Чтение онлайн

на главную

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Шмат разоў кароль спрабаваў паставiць вакол сада высокi каменны мур цi хоць бы зрабiць шчыльней пруты ў агароджы, каб памiж iмi няможна было пралезцi, але кожны раз, як муралi завяршалi працу, нейкая невядомая сiла ўсё знiшчала, i мур цi агароджа самi сабой знiкалi.

I вось, каб паддобрыцца да Гурмандзiнэ i ўбiцца яму ў давер, каралева Фур'ета пачала кожны дзень частаваць яго сама рознымi ласункамi. Урэшце Гурмандзiнэ так прызвычаiўся да ўсякiх слодычаў, што ўжо й паўдня не мог пражыць без цукеркi, жэле цi пiрожнага, якiмi яго ўволю кармiла каварная гаспадыня.

Тады яна паклiкала яго да сябе i сказала:

– Гурмандзiнэ, я хачу нешта ў цябе папрасiць, i калi ты пагодзiшся, у цябе будзе цэлы куфар цукерак i розных ласункаў, калi ж не - ты болей нiколi не будзеш iх есцi.

– Як не буду?! О, панi, без iх я памру ад тугi. Скажыце хутчэй, што я павiнен зрабiць, i я ўсё выканаю.

Тады каралева пiльна зiрнула на яго i прамовiла:

– Ты павiнен завезцi прынцэсу Бландзiну ў канец сада, дзе пачынаецца Бэзавы лес.

– Але я не магу зрабiць гэтага, панi, кароль мне строга забаранiў, адказаў няшчасны хлопец.

– Ах, ты не можаш?
– незалюбiла каралева.
– Ну што ж, тады бывай. Больш ты не ўбачыш ад мяне нiводнае слодычы, i я забараню ўсiм, каб табе iх давалi.

– О, панi, - плачучы, пачаў прасiць Гурмандзiнэ, - не будзьце такою жорсткай! Дайце мне любы iншы загад, якi я змагу выканаць.

– Паўтараю табе яшчэ раз: я хачу, каб ты завёз Бландзiну да Бэзавага лесу i зрабiў так, каб яна сышла з брычкi, пералезла за агароджу i ўвайшла ў гэты лес.

– Але, панi, - увесь збялеўшы, зноў пачаў малiць Гурмандзiнэ, - калi прынцэса ўвойдзе ў той лес, яна ўжо нiколi з яго не выйдзе. Вы ж ведаеце, што гэты лес зачараваны. I пасылаць туды прынцэсу - значыць пасылаць яе на немiнучую смерць.

– Трэцi i апошнi раз я пытаюся ў цябе: павязеш ты Бландзiну да лесу цi не? Выбiрай жа - або поўны куфар цукерак, якi я буду напаўняць кожны месяц, або ўвогуле i назаўжды нiякiх слодычаў ды ласункаў.

Але як я потым здолею пазбегнуць той страшнае кары, якую мне прызначыць кароль?

– Пра гэтае не турбуйся. Як толькi табе ўдасца завабiць Бландзiну ў Бэзавы лес, прыязджай да мяне. Я дам табе абяцаныя цукеркi i падрыхтую ўсё, каб ты адсюль з'ехаў.

– О, панi, пашкадуйце, не прымушайце мяне губiць маю дарагую прынцэсу. Яна была са мною заўсёды такая добрая!

– Ты яшчэ не рашаешся, нягоднiк! Якая табе рознiца, што будзе з Бландзiнай? Я абяцаю табе, што потым зраблю ўсё, каб цябе ўзялi на службу да Брунеты, i буду сама сачыць, каб у цябе заўсёды было ўдосталь цукерак.

Некалькi хвiлiн Гурмандзiнэ ўсё яшчэ не рашаўся, але ўрэшце, як гэтага не шкада, пагадзiўся ахвяраваць сваёю добрай маленькаю гаспадыняй, прамяняўшы яе на некалькi фунтаў цукерак. Увесь вечар i ўсю ноч ён мучыўся ад думкi, што павiнен зрабiць вялiкае злачынства. Але ж адмовiўшыся выканаць загад каралевы, ён нiколi ўжо не змог бы паласавацца смачнымi слодычамi! Такая перспектыва яго палохала яшчэ болей, i таму, паспадзяваўшыся, што аднойчы, з дапамогаю якой-небудзь магутнай чараўнiцы, ён усё роўна здолее адшукаць Бландзiну ў зачараваным лесе, ён адкiнуў усе сумненнi i вырашыў падпарадкавацца

каралеве.

