Чтение онлайн

на главную

Жанры

Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:

Пасля доўгай паўзатні ды мітусні ад дрэва да дрэва гномы з хобітам дабраліся да паляны, на якой некалькі дрэваў былі паваленыя, а лясная падлога выраўнаваная і прыбраная. Там было шмат народу, з вьігляду відавочна эльфы, апранутыя ў зялёнае ды рудое. Яны сядзелі на гладкіх чурбачках, адпілаваных ад ствалоў паваленых дрэваў, вакол вогнішча, а на дрэвах былі пры-мацаваныя паходні. I што найцудоўней — усе яны елі, пілі і весела смяяліся.

Пах засмажанага мяса так падзейнічаў на гномаў, што, і словам не перамовіўшыся, яны разам папаўзлі ды пакраліся да эльфаў з адной думкай — ежа! Але як толькі першы крочыў у кола, усе агні, быццам праз якую магію, згаслі. Нехта пхнуў нагой югаішча, і тое рассыпалася дажджом бліскучых іскраў ды згасла. Гномы

апынуліся ў паўнюткай цемры і адзін аднаго не магаі адшукаць — ва ўсялякім разе, вельмі доўгі час. Адчайна блукалі ў цемры, спатыкаліся аб паленні, біліся лбамі аб дрэвы, крычалі ды гукалі, пакуль усіх у лесе не перабудзілі на мілю навокал. Нарэшце, сабраліся ў купу і палічылі сябе навобмацак. Зразумела, да таго часу ўсе ўжо цалкам забыліся, у якім напрамку сцежка, так што згубіліся безнадзейна — ва ўсялякім выпадку, да святла.

Нічога не заставалася, як толькі сесці ды правесці ноч на месцы, бо яны нават не адважваліся памацаць зямлю ў пошуках аб'едкаў. Сядзелі няшмат часу, Більба толькі пачаў дзяўбці носам, калі Доры, чыя чарга надышла вартаваць, абвесціў гучным шэп-там: «Зноў з'явіліся агні, і нават больш за мінулы раз».

Усе паўскоквалі. I дакладна — зусім непадалёк ззялі й падміргвалі тузіны агеньчыкаў, і смех з размоваю чуліся добра. Гномы з хобітам папаўзлі да іх цугам, адзін за адным, каб кожны мог дакрануцца да спіны папярэдняга. Калі наблізіліся, Торын сказаў: «На гэты раз — аніякай бегатні! Нікому не варушыцца, пакуль не загадаю. Размаўляць з імі пойдзе спадар Торбінс. Яго яны не напалохаюцца («А я іх?» — падумаў Більба). У любым выпадку, спадзяюся, нічога дрэннага яму не ўчыняць».

Калі падпаўзлі да краю кола агнёў, Більба знянацку выішурхнулі наперад. Ён і пярсцёнак не паспеў насунуць, як, ледзь не ўпаўшы, крочыў акурат у самае святло ад паходняў ды вогнішча. I зноў дарма. Агні згаслі, і абвалілася паўнюткая цемра.

Раней нялёгка была сабрацца, цяпер жа нашмат цяжэй. Па-першае, не маглі знайсці хобіта. Кожны раз, калі лічылі сябе, атрымлівалася толькі трынаццаць. Гномы крычалі і клікалі: «Більба Торбінс! Хобіт! Кляты хобіт! Гэй, хобіт! Каб цябе, куды ж ты падзеўся?!»I іншыя рэчы такога ж кшталту. Адказу не пачулі.

Надзею зусім страцілі, калі Доры праз шчаслівы выпадак патрапіў на яго. У цемры Доры аб нешта спатыкнуўся. Думаў, бервяно, ажно — хобіт, які скруціўся калачыкам ды моцна спаў. Давялося досыць патрэсці, пакуль Більба прачнуўся, а прачнуўшыся, задаволены зусім не быў.

