Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:

Вось так познім восеньскім днём, калі вецер зрабіўся іль-дзяным і густа сыпалася лісце з дрэваў, тры вялікія чоўны пакінулі Азёрны Горад. Яны везлі весляроў, гномаў, спадара Торбінса і шматлікія прыпасы ды рыштунак. Коней і пош адправілі па беразе, вакол возера, дамовіўшыся пра сустрэчу ў пэўным месцы. Бурмістр са сваімі дарадцамі развіталіся з кампаніяй на прыступках вялікай лесвіцы, якая спускалася ад ганка гарадской управы да вады. На мастках і з вокнаў спявалі людзі. Пляснулі па вадзе белыя вёслы, і кампанія скіравалася па возеры на поўнач, у апошнюю частку свайго доўгага падарожжа. I толькі Більба, адзіны з усіх, быў рашуча і грунтоўна нешчаслівы.

Частка 11

НА ГАНКУ

За

два дні прапльші яны Доўгае Возера і дабраліся да ракі трумяніцы. Цяпер усе маглі бачыць Самотную Гару перад сабою — высокую, змрочную. Рака моцна бруілася, і веславаць супраць плыні было цяжка. За трэці дзень пераадолелі некалькі міляў уверх па рацэ дый прысталі да левага берага, каб выгру-зіцца. Тут да іх далучыўся караван з прыпасамі і поні для ўласнага карыстання, якія былі адпраўленыя па сушы вакол возера. На поні напакавалі што толькі здолелі, астатняе давялося пакінуць на месцы, у намёце. Ніводны з гарадскіх людзей не пажадаў нават адну ноч правесці побач з імі, так блізка каля Гары.

— Не, ва ўсялякім разе, пакуль песні не спраўдзяцца! — вось што сказалі. У тутэйшай змрочнай пустэчы было значна прасцей паверыць у цмока, чым у моц Торына з кампаніяй. У гэткай глуха-мані і варту каля прыпасаў не трэба было выстаўляць. Так эскорт і пакінуў хобіта і гномаў, скіраваўшыся хто ўніз па рацэ, хто берагам, назад па сцежцы, хоць набліжалася ноч і ўжо спускалася цемра.

У гномаў з хобітам быў халодны, непрыемны начлег, і настрой іх сапсаваўся. Наступнай раніцою рушылі ў дарогу. Балін з Більба ехалі апошнімі, кожны меў з сабою цяжка гружанага поні. Астатнія павольна трусілі наперадзе, выбіраючы шлях, бо сцежкі не было зусім. Кіравалася кампанія на паўночны захад, патрошкі аддаляючыся ад ракі Струмяніцы і набліжаючыся да вялізнага адгор'я Гары, што выцягнулася на поўдзень, насустрач ім.

Павольнае было падарожжа, спакойнае і таемнае. Ніхто не смяяўся, не спяваў, не граў на арфах. Ганарлівасць ды надзеі, узбуджаныя ў гномавых сэрцах старымі песнямі азёрных людзей, памерлі, змяніўшыся паўзучай чорнай тугою. Усе ведалі, што набліжаюцца да канца падарожжа, І канец гэты можа быць вельмі страшным. Зямля навокал ляжала шэрая, спустошаная, хоць калісьці, як распавядаў Торын, мясціны тут зелянелі травой і радавалі вока. Крыху травы тут засталося, але не было ані дрэваў, ані кустоў, і толькі счарнелыя разламаныя пні паказвалі, што тут некалі расло. Сябры дабраліся да Цмокавай Пустэчы і да самага канца восені.

Адгор'яў дасягнулі гэтак жа спакойна, не сустрэўшы якой небяспекі ці якіх-небудзь адзнакаў цмокавай прысутнасці, акрамя пустэльні, якую стварыў цмок вакол свайго бярлогу. Гара наперадзе паўставала цьмяная і маўклівая і здавалася яшчэ вышэйшай. Першы лагер разбілі на заходнім схіле вялізнага паўдзённага адгор'я, які канчаўся ўзгор'ем з назвай Крумкачова Строма. На ўзгор'і знаходзіўся старажытны вартавы пост, але ніхто пакуль што не адважваўся караскацца туды, бо надта ўжо быў ён адіфыты, і схавацца там не было дзе.

Перад тым, як скіравацца шукаць патаемныя дзверы на заходніх схілах Гары (а на дзверы гэтыя толькі і спадзяваліся), Торын выслаў экспедыцыю з разведкай на поўдзень, туды, дзе знаходзілася Пярэдняя Брама. Для экспедыцыі ён выбраў Баліна, Філі і Кілі, разам з імі пайшоў і Більба. Яны крочылі пад шэрымі маўклівымі скаламі да ўзножжа Крумкачовай Стромы. Там рака, закруціўшыся шырокай пятлёю па даліне Дэйла, адварочвалася ад Гары, імкнучыся да Возера, бурліла моцна і шумна. Голыя, скалістыя берагі высокім адхонам узнімаліся над струмянямі. Паглядаючы з адхону за вузкую бурную раку, якая пляскалася ды пенілася сярод мноства валуноў, яны бачылі ў шырокай даліне пад ценем адгор'яў шэрыя руіны старажытных дамоў, вежаў і сценаў.

— Вось і ўсё, што засталося ад Дэйла, — сказаў Балін. — Схілы Гары былі зялёныя і кудлатыя ад дрэваў, а схаваная Гарой даліна — багатая і ўтульная ў тыя дні, калі звінелі ў гэтым горадзе званы.

Сказаў тое Балін тужліва і змрочна, бо быў прыспешнікам Торына ў дзень, калі з'явіўся цмок.

