Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Прынц, - сказаў яму галоўны мыслiўца Губэр, - мы маглi б зрабiць з галля насiлы i занесцi на iх дзяўчыну ў якi-небудзь заезны двор па суседстве. А вы тым часам маглi б паляваць далей.
– Ты ўсё добра прыдумаў, дарагi Губэр, - ухвалiў прынц.
– Аддавай загад! Няхай зробяць насiлы i на iх пакладуць дзяўчыну, але вы панесяце яе не ў заезны двор, а да мяне ў палац. Гэтая асоба, як вiдаць, знатнага роду. I апроч таго, яна прыгожая, як анёлак. Я сам буду сачыць, каб ёй прыслугоўвалi, як гэта належыць яе сану.
Губэр з афiцерамi хутка
Прынц вельмi здзiвiўся, калi пачуў, што дзяўчына прамовiла яго iмя. Цяпер ён ужо не сумняваўся, што яна прынцэса i што на яе насланыя нечыя злыя чары. Ён загадаў, каб слугi, якiя трымалi насiлы, iшлi вельмi цiха i каб нiводзiн iх рух не пабудзiў Разалi. Сам ён сеў на каня i таксама паехаў побач, нi на хвiлiну не адлучаючыся ад насiлаў.
Неўзабаве яны прыбылi ў палац. Чароўны прынц загадаў, каб Разалi падрыхтавалi каралевiну спальню, i, не дазваляючы нiкому да яе дакрануцца, сам панёс у пакой i паклаў там на ложак. Ён сказаў фрэйлiнам, якiя павiнны былi ёй прыслугоўваць, каб яны адразу папярэдзiлi яго, калi дзяўчына прачнецца.
Разалi праспала ўсю ноч i ўвесь ранак, i калi нарэшце прачнулася, на двары ўжо быў новы дзень. Яна здзiўлена зiрнула вакол i нiдзе не ўбачыла шэрае Мышы, тая некуды знiкла.
"Няўжо я пазбавiлася ад гэтае Мярзотнае варажбiткi?
– радасна падумала Разалi.
– Можа быць, я трапiла да чараўнiцы яшчэ магутнейшай за яе?"
Яна падышла да акна i ўбачыла на двары жаўнераў i афiцераў, апранутых у прыгожую ўнiформу. Яшчэ болей здзiвiўшыся, яна хацела была каго-небудзь паклiкаць, бо падумала, што ўсё гэта чараўнiкi ды чарадзеi, але раптам пачула ў сябе за спiнай чыюсьцi хаду. Яна азiрнулася i ўбачыла Чароўнага прынца. Ён быў у раскошным гарнiтуры i глядзеў на дзяўчыну, не хаваючы свайго захаплення. Разалi адразу пазнала прынца са сваiх сноў i мiмаволi ўскрыкнула:
– Чароўны прынц!
– Вы ведаеце мяне?
– здзiвiўся прынц.
– Але, калi мы ўжо бачылiся, то як жа я мог забыцца на вашае прозвiшча i аблiчча?
– Прынц, - чырванеючы адказала яму Разалi, - я вас бачыла ў сваiх снах. I майго прозвiшча вы ведаць не можаце, бо я сама даведалася пра яго толькi ўчора ад свайго бацькi.
– Што ж гэта за прозвiшча, якое ад вас так доўга хавалi?
I тады Разалi распавяла яму ўсё, пра што даведалася ад бацькi. Яна шчыра прызналася ў сваёй злачыннай цiкаўнасцi i расказала пра тое вялiкае няшчасце, якое яна прынесла.
