Хаціна
Шрифт:
– Шампанскага? – спытала дзяўчына.
Алесь зноў пачуў вытанчаны голас дзяўчыны ў зялёнай сукенцы. Яна стаяла побач, трымала ў руках два келіхі шампанскага, шчыра ўсміхалася.
– Так. Дзякуй. – узаемна ўсміхаючыся, адказаў ён. – Я цябе ўсюды шукаў.
– Праўда? Дык чаму ж не знайшоў? – ціха вымавіла яна.
– Ты ўмееш добра хавацца. Але ў цябе выдатна выходзіць знаходзіць мяне. Ты ж на гэты раз мяне ні з кім не зблытала.
– Не. На гэты раз, не.
– Складзеш мне кампанію? – спытаў Алесь. – Я тут упершыню.
– З задавальненнем. – ціхім, ласкавым голасам адказала дзяўчына.
– А як
– Які? Ах так…ён…ён пакінуў мяне. – далікатна адказала дзяўчына і тут жа спытала: – як табе карціна?
– Яна выдатная.
Вызваліўшыся ад імгненных ўспамін, Алесь хутка вярнуўся ў сучаснасць, дзе атачалі яго змрочныя сцены, якія выстаялі пасля бамбёжкі, дзе салдаты з халоднымі тварамі незадаволена расхаджвалі па будынку. Марына ляжала ля яго ног на раскінутых мастацкіх палотнах. Хлопцу было не па сабе.
Тым часам Катляроў шырокім крокам падышоў да Зуйко і спытаў:
– Лейтэнант таксама тут?
– Так дакладна. – дзіўным, асіплым голасам адказаў радавы.
– І даўно яны вярнуліся? – падазрона спытаў Катляроў.
– Не ведаю.
– Заставайся тут. Працягвай сачыць за горадам, толькі зараз з таго вузкага аконнага праёму. – спакойна пакамандаваў Катляроў і выйшаў з памяшкання.
Зуйко перанёс снайперскую вінтоўку па загадзе камандзіра, настроіў прыцэл і стаў назіраць за спакоем параненага горада. Ён адчуваў у душы лёгкую мяцежнасць, прадчуваў, што неўзабаве адбудзецца нешта дрэннае. І гэта пачуццё адцягвала яго ад пільнага дазору. Зуйко не гадаў, што адбудзецца, ён задаваў сабе толькі адно пытанне: «Дзе ж гэта здарыцца?» Час ад часу ён паглядаў на Траўніка. Заўважаў, як той даставаў з заплечніка аптэчку, нешта казаў, шаптаў, нахіляўся да дзяўчыны зноў і зноў.
Алесь пальцамі дакрануўся да тонкай шыі Марыны і адчуў слабы пульс. Тады ён неакуратна стаў корпацца ў медыцынскім чамаданчыку. Недастаткова шмат было ў гэтай прамавугольнай белай скрынцы з чырвоным крыжам. Хлопец паводзіў сябе разгублена і няўмела. Адкінуўшы інструменты для аказання хірургічнай дапамогі, Алесь даставаў лекі. Ён чытаў назвы прэпаратаў, перакладаючы таблеткі і бутэлечкі ў бок. У рэшце рэшт, ён узяў маленькую карычневую бутэлечку аміяку і кавалачак ваты. Затым адкруціў крышку флакона з празрыстай вадкасцю і рэзкім пахам. Трохі прамачыў вату і паднёс яе да носа дзяўчыны ў надзеі, што гэта дапаможа. Праз секунду яна адкрыла свае карыя вочы, яны замяталіся ў розныя бакі. Марына не разумела, што з ёй адбываецца. Перад ёй сядзеў усмешлівы светлы хлопец у ваеннай шэрай уніформе, на якую быў накінуты чорны плашч. Алесь шчасліва глядзеў на яе аднаўленне, а таксама радаваўся таму, што ў яго ўсё атрымалася. Дзяўчына падняла галаву, пыл з яе доўгіх прамых валасоў разляцеўся, зайграў вакол галавы. Марына агледзелася. У страшным, параненым памяшканні яна ўбачыла бяздушны кінуты погляд салдата Зуйко. Затым спалохана зірнула на радавога Траўніка і хутка абняла яго. Знаходзячыся ў нядоўгіх абдымках, Алесь адчуў сябе сапраўдным у гэтым свеце, па-сапраўднаму жывым. Цяпло ахапіла яго цела, радасць ахінула яго галаву. Ён зноў вярнуўся да любоўных адчуванняў. Але Марына, прыйшоўшы ў крыху больш цвярозыя пачуцці, прыбрала свае рукі ад хлопца, адціснула яго.