Назаўтра, гадзiне а чацвёртай, Бландзiна папрасiла, каб ёй падалi яе маленькую брычку. Сеўшы ў яе, яна развiталася з бацькам i паабяцала, што праз дзве гадзiны вернецца дадому. Сад быў вялiкi. I спачатку Гурмандзiнэ накiраваў страўсаў у адваротным напрамку ад таго месца, дзе пачынаўся Бэзавы лес.

Калi ж яны ад'ехалiся так далёка, што з палаца iх ужо было не вiдаць, ён перамянiў напрамак i паехаў проста да агароджы, за якой шырыўся Бэзавы лес. Па дарозе ён увесь час быў маўклiвы i сумны: злачынства, якое ён мусiў учынiць, увесь час не давала яму спакою i кроiла сэрца.

– Што з табой, Гурмандзiнэ?
– спытала ў яго Бландзiна.
– Ты ўвесь час маўчыш. Ты часам не захварэў?

– Не, прынцэса, - адказаў Гурмандзiнэ, - я адчуваю сябе добра.

– Але ж ты такi бледны! Скажы, што з табой, бедны Гурмандзiнэ. Я абяцаю, што зраблю ўсё, каб табе было лепей.

Расчулiўшы Гурмандзiнэ сваёй дабрынёй, Бландзiна сябе амаль уратавала. Але ўспамiн пра цукеркi, паабяцаныя каралевай Фур'етай, прымусiў хлопца прагнаць свае добрыя пачуццi.

I не паспеў ён нiчога адказаць, як страўсы ўпёрлiся ў агароджу, за якой рос зачараваны Бэзавы лес.

– Ах!
– ускрыкнула Бландзiна.
– Якi прыгожы бэз! I як ён чароўна пахне! Вось добра было б сабраць вялiкi букет i падарыць яго тату! Гурмандзiнэ, калi ласка, злезь з брычкi i прынясi мне некалькi галiнак.

– Я не магу, прынцэса, - азваўся маленькi паж.
– Пакуль мяне не будзе, страўсы могуць уцячы.

– Ну i што?
– сказала Бландзiна.
– Я i сама магу на iх даехаць да палаца.

– Але тады кароль будзе сварыцца, што я вас пакiнуў адну. Можа, вы лепей самi сходзiце па гэтыя кветкi ды выбераце, якiя вам больш спадабаюцца.

– I праўда, - пагадзiлася Бландзiна.
– А то мне будзе вельмi непрыемна, калi на цябе, мой бедны Гурмандзiне, будуць з-за мяне сварыцца.

I сказаўшы гэта, Бландзiна саскочыла з брычкi, пралезла памiж прутоў у агароджы i пачала збiраць кветкi.

Як толькi яна гэта зрабiла, у Гурмандзiнэ ўсё ўсярэдзiне здрыганулася i яго пачалi мучыць згрызоты. Яму захацелася выправiць сваё злачынства, паклiкаць Бландзiну назад. Але хоць прынцэса была ўсяго за дзесяць крокаў, i ён яе выдатна бачыў, яна зусiм не чула ягоных крыкаў i ўсё глыбей заходзiла ў зачараваны лес. Гурмандзiнэ доўга яшчэ глядзеў, як яна збiрае прыгожыя кветкi, пакуль прынцэса зусiм не знiкла з вачэй.

Не ведаючы, што рабiць, хлопец горка заплакаў, ён праклiнаў сваю ненаеднасць i ненавiдзеў каралеву Фур'ету. Але прыгадаўшы, што час, калi Бландзiна павiнна вярнуцца ў палац, ужо зусiм блiзкi, ён нарэшце паехаў назад i задворкамi прыбег да каралевы, якая яго чакала. Убачыўшы, якi ён бледны i якiя ў яго чырвоныя i заплаканыя ад нячыстага сумлення вочы, каралева здагадалася, што Бландзiна прапала.

– Ты ўсё зрабiў?
– спытала яна.

У адказ Гурмандзiнэ толькi кiўнуў галавой, бо гаварыць у яго не было сiлы.

Поделиться:
Популярные книги

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Дайте поспать! Том II

Матисов Павел
2. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том II

Драконий подарок

Суббота Светлана
1. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.30
рейтинг книги
Драконий подарок

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Восход. Солнцев. Книга VIII

Скабер Артемий
8. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VIII

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Эффект Фостера

Аллен Селина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Эффект Фостера