Чтение онлайн

на главную

Жанры

Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:

I ні на імгненне раней, чым трэба. Хвіліна ці дзве прайшлі, як Балінава накрыўка была прымацаваная, і пачуліся галасы, сталі бачныя водбліскі полымя ад паходняў. Некалькі эльфаў зайшлі ў пакой. Яны смяяліся, размаўлялі, жартавалі ды напявалі ўрыўкі з песень. Яны пакінулі святочнае баляванне ў адной з заляў і, зразумела, збіраліся вярнуцца да яго як мага хутчэй.

— Ну дзе ж стары Галіён, наш дамараднік? — сказаў адзін з іх. — Нешта я яго не бачыў за сталом. Яму трэба быць тут, каб паказаць нам, што рабіць.

— Раззлуюся, калі стары маруда спазніцца, — сказаў другі. — У мяне аніякага жадання валэндацца тут унізе, калі наверсе песні спяваюць!

— Ха-ха! — пачуўся крык. — Вось ён, злодзей

стары, з галавой у келіху! У яго з сябрам ачольцам сваё прыватнае застолле!

— Трасі яго! Пабудзі яго! — закрычалі астатнія нецярпліва. Зусім Галіёну не падабалася, што яго трасуць ды будзяць, а яшчэ менш, што з яго смяюцца.

— Вы спазніліся, — прабурчэў ён. — Я тут чакаў вас, чакаў, пакуль вы спявалі, пілі ды танчылі, а на абавязкі свае забыліся. Чаму ж здзіўляцца, што я ад стомленасці і заснуў!

— Чаму ж здзіўляцца, — сказалі яны, — калі тлумачэнне стаіць побач на стале ў куфлі! Дай жа нам пачаставацца тваім сродкам ад стомы, атое мы тут і пападаем! А турэмшчыка будзіць не трэба. На яго зірнеш, і зразумела — з яго ўжо хопіць!

Потым эльфы глынулі яшчэ і раптам зрабіліся надта вясёлыя. Але ж розуму не страцілі.

— Галіён! — закрычалі яны. — Ці ж ты пачаў святкаваць надта рана і зусім мазгі твае затуманіліся? Ты тут паставіў паўнюткія бочкі замест пустых, калі меркаваць па цяжару.

— Вы працуйце, і ўсё! — прабурчэў дамараднік. — У руках лайдакоў усё падаецца цяжкім, няма тут чаму здзіўляцца. Менавіта гэтыя бочкі трэба паскідаць, і аніякія іншыя! Рабіце, што загадана!

— Ну добра, добра! — адказалі яны, штурхаючы бочкі да адчыненага люка. — Сам адкажаш, калі бочкі з найлепшым каралеўскім віном і алеем сплывуць па рацэ да Доўгага Возера — тамтэйшаму люду дармавы пачастунак!

Грук-грук-грук-грук,Грук — каціся, бочка, у люк!Націскай! Плясь, плюх!Бочка ў плыню — вух! Бух!

Вось так яны спявалі, калі першы цабэрак, а за ім і астатнія з грукатам каціліся да цёмнай дзіркі ў падлозе і пасля добрага штуршка валіліся ў цёмную ваду ў некалькіх лакцях ад люка. Некаторыя былі пустыя, некаторыя — з гномамі, заціснутымі шчыльна і цесна, а падалі ўсе разам, адна за адной, бразгаючы ды грукочучы, бухаючы зверху на іншыя, пляскаючыся аб ваду, стукаючыся аб сценкі тунеля і адна аб другую і падскокваючы на плыні.

Якраз у гэты момант Більба і знайшоў слабое месца ў сваім плане. Верагодна, вы яго даўно ўжо заўважылі, ды пасмяяліся з яго. Але сумняюся, што вы і напалову так добра справіліся б на Більбавым месцы. Ну вядома, сам жа ён не сядзеў у бочцы, і ніхто не запакаваў бы яго, калі б і была магчымасць! Выглядала, быццам ён назаўсёды губляе сяброў (а бочкі з гномамі ўжо амаль усе пападалі ў цемру) і застаецца зусім адзін, прыйдзецца да самай смерці бадзяцца ды красці ў эльфійскіх пячорах. Бо нават калі ён і ўцячэ праз верхнюю браму, гэта не дапаможа зноў сустрэць гномаў. Ён не ведае шляху па зямлі да месца, дзе збі-раюць бочкі. А што станецца з гномамі без яго? Ён не меў часу распавесці гномам усё, што выведаў у каралеўскім палацы. I яны яму не казалі, што рабіць, калі лес закончыцца.

Пакуль такія думкі прабягалі, штурхаючыся, праз ягоную галаву, эльфы вельмі бадзёра ды весела заспявалі пра рачную браму. А некаторыя ўжо пайшлі цягнуць вяроўкі, каб узняць краты брамы й дазволіць цабэркам выплысці, як толькі ўсе апынуцца ў вадзе.