– Вы вярнуліся…вы ўратуеце іх! – з захапленнем усклікнула дзяўчына.
Алесь здзіўлена паглядзеў у яе цёмныя вочы, адкінуў вату і
– Што?
– Як што…?! – яна адпусціла захоплены погляд і таямніча паглядзела ўніз. – Карціны! Трэба выратаваць усе гэтыя важныя для мастацтва карціны. Зірніце на іх. Вось палатно Алісейка…а вось, знакаміты партрэт хлопчыка – «Нешчаслівы чалавек», Баўжэвіч…
Дзяўчына, паддаўшыся шоку вайны, не змаўкала. Яна казала пра ўсе карціны, перабірала кучу палотнаў, спрабуючы даказаць іх важнасць, значэнне кожнай з іх.
Алесь спакойна глядзеў на Марыну і міма праводзіў яе напорыстыя словы. Ён атрымліваў асалоду ад успыхнутых пачуццяў да яе, ён думаў толькі пра сваё.
– Я павінен апрацаваць твае раны, драпіны. – клапатліва, сказаў Алесь, а пасля, не стрымліваючы цікаўнасці, дадаў: – Ты мяне не пазнаеш? – прашаптаў ён, баючыся пачуць няправільны адказ.
– Абавязкова трэба ўзяць з сабой таксама гэтыя палотны: «Дзеці», «Сапраўднае чараўніцтва», «Поле дзьмухаўцоў» і вось гэтыя… – працягвала перакладаць мастацкія работы энергічная Марына.
Алесь узяў яе за руку і пасунуў да сябе.
– Ты мяне не пазнаеш? – ціхім голасам зноў спытаў хлопец і адпусціў яе мяккія рукі. – Так, прабач, ты не можаш мяне пазнаць…вось я дурань… Даруй! Зараз я павінен апрацаваць раны!
– Што? – не разабраўшы слоў, здзівілася дзяўчына.
Яе адпусціў міжвольны стан страху і яна сказала:
– Што вы шэпчаце!? Я вельмі рада, што вы тут…вайна што, ужо скончылася? – з пералівамі ў голасе казала яна.
Зуйко, у час іх размоў, з цікавасцю слухаў незнаёмку, паварочваўся да яе.
На першым паверсе па-ранейшаму заставалася трое салдат. Калі ж капітан Катляроў спусціўся да іх, то Агуркоў працягваў уважліва сачыць за перыметрам. Па выглядзе юнага салдата было відаць, што ён ужо знаходзіўся ў стомленым стане, але ўсё ж выконваў загад. А Мельнік, як пачуў тупанне камандзіра, адкінуў цыгарэту і хутка ўскочыў з крэсла. Леанід, з вінаватым тварам, пераглянуўся з капітанам і паспешліва адышоў ад лейтэнанта. Ішоў так хутка, што ніз плашча развіваўся ў халодным паветры. Стаў справа, ля крайняга акна, і, з лёгкім настроем, ён узяўся несці дазор. Да Катлярова паспяшаўся лейтэнант.
– Капітан!? – звярнуўся Сядоў да старэйшага па званні, роўна ўстаў перад ім, як стрыжань, аддаючы гонар.
– Лейтэнант?! – адказаў Катляроў.
– Што з грамадзянскім? – пацікавіўся Сядоў, прыслабіўшы цела.
– Дзяўчына, магчыма работнік карціннай галерэі. Без прытомнасці. Зараз радавы Траўнік стараецца вярнуць яе да жыцця.
– Вы давяраеце яму? – з асцярогай у голасе, рашуча спытаў Сядоў.
– З чаго раптам такія пытанні, лейтэнант? Вы яго ў чымсьці падазраяце? Давяраю, як і ўсім тым, хто тут. – з упэўненасцю ў голасе адказаў камандзір і адразу ж, на секунду, засумняваўся ў кожным са сваіх салдат.
Так як Катляроў блізка не ведаў кожнага з іх, ён адчуў нейкую насцярожанасць. У яго распараджэнні салдаты паступілі не занадта даўно і тое, што нездарма Сядоў завёў такую размову, яго пужала. Але Катляроў не хацеў ламаць каманду, пасяліць сумнеў у сабе і ў салдатах свайго атрада, таму ён наўмысна адмаўляў нешта падобнае. Сядоў прадоўжыў:
– Я яго ні ў чым не падазраю. Проста…ён нейкі цёмны, дзіўны. Вы даўно яго ведаеце? Не спадабаўся ён мне, калі мы разам ішлі да гэтага будынка. Ён дакладна, ваенурач?