Чтение онлайн

на главную

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:
Бачыш, хтось даўгі, як посах, Бегчы кінуўся ў кусты.

Мефістофель

Нас угледзеўшы ў нябёсах, Даў са страху — лататы.

Гамункул

Хай бяжыць, калі баіцца. Ты лепш рыцара спускай — Марыў ён перарадзіцца, Зведаўшы антычны край.

Фаўст (дакрануўшыся да зямлі)

Дык
дзе ж яна?

Гамункул

І сам не знаю, Але ў тубыльцаў распытаю. Калі ў душу табе запала, Дык сам шукай з усім запалам, Бо ўсякі страх адолеў ты, Пабыўшы ў царстве пустаты.

Мефістофель

Ну, тут я маю свой інтэрас. Давайце лепей праз і цераз Мясціну паасобку пройдзем, Глядзіш, прыгод якіх і знойдзем. Калі ж абрыдне ўсім Фарсал, Падасць Гамункул нам сігнал.

Гамункул

Вось так я пасігналю ў шкліну.

Шкло звініць і свеціцца.

Ну, рушылі, прыгоднічкі, ў даліну.

Фаўст (адзін)

О, дзе ж яна? Не ўведаю ніколі! Няхай яна па гэтым не хадзіла полі, Няхай у хвалях ручаін Фарсала Прыгожых ног сваіх не абмывала,— Затое мова тут яе гучала. Я ў Грэцыі і, як Антэй, стаю,{163} Душой і целам чую моц сваю. Не наракай, што зноў адзін ты,— Ідзі смялей у лабірынты.

(Ідзе.)

Каля вытокаў Пенея

Мефістофель (прынюхваючыся)

Блукаючы між вогнішчаў паганцаў, Дзівуюся з іх звычаяў і танцаў: Вось гэта моды, этыкеты — Той напаўголы, той раздзеты; А сфінксы й грыфы — не па нас:{164} Ні грацыі няма, ні складу, Павыстаўлялі напаказ, Брыдота спераду і ззаду. Пачвары ўсе! Народзец цёрты! На што ўжо ў нас заўжды бедлам,— Ды антыка пабіла ўсе рэкорды. Аднак я госць, — і сама ўраз. Паклон мой грывам і дзядам, Бо тут не Брокен, а Парнас.

Грыф (гугніва)

Не крыўдзі нас! Мы грыфы, а не грывы. У карнясловах сэнс ёсць асаблівы: Этымалогіі-штукаркі беражыся — Наборам слоў вам пафарбуе ліса; Між тым «гаргара», «грыф», «гара», «герой» Не ставяцца ў адзін карэнны строй.

Мефістофель

Тут можна вывесці і лепшы рад: «Грыф — граф — грабі — грабежнік —
град».

Грыф (у ранейшым тоне)

Калі і гэты рад мы даказалі, Пакрыўджаныя нам хвасты ўразалі. Грабі, гарні дзяўчат і скарбаў горы. Грабежнікі ў фартуны — у фаворы!

Мурашкі-волаты{165}

Вы кажаце пра тыя «скарбаў горы», Што мы панапіхалі ў нашы норы? Ды арымаспы ж высачылі нас,{166} І скарбы зніклі, знік увесь запас.

Грыфы

Мы іх паклічам да адказу.

Арымаспы

Не сёння толькі, сёння — свята; А нам да заўтра хопіць часу Перахаваць усё, што ўзята.

Мефістофель (седзячы паміж сфінксамі)

У вас так проста ўсё, што мне міжволі Паразумецца з вамі закарцела.

Сфінкс

Мы выдыхаем гукі і ніколі, Як вы, не апранаем іх у цела. Але скажы ўсё ж словам, хто ты?

Мефістофель

Усяк завуць мяне. Няма ахвоты Лічыць імёны. А ці ёсць тут брыты? Цікаўны люд! Вандроўкам вельмі рады; Без іх руіны вашы, вадаспады, Напэўна ж, не былі б адкрыты. Мяне брытанцы ў нейкім вадэвілі The old Iniguity{167} аб’явілі.

Сфінкс

Але чаму?

Мефістофель

Па-свойму, бач, цвяроза.

Сфінкс

Ну, добра, кінем — гэта ж проза. Скажы, калі ты добры звездачот, Што сёння нам вяшчае зорак лёт?

Мефістофель (гледзячы на неба)

У небе ззяюць зоры, месячык рагаты — І я прыйшоў сюды, нібы дахаты: Сяджу, тваёю поўсцю абагрэты. Нашто ж глядзець на зоркі і планеты? Дай мне шараду ці загадку.

Сфінкс

Ты сам шарада, дзіўны госць! Вазьмі хоць гэту напачатку: «Усе яго скубуць за поўсць, Святошы ён замест пластрона, Зладзею — кампаньён, заслона, А Зеўсу — як забава проста».{168}

Першы грыф (гугніва)

Ён вораг мне,

Другі грыф (яшчэ больш гугніва)

Поделиться:
Популярные книги

Конструктор

Семин Никита
1. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Конструктор

Афганский рубеж

Дорин Михаил
1. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Афганский рубеж

Колючка для высшего эльфа или сиротка в академии

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Колючка для высшего эльфа или сиротка в академии

Имперец. Том 4

Романов Михаил Яковлевич
3. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 4

Совок 2

Агарев Вадим
2. Совок
Фантастика:
альтернативная история
7.61
рейтинг книги
Совок 2

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Шесть тайных свиданий мисс Недотроги

Суббота Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.75
рейтинг книги
Шесть тайных свиданий мисс Недотроги

Измена. Мой непрощённый

Соль Мари
2. Самойловы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Мой непрощённый

Внешники

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач