Чтение онлайн

на главную

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Ён знайшоў у дзедавай бібліятэцы Яна Баршчэўскага. Кніга звалася "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Зараз ён адольваў ужо чацвёрты том. Гэта было першае пацверджанне, што не ён адзін адкрыў Мора, і таму ён шмат мог дараваць аўтару.

Гэта было добра. Перад ім паўставаў сімпатычны чалавек, які кожнай вясной, як пералётная птушка, не мог уседзець у Пецярбургу і пехатою, з кіем у руках, ішоў на радзіму, у Беларусь. Ён ішоў і слухаў спевы жаўранкаў у гарачай вышыні. А ў душы яго нараджаліся радкі… Паўставаў чалавек, які ў завіруху ставіў на акно

свечку, каб падарожныя ішлі да яго. Ён карміў і паіў людзей, толькі каб яны расказвалі яму гісторыі і паданні.

Было шкада, што ён піша па-польску, устаўляючы ў кнігу беларускія дыялогі. У сваёй мове ён мог бы стаць вялікім. У чужой — толькі вышэй за сярэдняга.

Баршчэўскі, здольны і добры чалавек, шмат у чым блізкі да Гогаля, назваў сябе беларусам, а радзіму — Беларуссю, магчыма, нават занадта настойліва. Ён пяшчотна любіў край, яго паданні, яго людзей.

"Ну, а я?" — падумаў Алесь.

…І якраз у гэты момант прыйшлі ў Загоршчыну, да яго, Кандрат і Андрэй. Кірдун прывёў іх на тэрасу, і вось яны сядзелі перад ім, такія падобныя, што аж смяяцца хацелася, і адначасова такія непадобныя. Хто ўмеў так жартаваць, як Кандрат, і хто спяваў такія песні, як Андрэй? Даражэй за ўсё былі іхнія ўсмешкі — хітраватая ў Кандрата і ласкавая, амаль жаноцкая, у Андрэя. Правільна зрабіў бацька, што адпусціў іх і аддаў Паўлюка з Юрасём у школку. І Алесь без жалю адклаў кнігу чалавека, які адкрыў Мора на шэсць год раней за яго, Алеся, нават паспеў напісаць аб гэтым, але не разумеў хваль, з якіх гэта Мора складалася.

— Слухай, Алесь, — сказаў урэшце Кандрат. — У нас да цябе справа.

— Ну? — сказаў Алесь.

— Але раней ты дасі нам слова, што аб гэтым ніхто не даведаецца, нават бацькі…

— Мы тут думалі, аж галовы папухлі, — сказаў Андрэй. — Але цяпер Масленіца. Усе ездзяць. У госці. А Кроер… твой далёкі сваяк…

— Стойце, хлопцы, — сказаў Алесь, — нічога не разумею. Ды мы і не ездзім туды ніколі. Мае не любяць Кроера.

— Тым лепей, — сказаў Кандрат, з палёгкаю ўсміхнуўшыся. — А мы думалі… Значыць, усё добра.

І засмяяўся:

— Юрасю бацька два шлапакі адваліў. Прыйшоў хлопец з царквы, а ў кішэні ў яго аж чатыры грыўні. Бацька пытае: адкуль? А той кажа: "А там, дзе ўсе бралі, дык і я ўзяў. З блюда". Мы аж пакіслі са смеху.

Андрэй глядзеў убок. Дый смех Кандратаў быў няшчыры. Алесь з болем бачыў гэта, бачыў, што хлопцы ледзь не сказалі яму аб нечым і вось цяпер пераводзяць размову на іншае.

— Як хочаце, хлопцы, — суха сказаў ён. — Але я думаў, што вы мне верыце, што я для вас і застаўся братам. Нават цяпер. Што ж, няхай…

— Ды мы нічога, — сказаў Кандрат. — Мы толькі хацелі прасіць, каб не ездзіў да Кроера… Не любяць яго…

— Сам ведаю, — суха сказаў Алесь.

Маўчалі. Алесь ведаў: дружбе і адкрытасці канец. А тут яшчэ Кандрат нечакана, толькі каб не маўчаць, пачаў расказваць чарговую пабрахеньку.

— У Лапаты госці былі. Паклалі іх, падпітых, у чыстай палове. А дзеці ўзялі ды прысунулі да дзвярэй стол. Уначы ўстае чалавек, шукае выйсці. Як ні мацае — няма дзвярэй… Аж зубамі скрыгалі.

Андрэй раптоўна аж крэкнуў з прыкрасці

за брата. Строга ўскінуліся вейкі.

— Вярзеш немаведама што, боўдзіла, — сказаў ён. — Ану давай, кажы ўсё. Алесь наш, мужык. Не скажаш — усяму канец. Дзе веры няма, дык якое ўжо сяброўства?

