Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

— Накрыйся, кажу табе. Ідзі ў чалядню. Папрасі там гарэлкі. І аўса каню.

— Не, — сказаў мужык. — Загадана яшчэ спавясціць…

Загорскі раззлаваўся:

— Ідзі, кажу, шкапа ты затурканая. Іначай я, пакуль тое, сам цябе ў пугі вазьму. Логвін, Карп, вазьміце яго, дайце сухія поршні, гарэлкі — словам, што трэба.

Мужык пайшоў паміж слуг, пакорліва апусціўшы галаву.

— Збірайся, Алесь, — сказаў пан Юры, узбягаючы па прыступках.

Не ехаць было нельга. Бацька так і сказаў маці.

Нечакана маці адмовілася.

— Ты можаш ехаць з Алесем, — сказала яна. —

Табе трэба. А я не магу. Я не любіла яго.

Паехалі ўдвох. Верхам. Па насціле з лазы пераехалі тоўсты, але ўжо слабы, як мокры цукар, дняпроўскі лёд. Дарога ішла спачатку паплавамі, потым заснежаным узвышшам, якое пераходзіла недзе далёка справа ў Чырвоную гару. Хутка павінна была адкрыцца вачам Кроераўшчына.

Мокры, там-сям ужо брудны снег укрываў палі, а на снезе сядзелі вугальна-чорныя вароны. Часам яны ўзляталі, і тады адразу рабілася зразумела, як цяжка ім ляцець праз сыры, важкі вецер. На полі Загорскіх дагнаў Януш Біскуповіч, асабісты вораг Кроера, таксама вярхом. Павіталіся. Алесь з цікавасцю разглядаў спадарожніка, яго жвавы прыгожы твар з аксамітна-цёмнымі вачыма. Біскуповіч быў неабыякавы яму яшчэ і з той прычыны, што лічыўся самым багатым з усіх паляўнічых Прыдняпроўя на "песні рога".

Ён складаў не толькі іх, але яшчэ і вершы: сур'ёзныя і чулыя — па-польску, жартоўныя — па-тутэйшаму. Кроер ледзь не вызваў яго на дуэль за верш аб Півошчынскім бунце. Там, між іншым, былі такія радкі:

Пан жандар яго цалуе, Хоць ён кукішам глядзіць.

Пан Юры ставіўся да Біскуповіча з павагаю, але быў відочна здзіўлены, што той таксама едзе.

— Як жа гэта вы?

— Кожны павінен спадзявацца на апошнюю літасць.

— А спрэчку вы з ім завялі дарэмна, — сказаў пан Юры.

— Грозны рак, ды ў с… вочы, — усміхнуўся Біскуповіч.

— Ну, прарокаў няма.

— Ёсць прарокі, — сказаў Біскуповіч. — Магчыма, на добрае, а магчыма — і на дрэннае, але мая эпіграма нечакана хутка спраўдзілася.

— Якая?

— А тая, якой я адказаў на яго пагрозы.

Пан Юры ўспомніў і, не вельмі весела, зарагатаў. Гэтую эпіграму помнілі ўсе і ведалі, што Кроер не даруе яе. Бо нішто не клала на ягонае яснаванне такой клейны, як гэтыя два радкі:

Smier'c Krojera w Krojer'owszczyznie zrobi zmiane znaczna: Panowie pi'c przestana, chlopi za's je's'c zaczna [68] .

68

Смерць Кроера ў Кроераўшчыне зробіць значныя змены: папы пакінуць піць, а мужыкі пачнуць есці (польск.)

І вось Кроер памёр. Цяпер сапраўды не будзе каму паіць падонкаў, а мужыкам стане лягчэй.

…Кроераўшчына здзівіла Алеся. Вялізнае сяло распаўзлося на багатым лёсавідным суглінку па броўках яроў, па схілах, па адхоне над рачулкай. Нідзе ані дрэўца, ані кусціка. Абшчынны векавы

дуб на плошчы абсечаны ўвесь, акрамя адной толькі разгаліны, і тая тырчыць пад неба, як быццам чалавек, лямантуючы, ускінуў адну руку. Мужыкі, што трапляюцца насустрач, зацкавана глядзяць у зямлю.