— Такі сон бачыў, — прабурчэў ён. — Усё пра абед, ды які!

— Сонца ды нябёсы! Дакладна як Бамбур, — сказалі гномы. — Калі ласка, не трэба пра абеды. 3 летуценных абедаў аніякай карысці. Нам, прынамсі.

— Яны — найлепшае, што магу здабыць у гэтым нячыстым месцы, — прамармытаў хобіт, калі клаўся спаць побач з гномамі, спадзеючыся пабачыць такі самы сон.

Але тое былі не апошнія агні ў лесе. Калі ноч састарэла і час ужо набліжаўся да ранішняга, Кілі, чыя чарга бьша вартаваць, пабудзіў усіх і сказаў:

— Непадалёк святло, і пры тым моцнае, сотні паходняў ды мноства вогнішчаў запаліліся раптам, напэўна, чарамі. I паслу-хайце толькі спевы ды музыку!

Паляжаўшы ды паслухаўшы нейкі час, зразумелі, што бараніцца спакусы падысці бліжэй ды зноў паспрабаваць знайсці ежу й дапамогу няма моцы. Зноў узняліся, але на гэты раз вынік быў цалкам катастрафічны. Святочная вячэра, як убачылі цяпер, была нашмат большая, чым раней, ды файная. Наперадзе доўгага шэрагу эльфаў сядзеў лясны кароль з лісцевай каронаю на залатых валасах, рыхтык з Бамбурава сну. Эльфы перадавалі кубкі з рук у рукі суседзям, некаторыя гралі на арфах, шмат спявалі. Эльфавы бліскучыя валасы былі перавітыя кветкамі, зялёныя і белыя камяні блішчэлі на каўнерах і папругах. I ў спевах, і ў тварах ззяла весялосць. Гучныя, чыстыя, звонкія былі песні — і тут якраз ў сярэдзіну свята крочыў Торын.

Адразу, як і раней, павісла мёртвая цішыня. Усё святло знікла. Вогнішчы згаслі, пусціўшы чорны дым. Попел ды вуголле па-ляцелі да гномавых вачэй, і зноў лес напоўніўся іхным лямантам ды гуканнем.

Більба раптам усвядоміў, што бяжыць па коле (так яму здавалася), ды галосіць і галосіць: «Доры, Норы, Оры, Ойн, Глойн, Філі, Кілі, Бамбур, Біфур, Бафур, Двалін, Балін, Торын Дубатарч!». А тыя, каго ён шукаў, бегалі побач ды галасілі тое самае (зрэдку паміж іншым чулася «Більба!»). Але гуканні астатніх паступова рабіліся ўсё цішэй і цішэй, потым, здавалася, заклікі сталі жудасным лямантам і крыкамі аб дапамозе недзе ў далечыні, і ўрэшце спыніліся, зніклі, і хобіт застаўся сам-насам у поўнай цішыні і цемры.

Пэўны час хобіт адчуваў сябе найняшчаснейшай істотай у цэлым свеце. Але хутка вырашыў, што няма аніякага сэнсу высільвацца ды торкацца, пакуль з раніцай не прыйдзе хоць якое святло. Зусім бессэнсоўна блукаць па наваколлі ды толькі стам-ляцца, калі і на сняданак няма надзеі, і сілаў няма чым аднавіць. Так што сеў хобіт, прыхіліўшыся спінай да дрэва, і (не ў апошні раз) стаў марыць пра сваю далёкую ўіульную хобіцкую нару і цудоў-ныя, вельмі зручныя і ўмяшчальныя каморы. Ён ужо даволі далёка паглыбіўся ў думкі пра вяндліну з яйкамі, тостамі ды маслам, калі адчуў, як нешта да яго дакранулася. Нешта падобнае да моцнай лшучай вяроўкі прычапілася да левай рукі, а калі хобіт паварушыўся, высветлілася, што ногі ў такое паскудства ўжо заматаныя. Паспрабаваў узняцца — зваліўся на зямлю.

