Чтение онлайн

на главную

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Калi ты дойдзеш да вяршынi, - адказала Чараўнiца, - паклiч доктара, якi ахоўвае чарадзейны сад. Ты скажаш яму, што гэта я паслала цябе, i тады ён дасць табе кветку.

Анры падзякаваў чараўнiцы, пацалаваў на развiтанне хворую мацi i, паклаўшы ў кiшэню кавалак хлеба, рушыў да гары.

Добрая фея ласкава зiрнула ўслед адважнаму хлопчыку, якi, хоць яму не было i сямi гадоў, не пабаяўся адзiн пайсцi на такую небяспечную гару. А гара была сапраўды небяспечная, бо ўсе, хто спрабаваў дайсцi да яе вяршынi, немаведама куды знiкалi цi гiнулi.

Глава 2

Крумкач,

Певень i Жаба

Анры рашуча iшоў да гары, але аказалася, яна зусiм не так блiзка, як гэта здавалася. I замест таго, каб дабрацца да гары за паўгадзiны, яму давялося iсцi цэлы дзень.

Калi ён прайшоў ужо амаль трэцюю частку дарогi, ён раптам убачыў Крумкача, якi трапiў у пастаўленую нейкiм дрэнным хлопчыкам пастку. Бедны Крумкач марна стараўся вызвалiцца, увесь час тузаючы пятлю, але пятля толькi яшчэ мацней i балючай сцiскала яму лапу. Убачыўшы гэта, Анры жвава падбег да Крумкача, перарэзаў вяроўку i вызвалiў небараку. Крумкач узмахнуў крыламi, узляцеў у паветра i крыкнуў:

– Дзякуй табе, слаўны хлопчык, я таксама табе прыдамся!

Анры вельмi здзiвiла, што Крумкач размаўляе па-чалавечы, але доўга думаць пра гэта часу ў яго не было, i ён рушыў далей.

Калi трошкi пазней ён спынiўся крыху адпачыць i сядзеў пад кустом, частуючыся кавалачкам хлеба, ён раптам убачыў Пеўня, за якiм гналася Лiса. Певень уцякаў з усiх ног, але Лiса ўсё роўна яго даганяла. Тады Анры злаўчыўся i, калi певень прабягаў зусiм блiзка, спрытна схапiў яго i, сунуўшы за пазуху, схаваў пад курткай. Лiса нiчога не заўважыла i, падумаўшы, што Певень павярнуў некуды ўбок, пабегла далей. Калi яна знiкла з вачэй, Анры выпусцiў Пеўня, i той, вельмi перапалоханы, шэптам сказаў:

– Дзякуй табе, слаўны хлопчык! Я таксама табе прыдамся.

Тым часам Анры адпачыў i, развiтаўшыся з Пеўнем, рушыў далей.

Ён прайшоў ужо ладны кавалак дарогi, калi раптам убачыў бедную жабу, якую збiралася праглынуць Змяя.

Жаба дрыжала ад страху i баялася паварушыцца, а Змяя падпаўзала ўсё блiжэй i блiжэй, шырока разяўляючы страшную пашчу. Але ў той самы момант, калi яна была ўжо гатовая праглынуць Жабу, Анры схапiў вялiкi камень i так трапна кiнуў iм у Змяю, што пацэлiў у самую глотку. Змяя задохлася i памерла. А Жаба паскакала прэч, крыкнуўшы на развiтанне:

– Дзякуй табе, слаўны хлопчык, я таксама табе прыдамся.

Анры ўжо чуў, як размаўлялi Крумкач i Певень, i таму зусiм не здзiвiўся, што Жаба таксама размаўляе па-чалавечы. Ён рушыў далей i неўзабаве дайшоў да падножжа гары. Тут ён ўбачыў глыбокую i такую шырокую раку, што другога берага амаль не было вiдаць.

Спачатку Анры разгубiўся, але потым падумаў: "Можа, мне ўдасца знайсцi якi-небудзь мост цi брод, цi хоць якi човен?" Ён рушыў уздоўж ракi i абышоў кругам усю гару, але рака была паўсюль вельмi шырокая i глыбокая, i нiдзе на ёй не было нi моста, нi чоўна. Бедны Анры сеў на беразе i горка заплакаў.

– Дапамажыце мне, Добрая фея!
– сказаў ён скрозь слёзы.
– Якая карысць мне ведаць, што на вяршынi гары расце кветка,

якая можа ўратаваць маю мацi, калi я ўсё роўна не здольны да яе дабрацца?!

