Чтение онлайн

на главную

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– То хадзi за мной, - сказала яму каралева.
– Вось твая ўзнагарода.

I яна паказала пажу на вялiкi куфар, поўны сама розных цукерак. Потым яна паклiкала служку i загадала яму пагрузiць гэты куфар на аднаго з тых мулаў, на якiх прывезлi яе каштоўнасцi i аздобы.

– Гурмандзiнэ завязе гэты куфар майму бацьку, - сказала каралева i дадала, павярнуўшыся да пажа.
– Выязджай зараз жа, а праз месяц прыедзеш зноў i завязеш яшчэ адзiн куфар.

У тую ж хвiлiну яна неўпрыкмет сунула хлопцу ў руку мяшэчак з залатымi манетамi. Гурмандзiнэ нiчога не адказаў i моўчкi залез на мула. Доўга не думаючы,

ён адразу пусцiў наўзгалоп; але мул быў вельмi натурысты i ўпарты, i, хутка стамiўшыся ад цяжкага куфра, ён пачаў кiдацца з боку ў бок, брыкацца i нарэшце такi скiнуў Гурмандзiнэ разам з усiмi яго цукеркамi. Хлопец яшчэ не ўмеў добра ездзiць нават на канi, не тое, што на муле, i, зляцеўшы на зямлю, ударыўся галавой аб камень i тут жа памёр. Ён так i не змог скарыстацца ўзнагародаю за сваё злачынства, бо не паспеў з'есцi нiводнае цукеркi, падоранай яму каралевай.

Нiхто яго не пашкадаваў, бо нiхто яго й не любiў у палацы, апроч беднай Бландзiны, якая ў гэты самы час блукала па зачараваным Бэзавым лесе.

Глава 3

Бэзавы лес

Апынуўшыся ў лесе, Бландзiна пачала збiраць прыгожыя кветкi. Яна радавалася, што iх так многа i што ў iх такi добры пах. Збiраючы, яна заходзiла ўсё далей i заўважала яшчэ прыгажэйшыя кветкi, тады яна вытрасала фартух i шапку i пачынала збiраць новыя.

Так прайшла цэлая гадзiна. Бландзiне ўжо зрабiлася горача, а букет быў такi цяжкi, што яна пачала стамляцца. I тады яна вырашыла, што пара вяртацца ў палац. Яна павярнулася i ўбачыла, што з усiх бакоў яе абступае бэз.

Яна паклiкала Гурмандзiнэ, але нiхто не адказаў. "Здаецца, я адышлася трошкi далей, чым думала, - сказала Бландзiна.
– Што ж, хоць я i стамiлася, давядзецца iсцi назад. Гурмандзiнэ пачуе мяне i выйдзе насустрач."

Яна рушыла назад па сваiх слядах, але колькi нi йшла, дрэвы i кусты не радзелi i ўскрайку леса было не вiдаць. Яна зноў доўга клiкала Гурмандзiнэ, але ёй зноў нiхто не адказаў. I тады ёй зрабiлася страшна.

– Што са мной будзе ў гэтым лесе? I што падумае мой бедны тата, убачыўшы, што я не вярнулася? А небарака Гурмандзiнэ? Ён жа не адважыцца вярнуцца ў палац без мяне: на яго будуць сварыцца, а можа нават адлупцуюць! I ўсё гэта з-за мяне, з-за таго, што мне захацелася назбiраць гэтага бэзу... Ах, якая я няшчасная! Цяпер я памру ў гэтым лесе ад смагi i голаду, калi ўначы мяне не задзяруць злыя ваўкi.

Бландзiна кiнулася пад высокiм дрэвам на зямлю i горка заплакала. Яна плакала вельмi доўга, але ўрэшце стома перамагла яе смутак, i, паклаўшы пад галаву букет, яна моцна заснула.

Глава 4

Бландзiна прачынаецца першы раз i сустракаецца з Катком-Вуркатком

Так Бландзiна праспала ўсю ноч. Нiводзiн драпежны звер не патрывожыў яе спакойнага сну, i холад яна не адчула. Назаўтра яна прачнулася позна i, калi працерла вочы, здзiўлена ўбачыла, што з усiх бакоў яе абступаюць нейкiя дрэвы i што ляжыць яна зусiм не ў сваiм ложку i не ў сваiм пакоi. Яна паклiкала пакаёўку i пачула ў адказ цiхае мяўканне. Здзiвiўшыся i амаль спалохаўшыся, яна пачала азiрацца вакол i ўбачыла каля сваiх ног прыгожага белага ката, якi ласкава глядзеў на яе i мяўкаў.

– Ах, ты, Каток-Вуркаток, якi ж ты прыгожы!
– сказала Бландзiна i пагладзiла ката па яго белай, як снег, iльснянае поўсцi.
– Я вельмi радая цябе бачыць. Ты ж завядзеш мяне

да сваёй хаткi? Але я такая галодная, што напэўна, нiкуды не змагу дайсцi, пакуль не паем.