Вялізны панскі дом стаіць таксама на пустым месцы, непрытульны і страшны. Дом быў проста вялікай камяніцай, але страшнае запусценне панавала вакол. Невялічкая паўкруглая брама, глухі ніжні паверх, два крылы ганка.

Тое самае было і ў пакоях. Старая занядбаная раскоша, маўклівыя слугі, маўклівыя купкі гасцей, што з'ехаліся адддаць апошні гонар нябожчыку.

А быў калісьці багаты дом, нават вельмі багаты.

Пан ляжаў у параднай зале, вокны якой пачыналіся на ўзроўні чалавечага росту. У зале стаяў стол. Побач з ім пюпітр, за якім чытаў псалтыр чалавек у манашым адзенні. Капюшон закрываў яго аблічча.

А на стале, у дубовай труне, ляжаў Кроер. Дзве тоўстыя — з руку — васковыя свечкі кідалі жаўтавата-ружовыя адбіткі на нерухомы твар.

— Адгуляўся, — сказаў бацька.

А ў паўцемры залы гучалі страшныя манатонныя словы псалмаў "у суцяшэнне сумуючым".

Святло дня ледзь прабіваецца ў высокія вокны, пыльнае, бы ў склепе, грыфельна-шэрае. І асветленая пляма — гэта толькі твар Кроера, рукі, складзеныя на грудзях, і чырванаватая парча, што закрывае цела да самых рук.

Людзі ішлі паўз труну і жагналіся. Некаторыя з відавочнай асалодай і з удавана журботнай мінай на абліччы.

Пан Юры з Алесем спыніліся ў нагах нябожчыка.

— Бывай, швагер, — сказаў пан Юры. — Хай Бог будзе лiтасцiвы да цябе, як даруе ён усялякую правiну.

Алесевы вочы трохі спалохана аглядалі траюраднага матчынага брата. І раптам хлопчык здрыгануўся: праз прыплюшчаныя павекі выглядала жаўтаватая палоска бялка.

Кроер глядзеў.

— Iдзi, — сказаў пан Юры. — Рана табе. Iдзi i не глядзi.

Яны прайшлі паўз труну.

— Швагер прыйшоў, — пачуў пан Юры ціхі голас. — Дзень добры, швагер.

Не разумеючы, адкуль голас, пан Юры азірнуўся. І раптам па зале, як вецер па начных галінах, прабег уздых жаху:

— О-о-ох-х!

Яны азірнуліся. Натоўп адхіснуўся ад труны, як жыта пад ветрам.

Мярцвяк сядзеў.

Алесь сціснуў сківіцы, каб не закрычаць. А нябожчык сядзеў і глядзеў на людзей. Потым дастаў з-пад чырвонай парчы вялізную бутэльку шампанскага.

Сект стрэліў у столь — па бутэльцы паліліся белыя ручаі. І адначасова шырока расчыніліся дзверы ў сталовую, і ўсе ўбачылі там мора агню ад свечак, бочкі з віном ля сцен, сурвэты, бель абрусаў, сталы, што знемагалі ад ежы, якая грувасцілася на іх.

У зале грымеў хор звычайных сабутэльнікаў пана. Спявалі задастойнік:

— "Ангел вапіяша благадатней: чыстая Дзева, радуйся! І пакі рэку: радуйся! Твой сын васкрэсе трыдневен ад гроба, і мёртвыя ваздвігнувый: людзіе, весяліцеся!"

Пан Юры непаразумела глядзеў на ўсё гэта.

— Свіння, — сказаў Біскуповіч. — Маці Божую не пашкадаваў, блюзнер.

І тады пан Юры плюнуў.

А нябожчык, працягваючы чашу з сектам, вёў:

— "Са страхам божыім і вераю прыступіце…"

Пан Юры цягнуў Алеся да дзвярэй.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Гаусс Максим
4. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...

Ученичество. Книга 1

Понарошку Евгений
1. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 1

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

Не верь мне

Рам Янка
7. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Не верь мне

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Энфис 6

Кронос Александр
6. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 6