Не паспеў ён гэтага сказаць, як побач узнiк Певень, якога ён уратаваў ад Лiсы.

– Добрая фея нiчым не можа дапамагчы табе, - сказаў Певень.
– Гэтая гара не падпарадкуецца яе чарам. Але ты ўратаваў мне жыццё, i цяпер я хачу табе за гэта аддзячыць. Лезь да мяне на спiну! Слова гонару, я перанясу цябе на той бераг.

Без доўгiх разваг Анры ўскочыў Пеўню на спiну, i яму здалося, што зараз ён упадзе разам з Пеўнем у раку. Але Певень аказаўся такi дужы, што ў яго на спiне Анры адчуў сябе як у сядле на канi. Ён аберуч ухапiў Пеўня за грэбень, i Певень паляцеў. Рака была вельмi шырокая, i ляцець да другога берага iм давялося ажно дваццаць адзiн дзень. I ўвесь гэты час Анры не хацелася нi есцi, нi пiць, анi спаць.

Калi яны нарэшце апусцiлiся на зямлю, Анры падзякаваў Пеўню, а той прыгожа распусцiў пёры, i ў тую ж хвiлiну знiк. Анры пачаў азiрацца, шукаючы, куды ён падзеўся, i заўважыў, што рака некуды знiкла таксама.

– Напэўна, якi-небудзь чарадзей гэтай гары знарок зрабiў гэтую раку, каб не даць мне дайсцi да вяршынi, - падумаў Анры.
– Але Добрая фея дапамагла мне, i цяпер я ўжо хутка дабяруся да кветкi.

Глава 3

Жнiво

Анры зноў рушыў у дарогу i iшоў яшчэ вельмi i вельмi доўга. Але колькi ён нi iшоў, усё было дарэмна: ён нi на крок не мог наблiзiцца да вяршынi нi скрануцца з месца, дзе нядаўна была рака.

Iншы хлопчык на яго месцы даўно павярнуў бы назад, але смелы Анры не адчайваўся i нягледзячы на вялiкую стому iшоў цэлыя тры днi запар. I за ўсе гэтыя тры днi так i не здолеў прасунуцца хоць трошкi наперад. Але ўсё ж рашучасць не пакiдала яго.

– Няхай мне давядзецца iсцi хоць сто год!
– сказаў ён.
– Я ўсё роўна буду iсцi, пакуль не дайду да вяршынi.

I не паспеў ён прамовiць гэтыя словы, як убачыў маленькага Дзядка, якi глядзеў на яго хiтрымi вачыма.

– Дык табе хочацца на вяршыню?
– спытаўся Дзядок.
– Што ж табе там такое трэба?

– Мне патрэбна кветка жыцця, добры пане, - адказаў Анры.
– Яна патрэбная мне, каб вылечыць маю маму, iначай яна памрэ.

Дзядок закiваў галавой i, упершыся вострым падбародкам у залатую гульку на сваiм кiйку, доўга глядзеў на Анры. Нарэшце ён сказаў:

– Мне падабаецца твой ясны i шчыры твар, мой хлопча. Я чарадзей гэтай гары, i я дазволю табе прайсцi да вяршынi, але пры ўмове, што ты пажнеш i абмалоцiш усё маё збожжа, зробiш муку i спячэш з яе хлеб. Калi ж усё будзе зжата, абмалочана, змолата i спечана, паклiч мяне. Прылады, якiя спатрэбяцца табе ў працы, ты знойдзеш у тым вунь равочку. А пшанiчныя палi перад табой.

Дзядок знiк, а Анры спалохана акiнуў вокам бязмежныя пшанiчныя палi, якiя шырылiся па ўсiм схiле. Але ён нядоўга стаяў разгублены. Тут жа скiнуўшы куртку, ён адшукаў у равочку серп i рашуча ўзяўся за працу. Ён жаў сто дзевяноста пяць дзён i столькi ж начэй.

Поделиться:
Популярные книги

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Пустоши

Сай Ярослав
1. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Пустоши

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Афганский рубеж

Дорин Михаил
1. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Афганский рубеж

Совпадений нет

Безрукова Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Совпадений нет

Идеальный мир для Социопата 13

Сапфир Олег
13. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 13

Наследник в Зеркальной Маске

Тарс Элиан
8. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник в Зеркальной Маске

Королевская Академия Магии. Неестественный Отбор

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Королевская Академия Магии. Неестественный Отбор

Proxy bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Proxy bellum

Светлая ведьма для Темного ректора

Дари Адриана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Светлая ведьма для Темного ректора

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Академия

Сай Ярослав
2. Медорфенов
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Академия