Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:
Ехалі амаль як і раней, хіба што кампанія была меншая ды маўклівая. Троляў больш не сустракалі. Але кожны паварот дарогі нагадваў Більба пра падзеі, што адбыліся год таму — а здавалася, дзесяць. Зразумела, Більба хутка пазнаў месца, дзе поні ўваліўся ў раку, і дзе гномы збочылі з дарогі да жудаснай прыгоды з Томам, Білам і Бертам.
Побач з гасцінцам знайшлі і схаванае гномамі золата троляў, нікш не кранутае.
— Ну, мне золата на мой век хопіць, — сказаў Більба, калі скарб адкапалі. — Лепей ты вазьмі яго, Гэндальф. Здаецца мне, знойдзеш, як яго выкарыстаць.
— Сапраўды, так! — сказаў чараўнік. — Аднак лепш падзелім, пароўну! Мне падаецца, што табе яно можа больш спатрэбіцца, чым
Так што засыпалі золата ў мяхі ды нагрузілі на поні, якія з тае прычыны зусім не былі ўзрадаваныя. Падарожжа стала больш марудным: болыыую частку ішлі пехатою. Але мясцоваць навокал рабілася ўсё зелянейшая, травы было шмат, а па траве хобіт ішоў з вялікім задавальненнем. Ішоў сабе, выціраў пот з ілба шаўковаю насоўкай (не, зразумела, тых, што браў з сабою ў падарожжа, у яго не засталося, гэтую насоўку хобіт пазычыў у Элранда), бо цяпер разам з ліпенем падышло гарачае лета, і сонца ззяла ва ўсю моц.
Усё некалі заканчваецца, нават гэтая гісторыя, і вось нарэшце надышоў дзень, калі нашы падарожнікі дабраліся да межаў краіны, дзе Більба нарадзіўся й вырас, дзе кожны кавалак зямлі быў знаёмы і ягоным вачам, і нагам. Падняўшыся на пагорак, адкуль бачная была родная Строма, хобіт раптам спыніўся і сказаў:
Няма сканчэння для шляхоў,Заўжды ідуць далейДа земляў дальніх, гарадоў,Да цудаў і людзей,Праз зімні снег і чорны страх,Праз рэкі і лясы,Раскошу кветак на лугахI птушак галасы.Няма сканчэння для шляхоў,Праз горы ды гады,Але дамоў вярнуцца зноўНам суджана заўжды.Прайду праз полымя і цень,I смерць у імгле начной, —А потым рушу ў ясны дзень,I дом убачу свой.Гэндальф зірнуў на яго.
— Даражэнькі мой Більба! — сказаў ён. — Ну і справы з табою! Ты зусім не такі хобіт, які быў!
Яны праехалі па мосце, мінулі млын над ракою ды сталі акурат перад ўласнымі Більбавымі дзвярыма.
— Бацюхны! — закрычаў хобіт. — Што ж тут робіцца!
А там сабраўся велізарны натоўп, і народ усялякага кшталту (паважаны і ўвогуле нікчэмны) снаваў туды-сюды вакол дзвярэй, а некаторыя дык і ў дзверы, і з іх — нават ног аб кілімок не выціраючы, як заўважыў Більба, раззлаваўшыся.
Калі ён здзівіўся, дык «госці» здзівіліся значна больш. Бо аб'явіўся ён якраз у разгар аўкцыёну! Велізарная чырвона-чорная аб'ява вісела на браме, паведамляючы, што дваццаць другога ліпеня спадарамі Хапунам, Хапунам ды Схавайсам будзе распра-давацца маёмасць нябожчыка спадара Більба Торбінса з Торбы-Пад-Стромай, Строма, Хобітан. Пачатакроўна а дзесятай гадзіне. А зараз амаль надышоў час абеду, большасць рэчаў ужо паспелі распрадаць амаль за ламаны грош (як часцяком робіцца на аўкцыёнах). Більбавы сваякі Кайстра-Торбінсы нават вымяралі пакоі (сапраўды!), вылічваючы, ці змесціццатуды іх мэбля! Кара-цей кажучы, Більба палічылі мёртвым, і далёка не кожны быў узрадаваны пабачыць, што памыліўся.
Вяртанне спадара Більба Торбінса нарабіла шуму ва ўсім наваколлі: і пад Стромай, і за Стромай, і за Вадой-ля-Стромы, на тое не забыліся ні праз тыдзень, ні праз месяц. А са спадарамі Хапунамі ды Схавайсам, а таксама з іншымі падобнымі да іх клопаты цягнуліся доўгія гады. Шмат часу мінула, пакуль спадара Торбінса афіцыйна згадзіліся лічыць жывым. Асабліва цяжка давялося пераконваць тых, хто добра прыкупіўся на аўкцыёне. У рэшце рэшт, каб пазбавіць сябе дарэмных клопатаў ды захаваць час, Більба выкупіў большую частку ўласнай мэблі. А вось мноства Більбавых срэбных лыжак нейкім таямнічым чынам знікла, і ніхто іх нават краем вока не бачыў ды нічога пра іх не чуў. Сам Більба моцна падазраваў Кайстра-Торбінсаў. Са свайго боку, яны так і не згадзіліся лічыць Більба сапраўдным, і ніколі потым з ім у добрых стасунках не былі. Яны так прагнуш жыць у Більбавай утульнай норцы!