– Можаце ўявiць сабе, прынц, як я пакутавала, калi была вымушаная пакiнуць бацьку, каб уратавацца ад полымя, якое наслала на наш дом нягодная варажбiтка, калi памiрала ад холаду i голаду, i нiхто не хацеў пусцiць мяне на начлег! Але потым мной авалодаў глыбокi сон, i я не ведаю, як апынулася
Чароўны прынц расказаў Разалi, як знайшоў яе ў лесе, дзе яна спала, i як пачуў яе словы, якiя яна прамовiла ў сне. I потым дадаў:
– Ваш бацька не сказаў вам яшчэ аднаго, Разалi. Каралева феяў, наша сваячанiца, вырашыла, што пасля таго, як вам споўнiцца пятнаццаць гадоў, вы зробiцеся маёй жонкай. Таму я не сумняваюся, што менавiта яна паслала мне думку паехаць на паляванне з паходнямi, каб я мог знайсцi вас у тым лесе, дзе вы заблудзiлi. I калi ўжо ўсё роўна да вашага дня нараджэння застаецца зусiм нямнога, я прашу вас лiчыць гэты палац вашым i загадваць у iм, як сапраўдная каралева. Хутка ваш бацька зноў будзе з вамi, i мы зможам адсвяткаваць наша вяселле.
Разалi шчыра падзякавала прынцу i пайшла ў свой туалетны пакой, дзе яе чакалi фрэйлiны, трымаючы напагатоў незлiчоныя сукенкi ды сама розныя капялюшыкi. У Разалi зусiм не было звычкi да пышных убранняў, i таму яна надзела першую ж сукенку, якую ёй падалi. Сукенка была з тонкай ружовай тканiны з карункамi, i капялюшык таксама з карункамi, упрыгожаны раскошнымi вялiкiмi ружамi. Фрэйлiны заплялi яе прыгожыя каштанавыя валасы ў касу i ўклалi яе каронай. Калi Разалi была гатовая, прынц прыйшоў запрасiць яе да сняданку.
Разалi ела так, што было адразу вiдаць, што напярэдаднi яна была галодная цэлы дзень. Пасля снедання прынц павёў яе ў сад i паказаў свае цудоўныя шклярнiцы. У адной шклярнiцы, у самае глыбiнi была маленькая альтанка, абвiтая прыгожымi кветкамi, а пасярод альтанкi стаяў вялiкi вазон, у якiм расло, напэўна, нейкае дрэўца, але яго было не вiдаць, бо з усiх бакоў яго закрывала шчыльная тканiна. Скрозь покрыва можна было ўбачыць толькi, як нешта ўсярэдзiне незвычайна блiшчыць.
Глава 4
Дрэўца з альтанкi
Разалi доўга любавалася на розныя кветкi i думала, што зараз прынц здыме покрыва i пакажа ёй таямнiчае дрэўца, але ён пайшоў са шклярнiцы, нават не загаварыўшы пра яго з Разалi.
– Скажыце, прынц, - спыталася тады сама дзяўчына.
– А што гэта за дрэўца там пад покрывам?
– Гэта вясельны падарунак, якi я падрыхтаваў для вас, - вясёла адказаў прынц.
– Але пакуль вам не споўнiцца пятнаццаць гадоў, вы не павiнны яго бачыць.
– А што там такое блiшчыць пад тканiнай?
– зноў спытала Разалi.
– Вы даведаецеся пра гэта праз некалькi дзён. I я спадзяюся, што гэты мой падарунак акажацца для вас нечаканым i зусiм не звычайным.
– А цi не магу я ўбачыць яго раней?
– Не, Разалi. Каралева феяў забаранiла мне паказваць яго вам, iначай здарыцца вялiкае няшчасце. Але я спадзяюся, што вы досыць мяне кахаеце, каб на некалькi дзён утрымаць сваю цiкаўнасць.
Апошнiя словы прымусiлi Разалi ўздрыгануцца. Яна зноў успомнiла пра шэрую Мыш i няшчасцi, якiя пагражалi ёй i яе бацьку, калi яна зноў саступiць спакусам Мярзотнае варажбiткi. Яна болей не згадвала пра таямнiчае дрэва i пайшла з прынцам далей.