Вось тады вялізны павук, які быў заняты, замотваючы соннага Більба ззаду, перайшоў наперад. Бачыць хобіт мог толькі вочы пачвары, але адчуваў, як мярзотныя валасатыя лапы дакранаюцца да яго, пакуль пачвара намагаецца шчыльней абкруціць агіднае павуцінне вакол яго. Надта пашанцавала, што прачнуўся ў час. Яшчэ крыху — і Більба ўвогуле не здолеў бы рухацца. Ужо цяпер давялося вытрымаць адчайную бойку, пакуль вызваліўся. Спа-чатку лупцаваў пачвару кулакамі (а тая намагалася атруціць яго, як меншыя павукі труцяць мух), а потым успомніў пра меч ды выцягнуў з похваў. Павук спрытна скочыў назад. З'явіўся час перарэзаць павуцінне. Пасля настала Більбава чарга напасці. Павук відавочна не прывык да істотаў, якія носяць на баку такія джалы, інакш уцякаў бы спрытней. Не паспеў агідзень знікнуць, як Більба дагнаў яго ды пырнуў мячом акурат паміж вачэй. Павук затросся шалёна, заскакаў, замітусіўся, западкідваў ногі ў жудасных канвульсіях, пакуль хобіт не дабіў пачвару, пырнуўшы яшчэ раз. А потым сам зваліўся і ўжо нічога не памятаў.

Калі зноў апрытомнеў, вакол было звыклае змрочнае, шэрае святло звычайнага дня ў лесе. Павук ляжаў побач мёртвы, на лязе мяча засталіся чорныя плямы. Хобіт неяк сам, без дапамогі гномаў і Гэндальфа, самотны і ў цемры забіў вялізнага павука — гэта нешта значыла для спадара Торбінса. Ён адчуў сябе іншым, значна дужэйшым, мацнейшым, больш дзёрзкім (нягледзячы на пусты страўнік), калі выціраў меч аб траву.

— Я дам табе імя, — сказаў ён мячу. — Я буду называць цябе «Джала».

I накіраваўся даследаваць наваколле. Лес быў змрочны і маўклівы. Відавочна, перш за ўсё трэба было адшукаць сяброў, якія, напэўна, знаходзіліся не надта далёка (зразумела, калі не трапілі ў палон да эльфаў ці не здарылася чаго горшага). Здава-лася, крычаць — не вельмі зручная ды бяспечная ідэя, і хобіт доўгі час стаяў, разважаючы, у якім напрамку сцежка і куды перш за ўсё трэба ісці ў пошуках гномаў.

— Вох, чаму толькі мы не трымаліся Беарнавай парады, дый Гэндальфавай таксама! — горка сказаў ён сам сабе. — Ну і ў заварушцы мы зараз! Мы! Жадаў бы я, каб і сапраўды былі «мы». Жудасна і страшна ў адзіноце.

У рэшце рэшт, ён выбраў напрамак, з якога, здаецца, і дано-сіліся ўчора крыкі пра дапамогу. Яму пашанцавала (па праўдзе кажучы, ён нарадзіўся ў кашулі), і кірунак выбраў больш ці менш адпаведны. Вырашыўшы, хобіт ціха і спрытна крочыў наперад. Хобіты добра ўмеюць хавацца, асабліва ў лесе, як я вам паспеў распавесці, а Більба да таго ж і пярсцёнак насунуў на палец. Таму павукі не ўбачылі і не пачулі ягонага набліжэння.

Поделиться:
Популярные книги

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

В теле пацана

Павлов Игорь Васильевич
1. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана

Я тебя не предавал

Бигси Анна
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не предавал

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Темный Патриарх Светлого Рода 7

Лисицин Евгений
7. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 7

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

И только смерть разлучит нас

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас

Неудержимый. Книга XVII

Боярский Андрей
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого