Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:
Таксама ні замка, ні ручак, ні засавак, ні завесаў, ані краёў і створак, ані ганка, але ж аніякій сумневаў, што знайшлі, нарэшце, дзверы!
Яны калацілі па дзвярах, білі і штурхалі, цягнулі, загадвалі дзвярам рухацца, уяўлялі, як дзверы адчыняюцца, казалі ўрыўкі чараў адмыкання — нічога не варухнулася. У рэшце рэшт, стаміліся, паселі адпачыць перад дзвярыма і ўвечары пачалі спускацца назад.
У лагеры ў тую ноч панавала ажыўленне — рыхтаваліся ра-ніцою пераехаць яшчэ раз. Толькі Бафура з Бамбурам вырашылі пакінуць, каб вартавалі поні і прыпасы, прынесеныя ад ракі. Астатнія прайшлі да паўднёвага краю даліны і падняліся па знойдзенай сцежцы да пляцоўкі. Зразумела, пакункаў несці яны не маглі, але кожны ўзяў з сабою добры скрутак вяроўкі, моцна абвязаўшы яе вакол
Там і разбілі трэці лагер, прыцягнуўшы патрэбнае знізу на вяроўках. Час ад часу на вяроўцы спускалі аднаго з маладзейшых гномаў, кшталту Кілі, каб абмяняцца навінамі (калі былі) ці дапамагчы вартаваць (каб не надта сумна было), пакуль Бафура цягнулі да верхняга лагера. Бамбур адмовіўся і па сцежцы ісці, і на вяроўцы падымацца.
— Я надта тоўсты для такіх каціных сцежак, — сказаў ён. — Галава закруціцца, на сваю ж бараду наступлю, і зноў вас будзе трынаццаць. А звязаная са шматкоў вяроўка надта слабая ддя маёй вагі.
Як вы пабачыце далей, яму пашанцавала, што ён памыліўся.
Тым часам яны даследавалі наваколле пляцоўкі і знайшлі сцежку, якая вяла вышэй і вышэй, але далёка па ёй ісці не адважыліся, дый карысці асаблівай з той сцежкі не было. Над Гарою вісела цішыня: ні гуку, ні крыку птушынага не даносілася, толькі вецер свішчэў у каменных шчылінах. Гномы і хобіт размаўлялі ціхенька, ледзь не шапталі, ніколі не крычалі ўголас і не спявалі, бо небяспекай, здаецца, набрыняў кожны камень. Усе спробы адчыніць дзверы былі беспаспяховыя. Гномы не надта клапаціліся пра руны альбо месяцовыя літары, а безупынна спра-бавалі знайсці, дзе дакладна хаваюцца дзверы пад гладкай паверхняй скалы. 3 Азёрнага Гораду прывезлі абушкі і мноства іншых інструментаў, спачатку паспрабавалі выкарыстаць іх. Аднак, калі ўдарылі пакамені, тронкі інструментаўрасшчапіліся, ледзь не павывіхнуўшы рукі, а стальныя лязы да абухі паабла-маліся ці пакрывіліся, нібы зробленыя са свінцу. Стала відавочна, што супраць магіі, якая трымала дзверы зачыненымі, з горных інструментаў карысці няма, дый рэха ад бразгання аб дзверы разносілася гулкае і жудаснае.
Для Більба гэта сядзенне на «ганку» здавалася надта стамляльным і сумным. Зразумела, насамрэч аніякага ганку там не было, проста так празвалі паласу травы пад сцяной, памятаючы Більбавы словы шмат часу таму на нечаканай вечарыне ў хобітавай норцы, калі ён сказаў, што сядуць на ганку, пакуль не дадумаюцца да чаго-небудзь. Вось цяпер яны менавіта сядзелі і думалі, ці бадзяліся навокал без мэты і рабіліся ўсё больш і болып засмучаныя.
Настрой іх трохі ўзняўся, калі знайшлі сцяжынку да дзвярэй, але ж цяпер скаціўся ледзь не ў боты. Аднак паддавацца ды выпраўляцца назад не жадалі. Хобітаў настрой стаў не лепшы за гномавы. Більба днямі не рабіў нічога, толькі сядзеў, прыхі-ліўшыся спінай да скалы і паглядаў на землі, што ляжалі на поўдзень да самага Ліхалесся і далей, дзе, як яму часам здавалася, ён бачыў далёкія, маленькія абрысы Туманных Гор. А калі гномы пыталіся, што ж ён робіць, хобіт адказваў: «Вы казалі, што мая справа — сядзець на ганку і думаць, вось я сяджу і думаю». Але ж, баюся я, няшмат ён думаў пра справу, а больш пра тое, што было далёка-далёка, у спакойных Землях Захаду, пра Строму і ўтульную нару пад ёй.
Вялізны шэры камень ўзвышаўся пасярэдзіне пляцоўкі ў траве, і хобіт змрочна і бессэнсоўна пазіраў на яго да на велізарных смаўжоў. Тыя, здавалася, упадабалі пляцоўку, добра абгароджаную скальнымі сценамі, па камянях смаўжоў поўзала мноства.
— Заўтра пачнецца апошні тыдзень восені, — сказаў аднойчы Торын.
— А пасля восені прыйдзе зіма, — дадаў Біфур.
— I наступны год пасля таго, — сказаў Двалін. — I нашы бароды будуць расці, пакуль не звесяцца са скалы ў даліну, і ўсё роўна нічога не адбудзецца. А што ж наш узломшчык робіць для нас? Пярсцёнак нябачнасці ў яго, так што прафесійныя якасці ягоныя незвычайна палепшыліся. Магчыма, ён здолее прайсці праз Пярэднюю Браму ды разведаць тое-сёе для нас!