Гэй! Назад плыві хутчэйДа азёрных да людзейАд тунеляў, ад пячораў,Горных схілаў і прастораў,Дзе ў лясах спрадвечны ценьЗмрок вартуе ноч і дзень!3 царства дрэваў — ды на Усход,Дзе хістаецца чаротПад вятрамі на балотах,Багнах гіблых ды дрыгвотах,Дзе туман стаіць сцянойНад азёрнаю вадой!3 плынню бегчы вам гурбойЗорцы наўздагон начной,3 раніцою — павярніце,Ды на поўдзень паплывіце,Да садоў і да лугоў,Сенажацяў і палёў,Дзе пад сонцам свет квітнее,Зіхаціць, расце і спее!Паспяшаць туда вам варта,То імчыцеся ж упартаДа азёрных да людзейГэй! Хутчэй, хутчэй, хутчэй!

I вось самая апошняя бочка падкацілася да люка! 3 адчаю, не ведаючы, што ж рабіць, небарака Більба схапіўся за яе — дый быў скінуты разам з ёй. Плюх! Бухнуўся ён у ваду, у халодную, чорную ваду, а бочка — за ім.

Хобіт вьшырнуў, адплёўваючыся, схапіўся за цабэрак, нібы пацук, але ж як ні намагаўся, наверх ускараскацца не змог: толькі, ускараскаецца — а пустая бочка пераварочваецца — і плюх! Зноў пад ёю. Яна была пустая і плавала, быццам корак. Хаця вушы былі паўнюткія вадой, Більба чуў эльфійскі спеў наверсе ў кладоўцы. Потым люк з грукатам зачыніўся, і галасы зніклі. Хобіт застаўся ў цёмным тунелі, у ільдзяной вадзе, зусім адзін — не браць жа ў разлік сяброў, запакаваных ў бочкі.

Хутка наперадзе ў цемры ўзнікла шэрая пляма. Хобіт пачуў рыпенне кратаў, якія цягнулі наверх, і раптам зразумеў, што знаходзіцца ў сярэдзіне натоўпу розных бочак і бочачак, што збіліся ў кучу і штохвілінна падскокваюць, каб праціснуцца пад аркай і вырвацца да рачной прасторы. Давялося Більба паклапаціцца, каб яго не расціснула, не збіла ды не расцярушыла на тузін маленечкіх хобіцікаў. Нарэшце, натоўп бочак пачаў радзець і расплывацца, адна за адной бочкі праскоквалі пад аркай і знікалі. Вось тут хобіт і заўважыў, што, калі нават і ўскараскаўся б на бочку, аніякай карысці з таго не было б, якраз наадварот — бо месца пад аркай зусім не заставалася, нават для хобіта: столь тут зніжалася і амаль дакраналася да вады. Вось табе й брама!

Яны выплылі вонкі, пад нізкія галіны дрэваў, якія шчыльна раслі па абодвух берагах. Більба стала цікава, што цяпер адчуваюць гномы і ці шмат вады да іх налілося. Некаторыя бочкі з тых, што скакалі побач з ім па плыні, мелі даволі нізкую пасадку. Напэўна, там бедныя гномы і сядзелі.

«Спадзяюся, што сапраўды добра прымацаваў накрыўкі!» — падумаў ён, але хутка давялося паклапаціцца пра сябе самога, і думкі пра гномаў выпетрыліся цалкам. Галаву над вадой ён здолеў трымаць, аднак дрыжэў ад холаду. А колькі давядзецца так прадрыжэць, пакуль не зледзянееш ды не сканаеш? I як доўга яшчэ здолееш трымацца за бочку? I ці не лепш было б адчапіцца ад бочкі й плысці да берага?

Пашанцавала даволі хутка. Плынь віхрылася, закручвалася, і некалькі бочак збіліся гуртом — пэўна, адна з іх зачапілася за нейкі падводны корань. Тут Більба не прамінуў магчымасці ўскараскацца на сваю бочку, пакуль тая была шчыльна прыціснутая да іншых. Ускараскаўся ён, быццам прытоплены пацук, ды лёг на бочку, прыціснуўся, як толькі здолеў — каб раўнавагі не парушыць. Вецер ледзяніў, але менш за ваду, заставалася толькі спадзявацца, што раптоўны штуршок не скіне ў раку, і не прымусіць усё пачынаць спачатку.

Поделиться:
Популярные книги

Назад в СССР: 1985 Книга 4

Гаусс Максим
4. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 4

Эффект Фостера

Аллен Селина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Эффект Фостера

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Царь поневоле. Том 1

Распопов Дмитрий Викторович
4. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 1

Совок 9

Агарев Вадим
9. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Совок 9

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Те, кого ты предал

Берри Лу
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Те, кого ты предал

Кодекс Охотника. Книга XXII

Винокуров Юрий
22. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXII

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона