Чтение онлайн

на главную

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Мефістофель

Такі малы, а з рызыкай хлапчук, Навыдумляе розных штук… Не бачу я…

Гамункул

Вядома! Ты ж узрос На поўначы, дзе морак і мароз, Дзе рыцарства з папоўшчынай спрадвеку Мазгі туманяць чалавеку. Адкуль табе мець вольны зрок? — Ты дома там, дзе чад і змрок.

(Азіраючыся.)

Як тут усё панура й груба, Прачнецца ён — і дасць адразу дуба. Гаі і лебедзі, лясы і воды, Жанчыны
голыя сярод прыроды —
Вось той гаюча-мілы сон, Што ў непрытомнасці пабачыў ён; Ці ж ачуняе Фаўст у вашым склепе, Дзе нават я не выжыву? Не, лепей Хадзем адсюль!

Мефістофель

Я рады бегчы.

Гамункул

Салдата шлі на поле сечы, А ў карагод вядзі нявест. Бо кожнаму сваё. Дарэчы, Цяпер якраз на поўдні фэст Вальпургіі класічнай, гэта — Якраз што трэба Фаўсту: лекі й мэта.

Мефістофель

Не чуў такога свята.

Гамункул

А, нічога! Вялікі свет, дзівосаў многа. Ты знаеш рамантычныя фантомы, А з класікай антычнай не знаёмы.

Мефістофель

Куды ж ляцець? Якога ляду Мяняць мне Брокен на Эладу?

Гамункул

Паўночны захад, мілы сатана, Табе прыстанішчам служыў здаўна. Ляцім на ўсход паўднёвы! Праз дубровы Цячэ Пеней там у цяснінах скал, Туды, дзе высіцца заўсёды новы Сярод раўніны велічны Фарсал.

Мефістофель

Ляцім! Але не трэба мне прамоў Пра барацьбу тыранаў і рабоў. Нуда бярэ ад той неразбярыхі: Спрачаюцца, не знаюць, што інтрыгі І свары ў стойбішча людзей Уносіць падбухторшчык Асмадзей. На словах — за свабоду барацьба, А ў сутнасці — лупцуе раб раба.

Гамункул

Пакінь людзей! У барацьбе няспыннай Малы хлапчук становіцца мужчынай. А ў нас свае турботы і трывогі — Хутчэй паставіць доктара на ногі. Калі ты маеш сродак — дай, а не, Дык даручы лячэнне мне.

Мефістофель

Каб то на Брокене, клубок я гэты Разблытаў бы. А тут паганец-грэк, Варожы духам, вольнасцю сагрэты, Такі салодкі тут, панадны грэх, А мы, па сутнасці,— аскеты. Дык што рабіць?

Гамункул

Здаецца мне, Не лішне будзе зуху-сатане Да фесалійскіх ведзьм пазаляцацца.

Мефістофель (пажадліва)

А што? Даўно хацеў да іх дабрацца — Такіх вось прыгажух — ды мне! Хоць я не надта каб ахвочы Ў амуры бавіцца штоночы, Ды як жа чорт не рызыкне Дзеля знаёмства, для спадобы, Як той казаў, для першай пробы…

Гамункул

Тады здымай свой плашч з плячэй І ахіні ім Фаўста! І хутчэй Ляцімце ў элінскі вясёлы край! Я буду вам свяціць!

Вагнер (спалохана)

А я?

Гамункул

А ты бывай! Твары, даследуй, вывучай пачаткі, Накладвай на пергаменты пячаткі, Абдумай Як, абдумай Што як след, А я пайду ў шырокі свет Шукаць прыгод сабе, тады Пастаўлю кропачку над «і»{159} І дасягну сваёй вышэйшай мэты. За працу гэтую, за ўчынак гэты Здабуду славу, шмат дабра, Ступень вучоную. Ну, нам пара! Бывай!

Вагнер (скрушліва)

Бывай! Ці скора ўбачу Цябе я зноў? Мне цяжка, сэрцам плачу.

Мефістофель

Хутчэй к Пенею! Пан жаніх — Пад’едзе к паням з кутасамі.

(Ad spectatores){160}

Так мы залежым кожны міг Ад крэатур, якіх стварылі самі.

Класічная ноч Вальпургіі

Фарсальскія лугі{161}

Цемра.

Эрыхта{162}

Ізноў на фэст начны, на свята жудасці Прыйшла і я сюды, Эрыхта змрочная; Аднак не гэткая ўжо я злавесная, Як незычлівымі людзьмі апісана, Якія меж у пахвале не ведаюць І ў лаянцы… Гляджу, ужо бялеюцца Унізе ў лагеры шатры ваенныя, Бы пробліскі ў начы хімернай, прывіднай Як часта ўсё, як часта паўтараецца І часта паўтарацца будзе ў вечнасці! Ніхто ніколі сілаю здабытую Уладу не аддасць самохаць іншаму. Ён з ёю не расстанецца, ён мерыцца Падмяць суседа і над ім узвысіцца. Тут бой кіпеў, ён стаў найлепшым прыкладам Таго, як гвалт гвалтоўніка адольвае, Як са свабоды рвуць вянец расквечаны, Як лаўр святы карону ўлады ўвенчвае. Калісь Пампей тут прагнуў славы — Велічны, І Цэзар з ім за ўладу сілай дужаўся. Мы вынікі змагання добра ведаем. Агні гараць бівачныя… барвяняцца… І дыхае зямля крывёй пралітаю. І звабленыя ззяннем ночы змрочнае, Злятаюцца істоты міфаў элінскіх, Героі бітваў колішніх збіраюцца, Ад вогнішча праносяцца да вогнішча. І месячык, над полем бітвы ззяючы, Лагодны бляск навокал распраменьвае; Шатры знікаюць… Стыне жар на вогнішчах… А нада мною?.. Метэор праносіцца. Ён асвятляе штось целападобнае. Жыццём павеяла! Цяпер няварта мне Жывых вітаць, бо я нясу пагібель ім; І так я ўжо наветамі зняслаўлена… Пайду… Зніжаецца яно… нязнанае…

(Знікае.)

У вышыні аэранаўты.

Гамункул

Абляцім, панаглядаем Вогнішчы, прастору свята: Над шырокім гэтым краем Духі бавяцца заўзята.

Мефістофель

Дома я, у родным Гарцы, Шмат нагледзеўся ўсяго, І тутэйшыя паганцы, Можа, прымуць за свайго.

Гамункул

Поделиться:
Популярные книги

Конструктор

Семин Никита
1. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Конструктор

Афганский рубеж

Дорин Михаил
1. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Афганский рубеж

Колючка для высшего эльфа или сиротка в академии

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Колючка для высшего эльфа или сиротка в академии

Имперец. Том 4

Романов Михаил Яковлевич
3. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 4

Совок 2

Агарев Вадим
2. Совок
Фантастика:
альтернативная история
7.61
рейтинг книги
Совок 2

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Шесть тайных свиданий мисс Недотроги

Суббота Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.75
рейтинг книги
Шесть тайных свиданий мисс Недотроги

Измена. Мой непрощённый

Соль Мари
2. Самойловы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Мой непрощённый

Внешники

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач