Чтение онлайн

на главную

Жанры

Грот афаліны

Мисько Павел Андреевич

Шрифт:

— Стой! — крыкнуў Радж. — Ты сабака, каб паноску ў рукі прыносіць!

Але Янг толькі пяткамі мільгануў, боўтнуў у басейн. Вось яно, жоўтае кольца, ужо і руку да яго працягнуў. Ды раптам яно падскочыла, як жывое, і… аказалася надзетым на рострум дэльфіна. Не было калі разглядваць, каторы дэльфін быў такі спрытны, ірвануў на сажонках да наступнага, ружовага. Паспеў схапіць! Астатнія пахапалі дэльфіны, хоць ім ніхто не камандаваў падбіраць.

— Будзем далей гэты нумар так і рабіць: чалавек спаборнічае з дэльфінам — хто хутчэй. — Судзір гаварыў цвёрда, мабыць, рашыўся

на гэта канчаткова.

— Я згодны! — Янг адчуваў сябе на сёмым небе ад шчасця. Каб не лічыў, што трэба ў гэты момант выглядаць самавіта, то прайшоўся б на руках, як Абдула.

— Ну, вось і добра! О'кэй, сынкі! Рыхтуйцеся, праз пятнаццаць мінут будзем запускаць людзей, — Крафт з палёгкай выцер лоб і тоўстую шыю насоўкаю.

— Так-то яно так, — умяшаўся Радж, — ды не зусім гэтак. Гуга не займаўся з дэльфінамі ў басейне. Калі Янгу спраўляць усе абавязкі Гугі ды яшчэ ў прадстаўленні ўдзельнічаць, то можна і ногі працягнуць. А зарплату ж містэр Крафт не прыбавіць?

— Ноў, ноў! Хай містэр Судзір даплочвае. Янг робіць палёгку яму, а не дэльфінарыю.

— Чаму ж не дэльфінарыю? — стрымана, але коса бліснуў вачыма Судзір. — Мы можам і зусім новыя нумары прыдумаць, не толькі старыя ўдасканальваць. «Выратаванне дэльфінамі хлопчыка!», «Верхам на дэльфіне!», «Дэльфіны і дзеці!». Можна шыкарную рэкламу прыдумаць, народ валам паваліць. Думаю, што і вам выгада немалая будзе.

— Пабачым, пабачым… — мармытнуў Крафт і пайшоў.

— Дзядзька… Містэр Крафт! — не вытрываў Янг. — А вы дасце мне такую тэніску, як у Раджа, — з эмблемаю дэльфінарыя? — у Янга ажно сэрца замерла: што ён адкажа?

— Тэніску? Ну, тэніску, калі не вернецца Гуга, давядзецца даць. — Крафт азірнуўся, і нешта падобнае на ўсмешку кранула яго губы.

— Тады я згодны на ўсё-ё-о! — Янг задраў рукі і патрос імі.

— Дурань! Малакасос! — сплюнуў сярдзіта Радж. Павярнуўся ісці да сябе ў камору і спыніўся: — Ідзі паскідай адзенне, трэба перамыць, ды хай сохне. У трусіках будзеш выступаць… А ты, паважаны новаспечаны містэр, — звярнуўся да Судзіра, — будзеш адносіцца да яго як мага далікатна. Кранеш хоць пальцам — непаздаровіцца.

«Няхай лае, як хоча… Затое з Раджам буду! У дэльфінарыі буду працаваць!» — Янг стаяў, ачмурэлы ад шчасця, і толькі носам шморгаў. У гэты час ён зусім забыў, што яго шчасце ўзрасло на няшчасці другога.

Пра гэта напомніў Радж, пазрываўшы з яго адзенне ў душы ды яшчэ шлёпнуўшы па тым месцы, адкуль ногі растуць. Янгу не забалела, яму хацелася смяяцца і дурачыцца. Ах, Радж! Не можа зразумець, колькі перажылося Янгу за ўсе дні пасля выгнання, колькі наскавыталася і наплакалася яго душа ад гора і адзіноты. І вось цяпер, калі ўсё гэтак цудоўна складваецца, раптам зноў трэба перажываць з-за таго, што ты — не па сваёй волі! — займаеш месца другога.

— Пад вечар сходзім у порт. Гуга жыве на лодцы, у плывучым пасёлку… Знойдзем!.. Пагаворым, што ён думае далей рабіць. А цяпер — бяжы! — Радж яшчэ раз намерыўся шлёпнуць, але Янг выскачыў як падсмалены.

І закруціўся, як сабака за сваім хвастом. Судзір адразу захацеў уключыць яго ў праграму прадстаўлення замест сябе.

