Фiялкi ў сераду

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Фiялкi ў сераду

Фiялкi ў сераду
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Андрэ Маруа

ФIЯЛКI Ў СЕРАДУ

– Ах, Жэннi, пабудзьце яшчэ!

Жэннi Сарб'е на званым снеданнi трымалася блiскуча. Анекдоты i гiсторыi, расказаныя з артыстычным запалам i скампанаваныя, як у лепшых белетрыстаў, чаргавалiся безупынна. Госцi Леона Ларана, узрушаныя, зачараваныя, пераможаныя, здавалася, жылi па-за межамi часу ў палоне шчаслiвых хвiлiн.

– Не, ужо амаль чатыры гадзiны, i сёння якраз серада... Вы ж ведаеце, Леон, што ў гэты дзень я нашу фiялкi свайму кавалеру.

– Якi жаль!
– прамовiў ён гучным абрывiстым голасам, што

так падабаўся на сцэне.
– Знаю, знаю вашу вернасць!.. Прымушаць не буду.

Яна пацалавала жанчын, мужчыны пацалавалi ёй руку. Развiтаўшыся, Жэннi выйшла, i ўсе хорам пачалi яе хвалiць.

– Гэта проста дзiва! Колькi ёй гадоў, Леон?

– Пад восемдзесят. Калi я быў дзiцем i мая мацi вадзiла мяне на класiчныя ранiшнiкi ў Камедзi-Франсэз, Жэннi была ўжо славутай мальераўскай Селiменай. А я, самi бачыце, не юнак.

– Талент не мае ўзросту, - прамовiла Клер Менетрые.
– А што гэта за гiсторыя з фiялкамi?

– О, ды тут цэлы раман, якi яна мне аднойчы расказала i нiдзе ёю не запiсаны... Але я не адважваюся выступаць пасля яе. Параўнанне будзе не на маю карысць.

– Вядома! Параўнаннi - рэч шкодная. Але мы вашы госцi, вы абавязаны нас займаць i павiнны замянiць Жэннi Сарб'е, якая нас кiнула.

– Добра! Я паспрабую... Раскажу вам гiсторыю з фiялкамi ў сераду. Баюся толькi, што вы знойдзеце яе занадта сентыментальнай для сучаснага густу...

– Давайце, давайце!
– падбадзёрыў Бертран Шмiт.
– Наш час прагне шчырых эмоцый. Ён толькi зверху прыкрыты грубасцю, нутро ў яго далiкатнае.

– Вы так думаеце? Ну, што ж!.. Я наталю вашу смагу... Вы ўсе тут мала пажылi яшчэ, каб помнiць велiч i красу даўнейшай Жэннi Сарб'е. Яе пышныя рыжаватыя валасы, што хвалямi спадалi на мармуровыя плечы, яе пiльны, прытоены позiрк, рэзкi, нават жорсткi голас, якi раптам ламаўся, увесь налiты пачуццямi, выдзялялi i падкрэслiвалi сiлу яе духу, яе гордае хараство.

– Цудоўны маналог, Леон!

– Магчыма. Толькi з моды выйшаў... Дзякую за падтрымку... У кансерваторыi ў 1895 годзе яна атрымала прэмiю i адразу ж была запрошана ў Камедзi-Франсэз. На жаль, я ведаю па сабе, як цяжка трымацца ў гэтым славутым тэатры. Рэпертуарныя амплуа строга замацаваны за пэўнымi асобамi, якiя iх раўнiва ахоўваюць. Самая здольная служанка можа дзесяць гадоў чакаць, пакуль ёй дадуць нешта вартае з Мальера альбо Марыво. Жэннi Сарб'е, абаяльная, прыгожая, наткнулася на каменную сцяну жанчын, праслаўленых, учэпiстых. Усякая другая пакарылася б i тапталася на месцы альбо праз два гады перакачавала б у тэатр на Вялiкiх Бульварах. Але не такой натуры была наша Жэннi. Яна дала бой. На гэта яна мабiлiзавала ўсё: свой талент актрысы, культуру, прывабнасць, свае цудоўныя валасы.

Вельмi хутка яна паднялася ў тэатры на самы высокi ўзровень. Дырэктар быў ад яе ў захапленнi. Драматургi патрабавалi, каб асаблiва адказныя ролi даручалiся ёй i нiкому больш. Крытыкi, як згаварыўшыся, курылi ёй фiмiям. Нават грозны Сарсэ пiсаў: "Яе мiмiка i жэсты могуць зачараваць i кракадзiла".

