Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Шчыра вiтаю цябе, Бландзiна. Мы з маiм сынам Катком-Вуркатком даўно ўжо чакаем цябе.

Ад нечаканасцi Бландзiна крыху спалохалася. I таму Козачка ёй сказала:

– Не бойся, Бландзiна, мы твае сябры. Я ведаю твайго бацьку-караля i люблю яго гэтаксама, як i ты.

– О, панi!
– адказала Бландзiна.
– Калi вы ведаеце майго бацьку, завядзiце мяне да яго. Ён, напэўна, вельмi хвалюецца, што мяне так доўга няма.

– Дарагая Бландзiна, - прамовiла Добрая Козачка, уздыхнуўшы, - я не магу вярнуць цябе твайму бацьку. Ты знаходзiшся тут пад уладаю чарадзея Бэзавага леса. I мы з Катком-Вуркатком

таксама яму падпарадкуемся, бо ён магутнейшы за мяне. Але я магу паслаць твайму бацьку сны, якiя яго супакояць i раскажуць пра ўсё, што з табою здарылася. У сне я паведамлю яму, што цяпер ты знаходзiшся ў мяне.

– Як?!
– ускрыкнула з жахам Бландзiна.
– Няўжо я болей нiколi не ўбачу майго дарагога бацьку, майго беднага бацьку, якога я так горача i моцна люблю?

– Дарагая Бландзiна, - сказала Добрая Козачка, - не будзем цяпер гаварыць пра будучыню. Дабрыня i паслухмянасць заўсёды бываюць узнагароджаныя. Ты ўбачыш яшчэ свайго бацьку. А пакуль - будзь добрая i паслухмяная, а мы з Катком-Вуркатком зробiм усё, што ад нас залежыць, каб ты адчувала сябе шчаслiваю.

Бландзiна ўздыхнула, i з вачэй у яе выкацiлася некалькi маленькiх слязiнак. Але тут жа яна падумала, што будзе не вельмi ветлiва ўвесь час заставацца сумнай побач з Добраю Козачкай у падзяку за яе дабрыню. I яна пастаралася быць вясёлай.

Каток-Вуркаток з Добраю Козачкай павялi Бландзiну паказваць, дзе яна будзе жыць. Сцены ў Бландзiнiнай спальнi былi абабiтыя ружовым ядвабам, гафтаваным золатам, а мэбля - белым аксамiтам, на якiм блiскучымi рознакаляровымi нiткамi былi вышытыя сама розныя жывёлы, птушкi, матылькi ды жучкi. Побач быў кабiнет, у якiм Бландзiна магла вучыцца. Сцены ў кабiнеце былi зацягнутыя нябесна-лазуркавым адамашкам, расшытым дробнымi перлiнкамi, а мэбля пакрыта срэбна-муараваю тканiнай, падбiтай цвiчкамi з буйнымi бiрузовымi галоўкамi. На адной сцяне вiселi дзве цудоўныя карцiны, на якiх былi намаляваныя нейкая маладая, вельмi прыгожая жанчына i чароўны юнак. Мяркуючы па iх вопратцы, яны належалi да каралеўскага роду.

– Чые гэта партрэты, панi?
– спыталася Бландзiна ў Добрай Козачкi.

– Мне забаронена адказваць на гэта пытанне, - сказала Козачка.
– Ты даведаешся пра гэта пазней. А цяпер хадзем абедаць. Ты ж, Бландзiна, напэўна, прагаладалася?

Бландзiне сапраўды вельмi хацелася есцi. Яна пайшла за Добраю Козачкай i неўзабаве апынулася ў прасторнай зале, дзе быў даволi дзiўна накрыты стол: з аднаго боку ад яго ляжаў белы сацiнавы матрац для Добрае Козачкi, а перад матрацам быў пакладзены ахапак свежай, сакавiтай травы i стаяла залатое карытца з празрыстай крынiчнай вадою. З другога боку стаяў высокi зэдлiк для Катка-Вуркатка, i перад iм у залатой мiсе ляжала смажаная рыба, запечаныя бакасiкi i стаяла вялiкая конаўка з горнага крышталю з цёплым яшчэ сырадоем.

Памiж Катком-Вуркатком i Добраю Козачкай было падрыхтаванае месца i для Бландзiны: ёй паставiлi невялiкi фатэль, зроблены з разной слановае косткi i абцягнуты пунсовым аксамiтам, якi па беражках быў замацаваны цвiчкамi з дыяментавымi галоўкамi; на стале стаяла прыгожая залатая талерка з вельмi смачным рагу з рабчыкаў i лясных жаўрукоў, а побач з талеркай ляжалi залатыя вiдэлец з лыжкай i стаялi шклянка з графiнам (таксама, як у Катка-Вуркатка, з горнага крышталю). Не забылiся пакласцi Бландзiне i сурвэтку - з такога тонкага бацiсту, што раней Бландзiна такога не бачыла. Слугавалi за абедам вельмi спрытныя i прыгожыя газэлi: яны прыносiлi i выносiлi стравы, угадваючы ўсе жаданнi Бландзiны, Добрай Козачкi i Катка-Вуркатка.

