Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Разалi! Разалi, я тут! Я болей табе не вораг. Каб давесцi гэта, я нават магу, калi хочаш, паказаць табе, што ў гэтым куфэрку!
Разалi нiчога не адказала.
– Разалi, ты што - не чуеш, што я сказала?
– зноў завiшчала Мыш.
– Я твой сябар! Калi ласка, павер!
Але дзяўчына маўчала.
Тады Мыш, якой трэба было спяшацца, кiнулася на куфэрак i пачала грызцi ў яго вечка.
– Ах ты нягоднiца!
– крыкнула Разалi, выдзiраючы куфэрак у Мышы i прыцiскаючы яго да грудзей.
– Калi ты хоць раз яшчэ да яго дакранешся, я зараз жа скручу табе галаву!
Мыш
– Усё, Разалi, твой дзень нараджэння настаў! Цяпер табе споўнiлася пятнаццаць, i ты можаш болей мяне не баяцца. З гэтай хвiлiны вы ўжо не залежыце ад маiх чараў, нi ты, нi твой агiдны бацька, нi брыдкi прынц. А я назаўжды застануся гадкаю шэраю мышшу, пакуль не здолею завабiць у свае пасткi якую-небудзь iншую такую ж прыгожую дзяўчыну, як ты. Бывай, Разалi! Можаш цяпер адчынiць свой куфэрак.
Сказаўшы гэта, шэрая Мыш знiкла. Але Разалi не дала веры варажбiткiным словам i не зрабiла, як тая раiла. Яна вырашыла не адчыняць куфэрка, пакуль не настане дзень. I толькi яна прыняла гэтае рашэнне, як Пугач, што пралятаў над Разалi, выпусцiў з лапаў камень i трапiў iм якраз у самы куфэрак. Куфэрак разляцеўся на тысячы кавалкаў! Разалi крыкнула ад жаху i раптам убачыла перад сабой каралеву феяў, якая сказала:
– Не бойцеся, Разалi. Вы нарэшце перамаглi свайго жорсткага ворага, i цяпер я вярну вас да вашага бацькi. Але раней паешце ды папiце.
I чараўнiца падала ёй плод, аднаго кавалачка якога Разалi хапiла, каб наталiць i смагу, i голад. У тое ж iмгненне перад чараўнiцай узнiкла каляснiца, запрэжаная парай прыгожых, белых у шэрыя яблыкi, коней, яна села ў яе i запрасiла з сабой дзяўчыну.
Апамятаўшыся ад здзiўлення, Разалi шчыра падзякавала чараўнiцы за яе апеку i спытала, цi хутка можна будзе ўбачыцца з бацькам i Чароўным прынцам.
– Бацька ўжо чакае вас у палацы ў прынца, - адказала каралева феяў.
– Як? А я думала, што прынцаў палац разбураны, а сам прынц паранены i стаў жабраком.
– Усё гэта было не па-сапраўднаму i было зроблена толькi дзеля таго, каб вы мацней спалохалiся сваёй цiкаўнасцi i не саступiлi ёй трэцi раз. А прынцаў палац вы ўбачыце такiм, якi ён i быў, пакуль вы не падралi покрыва, пад якiм хавалася каштоўнае дрэва, прызначанае вам у падарунак.
Пакуль чараўнiца прамаўляла гэтыя словы, каляснiца пад'ехала да палаца. На ганку Разалi ўжо чакалi бацька i прынц разам з усёю дворняй. Разалi кiнулася да iх, i яны шчаслiва абнялiся. Прынц, здавалася, зусiм забыў пра дрэнны ўчынак, якi Разалi ўтварыла напярэдаднi. Усё было ўжо гатовае да вяселля, i яго тут жа адсвяткавалi. На банкеце, якi доўжыўся некалькi дзён, былi чараўнiцы з усяе акругi. Разалiн бацька застаўся жыць разам са сваiмi дзецьмi. Разалi назаўжды пазбавiлася сваёй цiкаўнасцi i пражыла з Чароўным прынцам у каханнi ды шчасцi ўсё жыццё. У iх нарадзiлiся прыгожыя дзецi, i за хроснiц iм былi абраныя добрыя чараўнiцы, якiя заўжды абаранялi iх ад злых варажбiтак i чарадзеяў.
ДОБРЫ АНРЫ
Глава 1
Бедная хворая мацi
Жыла сабе аднойчы бедная жанчына. Муж у
Сын i мацi жылi ў ладзе ды згодзе, але аднойчы бедная кабета моцна захварэла. Знаёмых лекараў у iх не было, дый нават каб i былi, iм усё роўна не было б чым заплацiць. А сам Анры не ведаў, чым дапамагчы сваёй мацi. Калi ёй хацелася пiць, ён мог даць ёй толькi вады: нiчога iншага ў хаце не было. Дзень i ноч ён не адыходзiў ад матчынага ложка. А калi мацi засынала, глядзеў на яе i плакаў. Дзень пры днi хвароба мацнела, i ўрэшце бедная кабета зусiм сабралася памiраць - яна не магла нi гаварыць, нi есцi i нават не пазнавала Анры, якi, стоячы на каленях каля яе ложка, залiваўся гаручымi слязьмi. I тады хлопчык крыкнуў у роспачы:
– О Добрая фея! Дапамажыце мне, уратуйце маю бедную маму!
Толькi ён прамовiў гэтыя словы, як акно раптам адчынiлася i ў хаце ўзнiкла прыгожая жанчына.
– Што вам трэба, маленькi мой сябра?
– спыталася яна ласкавым голасам. Вы клiкалi мяне, i вось я тут.
– Панi!
– сказаў Анры, кiдаючыся на каленi i ўмольна сцiскаючы рукi. Калi вы Добрая фея, уратуйце маю бедную маму, iначай яна памрэ, i я застануся адзiн.
Чараўнiца ласкава зiрнула на хлопчыка i моўчкi падышла да ложка, на якiм ляжала яго мацi. Яна ўважлiва агледзела кабету i, дзьмухнуўшы ёй у твар, сказала:
– На жаль, мiлае дзiця, мае чары не могуць вылечыць тваю мацi. Зрабiць гэта можаш толькi ты сам. Але дзеля гэтага табе трэба быць смелым i пайсцi туды, куды я скажу.
– Я згодзен, панi. Скажыце, куды трэба iсцi, я ўсё зраблю дзеля сваёй мамы.
– Табе трэба здабыць кветку жыцця. I расце яна на вяршынi гары, якую ты бачыш з акна сваёй хаткi, - прамовiла Чараўнiца.
– Калi ты здабудзеш кветку i напоiш яе сокам мацi, яна адразу ачуняе i будзе зноўку здаровая.
– Я гатовы зараз жа пайсцi на пошукi кветкi, панi. Але пакуль я буду яе шукаць, хто будзе даглядаць за маёй мацi? Дый яна, напэўна, памрэ раней, чым я паспею вярнуцца.
I хлопчык заплакаў яшчэ мацней.
– Не хвалюйся, беднае дзiцятка, - адказала Добрая фея.
– Пакуль ты будзеш шукаць кветку, з тваёй мацi нiчога не здарыцца. Яна застанецца такая ж, як i цяпер. Але ведай: да таго, як ты знойдзеш кветку, цябе будуць чакаць вялiкiя выпрабаваннi i небяспека. I каб здабыць яе, табе трэба быць вельмi настойлiвым i смелым.
– Мне нiчога не страшна, панi, - сказаў Анры.
– Смеласцi ў мяне хопiць. Але скажыце, як мне пазнаць гэтую кветку, бо iх так многа на гэтай гары.