Мой бацька, якi ведаў яе ў той час, казаў мне, што яна страшэнна любiла

сваю прафесiю, была ўзброена тэарэтычна i шукала новых, асаблiва выразных спосабаў паказу. У той час тэатр спаўзаў на пазiцыi наiўнага рэалiзму. Калi ў якой-небудзь п'есе Жэннi павiнна была атруцiцца, яна наведвала бальнiцы i вывучала спецыфiку смерцi ад яду. Для выяўлення належных пачуццяў яна рабiла эксперыменты з сабой. У справах мастацтва яна не саромелася, як Бальзак, якi для сваiх раманаў выкарыстоўваў сябе альбо пачуццi любiмай жанчыны.

Можаце сабе ўявiць, колькi было паклоннiкаў у дзяўчыны дваццацi двух год у росквiце яе прыгажосцi i славы. Прабавалi падступiцца i артысты, i пiсьменнiкi, i банкiры... Адзiн з банкiраў, Анры Сталь, стаў яе абраннiкам. I не таму, што ён быў багаты. Яна жыла ў сваёй сям'i i была забяспечана. А таму, што ў яго таксама была немалая прывабнасць, а галоўнае, ён абяцаў з ёю ажанiцца... Вы ведаеце, што шлюб гэты адкладваўся, бо не давалi згоды бацькi жанiха, i толькi праз тры гады Жэннi выйшла замуж за Сталя. Пражылi яны разам нядоўга. Яе незалежны характар не мог мiрыцца з сямейнымi абавязкамi... Але гэта ўжо iншая гiсторыя. Вернемся да Камедзi-Франсэз, да дэбютаў нашай паважанай сяброўкi... i фiялак.

Уявiце сабе артыстычнае фае ў вечар аднаўлення з удзелам Жэннi "Багдадскай прынцэсы" Дзюма-сына. П'еса гэта мае значныя недахопы - i ў мяне, прыхiльнiка яго моцна скампанаваных п'ес, такiх, як "Паўсвет", "Друг жанчын", "Франсiён", развязны Дзюма "Чужаземкi" i "Багдадскай прынцэсы" выклiкае ўсмешку. Але ўсе, хто бачыў Жэннi ў ролi прынцэсы, сцвярджаюць, што яна стварыла праўдзiвы вобраз. Пра гэта я з ёю гаварыў не раз. Цiкава тое, што яна паверыла ў вобраз. "У тыя гады, - казала яна мне, - я даволi арганiчна думала так, як гераiня Дзюма-сына, i мне здавалася вельмi дзiўным выстаўляць напаказ пры поўным святле самае запаветнае, свае душэўныя перажываннi". Дадайце яшчэ, што ў гэтай ролi яна магла распусцiць валасы i паказаць свае цудоўныя плечы. Адным словам, гэта было ўвасабленне хараства.

Дык вось, пасля авацый, у антракце яна адпачывала ў фае. Вакол яе натоўп. Шчаслiвая Жэннi сядзела на ўслоне каля Анры Сталя i з натхненнем шчабятала пра сваю перамогу.

– Вось так, даражэнькi Анры!.. Цяпер мая лодка на вадзе. Ёсць чым дыхаць... Тры днi назад вы мяне бачылi. Дрэнна iграла, праўда?.. Плюхалася, як у лужыне... Танула... Рот быў залеплены... I вось гэты вечар... Збiраю ўсе сiлы, скачок - i я на паверхнi!.. Скажыце, Анры, а што, калi я правалюся ў апошнiм акце, не выцягну да канца? Божа мой, божа мой!

Увайшоў бiлецёр i падаў ёй кветкi.

– Ад каго?.. А! Ад Сэн-Лу... Ваш сапернiк, Анры... Занясiце ў маю прыбiральню.

– Тут вам лiст, мадмуазэль, - сказаў бiлецёр.

Яна разгарнула лiсток i гучна засмяялася:

– Гэта ад лiцэiста... Ён мне пiша, што ў сваёй школе яны заснавалi Жэннi-клуб.

– Тады ўвесь Жакей-клуб перабяжыць у Жэннi-клуб, - пажартаваў Анры.

– Лiцэiсты мне падабаюцца больш, чым аматары верхавой язды. О! I гэты канчае паэзiяй... Слухайце, мой друг:

123

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Огни Эйнара. Долгожданная

Макушева Магда
1. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Эйнара. Долгожданная

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Возвращение Безумного Бога 5

Тесленок Кирилл Геннадьевич
5. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 5

Ненужная жена

Соломахина Анна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.86
рейтинг книги
Ненужная жена

Идеальный мир для Социопата 6

Сапфир Олег
6. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.38
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 6

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Мимик нового Мира 6

Северный Лис
5. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 6

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Новая мама в семье драконов

Смертная Елена
2. В доме драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Новая мама в семье драконов

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

Разведчик. Заброшенный в 43-й

Корчевский Юрий Григорьевич
Героическая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.93
рейтинг книги
Разведчик. Заброшенный в 43-й

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9