хваробу, Што з роду ў род усім грызе вантробу. І мы чужыя сплачваем падаткі, Грахоў бацькоўскіх кволыя нашчадкі. Дурнота мудрай стала, зло — з дабра, А што прыродным правам жыць пара, Забылі мы пра гэта, ані згадкі.Вучань
Умацавалі вы мяне ў агідзе. Шчаслівы той, хто ў школу вашу прыйдзе! За тэалогію, магчыма, лепш узяцца?Мефістофель
Баюся, тут я вам не лепшы радца. Прадмет складаны і славуты, Дзе заблудзіць за ўсё прасцей — Адрозніць лекі ад атруты Ніхто не ўмее між людзей. Вы слухайце настаўніка свайго І прысягайце словамі яго, Бо толькі слову адамкнецца брама Таго загадкавага храма, Дзе ёсць і пэўнасць і аплот.Вучань
Аднак ва ўсякага жывога слова Павінна быць рэальная аснова!Мефістофель
Магчыма! Толькі — што шукаць турбот! Бо, зрэшты, там, дзе сэнсу мала, Мы круцім словам дасканала; Са слоў складаюцца ідэі, тэмы, Са слоў будуюцца сістэмы, Нам слова трэба паважаць, Ні ў якім разе не скажаць.Вучань
Даруйце, што настырна прыстаю, Але прасіць асмельваюся вас Мне думку выказаць сваю Пра медыцыну — пару фраз. За тры гады збярэш няшмат — Не абысціся, знаю, без парад, Тут без падказкі не ўладкуеш справы, Наперад ні на крок не рушыш.Мефістофель (сам сабе)
Ну, годзе, у мараль залезлі мы па вушы ж, Вярнуся да будзённае забавы.(Уголас.)
Дух медыцыны просты, ясны: Вялікі і малы спазнайце свет, І хай усё ідзе на лад уласны, На богам вызначаны ступіць след. Свой арганізм навукаю глуміць Няма чаго, дапытлівы мой друг, Хто ўмее момант ухапіць — Той і мастак і зух! У вас пастава ёсць, манеры, Вы храбры, спрытны, далікатны, А хто ў сябе паверыць здатны, Той стане ідалам чужое веры. Адметны такт патрэбен да кабет — Жанчынам трэба ж кавалеры! На ўсе іх «вохі», «ахі», енкі Заўсёды медык знойдзе лекі: Ім дапаможа тытул ваш, дыплом, Хоць будзьце вы асёл аслом. А ў вас ёсць нейкі ўсё ж запас. Тут нават дурню карты ў рукі: Вы возьмеце сваё за раз І з пацыенткі і з навукі — Праверце пульсік у паненкі, Пасля абстукайце каленкі, А там, прыветлівы, паслужлівы, прывабны, Абвіце спрытна станік зграбны: «Ах, ясачка, анёл нябесны, На вас гарсэцік ці не цесны?»Вучань
Якраз, што трэба мне. Наш брат умее…Мефістофель
Тэорыя — сухая, дружа мой, а дрэва Жыцця заўсёды пышна зелянее.Вучань
Я нібы ў сне! То ж гэта трэба! А ці не можа пан згадзіцца, Каб я прыйшоў яшчэ раз павучыцца?Мефістофель
Усім, што маю, рады падзяліцца.Поделиться:
Популярные книги
Муж на сдачу
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб
1. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Око василиска
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Я граф. Книга XII
12. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
В теле пацана 6
6. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Ты предал нашу семью
2. Предатели
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 6
6. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Маверик
4. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
В ожидании осени 1977
2. Регрессор в СССР
Фантастика:
альтернативная история
7.00