А Більба наш страціў нешта значна большае за лыжкі — ён страціў сваю рэпутацыю. Праўда, ён назаўсёды застаўся сябрам эльфаў ды меў пашану ад гномаў, чараўнікоў і ўсялякага падобнага народу, які толькі трапляў у тутэйшыя мясціны, але ж у суседскіх вачах становішча ягонае моцна пахіснулася. Фактычна, усе навакольныя хобіты лічылі яго дзіваком ці ўвогуле «пашко-джаным галавою» — за выключэннем пляменнікаў ды плямен-ніц з Хватавага боку, але нават ім бацькі радзілі не надта знацца з Більба.
Прызнаюся вам, Більба гэта не вельмі кранала. Ён быў увогуле задаволены сваім жыццём, і спевы чайніка на пліце здаваліся яму нават больш музычнымі, чым у спакойныя часы яшчэ да знакамітай нечаканай вечарыны. Меч хобіт прыладзіў над агменем. Кальчуга (пакуль ён не аддаў яе ў музей). вісела на асобнай драўлянай раме ў залі. Золата ды срэбра разышліся на падарункі, карысныя ды экстравагантныя — што пэўным чынам тлумачыць добрыя стасункі з пляменнікамі ды пляменніцамі. А чароўны пярсцёнак хобіт трымаў у вялікай таямніцы, бо выкарыстоўваў, калі з'яўляліся непрыемныя госці.
Більба пачаў пісаць вершы ды наведваць эльфаў, і хоць шмат хто круціў пальцам каля скроні ды казаў з жалем «бедны стары Торбінс», хоць амаль ніхто не паверыў у ягоныя расповеды, наш хобіт жыў вельмі шчасліва да канца сваіх дзён, а дзён пабачыў ён надзвычай шмат на сваім вяку.
Аднойчы восеньскім вечарам праз колькі гадоў апасля, калі Більба сядзеў у кабінеце ды пісаў мемуары — ён меў намер назваць іх «Вандроўка туды ды назад, альбо Хобіцкая вакацыя» — пазванілі ў дзверы. Гэта з'явіліся Гэндальф з гномам, а гном быў ніхто іншы, як Балін.
— Заходзьце! Заходзьце! — сказаў Більба, і хутка ўсе паселі ў фатэлі перад агменем. Калі Балін заўважыў, што камізэлька спадара Торбінса трошачку больш каштоўная (трэба сказаць, яе гузікі былі з сапраўднага золата), то Більба, у сваю чаргу, адзначыў, што Балінава барада адметна падоўжылася, а папругу аздаблялі вельмі каштоўныя камяні.
Зразумела, гаворка пайшла пра рэчы былыя, пра супольныя прыгоды, і Більба запытаў, як ідуць справы ў землях вакол Гары. Здавалася, вельмі добра ідуць. Бард адбудаваў горад у даліне, да яго далучыліся людзі з Возера, з Поўдня і Захаду, даліну зноў абрабілі ды засеялі, і ранейшую пустэчу цяпер было не пазнаць. Увесну паўсюль спявалі птушкі, усё квітнела, а ўвосень збіралі багатыя ўраджаі ды святкавалі, ад душы весяліліся ды гулялі. Адбудавалі і Азёрны Горад, ён стаў багацейшым за ранейшы, заможнасць ягоная хутка расла, бо шмат тавараў везлі ўверх і ўніз па Струмяніцы. Добрае сяброўства паміж эльфамі, людзьмі ды гномамі ўсталявалася там.
А вось стары Бурмістр скончыў дрэнна. Бард даў яму шмат золата, каб той дапамог людзям з Возера, але ж Бурмістр быў таго чалавечага кшталту, што надзвычай лёгка чапляе цмокаву хваробу. Вось і захварэў на яе, ды збег у Пустэчу, прыхапіўшы большасць золата, а там памёр з голаду, пакінуты прыспешнікамі.
— Новы Бурмістр мудрэйшы, — сказаў Балін, — і вельмі папулярны, бо, зразумела, менавіта ён лічыцца галоўнай крыніцай гарадской заможнасці. Людзі там складаюць песні, у якіх гаво-рыцца, што ў ягоны час сапраўды рэкі пацяклі золатам.