Чтение онлайн

на главную

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

(Выходзіць.)

Мефістофель

Арыгінал! Ідзі ты, знаеш… Маладзён! З сябе яшчэ ён строіць нешта! Усё мне гэта толькі смешна, Бо ўжо вядома з даўніх-даўніх дзён. Аднак, бадай, цяпер па ўсім відно, Што кроў у ім яшчэ не згусла; Ды, як бы ні брадзіла сусла, А будзе брага ці віно.

(Да моладзі ў партэры, якая не апладзіруе.)

Я дараваць заўжды гатовы Няспеласць і душэўны лёд. Мае ацэніце вы словы, Да
чортавых дажыўшы год.

Лабараторыя ў сярэдневяковым стылі

Вялікія нязручныя прылады для фантастычных мэт.

Вагнер (каля ачага)

Гучыць ужо шчымліва звон, Дрыжаць пашэрхлыя муры, І ў гэтым бачу я закон. Працэс у колбе, унутры, Не можа доўжыцца бясконца. А вось ужо блішчыць і донца, Вось бачу, вугалёк чырвоны Пунсовай іскраю мігае, І зыркі аганёк ягоны Цямноцце ночы разганяе. Каб толькі не пагасла ў печы! Ах божа, ходзіць нехта… Голас нечы…

Мефістофель (уваходзячы)

Вітаю вас і вашу ўдачу!

Вагнер (спалохана)

Вітанне! З радасцю вас бачу!

(Ціха.)

Прашу цішэй, у колбе тут Здзяйсняецца вялікі цуд. Стварэнне Жывога чалавека.

Мефістофель

Ну?! Якую ж пару Запхнулі вы ў шкляную тару.

Вагнер

Вялікім, пошлым прыніжэннем Істотна ўзятых прынцыпаў расплоду Лічу струхнелую методу. Пяшчотка-плоць, што ўсім жыццё дае, І той імпэт жывы, што з плоці б’е, Каб зноў у новым целе паўтарыцца І па-старому з іншым целам зліцца,— Дагмат абсурдны, не для новай школы! Так плодзяцца няхай бязмозглыя жывёлы. А чалавек вышэй! Пачатак чалавечы Павінен адмысловым стаць. Дарэчы,

(Да ачага.)

Блішчыць! Глядзі! У гэтай чаднай печы Надзеі скора спраўдзяцца мае. Я ведаю, што сумесь розных рэчыў (А толькі гэта змест жывы дае) Складзе і цела, і шкілет. Я разгадаў даўно жыцця сакрэт: І плоць, жывую плоць, без родавых пакут Спакойненька ствару я ў колбе тут.

(Зноў да ачага.)

О! Творыцца! І згустак чорны Паволі складваецца ў формы. Мая работа марна не прапала — Бо што прырода арганізавала, То наша воля цвёрдая і сіла Цяпер даследчым розумам стварыла.

Мефістофель

Хто доўга жыў, той знае вашы цуды, Нічога новага не ўбачыць ён: І я, вандруючы спакон, На штучных людцаў наглядзеўся ўсюды.

Вагнер (уважліва сочыць за колбай)

Блішчыць субстанцыя… плыве… Яшчэ хвіліна… міг… і ажыве! Няхай
мой план на выгляд дзікі,
Аднак у будучым наш мозг вялікі Утворыць дасканалы, невантробны Мозг-сінтэз, нашаму падобны.

(З захапленнем разглядвае колбу.)

Звініць, блішчыць чароўна шкло І выпраменьвае святло, А ў колбе вырасла да вечка Жывое цельца чалавечка. Прыроды тайна паддалася мне! Жыцця ўжо мной уведана аснова. Вы чуеце? Ужо на дне Гучыць… Гучыць жывая мова!

Гамункул{158} (з колбы Вагнеру)

А вось і я! Дзень добры, татка! Бязгрэшнага зачацця я дзіцятка! Дык пацалуй, дай буські ад душы! Не цісні гэтак! Шкла не раздушы: Прыроднае — ў бязмежжы і імкненні, А штучнае — ў граніцах і замкненні.

(Мефістофелю.)

Каго я бачу! Дзядзечка-шальмец! Як ты дарэчы. Проста маладзец! Калі ўжо выпадак цябе ці лёс У палестыны нашыя занёс, Парай ад сэрца мне, як карацей Знайсці шляхі да працы і людзей.

Вагнер

Дай мне сказаць! Даўно наспела, Усіх турбуючы, праблема, як жа так Дапасаваліся душа і цела, Што не разлучацца ў жыцці ніяк? Між тым вядома — недарэмна Яны варожыя ўзаемна.

Мефістофель

Душу пяшчотную не руш. Спытай: чаму не ладзяць жонка й муж? Чаго вас, пане, ў эмпірэі цягне? Тут справа ёсць — дзіцятка працы прагне.

Гамункул

Што ж мне рабіць?

Мефістофель (паказвае на бакавыя дзверы)

Спяшай хутчэй углыб жыцця.

Вагнер (замілавана гледзячы на колбу)

Якое абаяльнае дзіця!

Дзверы адчыняюцца — Фаўст на ложку.

Гамункул (здзіўлена)

Аб’ект цудоўны.

Колба выслізгвае з рук Вагнера, лётае над Фаўстам і асвятляе яго.

Чысты рай! Цяністы гай, лясны ручай! Купальшчыцам раздолле! — Чароўнасць, свежасць, хараство. І вось адна ў бліскучым коле — Дачка герояў слаўных, бажаство, Нагою лёгкаю нясмела Ступае з берага ва ўлонне хваль, Каб полымя яе святога цела Лагодна астудзіў вады крышталь. Аж раптам плёскат, шум на воднай гладзі! Бягуць, спалохана схапіўшы плацці, Дзяўчаты мілыя. Адна царыца Стаіць спакойная і не баіцца — Як рада ласцы ўладніцкая веліч! І кволіцца пяшчотна лебедзь-каралевіч Ля ног яе… Смялее ён… І тут ад скал Туман, як вэлюм белы, наплывае І ад маіх вачэй хавае Салодкі, радасны фінал…
Поделиться:
Популярные книги

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Набирая силу

Каменистый Артем
2. Альфа-ноль
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
6.29
рейтинг книги
Набирая силу

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Треск штанов

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Треск штанов

LIVE-RPG. Эволюция 2

Кронос Александр
2. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.29
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция 2

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Последний попаданец 11. Финал. Часть 1

Зубов Константин
11. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 11. Финал. Часть 1

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Изгой. Трилогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.45
рейтинг книги
Изгой. Трилогия

Физрук 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Физрук
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Физрук 2: назад в СССР

Адепт. Том второй. Каникулы

Бубела Олег Николаевич
7. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.05
рейтинг книги
Адепт. Том второй. Каникулы