Толькi яна сказала гэтыя словы, як Каток-Вуркаток мяўкнуў яшчэ раз i паказаў сваёй маленькаю лапкай на невялiкi пакунак, якi ляжаў побач з ёй. У чыстай белай тканiне было нешта загорнута. Бландзiна разгарнула тканiну i ўбачыла некалькi лусценяў з маслам.

Яна пакаштавала адзiн i адразу адчула, што лусценi вельмi смачныя. Тады яна адламала некалькi кавалачкаў Катку-Вуркатку, i той з вуркатаннем пачаў iх есцi. Было вiдаць, што лусценi яму таксама вельмi падабаюцца.

Калi Бландзiна добра пад'ела, яна нахiлiлася да Катка-Вуркатка, палашчыла яго i сказала:

– Дзякуй табе, Каток-Вуркаток, за тое, што ты прынёс мне сняданак. Можа, цяпер ты завядзеш мяне да майго бацькi? Бо ён, напэўна, вельмi хвалюецца, што мяне так доўга няма.

Каток-Вуркаток зiрнуў на Бландзiну i апусцiў галаву.

– Ах, Каток-Вуркаток, дык ты мяне разумееш?
– здагадалася Бландзiна. Тады, калi ласка, пашкадуй мяне, завядзi хоць да якой-небудзь хаткi. Бо адна я загiну ў гэтым страшным лесе ад холаду, голаду i розных жахаў.

Каток-Вуркаток зноў зiрнуў на Бландзiну i, кiўнуўшы ў знак таго, што ўсё разумее, устаў, ступiў некалькi крокаў i азiрнуўся, каб паглядзець, цi iдзе Бландзiна за iм.

– Я iду-iду, Каток-Вуркаток, - сказала Бландзiна, - iду за табой. Але як мы зможам прабрацца скрозь гэты гушчар? Тут жа няма нiякай сцяжынкi.

Замест адказу Каток-Вуркаток смела рушыў наперад. I раптам кусты пачалi самi сабой расступацца, даючы iм дарогу, а потым зноў злучалiся ў iх за спiнаю, утвараючы непралазны гушчар. Так Бландзiна iшла цэлую гадзiну.

Лес паступова пачынаў святлець, трава рабiлася болей мяккая, вакол раслi рознакаляровыя кветкi, спявалi, хаваючыся ў лiстоце, прыгожыя птушкi, па галiнках бегалi вавёркi. Бландзiна не сумнявалася, што хутка ўжо зможа выйсцi з гэтага лесу i ўбачыць свайго дарагога бацьку. Усё, што яна цяпер бачыла вакол, вельмi радавала яе. Ёй нават хацелася спынiцца i назбiраць трошкi кветак, але Каток-Вуркаток увесь час бег наперадзе i кожны раз, як яна спынялася, пачынаў жаласна мяўкаць.

Так прайшла яшчэ гадзiна, i нарэшце Бландзiна ўбачыла велiчны замак. Каток-Вуркаток падвёў яе да мура з магутнымi залачонымi кратамi i спынiўся. Але краты былi апушчаныя, i Бландзiна не ведала, як увайсцi, бо нiдзе не было нават званка. Яна пачала азiрацца i ўбачыла, што Каток-Вуркаток знiк i яна засталася адна.

Глава 5

Добрая Козачка

А Каток-Вуркаток прайшоў у маленечкую фортку, якая была зроблена, вiдаць, спецыяльна дзеля яго. Ён, напэўна, кагосьцi папярэдзiў у замку, бо краты раптам паднялiся, i Бландзiна ўвайшла на двор.

Тут зноў нiкога не было, i дзверы ў замак адчынiлiся самi сабой, прапускаючы Бландзiну ў вялiкую залу, дзе ўсё было з рэдкага белага мармуру. Бландзiна пайшла наперад i пачала пераходзiць з аднаго пакоя ў другi, i ўсе дзверы, як i раней, самi адчынялiся перад ёю. Нарэшце яна трапiла ў чароўную залу, пафарбаваную ў блакiтны i залацiсты колер, i ўбачыла ў дальнiм куце козачку, якая адпачывала на ложы з духмяных траваў. Побач з Козачкай сядзеў i Каток-Вуркаток. Убачыўшы Бландзiну, Козачка ўстала, падышла да яе i прамовiла:

Поделиться:
Популярные книги

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Месть бывшему. Замуж за босса

Россиус Анна
3. Власть. Страсть. Любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть бывшему. Замуж за босса

Горькие ягодки

Вайз Мариэлла
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Горькие ягодки

Беглец

Кораблев Родион
15. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Беглец

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Авиатор: назад в СССР 12

Дорин Михаил
12. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 12

Системный Нуб 2

Тактарин Ринат
2. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб 2

Физрук 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Физрук
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Физрук 2: назад в СССР

Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Ромов Дмитрий
2. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цеховик. Книга 2. Движение к цели