Яны не адважыліся падысці ўздоўж ракі бліжэй да Брамы, але зайшлі за канец паўночнага адгор'я. Схаваўшыся за скалы, яны маглі бачыць вялізны, падобны да пячоры правал у скальнай сцяне паміж адгор'ямі. Адтуль выцякала Струмяніца і адтуль жа вырываліся пара ды чорны дым. Нічога не рухалася, акрамя дыму й вады, ды раз-пораз праляталі вялізныя, злавеснага выгляду чорныя груганы. Чулася толькі цурчанне вады між камянямі, ды час ад часу хрыплы птушыны крык. Балін здрыгануўся.

— Вяртаемся! — сказаў ён. — Няма тут карысці! А чорныя птушкі мне зусім не падабаюцца. Яны падобныя да шпіёнаў.

— Вядома, цмок яшчэ жывы і ляжыць сабе ў залях пад Гарой, так я мяркую, бо ідзе дым, — сказаў хобіт.

— Не абавязкова, — сказаў Балін. — Хоць я не сумняюся, што ты маеш рацыю. Але ж ён мог паляцець некуды або запегчы на горным схіле, каб назіраць за мясцовасцю, аднак дым і пара ўсё роўна выходзілі б з брамы. Усе скляпенні запоўненыя ягонай мярзотнасцю.

3 такімі вось невясёлымі думкамі, са злавесным крыкам над галовамі, стомленыя, вярнуліся яны ў лагер. Яшчэ ў ліпені гасцявалі яны ў цудоўным доме Элранда. Хоць восень толькі пачала ператварацца ў зіму, здавалася, гэта было шмат гадоў таму. Цяпер жа яны засталіся ў самотнасці, у пустэчы, без надзеі і да-памогі. Падарожжа падышло да канца, але ж тое, з-за чаго яно пачалося, быццам і не краналася з месца. Агульны настрой скаціўся далей нельга.

Дзіўна, але павінен вам сказаць, што ў спадара Торбінса настрой сапсаваўся меней, чым у астатніх. Часта хобіт пазычаў у Торына мапу ды ўглядаўся ў яе, разважаючы пра руны і месяцовыя літары, якія прачытаў Элранд. Менавіта Більба прымусіў гномаў распачаць небяспечныя пошукі сакрэтных дзвераў на заходніх схілах. Кампанія перанесла лагер у доўгую даліну, вужэйшую за вялізную даліну на поўдні, дзе знаходзілася Брама. Даліну, быццам сцены, закрывалі ніжэйшыя адгор'і, якія доўгімі, крутымі хрыбтамі цягнуліся ад цела Гары і паступова зніжаліся да раўніны. На заходнім баку менш адчуваліся сляды цмокава шаленства, нават знайшлася трава для поні. Лагер увесь дзень ляжаў у цені ад Гары і адрожных сценаў, І толькі калі сонца хілілася да захаду, у лагер трапляла святло. Адтуль гномы выходзілі дзень за днём шукаць сцежкі на горных схілах. Калі мапа не хлусіла, дзесьці непасрэдна над пачаткам даліны павінны былі знаходзіцца таемныя дзверы. Але дзень за днём гномы вярталіся ў лагер без поспеху.

Нарэшце нечакана знайшлі-такі тое, што шукалі. Аднойчы Філі з Кілі ды хобіт спусціліся крыху па даліне, дайшлі да яе паўночнага боку ды ўскараскаліся наверх сярод нагрувашчання кямянёў. Пасля поўдня, пралезшы за высокай скалой, што стаяла самотна нібы калона, Більба натрапіў на нешта падобнае да грубых прыступак, якія вялі наверх. Калі паспешліва ўзбеглі па іх, знайшлі рэшткі вузкай сцяжынкі, якая часам была добра заўважная, часам гублялася, але вывела іх наверх паўночнага адгор'я і далей, да яшчэ вужэйшай паліцы, што цягнулася на поўнач па схіле Гары. Зірнуўшы ўніз, убачылі, што знаходзяцца на скале акурат над пачаткам даліны і пазіраюць акурат на свой лагер. Моўчкі, трымаючыся за скальную сцяну, адзін за адным ішлі яны па паліцы, пакуль сцяна не адышла ўбок і наперадзе не адкрылася маленькая пляцоўка, абгароджаная высокімі скаламі, парослая травой, спакойная і ціхая. Яе немагчыма было бачыць знізу, бо скалы навісалі над ёй, цяжка бьшо заўважыць і здалёк, бо маленькая пляцоўка выглядала проста як цёмная шчылінка ў баку гары. Каменнай столі над пляцоўкай не было, ззаду зачыняла яе вертыкальная сцяна, ніжэйшая частка якой здавалася дзіўна гладкай, быццам апрацаванай, але ж без адзінай дзірачкі альбо шчылінкі.

Поделиться:
Популярные книги

Мне нужна жена

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.88
рейтинг книги
Мне нужна жена

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Физрук 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Физрук
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Физрук 2: назад в СССР

Совок 11

Агарев Вадим
11. Совок
Фантастика:
попаданцы
7.50
рейтинг книги
Совок 11

Дайте поспать! Том III

Матисов Павел
3. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том III

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Магнатъ

Кулаков Алексей Иванович
4. Александр Агренев
Приключения:
исторические приключения
8.83
рейтинг книги
Магнатъ

Хочу тебя навсегда

Джокер Ольга
2. Люби меня
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Хочу тебя навсегда

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Бальмануг. (не) Баронесса

Лашина Полина
1. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (не) Баронесса

Жандарм 2

Семин Никита
2. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 2

Измена. Осколки чувств

Верди Алиса
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Осколки чувств

Измена. Свадьба дракона

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)