— Што вы, — сказаў Алесь. — Чаму канец? Ды я і не хачу.

— Бачыш? — сказаў Андрэй.

Кандрат усё яшчэ вагаўся. І тады вочы Андрэевы ўспыхнулі.

— Не хочаш? Тады я сам. Толькі ты, Алесь, ведай: на цябе ўсе спадзяванні. Маўчы ў імя маці і пана Езуса.

— Гэта ўжо дарэмна, хлопцы.

— Не дарэмна, — сказаў Андрэй. — Кожны за сваіх: дваране за дваран, мужыкі за мужыкоў. А калі давядзецца — тады нам канец. Бо ведалі, а не сказалі. Дзеда старога добра калі адхвошчуць. А нам, і Лапатам, і Кахновым людзям, можа, і Сібір.

— Тады і казаць не трэба, — сказаў Алесь ужо сур'ёзна.

— Трэба, — сурова сказаў Андрэй. — Мы дзядзькавыя браты. Раз змоўчым, два змоўчым — і канец братэрству.

Ён перадыхнуў:

— Кроера хочуць забіць, а маёнтак ягоны спаліць. Корчак. Той самы, што вілы кінуў. У яго кроў у сэрцы запяклася на пана Кастуся. Ягоныя дзеці торбы пашылі і ў акрайцы пайшлі. За самім Корчакам ганяюцца, як за зверам. І Корчак рашыў: забіць. Той, хто забіў, — гэта ўжо не чалавек, ён горшы за вар'ята. Ён атручаны забойствам. За змяю бог сто грахоў даруе. І ён заб'е ў адзін з дзён масленіцы. Каб не ў пост грашыць. Так што не ездзі і сваіх адгавары.

— Мы ніколі не ездзім, — сказаў Алесь. — Мы — ворагі. Я нікому не скажу, можаце мне верыць. Толькі ж яго спаймаюць. Мусатаў за ім паўсюль ганяецца. Шкада смелага чалавека!.. А хто гэта вам сказаў аб забойстве?

— Пятрок Кахно чуў ад Лапатаў. А тыя да Паківача ездзяць, дзе Корчак хаваўся.

— Балбатун ваш Пятро, — сказаў Алесь. — З радасці, што гэтую брудную свінню забіць збіраюцца, распусціў язык.

— Ён нікому больш не сказаў, — пачырванеў Андрэй. — Не думаў я, што ты, Алесь, нас папікаць будзеш.

Цяпер сорамна стала Алесю.

— Я не папікаю. І я нікому больш не скажу. Магіла!!!

Гэта была самая страшная клятва аб маўчанні. Хлопцы паверылі і пайшлі, супакоеныя.

…Раніцай наступнага дня ў Загоршчыну прыскакаў з Кроераўшчыны ганец, мужык год пад сорак. Пан Юры і Алесь якраз выходзілі з дома, калі мужык цяжка споўз са свайго нехлямяжага коніка.

Конік адразу як заснуў, тупа расставіўшы клышаногія тупалкі. Мужык стаяў ля яго, камячыў у руках брудную прадзёртую магерку і не глядзеў на паноў, толькі на мокры снег, у якім танулі яго раскіслыя поршні.

— Накрыйся, — сказаў пан Юры. — Не люблю.

Дзікаватыя светлыя вочы мужыка на імгненне прыўзняліся.

— Высакародны пан Канстанцін Кроер памерлі. Яны просяць, каб дваране стаялі… каля труны.

— Як гэта ён просіць? — яшчэ не верачы, спытаў пан Юры. — Мёртвы просіць?

— Яшчэ як… жывыя былі.

— Як здарылася?

— У адначассе… амаль. Кажуць, жыла лопнула. Ужо і ў труну паклалі.

Пан Юры перахрысціўся.

І ўбачыў белую галаву мужыка, на якой раставалі мокрыя хлапякі апошняга снегу.

Поделиться:
Популярные книги

Вираж бытия

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Фрунзе
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.86
рейтинг книги
Вираж бытия

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Эфемер

Прокофьев Роман Юрьевич
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Эфемер

Попаданка в академии драконов 4

Свадьбина Любовь
4. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.47
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 4

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Промышленникъ

Кулаков Алексей Иванович
3. Александр Агренев
Приключения:
исторические приключения
9.13
рейтинг книги
Промышленникъ

Ротмистр Гордеев 2

Дашко Дмитрий
2. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев 2

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Набирая силу

Каменистый Артем
2. Альфа-ноль
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
6.29
рейтинг книги
Набирая силу

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Странник

Седой Василий
4. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Странник

Мне нужна жена

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.88
рейтинг книги
Мне нужна жена