Парэпеціравалі транспарціроўку лодкі з Янгам — гэта далося зусім лёгка, потым — заплыў на двух дэльфінах, правільней — дэльфінках, Еве і Доры. Не зусім атрымлівалася, не было такое сінхроннасці, як тады, калі плыў, абапіраючыся на іх, Судзір. Але нічога, усё прыйдзе з часам! А не атрымаецца на двух, то навучыцца сядлаць аднаго і плысці.

Судзір так і не надзяваў гідракасцюма на час прадстаўлення, стаяў на ніжнім памосце ў белых штанах і тэнісцы і толькі каманды падаваў. Задаволены быў Судзір Янгам, толькі выгляду не паказваў… А ў канцы дзённага прадстаўлення, калі мокры і ўзбуджаны Янг яшчэ спіхваў з ніжняга памоста гарэзу Бобі, а той усё ўссоўваўся і ўссоўваўся, падстаўляў жывот і плаўнікі, каб гладзілі і чухалі, ад гледачоў аддзяліліся дзве жанчыны, пайшлі да перакіднога мосціка. Адна, маленькая кітаянка, у штанах з шырокімі калашынамі, несла пышны букет кветак, другая высокая, у шыракаполым капелюшы і белай сукенцы — папяровы пакуначак у руцэ. Судзір пайшоў ім насустрач, на мосцік, прыняў букет, пацалаваў кітаянцы ручку, выняў з букета блакітны канверт і пацалаваў яго. Потым памахаў пісьмом услед кітаянцы і схаваўся ў «рэзідэнцыі». А жанчына ў шыракаполым капелюшы яшчэ здалёк пачала гаварыць, працягваючы рукі ў напрамку Янга: «Повэра бамбіно, повэра бамбіно… Я не ведала, што ты такі маэстра!» А падышла бліжэй, сказала:

— Грандзіёзо, мілы… — і пагладзіла мокрую Янгаву галаву.

Донна Тэрэза! І яна была на прадстаўленні… А ён жа зусім забыў пра яе існаванне! Забыў і пра Тота, які, пачуўшы голас сіньёры, пачаў скавытаць і енчыць, ірвацца з прывязі (Янг прывязаў яго да лаўкі насупраць уваходу ў Раджаву камору).

— Ой, вы зусім забылі пра абед! Прыходзьце з Тота скоранька! А пакуль што вось вам падмацунак, — сунула пакет яму ў рукі.— Бутэрбродзікі, каўбаска… Ды не баўцеся вельмі, а то ў мяне яшчэ сёння запланавана адно мерапрыемства.

— Мы вечарам і абед, і вячэру з'ямо, бо зараз не паспеем. Ды не турбуйцеся вы, сабачка не галодны.

— Міраколо! Гэта проста жахліва! У Тота можа сапсавацца страўнік… Ты ўжо, міленькі, пакармі яго, добра? Ну — чао! Я люблю вас абодвух… Ой — я пабегла! — сіньёра памахала ім пальчыкамі.

Янг тузануў за ручку дзвярэй.

— Што далей рабіць, містэр?..

Судзір ляжаў на канапе, закінуўшы нагу на нагу і разглядваючы паперку, схамянуўся, схаваў яе ў блакітны канверт, а канверт сунуў пад магнітафон на стале.

— Што?.. Перш за ўсё стукаць, перад тым як заходзіш. А яшчэ лепш зусім не заходзіць і не соваць нікуды носа, калі цябе не просяць. Зразумеў?

— Умгу.

— А ўвогуле я табою сёння задаволены… Хоць ты мне і шмат папсаваў крыві… Думаю, мы з табою паладзім, так? — Янг на гэта паціснуў плячыма, і Судзір працягваў: — Ты думаеш, чаму ў нас канфлікты з Гугам былі? Непрыдатны ён для гэтай справы, не любіць яе. У цябе ўсё гарыць у руках, а ў яго — як мокрае гарыць. Ёсць розніца? Ты адпачні з паўгадзінкі, і паспрабуем яшчэ пакатацца на дэльфінах… Ну і… усё спачатку пачнецца, усё спачатку! Такая карусель.

Поделиться:
Популярные книги

Покоритель Звездных врат

Карелин Сергей Витальевич
1. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Восход. Солнцев. Книга IV

Скабер Артемий
4. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IV

Адепт. Том второй. Каникулы

Бубела Олег Николаевич
7. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.05
рейтинг книги
Адепт. Том второй. Каникулы

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Измена. Верну тебя, жена

Дали Мила
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верну тебя, жена

Вечный Данж. Трилогия

Матисов Павел
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.77
рейтинг книги
Вечный Данж. Трилогия

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Хищный инстинкт

Суббота Светлана
4. Мир Двуликих
Фантастика:
фэнтези
7.50
рейтинг книги
Хищный инстинкт

Лорд Системы 13

Токсик Саша
13. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 13

Возрождение Феникса. Том 1

Володин Григорий Григорьевич
1. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.79
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 1

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

В теле пацана 4

Павлов Игорь Васильевич
4. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана 4