Абед быў вельмi багаты: iм падавалi сама розную птушку, сама рэдкую дзiчыну, сама далiкатную рыбу i сама духмяныя пiрагi i ласункi. Бландзiна была галодная i таму пакаштавала кожную страву - i ўсе яны падалiся ёй незвычайна смачнымi.

Пасля абеда Каток-Вуркаток з Добраю Козачкай павялi Бландзiну ў сад i гулялi там па чароўных прысадах, у якiх раслi раскошныя дрэвы са спелымi сакавiтымi пладамi. Набегаўшыся ды нагуляўшыся, Бландзiна нарэшце стамiлася i пайшла са сваiмi новымi сябрамi назад у палац. Там Добрая Козачка прапанавала ёй пайсцi спаць, i Бландзiна з радасцю пагадзiлася.

У спальнi яе ўжо чакалi дзве газэлi, якiя павiнны былi ёй прыслугоўваць. Яны спрытна дапамаглi ёй распрануцца, паклалi ў ложак i засталiся побач сачыць, каб нiшто не патрывожыла яе сну. У ложку Бландзiна прыгадала пра бацьку i трошкi паплакала, шкадуючы, што яго няма побач. Але неўзабаве яна моцна заснула.

Глава 6

Бландзiна прачынаецца другi раз

Бландзiна доўга спала глыбокiм сном, а калi прачнулася, ёй падалося, што яна зусiм не такая, якая была, калi засынала: яна вельмi вырасла, i думкi ў яе зрабiлiся болей дарослыя. У яе было такое ўражанне, быццам яна вельмi паразумнела. Ёй здавалася, што ў сне яна прачытала шмат розных кнiжак, шмат пiсала, малявала, спявала, грала на арфе i пiянiна.

Але пакой быў той самы, у якi яшчэ ўчора яе прывяла Добрая Козачка i ў якiм яна лягла спаць.

З хваляваннем Бландзiна ўстала з ложка i, падбегшы да люстра, сапраўды ўбачыла, што зрабiлася намнога вышэйшая i, што таксама трэба прызнаць, сто разоў прыгажэйшая, чым раней, калi засынала. Яе прыгожыя бялявыя валасы спадалi да самай падлогi, у яе быў чароўны бялюткi твар, вялiкiя блакiтныя вочы, маленькi роўненькi носiк, пунсовыя губкi, ружовыя шчочкi i вельмi стройны i зграбны стан з тонкаю талiяй. Усё гэта рабiла яе такою прыгожай, што другой такое красунi ёй нiколi яшчэ не даводзiлася бачыць.

Усхваляваная амаль да спалоху тымi зменамi, якiя ў ёй адбылiся, Бландзiна хуценька апранулася i пабегла да Добрае Козачкi, якую знайшла ў тым самым пакоi, дзе ўбачыла першы раз.

– Добрая Козачка! Добрая Козачка!
– закрычала яна.
– Калi ласка, растлумачце мне, як магла са мной здарыцца такая дзiўная перамена? Учора ўвечары, кладучыся спаць, я была маленькай дзяўчынкаю, а сёння ранiцай прачнулася ўжо амаль дарослай! Можа, мне гэта толькi здаецца? Цi я сапраўды так вырасла за адну ноч?

– Усё сапраўды так i ёсць, дарагая Бландзiна, - адказала ёй Добрая Козачка.
– Цяпер табе ўжо чатырнаццаць гадоў, бо ты спала сем год. Мы з Катком-Вуркатком вырашылi аберагчы цябе ад першых i сама цяжкiх крокаў у вучобе (бо калi ты прыйшла да нас, ты нiчога не ўмела, нават чытаць). Таму я ўсыпiла цябе на сем год, i ўвесь гэты час мы з Катком-Вуркатком вучылi цябе i выхоўвалi ў сне. Як вiдаць па тваiх вачах, ты ўжо адчуваеш, што шмат чаго ведаеш. Хадзем жа ў твой кабiнет, i ты сама пераканаешся, што многаму навучылася.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Те, кого ты предал

Берри Лу
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Те, кого ты предал

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Пушкарь. Пенталогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.11
рейтинг книги
Пушкарь. Пенталогия

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Стар Дана
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Девочка по имени Зачем

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.73
рейтинг книги
Девочка по имени Зачем

Краш-тест для майора

Рам Янка
3. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.25
рейтинг книги
Краш-тест для майора

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3