Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Дык значыць, i Чарапаху вы да мяне прыслалi?
– I Чарапаху, Бландзiна. Каралеву феяў вельмi расчулiлi твае роспач i скруха, i яна вырашыла пазбавiць ляснога чарадзея ўсёй улады над табою. Але дзеля гэтага ты павiнна была яшчэ раз даказаць сваю
Бландзiна ўсё слухала i слухала, i глядзела, i абдымала сваiх сяброў, якiх так даўно згубiла i ўжо не спадзявалася ўбачыць. Але нарэшце яна прыгадала пра бацьку. Прынц зразумеў яе думкi i нешта шапнуў сваёй мацi.
– Збiрайся, Бландзiна, - сказала фея.
– Хутка ты ўбачыш бацьку. Я ўжо яго папярэдзiла, i ён цябе чакае.
У тую ж хвiлiну Бландзiна апынулася ў каляснiцы, аздобленай золатам i перламi. Побач з ёй села фея, а насупраць прынц. Прынц быў вельмi шчаслiвы i не зводзiў з Бландзiны вачэй. Каляснiца была запрэжаная чацверыком белых-бялюткiх лебедзяў. Яны паднялiся ў паветра i паляцелi так хутка, што ўсяго праз пяць хвiлiн былi ўжо каля палаца караля Бенэна.
Уся каралеўская дворня стаяла на шырокiм ганку i чакала Бландзiну. I як толькi ў небе ўзнiкла каляснiца, пачулiся такiя радасныя воклiчы, што лебедзi перапалохалiся i ледзь не павярнулi ў iншы бок. Але прынц, якi кiраваў iмi, здолеў, на шчасце, iх супакоiць, i каляснiца
Кароль Бенэн кiнуўся да Бландзiны, i тая, саскочыўшы на зямлю, адразу апынулася ў абдымках у бацькi. Яны доўга не выпускалi адно аднаго. А ўсе вакол стаялi i плакалi, але цяпер гэта былi слёзы радасцi.
Калi хваляванне ад сустрэчы крыху прайшло, кароль ласкава пацалаваў феi ў руку i падзякаваў за тое, што яна так аберагала яго дачку i так добра яе навучыла i выхавала. Потым ён абняў прынца i заўважыў, што ён вельмi i вельмi прыгожы.
Цэлы тыдзень усе святкавалi Бландзiнiна вяртанне. А калi тыдзень прайшоў, фея сабралася дадому. Але прынцу й Бландзiне было так сумна расставацца, што кароль дамовiўся з феяй, каб яны нiкуды не ад'язджалi i заставалiся жыць у iх. Кароль ажанiўся з феяй, а Бландзiна выйшла замуж за прынца, якi так i застаўся для яе на ўсё жыццё Катком-Вуркатком з Бэзавага леса.
Брунета, якая ўрэшце здолела выправiць свой характар, часта прыязджала да Бландзiны ў госцi.
Яе муж, прынц Жарсткен, таксама крыху палагоднеў, убачыўшы, што Брунета зрабiлася намнога дабрэйшая. I жылi яны даволi шчаслiва.
А Бландзiне болей нiколi не даводзiлася сумаваць. Яна нарадзiла некалькi дачок, якiя былi вельмi да яе падобныя, i некалькi сыноў, якiя былi вельмi падобныя да прынца. Усе iх любiлi, i ўсе вакол былi шчаслiвыя.
Пераклаў Змiцер Колас