Більба тое пачуў, бо гномы сядзелі на скалах крыху вышэй за яго. «Сонца і нябёсы! — падумаў ён. — Дык вось што яны задумалі, вось што! Заўсёды мая бедная асоба іх адусюль выцягвала, ну, з таго часу, як знік чараўнік. I што цяпер рабіць? Трэба было здагадацца, што нешта незвычайна жудаснае можа здарыцца са мной у рэшце рэшт. Я і ўявіць баюся руіны Дэйла і гэтую жахлівую браму, адкуль ідзе дым!!!»
Уначы ён адчуваў сябе горш няма куды, і ледзь здолеў заснуць. Наступным днём гномы разбрыліся ў розных напрамках. Некаторыя ганялі поні па даліне, каб зусім не застаяліся, некаторыя бадзяліся туды-сюды па горным схіле. Увесь дзень Більба сядзеў ды змрочна глядзеў на камень, ці на Захад, на землі за Гарой. З'явілася ў яго дзіўнаватае пачуццё, што ён нечага чакае. «Можа, чараўнік раптам вернецца», — падумаў ён.
Калі ён узняў галаву, то ўбачыў далёкі край лесу. Калі сонца павярнула на захад, кароны дрэваў адсвечвалі жоўтым, быццам сонечныя промні пранізалі апошняе цьмянае лісце. Хутка аранжавы сонечны шар спусціўся да ўзроўню ягоных вачэй. Хобіт падышоў да краю пляцоўкі і ўбачыў каля самага далягляду цьмяны і слабенькі, тонкі сярпок маладзіка.
У гэты самы момант з-за спіны Більба данеслася рэзкая пстрычка. На шэрым камені сярод травы сядзеў незвычайных памераў дрозд, яго светла-жоўтыя грудзі быццам запэцкаў россып цьмяных плямак. Хруп! Дрозд схапіў смаўжа і стукнуў яго аб камень. Хруп! Хруп!
Раптам Більба зразумеў. Забыўшыся на любую небяспеку, ён усхапіўся і прыняўся гучна клікаць гномаў, махаючы рукамі. Бліжэйшыя да яго пабеглі, спатыкаючыся аб камяні, альбо панес-ліся па паліцы з усёй магчымай хуткасцю, уголас здзіўляючыся, што ж, зямля ды нябёсы, такое робіцца. Астатнія закрычалі, каб ім спусцілі вяроўкі (усе, акрамя Бамбура, зразумела, той спаў).
Хутка Більба растлумачыў. Усе сціхлі: хобіт побач з шэрым каменем, гномы навокал, трасучы бародамі ў нецярплівым чаканні. Сонца спускалася ўсё ніжэй і ніжэй, і з ім апускаліся надзеі. Сонца дало нырца ў паласу пачырванелых аблокаў на даляглядзе і знікла. Гномы застагналі, але Більба стаяў нерухома. Худзенькі маладзік караскаўся пад далягляд. Надыходзіў вечар. I знянацку, калі надзея зусім ужо знікла, чырвоны сонечны прамень, быццам палец, вытыркнуўся праз дзірку ў аблоках. Прамень прайшоў проста да пляцоўкі і ўпаў на гладкую паверхню скалы. Стары дрозд, які назіраў са скалы сваімі вачыма-пацеркамі, нахіліўшы галаву, раптам засвістаў. Раздалася гучная пстрычка. Лускавінка каменя адшчапілася ад скалы і ўпала. У трох лакцях ад зямлі з'явілася дзірачка.
Спрытна, у дрыжыках ад страху, што шанец вось-вось згубіцца, гномы кінуліся да скапы і націснулі — дарэмна!
— Ключ, ключ! — закрычаў Більба. — Дзе Торын?
Торын паспяшаўся наперад.
— Ключ! — крычаў Більба. — Ключ, які быў з мапай! Паспрабуй яго зараз жа, пакуль ёсць час!
Торын зняў ключ з ланцуга, што вісеў вакол шыі. Сунуў яго ў дзірку. Ключ падышоў — і павярнуўся! Хоп! Прамень згас, сонца села, месяц знік, і на зямлю прыйшоў вечар.
Цяпер усе разам наваліліся на дзверы, і павольна частка скальнай сцяны паддалася. Доўгія прамыя шчыліны з'явіліся і пачалі пашырацца. Хутка акрэсліліся дзверы ў пяць лакцёў вышынёю і тры шырынёю, і павольна, бязгучна адышлі назад. Здавалася, цемра паплыла быццам дым з дзіркі ў горным схіле. Глыбокая, густая цемра, дзе нічога не бачна і ўвогуле нічога няма, стала перад вачыма, нібы раскрытая пашча, што кліча ў глыбіню Гары — і ўніз.
Частка 12
РАЗВЕДКА
Доўгі час гномы стаялі ў цемры перад дзвярыма дый г спрачаліся, і, нарэшце, Торын пачаў прамову:
— Вось цяпер надышоў час для нашага шаноўнага спадара Торбінса, які зарэкамендаваў сябе добрым кампаньёнам у нашым нялёгкім падарожжы, які мае адвагу, вынаходлівасць і працоўныя здольнасці, што наўрад ці стасуюцца з ягонымі ўласнымі паме-рамі; хто, калі я магу так сказаць, мае долю шанцу, якая значна перавышае звычайна дадзеную любой асобе, — дык вось, цяпер надышоў ягоны час саслужыць нам тую службу, з-за здольнасці да якой і быў абраны ён у якасці ўдзельніка кампаніі. Зараз нады-шоў яму час зарабіць узнагароду.